ЕХАЛА КАЛЯДА У ЧЫРВОНЫМ ВАЗОЧКУ
Фальклорнае свята для дзяцей груп “Фантазёры” і “Пачамучкі”– 5-й год

Гаспадыня
Несцерка
Мядзведзь
Каза
Чорт
Цыганка
Ведзьма

Дзеці стаяць за дзвярамі залы. Частка залы прыбрана пад сялянскую хату. Гаспадыня “спіць”, раптам “прачынаецца”.

Гаспадыня. Ой, божа ж мой, божа!
Я усё сплю ды сплю,
Так калядачкі прасплю!
Зараз прыйдуць да мяне госцейкі,
Трэба прыгатавацца.

Прыбіраецца у хаце. Пад музыку у зал заходзяць дзеці.

Несцерка. На каляды мы прыйшлі,
Мех вялізны прыняслі,
Каб вы нас пачаставалі,
Шмат чаго падаравалі.

Гаспадыня прыбіраецца далей.

Несцерка. Не ідуць нас сустракаць,
Трэба гучна заспяваць!

ДЗЕЦІ СПЯВАЮЦЬ ПЕСНЮ “ЗАПРАЖЫЦЕ СІВЫХ КОНЕЙ”, АПР. РАШЧЫНСКАГА.

Гаспадыня. Сала няма, каубасы няма, нічога ні дам!
Дзеці. Не далі сала – каб ваша свінка не устала!
Не далі блінца – хай здохне ауца!
Не далі ляпёшкі – разаб”ём акошкі!

Несцерка. Не хоча нас частаваць – пойдзем далей калядаваць!

Гаспадыня. Я ж, дзеткі, пажартавала.
Я ужо дауно гасцей чакала,
Праходзьце, калі ласка.

Несцерка. Дзень добры у гэту хату!
Гаспадыня, а не прадасі ты нам хату на вечар?

Гаспадыня. Чаму ж не прадаць, калі у цане сойдземся.

Несцерка. Бяры, гаспадыня, у плату цукерачкі да абараначкі.

Гаспадыня. Не, не вазьму, зубкі баляць.

- 2 -
Несцерка. Тады хустачку прыгожаю (накідвае на плечы).

Гаспадыня. Ой! Вазьму! Дзякуй! Ну что ж... падарункі нашы, а хата – ваша!
Спявайце, гуляйце, Каляду сустракайце!

ПЕСНЯ “МІКІТА”,АПР. РАШЧЫНСКАГА

Дзеці. Калядавалі, калядавалі, у акенца заглядалі:
Ці шырокія сцены, каб нам патанцаваць?
Ці добрая гаспадынька, каб нас пачаставаць?

Гаспадыня. Хата шырокая, а частаваць вас пакуль няма за што. Спачатку пацешце мяне, тады
Будзе відаць.

ПЕСНЯ “ ЗАЙГРАЙ ЖА МНЕ, ДУДАРОЧКУ”, АПР. А. РАШЧЫНСКАГА

Гаспадыня. Дзякуй вам, вясёлыя співакі, малайцы!

Несцерка. Дзякуй у кішэню не пакладзеш!

Гасапыня. Госцейкі дарагія! Здаецца, вы с Казою ішлі, дзе яна?
Козачка, пакажыся, добрым людзям пакланіся! (Козачка кланяецца.)
А няхай яна паскача, усіх у хаце павесяліць. А вы, дзеткі, дапамажыце ёй.

ПЕСНЯ “КАЛЯДКІ”, МУЗ. Л. ЗАХЛЕУНАГА, СЛ. Л. ПРАНЧАНКА.
(У канцы песні Каза падае.)
Гаспадыня. А што ж гэта з вашай Козачкай зрабілася? Можа яна занядужыла?

Дзеці. Устань, Козачка, расхадзіся!
Гаспадыня ідзе, каубасу нясе.

Гаспадыня. Не устае!

Дзеці. Гаспадыня нясе сала,
Каб ты, Козачка, устала!

Гаспадыня. Не устае!

Дзеці. Ідзе шэранькі ваучок,
Схопіць цябе за бачок!
(Каза устае.)

Дзеці. Давай, Каза, папрыгаем
Ды ножкамі падрыгаем!

ГУЛЬНЯ З КАЗОЙ.

Ой, козачка белая,
Ой, козачка шэрая,
Па ляску гуляла
Ды у танец запрашала. Ме!


- 3 –

Каза рухаецца у сярэдзіне круга.Дзеці стаяць і спяваюць. З заканчэннем песні Каза падыходзіць да дзяучынкі ці хлопчыка, спявае “Ме” і выводзіць у круг. Танцуюць, дзеці пляскаюць у далоні. Гульня працягваецца.

Каза. Ой, як я замарылася! Трэба адпачыць. (Ідзе у куток.)

Гаспадыня. А хіба ж ты забылася, Каза, чаго ад цябе чакаюць дзеці?
Ты павінна зрабіць надыходзячы год шчаслівым, ураджайным!

Каза. Добра, калі так, дам трошкі жыта для дабарабыту.
(Ходзіць па зале, прыгаворвае і рассыпае жыта.

Святкуем Калядкі – лавіце зярняткі,
Каб моцна грэла сонца – кіну у аконца.
І вы, госейкі, майце усяго даволі,
А бяды – ніколі.
Нікога не хвалюйце,
Усім цяпло даруйце!

Гаспадыня. Якая разумніца! Ідзі, я цябе пачастую. (Дае качан капусты, каза кладзе у мех, махае галавой і дзякуе: “Ме-ме-ме!”)

Мядзведзь. У-у-у. А мне гасцінцау!

Гаспадыня. І табе гасцінцау захацелася? Спачатку паслужы, што умееш, пакажы!
Ну-ка, пакажы, Мішка, як гаспадыня цеста у дзяжы месіць? (Мядзведзь садзіцца на падлогу і “таучэ” кулакамі перад сабой).

Як дзед табаку нюхае? (Апчхі!)
Як дзіця затірку есць? (На галаву лье лыжкай)
Як дзяучаты перад люстэркам упрыгожваюцца?
Як Янка на работу ідзе? (Ледзьве пераступае).
Як з работы ідзе? (Бягом бяжыць).

Гаспадыня. Ну і павесяліу ты нас, парагаталі ад душы – сапраудны артыст!
Але ж ведаю, гэта не усё, што ты умееш. Чула, што можаш басам спяваць прыгожа.

Мядзведзь. З задавальненнем праспяваю.
( Пад бел. Песню “Бульба”)
1. Навучу вас танцаваць, трошкі касалапа.
Потым буду зноу спяваць ды смактаці лапу.
Усміхнёмся цсім сусядзям, ад вуха да вуха.
То хлусня, бо мы, мядзведзі, усе з музычным слухам.

2. Пятку ставім на насок, потым зноу на пятку.
Той, хто малы, і хто высок, пачынай прысядку.
Пахістаем галавой, лапамі памашам
Ды патопаем нагой на Калядах нашых.


Гаспадыня. І артыст ты, і спявак, можа, яшчэ і танцор?

- 4 –

Мядзведзь. (усміхаецца, задаецца) Я музыку люблю. У народзе кажуць, што нязадатны я да
скокау, касалапы, але гэта няпрауда.
Хо! Я мядзведзь – лесавік! Я не маю чаравік.
Ёсць валёнкі, ёсць і боты – ды люблю скакаць з ахвотай!
Паскачам разам?

ТАНЕЦ МЯДЗВЕДЗЯ. БЕЛ. ПЕСНЯ “ЮРАЧКА”.

Гаспадыня. Дзеці, ці зарабіу Мядзведзь гасцінцау?
Дзеці. Зарабіу!

Гаспадыня. (частуе). Вось табе меду цэлую калоду.
(Да дзяцей.) Добра вы паскакалі, стаміліся. Сядайце, адпачніце, а я ужо вас пачастую, даражэнькія.
(У гэты момант у залу урываецца Чорт.)

Чорт. Мяне бацька паслау,
Калядоушчыкам каб стау.
Не дадуць мне каубасу –
Тады хату растрасу.

Гаспадыня. Каубас няма, сала няма, нічога не дам!

Чорт. Ах так!
Каб нічога не было,
Каб і жыта не расло,
Каб людзей не частавалі,
Каб і гумны пуставалі!
Чорта б’юць, гоняць ад сябе, але ён усім перашкаджае.

Гаспадыня. Каб масткі ламіліся ад каубас,
А бліны і аладкі самі выскоквалі з патэльні!

Чорт. Каб бліны не адставалі –
Да патэльні прыставалі.
Усе яго гоняць.

Гаспадыня. Каб былі поуныя клеці яек,
А у хлявах шмат жывёлы.

Чорт. Каб вашы куры не нясліся, а квахталі,
Каб свінні не вяліся, а здыхалі.

Гаспадыня. Каб мірна, весела жылося,
Пілося, елася і яшчэ хацелася.

Чорт. Каб толькі па барадзе цякло,
А у рот не пападала!

Гаспадыня (бярэцца за ухват). Ах ты, чорт калматы, зараз па гарбу твайму упяку.


Мядзведзь (ловіць Чорта за хвост, выцягвае хвост на тры метры).
- 5 -

Чорт. Ай! Ой! Ой! Адпусціце, вельмі балюча!

Мядзведзь. Адпушчу, калі ты з намі пагуляеш.

ГУЛЬНЯ “ПЕРАБЕЖКІ”.
Хвост Чорта за канец трымае Мядзведзь. Дзеці прабягаюць пад доугім хвастом Чорта, а ён разам з Мядзведзем імкнецца злавіць іх, вапускаючы хвост.
У канцы гульні Чорт уцякае за дзверы.

Гаспадыня. Ну вось, ад нячысціка пазбавіліся. Можна святапрацягваць.
(гучыць цыганская музыка, раздаецца стук у дзверы.) Ой, нехта стукае. Пайду, пагляджу, добрага чалавека у госці паклічу.
Уваходзіць цыганка.

Гаспадыня. А што, ці холадна на дварэ?

Цыганка. Ой, холадна! Дазвольцет станцаваць, каб сагрэцца.

ЦЫГАНСКІ ТАНЕЦ.

Цыганка. А што гэта свята без варажбы? (Звяртаецца да гаспадын.) Давай, залаценькая мая, я табе паваражу. Што было, што ёсць, што яшчэ будзе, скажу. Давай далонь. Пакладзі сюды тры грошыкі – будзе у цябе тры хлопчыкі. Пакладзі сала кусок – будзе грошау мяшок.

Гаспадыня. Не хачу, каб ты мне варажыла, усё роуна падманеш!

Цыганка. Ну і не трэба. Пайду да Казы з мядзведзем. Хочаце ведаць, ці будзеце у згодзе у гэтым годзе? (Чуецца адказ прысутных: “Так!”) Ну тады хадзіце сюды, зараз праверым.

ГУЛЬНЯ “Ці быць нам у згодзе у гэтым годзе”
Дзеці парамі садзяцца на стульчыкі спіна да спіны. Па сігналу яны паварочваюць галовы адзін да аднаго. Калі дзеці павярнулі галовы у адзін бок – значыць, жыць будуць у згодзе, калі не – згоды не будзе. Кожнай пары пажадана закончыць гульню, калі яны павярнуць галовы у адзін бок.

Цыганка. Дзеці, а вам паваражыць? (Дзейці згаджаюцца.) Вось у мяне гаршчочак, ён незвычайны, чароуны.
Гаршчочак з вяршочак,
Скажы нам, дружочак,
Што збудзецца, здейсніцца,
Што нас чакае?
(Ходзіць па зале, прыгаворвае, падыходзіць да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця дастае ручнік.)

Цыганка. Ручнік далёка расцілаецца – чакае цябе дарога, падарожжа, шлях.
(Ходзіць зноу, дастае булку.)
Мыш у сенях бяжыць, каравай у хату нясе – у тваёй хаце багацце будзе, дабрабыт.
(Ходзіць, дастае пярсцёнак.)
Сейце муку, пячыце булкі – да цябе ідуць жаніхі.
(Ходзіць, дастае стужку.)
Стужка да багацця.
(Ходзіць, дастае гузік.)
Жыць табе у вялікай ўчаслівай сям’і.

- 5 -
(Гучыць музыка, у залу на мятле улятае Ведзьма.)

Гаспадыня. Ой, Ведзьма прыляцела! Толькі цябе тут не хапала!

Ведзьма. Без мяне думалі абысціся? Без нячыстай сілы?

Гаспадыня. Мы напярэдадні свята жадаем пазбавіцца ад рознай нечысці, ад усяго дрэннага, а тут цябе чорт прынёс на мятле.

Ведзьма. Хіба ж я вам не падабаюся? Я такая прыгажуняЙ прауда, дзеткі? Падгаворвае дзяцей, каб яны адказалі: “Так”.

Гаспадыня. А што ты робіш у дзіцячым садзе?

Ведзьма. Прыляцела наймацца на работу.

Гаспадыня. Вось добра! Нам якраз прыбіральшчыца патрэбна.

Ведзьма (збянтэжана). Не, я выхавальнікам буду! У мяне і маленькі падручнік ёсць. Зусім такі маленькі. (Дастае вялікіх памерау кнігу.)

Гаспадыня. А чаму ж ты будзеш дзяцей вучыць?

Ведзьма. Ой, мая навука складаная, але вельмі цікавая – “Па-скуд-ства-знауства!”. Ну што, дзеці, паірэбны вам такі педагог? (Дзеці адказваюць.) Згаджайцеся, весялей жыць будзе.

Гаспадыня. Ну што ж, зараз мы паглядзім, які з цябе выхавальнік.
Ведзьма. Калі ласка. Так, дзеці, першае заданне – тупанне і плясканне. (Па яе загаду дзеці спачатку моцна тупаюць, потым пляскаюць у далоні.)
Другі занятак! Слухайце заданне – хлопчыкі высоуваюць языкі, дзяучынкі ставяць рогі. (Усе адначасова скачуць на месцы пад музыку.)

Ведзьма. Наступны занятак вельмі цікавы – практыкаванне дляголасу. Зробім маленькі звярынец. Хлопчыкі будуць крычаць, як пеуні. Дзяучынкі будуць мычаць, як каровы. А ведзьма – як авечка. Хто мацней? (Усе трымаюцца за галаву.)

Гаспадыня. Які жах! Што ты тут нарабіла?

Ведзьма. Нічога. Усё у парадку. Паглядзіце, як дзецям добра. Ды з маімі здольнасцямі стану нават загадчыцай.

Гаспадыня. Такія здольнасці нам не патрэбны.

Ведзьма. Не патрэбны?! А можна я вам яшчэ што-небудзь пакажу?

Гаспадыня. Зноу паскудствы?

Ведзьма. Не, не... слухайце. А вы ведаеце, ёсць такая прыкмета: хто на Каляды чыхне, той здаровы увесь год пражыве? Паспрабуем? Тры-чатыры: “Апчхі!” (Да гасцй.) а вы, госцейкі дарагія, хочаце быць здаровымі? Тады, калі ласка: Апчхі! Будзьце здаровы! (Ведзьма нясе вядзерца з вадой і мятлой.)

Гаспадыня. Што гэта у цябе?
- 6 -
Ведзьма. Снегу трошкі растапіла. Хто навагоднім снегам акропіцца, той цэлы год хварэць не будзе. (Бегае па зале, брызгае вадой.)
Я люблю вас і шкадую.
Са мной свята весялей!
Не краду я больш дзяцей,
З дзеткамі гуляю,
Дзетак забауляю.

ГУЛЬНЯ “Ведзьма і памяло”.
Дзеці танчаць парамі пад беларускую музыку. Ведзьма танцуе з мятлой. Калі музыка спыняецца, яна пакідае мятлу, хуценька шукае сабе пару сярод дзяцей, якія тым часам таксама знаходзяць сабе новую пару. Каму не хопіць пары, танцуе з мятлой.


Гаспадыня. Музыка, гучы хутчэй,
Праспяваем весялей.

Гучаць прыпеук.

Гаспадыня. Божа ж мой, здаецца штосьці,
Што паснулі нашы госці?!
Не паснулі, госцейкі? (Не.)
Ну тады...
Грайце полечку, музыкі,
Хай паскачуць чаравікі.
Госці і дзеці утвараюць круг.

Несцерка. Полька управа – акуратна,
Полька улева – далікатна.
А цяпер, паны, паненкі,
Мы бяромся за каленкі.
Зараз пойдзем усе упрысядку
І учэпімся за пяткі.
На двары трашчыць мароз,
Грэем мы суседу нос.
На Калядах мы не тужым,
Крэпка возьмемся за вушы.
А цяпер пайшлі у скокі,
Круцімся у розныя бокі.

У залу убягае мяшок, скача,бегае, усе глядзяць, здзіуляюцца.

Несцерка. Стой, мяшок! Спыніся!
Хто сядзіць там, пакажыся!

Мяшок. Сёння свята ля варот –
Будзе усё наадварот (уцякае).

Несцерка. Пакружыся, павярніся,
Каля печкі супыніся.



- 7 -
З мяшка выглядае Чорт.

Несцерка. Дык гэта ж Чорт.

Чорт. Вядома, Чорт.

Гаспадыня. Вось зараз я цябе патэльняй (бяжыць дапечы).
Божа ж мой, божа! Былі бліны, аладкі ды зніклі.
(Да Чорта.) Ты схавау?

Чорт. Схавау, схавау.

Гаспадыня. Пакажы, дзе.

Чорт. Не пакажу, не пакажу.

Гаспадыня. Зараз я цябе патэльняй па баках...

Чорт (да дзяцей). Ну пажартавау я! Аддам пачастункі (бяжыць да дзвярэй, выцягвае мех, дастае падушку, коудру і кладзецца спаць).

Гаспадыня. Вось, нячысцік, падмануу нас.

Несцерка. Не хвалюйцеся, зараз мы яго разбудзім.
(Да лзяцей.) дзеці, давайце патупаем нагамі ды ппляскаем у далоні, Чорт спалохаецца і прачнецца. (Дзеці выконваюць.)

Чорт. Адчапіцеся ад мяне! Паспаць не дадуць!

Гаспадыня. Аддавай бліны!

Чорт. А разлічвацца чым будзеце? Давай, баба, грошы! Ды не звінячыя, а шалясцячыя.
(Гаспадыня ганяе Чорта.) Давай, баба,каубасу, а то хату растрасу!

Гаспадыня. Што ты, якія у мяне каубасы? А на цукеркі ты не ласы?

Чорт. Так, так, цукеркі я яшчэ больш за каубасу люблю.

Гаспадыня. Ну дык давай, хвастаты, аладкі. Дзе схавау?

Чорт. Ну добра, так і быць (нясе з-за дзвярэй).

Гаспадыня частуе прысутных.

Несцерка. Дзякуй за пачастункі,
А мы пойдзем далей калядаваць.
Добрых людзей са святам вітаць.

Гаспадыня. Шчасліва хадзіце,
Здаровы бывайце,
У наступным годзе
Зноу завітайце!