Страница 2 из 2 ПерваяПервая 12
Показано с 16 по 23 из 23

Тема: Святкі, Каляды

  1. #16
    Местный Аватар для Алена.by
    Регистрация
    17.01.2010
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    184
    Поблагодарил Поблагодарил 
    57
    Поблагодарили Поблагодарили 
    178
    Поблагодарил в

    53 сообщениях

    По умолчанию

    ЕХАЛА КАЛЯДА У ЧЫРВОНЫМ ВАЗОЧКУ
    Фальклорнае свята для дзяцей груп “Фантазёры” і “Пачамучкі”– 5-й год

    Гаспадыня
    Несцерка
    Мядзведзь
    Каза
    Чорт
    Цыганка
    Ведзьма

    Дзеці стаяць за дзвярамі залы. Частка залы прыбрана пад сялянскую хату. Гаспадыня “спіць”, раптам “прачынаецца”.

    Гаспадыня. Ой, божа ж мой, божа!
    Я усё сплю ды сплю,
    Так калядачкі прасплю!
    Зараз прыйдуць да мяне госцейкі,
    Трэба прыгатавацца.

    Прыбіраецца у хаце. Пад музыку у зал заходзяць дзеці.

    Несцерка. На каляды мы прыйшлі,
    Мех вялізны прыняслі,
    Каб вы нас пачаставалі,
    Шмат чаго падаравалі.

    Гаспадыня прыбіраецца далей.

    Несцерка. Не ідуць нас сустракаць,
    Трэба гучна заспяваць!

    ДЗЕЦІ СПЯВАЮЦЬ ПЕСНЮ “ЗАПРАЖЫЦЕ СІВЫХ КОНЕЙ”, АПР. РАШЧЫНСКАГА.

    Гаспадыня. Сала няма, каубасы няма, нічога ні дам!
    Дзеці. Не далі сала – каб ваша свінка не устала!
    Не далі блінца – хай здохне ауца!
    Не далі ляпёшкі – разаб”ём акошкі!

    Несцерка. Не хоча нас частаваць – пойдзем далей калядаваць!

    Гаспадыня. Я ж, дзеткі, пажартавала.
    Я ужо дауно гасцей чакала,
    Праходзьце, калі ласка.

    Несцерка. Дзень добры у гэту хату!
    Гаспадыня, а не прадасі ты нам хату на вечар?

    Гаспадыня. Чаму ж не прадаць, калі у цане сойдземся.

    Несцерка. Бяры, гаспадыня, у плату цукерачкі да абараначкі.

    Гаспадыня. Не, не вазьму, зубкі баляць.

    - 2 -
    Несцерка. Тады хустачку прыгожаю (накідвае на плечы).

    Гаспадыня. Ой! Вазьму! Дзякуй! Ну что ж... падарункі нашы, а хата – ваша!
    Спявайце, гуляйце, Каляду сустракайце!

    ПЕСНЯ “МІКІТА”,АПР. РАШЧЫНСКАГА

    Дзеці. Калядавалі, калядавалі, у акенца заглядалі:
    Ці шырокія сцены, каб нам патанцаваць?
    Ці добрая гаспадынька, каб нас пачаставаць?

    Гаспадыня. Хата шырокая, а частаваць вас пакуль няма за што. Спачатку пацешце мяне, тады
    Будзе відаць.

    ПЕСНЯ “ ЗАЙГРАЙ ЖА МНЕ, ДУДАРОЧКУ”, АПР. А. РАШЧЫНСКАГА

    Гаспадыня. Дзякуй вам, вясёлыя співакі, малайцы!

    Несцерка. Дзякуй у кішэню не пакладзеш!

    Гасапыня. Госцейкі дарагія! Здаецца, вы с Казою ішлі, дзе яна?
    Козачка, пакажыся, добрым людзям пакланіся! (Козачка кланяецца.)
    А няхай яна паскача, усіх у хаце павесяліць. А вы, дзеткі, дапамажыце ёй.

    ПЕСНЯ “КАЛЯДКІ”, МУЗ. Л. ЗАХЛЕУНАГА, СЛ. Л. ПРАНЧАНКА.
    (У канцы песні Каза падае.)
    Гаспадыня. А што ж гэта з вашай Козачкай зрабілася? Можа яна занядужыла?

    Дзеці. Устань, Козачка, расхадзіся!
    Гаспадыня ідзе, каубасу нясе.

    Гаспадыня. Не устае!

    Дзеці. Гаспадыня нясе сала,
    Каб ты, Козачка, устала!

    Гаспадыня. Не устае!

    Дзеці. Ідзе шэранькі ваучок,
    Схопіць цябе за бачок!
    (Каза устае.)

    Дзеці. Давай, Каза, папрыгаем
    Ды ножкамі падрыгаем!

    ГУЛЬНЯ З КАЗОЙ.

    Ой, козачка белая,
    Ой, козачка шэрая,
    Па ляску гуляла
    Ды у танец запрашала. Ме!


    - 3 –

    Каза рухаецца у сярэдзіне круга.Дзеці стаяць і спяваюць. З заканчэннем песні Каза падыходзіць да дзяучынкі ці хлопчыка, спявае “Ме” і выводзіць у круг. Танцуюць, дзеці пляскаюць у далоні. Гульня працягваецца.

    Каза. Ой, як я замарылася! Трэба адпачыць. (Ідзе у куток.)

    Гаспадыня. А хіба ж ты забылася, Каза, чаго ад цябе чакаюць дзеці?
    Ты павінна зрабіць надыходзячы год шчаслівым, ураджайным!

    Каза. Добра, калі так, дам трошкі жыта для дабарабыту.
    (Ходзіць па зале, прыгаворвае і рассыпае жыта.

    Святкуем Калядкі – лавіце зярняткі,
    Каб моцна грэла сонца – кіну у аконца.
    І вы, госейкі, майце усяго даволі,
    А бяды – ніколі.
    Нікога не хвалюйце,
    Усім цяпло даруйце!

    Гаспадыня. Якая разумніца! Ідзі, я цябе пачастую. (Дае качан капусты, каза кладзе у мех, махае галавой і дзякуе: “Ме-ме-ме!”)

    Мядзведзь. У-у-у. А мне гасцінцау!

    Гаспадыня. І табе гасцінцау захацелася? Спачатку паслужы, што умееш, пакажы!
    Ну-ка, пакажы, Мішка, як гаспадыня цеста у дзяжы месіць? (Мядзведзь садзіцца на падлогу і “таучэ” кулакамі перад сабой).

    Як дзед табаку нюхае? (Апчхі!)
    Як дзіця затірку есць? (На галаву лье лыжкай)
    Як дзяучаты перад люстэркам упрыгожваюцца?
    Як Янка на работу ідзе? (Ледзьве пераступае).
    Як з работы ідзе? (Бягом бяжыць).

    Гаспадыня. Ну і павесяліу ты нас, парагаталі ад душы – сапраудны артыст!
    Але ж ведаю, гэта не усё, што ты умееш. Чула, што можаш басам спяваць прыгожа.

    Мядзведзь. З задавальненнем праспяваю.
    ( Пад бел. Песню “Бульба”)
    1. Навучу вас танцаваць, трошкі касалапа.
    Потым буду зноу спяваць ды смактаці лапу.
    Усміхнёмся цсім сусядзям, ад вуха да вуха.
    То хлусня, бо мы, мядзведзі, усе з музычным слухам.

    2. Пятку ставім на насок, потым зноу на пятку.
    Той, хто малы, і хто высок, пачынай прысядку.
    Пахістаем галавой, лапамі памашам
    Ды патопаем нагой на Калядах нашых.


    Гаспадыня. І артыст ты, і спявак, можа, яшчэ і танцор?

    - 4 –

    Мядзведзь. (усміхаецца, задаецца) Я музыку люблю. У народзе кажуць, што нязадатны я да
    скокау, касалапы, але гэта няпрауда.
    Хо! Я мядзведзь – лесавік! Я не маю чаравік.
    Ёсць валёнкі, ёсць і боты – ды люблю скакаць з ахвотай!
    Паскачам разам?

    ТАНЕЦ МЯДЗВЕДЗЯ. БЕЛ. ПЕСНЯ “ЮРАЧКА”.

    Гаспадыня. Дзеці, ці зарабіу Мядзведзь гасцінцау?
    Дзеці. Зарабіу!

    Гаспадыня. (частуе). Вось табе меду цэлую калоду.
    (Да дзяцей.) Добра вы паскакалі, стаміліся. Сядайце, адпачніце, а я ужо вас пачастую, даражэнькія.
    (У гэты момант у залу урываецца Чорт.)

    Чорт. Мяне бацька паслау,
    Калядоушчыкам каб стау.
    Не дадуць мне каубасу –
    Тады хату растрасу.

    Гаспадыня. Каубас няма, сала няма, нічога не дам!

    Чорт. Ах так!
    Каб нічога не было,
    Каб і жыта не расло,
    Каб людзей не частавалі,
    Каб і гумны пуставалі!
    Чорта б’юць, гоняць ад сябе, але ён усім перашкаджае.

    Гаспадыня. Каб масткі ламіліся ад каубас,
    А бліны і аладкі самі выскоквалі з патэльні!

    Чорт. Каб бліны не адставалі –
    Да патэльні прыставалі.
    Усе яго гоняць.

    Гаспадыня. Каб былі поуныя клеці яек,
    А у хлявах шмат жывёлы.

    Чорт. Каб вашы куры не нясліся, а квахталі,
    Каб свінні не вяліся, а здыхалі.

    Гаспадыня. Каб мірна, весела жылося,
    Пілося, елася і яшчэ хацелася.

    Чорт. Каб толькі па барадзе цякло,
    А у рот не пападала!

    Гаспадыня (бярэцца за ухват). Ах ты, чорт калматы, зараз па гарбу твайму упяку.


    Мядзведзь (ловіць Чорта за хвост, выцягвае хвост на тры метры).
    - 5 -

    Чорт. Ай! Ой! Ой! Адпусціце, вельмі балюча!

    Мядзведзь. Адпушчу, калі ты з намі пагуляеш.

    ГУЛЬНЯ “ПЕРАБЕЖКІ”.
    Хвост Чорта за канец трымае Мядзведзь. Дзеці прабягаюць пад доугім хвастом Чорта, а ён разам з Мядзведзем імкнецца злавіць іх, вапускаючы хвост.
    У канцы гульні Чорт уцякае за дзверы.

    Гаспадыня. Ну вось, ад нячысціка пазбавіліся. Можна святапрацягваць.
    (гучыць цыганская музыка, раздаецца стук у дзверы.) Ой, нехта стукае. Пайду, пагляджу, добрага чалавека у госці паклічу.
    Уваходзіць цыганка.

    Гаспадыня. А што, ці холадна на дварэ?

    Цыганка. Ой, холадна! Дазвольцет станцаваць, каб сагрэцца.

    ЦЫГАНСКІ ТАНЕЦ.

    Цыганка. А што гэта свята без варажбы? (Звяртаецца да гаспадын.) Давай, залаценькая мая, я табе паваражу. Што было, што ёсць, што яшчэ будзе, скажу. Давай далонь. Пакладзі сюды тры грошыкі – будзе у цябе тры хлопчыкі. Пакладзі сала кусок – будзе грошау мяшок.

    Гаспадыня. Не хачу, каб ты мне варажыла, усё роуна падманеш!

    Цыганка. Ну і не трэба. Пайду да Казы з мядзведзем. Хочаце ведаць, ці будзеце у згодзе у гэтым годзе? (Чуецца адказ прысутных: “Так!”) Ну тады хадзіце сюды, зараз праверым.

    ГУЛЬНЯ “Ці быць нам у згодзе у гэтым годзе”
    Дзеці парамі садзяцца на стульчыкі спіна да спіны. Па сігналу яны паварочваюць галовы адзін да аднаго. Калі дзеці павярнулі галовы у адзін бок – значыць, жыць будуць у згодзе, калі не – згоды не будзе. Кожнай пары пажадана закончыць гульню, калі яны павярнуць галовы у адзін бок.

    Цыганка. Дзеці, а вам паваражыць? (Дзейці згаджаюцца.) Вось у мяне гаршчочак, ён незвычайны, чароуны.
    Гаршчочак з вяршочак,
    Скажы нам, дружочак,
    Што збудзецца, здейсніцца,
    Што нас чакае?
    (Ходзіць па зале, прыгаворвае, падыходзіць да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця дастае ручнік.)

    Цыганка. Ручнік далёка расцілаецца – чакае цябе дарога, падарожжа, шлях.
    (Ходзіць зноу, дастае булку.)
    Мыш у сенях бяжыць, каравай у хату нясе – у тваёй хаце багацце будзе, дабрабыт.
    (Ходзіць, дастае пярсцёнак.)
    Сейце муку, пячыце булкі – да цябе ідуць жаніхі.
    (Ходзіць, дастае стужку.)
    Стужка да багацця.
    (Ходзіць, дастае гузік.)
    Жыць табе у вялікай ўчаслівай сям’і.

    - 5 -
    (Гучыць музыка, у залу на мятле улятае Ведзьма.)

    Гаспадыня. Ой, Ведзьма прыляцела! Толькі цябе тут не хапала!

    Ведзьма. Без мяне думалі абысціся? Без нячыстай сілы?

    Гаспадыня. Мы напярэдадні свята жадаем пазбавіцца ад рознай нечысці, ад усяго дрэннага, а тут цябе чорт прынёс на мятле.

    Ведзьма. Хіба ж я вам не падабаюся? Я такая прыгажуняЙ прауда, дзеткі? Падгаворвае дзяцей, каб яны адказалі: “Так”.

    Гаспадыня. А што ты робіш у дзіцячым садзе?

    Ведзьма. Прыляцела наймацца на работу.

    Гаспадыня. Вось добра! Нам якраз прыбіральшчыца патрэбна.

    Ведзьма (збянтэжана). Не, я выхавальнікам буду! У мяне і маленькі падручнік ёсць. Зусім такі маленькі. (Дастае вялікіх памерау кнігу.)

    Гаспадыня. А чаму ж ты будзеш дзяцей вучыць?

    Ведзьма. Ой, мая навука складаная, але вельмі цікавая – “Па-скуд-ства-знауства!”. Ну што, дзеці, паірэбны вам такі педагог? (Дзеці адказваюць.) Згаджайцеся, весялей жыць будзе.

    Гаспадыня. Ну што ж, зараз мы паглядзім, які з цябе выхавальнік.
    Ведзьма. Калі ласка. Так, дзеці, першае заданне – тупанне і плясканне. (Па яе загаду дзеці спачатку моцна тупаюць, потым пляскаюць у далоні.)
    Другі занятак! Слухайце заданне – хлопчыкі высоуваюць языкі, дзяучынкі ставяць рогі. (Усе адначасова скачуць на месцы пад музыку.)

    Ведзьма. Наступны занятак вельмі цікавы – практыкаванне дляголасу. Зробім маленькі звярынец. Хлопчыкі будуць крычаць, як пеуні. Дзяучынкі будуць мычаць, як каровы. А ведзьма – як авечка. Хто мацней? (Усе трымаюцца за галаву.)

    Гаспадыня. Які жах! Што ты тут нарабіла?

    Ведзьма. Нічога. Усё у парадку. Паглядзіце, як дзецям добра. Ды з маімі здольнасцямі стану нават загадчыцай.

    Гаспадыня. Такія здольнасці нам не патрэбны.

    Ведзьма. Не патрэбны?! А можна я вам яшчэ што-небудзь пакажу?

    Гаспадыня. Зноу паскудствы?

    Ведзьма. Не, не... слухайце. А вы ведаеце, ёсць такая прыкмета: хто на Каляды чыхне, той здаровы увесь год пражыве? Паспрабуем? Тры-чатыры: “Апчхі!” (Да гасцй.) а вы, госцейкі дарагія, хочаце быць здаровымі? Тады, калі ласка: Апчхі! Будзьце здаровы! (Ведзьма нясе вядзерца з вадой і мятлой.)

    Гаспадыня. Што гэта у цябе?
    - 6 -
    Ведзьма. Снегу трошкі растапіла. Хто навагоднім снегам акропіцца, той цэлы год хварэць не будзе. (Бегае па зале, брызгае вадой.)
    Я люблю вас і шкадую.
    Са мной свята весялей!
    Не краду я больш дзяцей,
    З дзеткамі гуляю,
    Дзетак забауляю.

    ГУЛЬНЯ “Ведзьма і памяло”.
    Дзеці танчаць парамі пад беларускую музыку. Ведзьма танцуе з мятлой. Калі музыка спыняецца, яна пакідае мятлу, хуценька шукае сабе пару сярод дзяцей, якія тым часам таксама знаходзяць сабе новую пару. Каму не хопіць пары, танцуе з мятлой.


    Гаспадыня. Музыка, гучы хутчэй,
    Праспяваем весялей.

    Гучаць прыпеук.

    Гаспадыня. Божа ж мой, здаецца штосьці,
    Што паснулі нашы госці?!
    Не паснулі, госцейкі? (Не.)
    Ну тады...
    Грайце полечку, музыкі,
    Хай паскачуць чаравікі.
    Госці і дзеці утвараюць круг.

    Несцерка. Полька управа – акуратна,
    Полька улева – далікатна.
    А цяпер, паны, паненкі,
    Мы бяромся за каленкі.
    Зараз пойдзем усе упрысядку
    І учэпімся за пяткі.
    На двары трашчыць мароз,
    Грэем мы суседу нос.
    На Калядах мы не тужым,
    Крэпка возьмемся за вушы.
    А цяпер пайшлі у скокі,
    Круцімся у розныя бокі.

    У залу убягае мяшок, скача,бегае, усе глядзяць, здзіуляюцца.

    Несцерка. Стой, мяшок! Спыніся!
    Хто сядзіць там, пакажыся!

    Мяшок. Сёння свята ля варот –
    Будзе усё наадварот (уцякае).

    Несцерка. Пакружыся, павярніся,
    Каля печкі супыніся.



    - 7 -
    З мяшка выглядае Чорт.

    Несцерка. Дык гэта ж Чорт.

    Чорт. Вядома, Чорт.

    Гаспадыня. Вось зараз я цябе патэльняй (бяжыць дапечы).
    Божа ж мой, божа! Былі бліны, аладкі ды зніклі.
    (Да Чорта.) Ты схавау?

    Чорт. Схавау, схавау.

    Гаспадыня. Пакажы, дзе.

    Чорт. Не пакажу, не пакажу.

    Гаспадыня. Зараз я цябе патэльняй па баках...

    Чорт (да дзяцей). Ну пажартавау я! Аддам пачастункі (бяжыць да дзвярэй, выцягвае мех, дастае падушку, коудру і кладзецца спаць).

    Гаспадыня. Вось, нячысцік, падмануу нас.

    Несцерка. Не хвалюйцеся, зараз мы яго разбудзім.
    (Да лзяцей.) дзеці, давайце патупаем нагамі ды ппляскаем у далоні, Чорт спалохаецца і прачнецца. (Дзеці выконваюць.)

    Чорт. Адчапіцеся ад мяне! Паспаць не дадуць!

    Гаспадыня. Аддавай бліны!

    Чорт. А разлічвацца чым будзеце? Давай, баба, грошы! Ды не звінячыя, а шалясцячыя.
    (Гаспадыня ганяе Чорта.) Давай, баба,каубасу, а то хату растрасу!

    Гаспадыня. Што ты, якія у мяне каубасы? А на цукеркі ты не ласы?

    Чорт. Так, так, цукеркі я яшчэ больш за каубасу люблю.

    Гаспадыня. Ну дык давай, хвастаты, аладкі. Дзе схавау?

    Чорт. Ну добра, так і быць (нясе з-за дзвярэй).

    Гаспадыня частуе прысутных.

    Несцерка. Дзякуй за пачастункі,
    А мы пойдзем далей калядаваць.
    Добрых людзей са святам вітаць.

    Гаспадыня. Шчасліва хадзіце,
    Здаровы бывайце,
    У наступным годзе
    Зноу завітайце!

  2. #17
    Мастер Аватар для Ледок
    Регистрация
    06.03.2011
    Сообщений
    600
    Поблагодарил Поблагодарил 
    3,526
    Поблагодарили Поблагодарили 
    5,510
    Поблагодарил в

    585 сообщениях

    По умолчанию

    Недавно встретила вот такую сказку. Мне она очень понравилась, и я включила её в сценарий. Буду очень рада, если она кому-нибудь пригодится.

    Казачка
    Гэтая казачка пра часы даўнія-старадаўнія. Было гэта так даўно, што ніхто не памятае калі. Жыла ў тыя даўнія часы Каза. Залатыя рожкі, тоненькія ножкі, мяккая паўсцінка ды шэрая спінка. Нястомная яна была. Штодня раненька ўставала, сонца клікала ды па зямлі нашай скакала. А там, дзе Каза ходзіць – жыццё родзіць, дзе Каза нагой – там бульба капой, дзе Каза рогам – там жыта стогам, да чаго Каза дакранаецца – тое абуджаецца.
    З рана і да позняй ночы скакала нашая Козачка, жыццё памнажаючы. Ужо і Сонейка стоміцца ды кажа:
    - Козачка мая, Козачка, пойдзем спаць, стамілася я.
    А Каза Сонейку ў адказ:
    - Так, так, пойдзем. Адно, заскочу ў садок, каб яблачкі ўрадзілі.
    - Ну, - пытаецца Сонейка, – цяпер усё?
    - Так, так, толькі на рэчку загляну, каб рыбкам што есці было.
    Таму доўгія ў тыя часы былі дні і кароценькія ночкі. Толькі ляжаш спаць, а ўжо ранак. Ад таго цёпла на нашай зямлі было, увесь час толькі лета. А зямля радзіла – нават параўнаць няма з чым!
    І жыў у тыя часы Пятро. Слаўны быў гаспадар. Гандлем займаўся. Добра ўмеў гандляваць, бо пераканаць мог любога. Добра ўмеў размаўляць па-беларуску, а да таго ж і на чужых розных мовах спраўна гаварыў.
    І ўсё ў Пятра было добра: і здароўе, і каханне, і гаспадарка. Заможны ён быў, але пра грамаду сваю не забываў. Траціну ўсіх заробкаў на тое, каб ладзіць дарогі, масты ці на іншыя агульныя патрэбы, аддаваў, і на нямоглых, якія самі зарабіць не маглі. Ведаў ён, што талент у гаворцы яму дадзены, каб людзей радаваць, карысць ім прыносячы, а не каб грошы хаваць ці сябе выстаўляць. За гэта не толькі багацце меў гандляр Пятро, але і павагу кожнага.
    Але была адна бяда ў Пятра: не было ў іх з жонкай дзяцей. А дзяцей Пятро любіў і бедаваў з-за таго, што іх не мае.
    І надумаў Пятро да сябе ў хату Казу запрасіць, каб яна ў сям’ю дзетак і шчасце прынесла.
    Сустрэў раз Пятро Казу ды і кажа:
    - Чуў я, што ты шчасце ў дом прыносіш. Зайдзі, пасядзі ў нас на слоне! Зачакаліся мы з жонкай дзетак малых.
    - А што? – кажа Каза. – Чалавек ты добры, прыстойны. Чаму б і не пасядзець? Адчыняй хату!
    Зайшлі яны ў хату, а Пятро Казе:
    - Можа квасу вып’еш з дарогі?
    - Добра! Квасу вып’ю і адразу пайду, бо справаў маю яшчэ шмат, не магу затрымацца, – адказвае Каза.
    Наліў Пятро квасу ды пытаецца:
    - Дык можа ты чаго з’ясі? Мая жонка добрую куцю з мёдам гатуе.
    - Добра! – згадзілася Каза. – Куцю я ніколі не ела, то пакаштую.
    Паставілі куцю перад Казой, а Пятро байкі ёй баіць пра жыццё, пра свет. А Каза заслухалася ды й забыла, што трэба ісці. Зусім загаварыў яе Пятро. Сядзіць каза, Пятра слухае ды куцю есць. А як толькі даядае, жонка новай куці лыжку падкладае.
    Так і засталася Каза ў Пятра ў хаце.
    Сонца бачыць – няма Казы, ды і пайшло да сябе дахаты. Не стала каму сонца падганяць, таму дні сталі кароткімі, а ночкі доўгімі.
    З-за таго, што Каза не хадзіла, не скакала па лясах і агародах, трава пачала жоўкнуць, лісце ападаць, і прыйшла на зямлю восень, а за ёй і зіма. Холадна стала, і замест дажджу пачаў падаць снег.
    Дзіўна ўсё гэта было людзям бачыць, бо ніколі яшчэ на Зямлі не было зімы. Раней толькі лета і было.
    Пачалі людзі збірацца ды раду радзіць, што ім рабіць далей, і як ім Казу шукаць, каб яна лета вярнула.
    Апрануліся яны ў кажухі, як Каза, зрабілі зорку нашую беларускую васьміканцовую заместа сонца і пайшлі па хатах шукаць, дзе Каза спынілася, і развесяліць яе, калі яна стамілася.
    З хаты ў хату ходзяць, Каляду водзяць, Казу шукаюць, у людзей пытаюць. Да кожнага як зайдуць, то людзі дзякуюць, што яны Казу шукаюць, падарункі розныя даюць.
    І прыйшлі калядоўшчыкі да Пятра, а ён з Казой за сталом байкі ёй бае, а жонка Казе куцю падкладае. У хаце Дастатак і Шчасце разам з імі за сталом сядзяць, куцю ядуць, Пятра слухаюць.
    Зайшлі людзі, толькі пачалі казаць, а Пятро ім:
    - Добры дзень, вам госцейкі! А што вы так прыйшлі ці Казу нашую павесяліць? Бачыце, Каза стамілася. Можа развесяліце яе як? Давайце песню ў славу Казе разам заспяваем!
    - Го-го-го каза, го-го-го шэра… – панеслася па хаце.
    Бачыць Пятро, што спадабалася песня Казе, зараз будзе выходзіць з хаты. Тады Пятро кажа:
    - Дзякуй вам, людзі, што прыйшлі да нас у хату. Каза ў мяне ў гасцях, таму дастатку і шчасця многа маю, то я ім з вамі падзялюся. Даставайце свой мех!
    І аддаў Пятро людзям траціну шчасця і дабра. Абрадаваліся калядоўшчыкі і пайшлі па хатах. А Каза кажа:
    - Не пашкадаваў ты шчасця для людзей. Добры ты гаспадар, то яшчэ ў цябе пасяджу.
    І яшчэ Каза засталася, пакуль дзеткі малыя не з’явіліся. А як нарадзіліся ў Пятра з жонкай дзеткі – дзве дачкі і два малюпахі сыночкі, – развіталася Каза з Пятром і пайшла іншым людзям шчасце і дабрабыт несці.
    Каб Каза прыходзіла, ставяць людзі на Каляды куцю, бо вельмі Каза куцю з мёдам любіць. А як завітае Каза да каго ў госці ды ўбачыць, што не дзеліцца сваім шчасцем гаспадар з людзьмі, пакрыўдаваць і адысці можа. Таму і стараюцца ўсе, як могуць, дагадзіць Казе і калядоўшчыкам, каб шчасце ў іх хаце затрымалася…

  3. #18
    Авторитет Аватар для Лорис
    Регистрация
    30.01.2009
    Адрес
    Центр Страны
    Сообщений
    3,410
    Поблагодарил Поблагодарил 
    7,766
    Поблагодарили Поблагодарили 
    13,477
    Поблагодарил в

    1,974 сообщениях

    По умолчанию

    Вот мой сценарий Колядок по группам (по-ленивому). Спасибо девочкам-коллегам.
    Калядкі па группах 2012
    Калядоўшчыкі: Пачынальнік (з зоркай), Павадыр з Казою, Павадыр з Мядвядзем, Цыган з Кабылай, Музыкант.

    Калядоўшчыкі спяваюць, “На нова лета!”
    1.На нова лета
    Хай родзіць жыта.
    Шчодры вечар, багаты вечар-2р.

    2.Жыта, пшаніца,
    Усякая пашніца.
    Шчодры….

    3.Жадаем табе,
    Слаўны гаспадару,
    Шчодры….

    4.Піва варыці,
    Сынкоў жаніці.
    Шчодры….

    5.Пасаг збіраці,
    Дочак выдаваці.

    6.На нова лета
    Хай родзіць жыта.
    Шчодры вечар, багаты вечар-2р.

    Уперад выходзіць Пачынальнік.
    Пачынальнік: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
    А ці рады вы нам?

    Гаспадыня: Рады, рады!

    Пачынальнік: Добры дзень, шаноўныя! Ішлі мы, калядоўшчыкі, каля вашага садка,
    пабачылі, што ўсё у вас тут так прыбрана, не ўтрымаліся і зайшлі, каб
    расказать што-небудзь цікавае да і праспяваць для вас, бо зараз - Каляды!
    Дазволіш, гаспадыня, Каляду заспяваці ці так Калядзе даці?

    Гаспадыня: Хачу, каб заспявалі!

    Спяваюць «Калядкі»
    Каляда, каляда, каляда, каляда.
    1.Ой, ладачкі ладкі,
    Надышлі калядкі,
    Надышлі калядкі
    На стале аладкі.

    2. Мы надралі таркаю
    Дранікаў духмяных,
    Хочаш ешь са скваркаю,
    Хочаш са смятанай.

    3.Вось вам, калі ласка,
    С жэрдачкі каўбаска,
    Вось кавалак пірага,
    Каб не брала вас туга.

    4.Калі вам прысмакі
    Прыйдуцца да смаку,
    Прынясіце Богу
    Шчырую падзяку.
    Каляда, Каляда, Каляда, Каляда.

    Пачынальнік: Нашы дзяды і прадзеды ў сваіх сем’ях заўсёды 6 студзеня распачыналі
    Каляды абрадавай вячэрай. Яе называлі першай куццёй, бо будзе яшчэ
    другая і трэцяя.
    Дзеці, а ці ведаеце вы чаму вячэра называецца куццёй?
    Таму, што самая галоўная страва на стале – гэта куцця! Елі яе не толькі
    дзеці і дарослыя. Сяляне давалі крыху кашы курам, каб лепш нясліся;
    падышоўшы да акна, гаспадар прапаноўваў лыжку куцці і Дзеду Марозу,
    каб не было моцнага марозу.
    У час Калядаў праводзіліся забавы, гульні – “святочныя вечарынкі”.
    Моладзь спявала прыпеўкі.

    Прыпеўкі.
    1. Мы прыпеўкі пачынаем
    Будзем весела спяваць,
    Як не будзе вам маўчацца
    Тады можна падпяваць.

    2. Мы прыйшлі да вас с вяселлем
    Спадабалась вельмі нам.
    Усіх вітаем з Калядою,
    Нізка кланяемся вам.

    3. На Гродзенскім кірмашы
    Хлопцы прадаюцца.
    На капейку 40 штук
    Ды й то задаюцца.

    4. Па балоце бусел ходзіць –
    Чырвоная дзюбачка.
    Прыйдзе мілы пацалуе.
    Скажа “ Мая любачка”

    5. Цераз рэчку пераедзем,
    Беражком пайдзем пяшком.
    Чужых дзевак абгаворым,
    Сваіх замуж аддадзём.

    6. Мы прыпеўкі пець канчаем
    Заклінаем не тужыць.
    Бо пакуль гармонік грае,
    Беларусы будуць жыць!

    Гаспадыня:. Дзякуй вам за вяселую песню! Малайцы!

    Пачынальнік: Дзякуй у кішэню не пакладзеш.

    Гаспадыня:. Бярыце ў плату цукерачкі да бараначкі.
    Гаспадыня частуе.

    Пачынальнік: Каляда – гэта даўняе свята, на якім вадзілі Казу, каб на палі быў добры
    ўраджай, вадзілі Мядзведзя, каб у сям’і былі ўсе здаровыя і багатыя.
    Спявалі шчадроўкі.


    Выходзіць Павадыр Казы з Казою

    Павадыр Казы : Мы не самі ідзём,
    Казу з сабой вядзём.
    Ідзём з далёкага краю,
    З-пад самага раю.

    Ну-ка, козачка, паскачы,
    Гаспадарам на новае лета,
    На добры ураджай!
    А вы, дзеткі, дапамажыце ёй песню заспявайце,

    Песня «Калядкі» Захлеўнага
    1.Тупу, тупу, туп – каза,
    Тупу, тупу – дзераза.
    Тупу- на калядкі,
    Тупу – на аладкі.

    2.Тупу, тупу, туп – коўзкі лёд,
    Тупу, тупу – Новы год.
    Тупу- на калядкі,
    Тупу – на аладкі.

    3. Тупу, туп каза нагой,
    Тупу, тупу каза другой.
    Тупу- на калядкі,
    Тупу – на аладкі.

    Каза скача, потым валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай.

    Павадыр Казы: Стамілася наша козачка з далёкай дарогі, упала, прапала.
    Дай, гаспадыня, кусок сала, каб каза устала
    Ды на кожны ражок павесь пiражок.
    На хвосцiк – каубаскi? Кааб пачула вашай ласкi.

    Гаспадыня:. Даю, даю. Так добра скакала, зарабiла падарункi.

    Гаспадыняр ідзе за пачастункам калядоўшчыкам,
    а яны спяваюць песню“На нова лета!”
    Гаспадыня прыходзіць з пачастункам.

    Павадыр Казы: Устань, козанька, расхадзіся, нашаму гаспадару нізка пакланіся.
    Пакланіся ўсім: і старым, і маладым,
    Закладай свае рогі, падбірай свае ногі.
    З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі.

    Каза падымаецца і кланяецца.

    Павадыр Казы: Каза устала i усiм весела стала
    Галавой кiвае, гуляць запрашае.

    Гульня “Пошла Коза па лесу…”
    Пошла Коза по лесу, по лесу, по лесу,
    Искать себе принцесу, принцесу, принцесу.
    Давайте-ка попрыгаем, попрыгаем, попрыгаем.
    И ножками подрыгаем, подрыгаем, подрыгаем.
    И ручками похлопаем, похлопаем, похлопаем.
    И ножками потопаем, потопаем, потопаем.
    И ручками подвигаем, подвигаем, подвигаем.
    И вместе все попрыгаем, попрыгаем, попрыгаем.


    Каза: Ой, замарылася. Пайду адпачну.

    Павадыр Казы: А хіба ж ты забылася. Каза. Чаго ад цябе дзеці чакаюць?

    Каза: Добра, дам вам трошкі жыта для дабрабыту.
    / сыпле жыта і прыгаворвае/
    Святкуем калядкі, лавіце зярняткі.
    Лавіце рукой, каб добры быў настрой.
    Каб моцна грэла сонца – кіну ў аконца.
    Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі.

    Выходзіць Павадыр з Мядзведзем.

    Павадыр Мядзведзя: Мы не самі ідзём,
    Мядзведзя з сабой вядзём.
    Мядзьведзь у нас вучоны,
    Кіем ахрышчоны.
    Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі
    Ведае многія навукі,
    Паказвае цікавыя штукі.

    -Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца.
    -А як сусед з працы вяртаецца?
    -Як гаспадынька мужа сустракае?
    -Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?
    -Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?
    -Як гаспадар дровы коле?
    -А як сусед да гаспадыні заляцаецца?

    Мішка ўсё паказвае жэстамі.

    Павадыр Мядзведзя: Ну, малайчына Мішка, гаспадарам пакланіся.

    Мядзведзь кланяецца .

    Павадыр Мядзведзя : А яшчэ наш мядзведзь умее іграць на дудачцы.

    Гаспадыня: І нашы дзеці ўмеюць іграць на музычных інструментах.



    Б.н.п. “Зайграй жа мне дударочку”
    (ігра на музычных інструментах)

    1.Зайграй жа мне, дударочку,
    А я патанцую.
    І за гэта цябе мілы,
    Мёдам пачастую.

    Прыпеў:
    Тум-тум, тум-та, тум-та,
    Медам пачастую.
    Тум-тум, тум-та, тум-та,
    Медам пачастую.

    2.Зайграй жа мне, дударочку,
    Як сам разумееш.
    Зайграй, сівы галубочку,
    Тое, што ўмееш.

    Прыпеў:
    Тум-тум, тум-та, тум-та,
    Тое, што ўмееш
    Тум-тум, тум-та, тум-та,
    Тое, што ўмееш.

    3.Як іграюць без дуды,
    Ходзяць ножкі не туды.
    А як дуду пачуюць,
    Самі ножкі танцуюць.

    Прыпеў:
    Тум-тум, тум-та, тум-та,
    Самі ножкі танцуюць.
    Тум-тум, тум-та, тум-та,
    Самі ножкі танцуюць.


    Павадыр Мядзведзя : А зараз давайце пагуляем з дудачкай.


    Гульня “Дудачка”
    Дзеці стаяці па кругу. Са словамі перадаюць дудачку.

    Гэта дудка не прастая
    Да усіх яна ўцякае,
    Каму у рукі пападзе,
    Той у круг плясаць пайдзе.

    Гаспадыня: Весела іграў Мядзведзь.Атрымлівай бочачку меду.


    Выходзіць Цыган з Кабылаю.
    Цыган: Я таксама не адзін хаджу,
    Кабылу з сабой ваджу.
    Кабыла мая зусім маладая,
    Аж тры зубы ў роце мае,
    Як пачуе ў хаце сала,
    Пачынае іржаць, як дурная.

    Цыган: Ну, ці ёсць у гэтай хаце сала?

    Кабыла іржэ.

    Цыган: Гаспадар, купі маю кабылу.

    Гаспадыня: А што яна рабіць умее?

    Цыган: Ой, ды яна ўсё робіць.
    Можа ваду піць,
    Можа А мною ў госці хадзіць,
    Можа сена есці,
    Можа А мною песні пеці.

    Калядоўшчыкі спяваюць “Юрачку”.
    Цыган з Кабылаю танчаць.

    Эх ты, Юрачка, што ты цешышся?
    Прыйдзе зімачка –куды дзенешся?
    Твая хата як свірон,-
    Без падлогі, без вакон…
    Эх ты, Юрачка, што ты цешышся

    Гаспадыня: Добра, купляю тваю Кабылу.

    Цыган: Ну вось, Манечка, прадаў я цябе.

    Кабыла б’е Цыгана. Цыган уцякае ад Кабылы:

    Цыган: Ой, не біся, не прадам я цябе.

    Калядоўшчыкі прамаўляюць пажаданні гаспадарам:

    Калядоўшчыкі Добра пагуляли, але ўжо час ісці да дому.
    Мы віншуем вас са святам, шчасце вам багата.
    Дзякуй гаспадыня за пачастункі,
    Шчодрага вам лета, багатага хлеба!

    Пачынальнік: А мы пойдзем далей калядаваць.
    Добрых людзей са святам вітаць.


    Дзеці (разам): Шчасліва хадзіце,
    Здаровы бывайце,
    А ў наступным годзе
    Зноў завітайце!


    Калядоўшчыкі выходзяць з хаты, пры гэтым спяваюць

    Песню “ Бывайце здаровы”
    1. Бывайце здаровы,
    Жывіце багата,
    А мы ад’яджаем
    Да дому, да хаты.

    2.У зяленай дубраве
    Мы начаваць будзем,
    А вашае ласкі
    Вавек не забудзем.

    3.Яшчэ вам жадаем
    Прыбытку у хаце,
    Нямнога, нямала
    На год па дзіцяці.

    4.Бывайце здаровы,
    Жывіце багата,
    А мы ад’яджаем
    Да дому, да хаты.

  4. Следующий пользователь сказал cпасибо Лорис за это полезное сообщение:

    TaniaCeluiko (06.01.2017)

  5. #19
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,323
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,078
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,068
    Поблагодарил в

    297 сообщениях

    По умолчанию

    Калядныя падгаворкі

    Добрый дзень, панечка! Адчыні акеначка.
    Чым жа будзеш дараваць? Чым жа будзеш частаваць?

    На каляды мы прыйшлі, мех вялізны прыняслі,
    Каб вы нас пачаставалі, шмат чаго падаравалі.

    Не дай доуга нам стаяць, на двары сняжок таптаць.
    Бо кароткі світачкі, да памерзлі лытачкі.

    Каляда-каляда. У нас целая беда
    Обошли мы целый свет. Ни конфет, ни денег нет!
    Мы вас будем развлекать, песни петь и танцевать…

    Калядзін, калядзін. Я у бацькі адзін.
    Караценькі кажушок, дайце мне на піражок.
    Даставайце кашалькі, і давайце пятакі.

    Мяне бацька паслау, калядоушчыкам каб стау.
    Не дадуць мне каубасу – тады хату растрасу.

    Гаспадынька не скупіся з намі хутка падзяліся.
    Ці ступу малака, ці цукерак поу – мяшка.

    Дай грошай мяшок, ці кашы гаршок.
    Жбан малака, ці кавалак пірага.
    Ці капеечкі на цукерачкі!?

    Дзякуй за пачастункі,
    А мы пойдзем далей калядаваць.
    Добрых людзей са святам вітаць.

    Каб у кожнай хаце, было багацце.
    Каб грошы вадзіліся. Каб дзеткі радзіліся.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  6. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    baranova n (11.01.2016)

  7. #20
    Местный Аватар для ZHANIK
    Регистрация
    10.05.2010
    Адрес
    Слуцк
    Сообщений
    209
    Поблагодарил Поблагодарил 
    79
    Поблагодарили Поблагодарили 
    257
    Поблагодарил в

    53 сообщениях

    По умолчанию

    Казачка пра Пятра, Казу і Каляды
    http://www.youtube.com/watch?feature...&v=X9HwGp7Rz1k

  8. Следующий пользователь сказал cпасибо ZHANIK за это полезное сообщение:

    vesto4ka (02.10.2017)

  9. #21
    Местный Аватар для ZHANIK
    Регистрация
    10.05.2010
    Адрес
    Слуцк
    Сообщений
    209
    Поблагодарил Поблагодарил 
    79
    Поблагодарили Поблагодарили 
    257
    Поблагодарил в

    53 сообщениях

    По умолчанию

    А это мои Каляды. Почти весь сценарий моего сочинения (пока взяла стихи с форума но потом их заменю на свои. Песня, загадки и игра мои). Материал ещё дорабатываю.
    ВЕД. Здравствуйте, мои родные, маленькие и большие.
    Снова этот большой зал всех детей сейчас собрал.
    Будем праздновать, ребятки, здесь весёлые Колядки.
    Ждут нас игры и веселье и конечно, угощенье.
    Слышу, каблучки стучат, гости к нам сюда спешат.
    Открывайте ворота! Заходи к нам, Коляда!

    Под музыку “Ой, Калядочки” диск «Каляды» заходят дети ст. гр. в костюмах.

    1 РЕБ. Отворяй-ка ворота! Пришла Коляда!
    С пышками, с лепёшками,
    Со свиными ножками.
    2 РЕБ. Коляда, коляда, подай пирога!
    На кусочки не ломай,
    А по целому давай.
    ВЕД. Не плясали и не пели, а угощенье захотели?
    Погодите-ка, постойте, песенку сначала спойте!

    ПЕСНЯ «КОЛЕДА К ВАМ ПРИШЛА»
    1. Коледа к вам пришла и гостей привела.
    Коледа-колядки празднуют ребятки.

    2. Коледа к вам пришла и медведя привела.
    Коледа-колядки празднуют ребятки.

    3. Коледа к вам пришла и гостей привела.
    Коледа-колядки празднуют ребятки.

    ВЕД: Гости наши хороши, песню пели от души.
    Очень хочется узнать, умеет ли Мишенька плясать?
    КОЗА: Наш Мишутка, молодец. И танцор он и певец.
    В этом сами убедитесь. В хоровод все становитесь.
    Хочет Мишенька плясать, свою удаль показать.

    ХОРОВОД “КАЛЯДКІ”
    муз. Л.Захлевного сл.Л.Пранчака сборник «Песенькі Дзеда Барадзеда»


    ВЕД: Мишенька совсем устал. У нас в зале задремал.
    К Мишке все мы подойдём, ему песенку споём.

    ИГРА «КАЛЯДА І МЯЗДВЕДЗЬ»
    Мішка Каляду чакаў, ды ў бярлозе задрамаў.
    Мы вакол яго хадзілі, разам Мішаньку будзілі:
    “Мішка, хуценька ўставай ды Каляду даганяй”

    ВЕД: Хотите, дети посмотреть какой ловкий и сильный наш Медведь?
    Вместе с ним мы поиграем, кто сильнее мы узнаем.

    ИГРА

    ВЕД: Очень сильный ваш Мишутка. Это правда, а не шутка.
    Но была ещё Коза. Где же эта егоза?
    КОЗА: Я тут.
    Коляда пришла в ваш дом, значит будет счастье в нём,
    Будет радость и достаток, будете вы все богаты.
    Принесла я вам загадки, отгадайте их, ребята:
    1. С неба падает, летит и кружится.
    На ладошку сядет - станет лужицей. (снежинка)

    2. На деревьях – покрывало, на земле – большой ковёр.
    Солнце выглянет – оно сверкает. Весна придёт – оно растает. (снег)

    3. Подрумянит щёчки нам, носик разукрасит,
    Но его мы не боимся если в доме очутимся. (мороз)
    ВЕД. Мы загадки отгадали а теперь мы поиграем.

    ИГРА С КОЗОЙ

    ВЕД. За руки берись народ. Коза зовёт всех в хоровод.

    ХОРОВОД “КАЗЁЛ” муз. народная
    сборник «Дзіцячыя фальклорныя гульні» З.Л.Леановіч Н.А.Рылькова

    Коза падает.

    ВЕД. Коза наша упала, она силы потеряла.
    Что же делать, как нам быть?
    РЕБ. Козу надо одарить:
    Подарить ей угощенье – конфеты, пряники, печенье.
    Можно дать кусочек сала, чтоб она как прежде стала.
    (одаривают козу)
    ВЕД: Козе на рожки-крошки повесим мы по сушке,
    Дадим конфет немножко, чтоб знала к нам дорожку,
    Дадим немного сала, чтобы Коза скакала.

    (Коза встаёт, благодарит за угощение)

    ВЕД: Помогли Козе мы встать, теперь можно и сплясать.

    СВОБОДНАЯ ПЛЯСКА “БЕЛОРУССКАЯ ПОЛЬКА”

    РЕБ: Сеем, сеем, посеваем,
    С Новым годом поздравляем,
    Счастья будет вам горой
    Урожая воз большой.
    РЕБ: Уродись у вас овёс, чтобы на два метра рос
    Уродись у вас пшеничка, и горох и чечевичка.
    РЕБ: Чтоб гостей невпроворот было в доме целый год!
    На столе всегда пирог, лёгких, лёгких вам дорог.

    ВЕД: Праздник наш мы завершаем, здоровья, радости желаем.
    Ну а на следующий год Коляда к нам опять придёт.

  10. 2 пользователей поблагодарили ZHANIK за это полезное сообщение:

    solnet (30.12.2018), Алусик (15.01.2017)

  11. #22
    Местный Аватар для alenagomel
    Регистрация
    21.03.2009
    Адрес
    г.Гомель
    Сообщений
    180
    Поблагодарил Поблагодарил 
    84
    Поблагодарили Поблагодарили 
    44
    Поблагодарил в

    22 сообщениях

    По умолчанию

    Калядаванне
    Цыганка:

    На каляды мы прыйшлі,
    Мех вялізны прыняслі,
    Каб вы нас пачаставалі.
    Шмат усяго падаравалі

    Гаспадыня:
    - Добры дзень, шаноўныя! Ішлі мы, калядоўшчыкі, каля вашай …………, пабачылі, што ўсё у вас тут так прыбрана, не ўтрымаліся і зайшлі, каб расказать што-небудзь цікавае да і праспяваць для вас, бо зараз - Каляды!


    Калядоушчык::
    Калядзiн, калядзiн! Я ў бацькi адзiн!
    Караценькi кажушок – падайце пiражок!
    А наверх каўбасу, а то хату разнясу!


    Цынанка Мядзведзя:
    Мы не самі ідзём,
    Мядзведзя з сабой вядзём.
    Мядзьведзь у нас вучоны,
    Кіем ахрышчоны.
    Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі
    Ведае многія навукі,
    Паказвае цікавыя штукі.
    -Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца.
    -А як сусед з працы вяртаецца?
    -Як гаспадынька мужа сустракае?
    -Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?
    -Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?
    -Як гаспадар дровы коле?
    -А як сусед да гаспадыні заляцаецца?

    Мішка ўсё паказвае жэстамі.

    Павадыр Мядзведзя: Ну, малайчына Мішка, гаспадарам пакланіся.

    Мядзведзь кланяецца .

    Гаспадыня:А мы не адні прыйшлі, а з казою каляднай, добрай і ладнай. А ну, козачка пакажыся, добрым людзям пакланіся.

    Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,
    А дзе не бывае, там улягае.
    Дзе каза рогам, там жыта стогам,
    Дзе каза нагой-там даляры гарой,
    Дзе каза хвастом, будзе там багаты дом,
    Дзе каза туп-туп- там грошай сем куп! (абсыпаюць жытам).

    / у канцы песні каза падае/
    Цыганка: Што гэта з вашай казой здарылася?
    Гаспадыня: Устань, козачка, расхадзізя. Гаспадыня ідзе, каубасу нясе. /не устае/ Гаспадыня нясе сала, каб каза устала./не устае/. Ідзе шеранькі ваучок, схопіць цябе за бачок. /каза устае/

    А хіба ж ты забылася. Каза. Чаго ад цябе дзеці чакаюць?


    КАЗА Добра, дам вам трошкі жыта для дабрабыту.
    / сыпле жыта і прыгаворвае/
    Святкуем калядкі, лавіце зярняткі.
    Лавіце рукой, каб добры быу настрой.
    Каб моцна грэла сонца – кіну у аконца.
    Майце усяго даволі, а бяды ніколі.

    КАЛЯДОУШЧЫКІ Дзякуй за пачастункі. Мы пойдзем далей калядаваць, добрых людзей са святам вітаць.


    Удачного празднования калядок………..

  12. 3 пользователей поблагодарили alenagomel за это полезное сообщение:

    Magvai (02.01.2020), Алусик (15.01.2017), Свето44ка (03.11.2016)

  13. #23
    Новичок
    Регистрация
    06.10.2019
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    11
    Поблагодарил Поблагодарил 
    26
    Поблагодарили Поблагодарили 
    27
    Поблагодарил в

    11 сообщениях

    По умолчанию

    «Калядкi»
    для дзяцей старэйшай і сярэдняй группы

    Цыганка-
    Гаспадар
    Гаспадыня-

    Зала мае выгляд святочна упрыгожаннай сялянскай хаты, стаiць стол з муляжамi калядных страу. Гучыць беларуская народная песня «Ой, Калядачкі». Дзяцей сустракаюць Гаспадыня i Гаспадар.

    Гаспадыня: Добры вечар, хлопчыкi i дзяучынкi! Як цудоуна што вы завiталi да нас у госцi. Сення, на каляды, усе чакаюць гасцей.
    Гаспадыня: Лiчылася, як правядзеш Каляды, такiм увесь год будзе. Таму усе спявалi, танцавалi, весялiлiся, частавалi адзiн аднаго i хадзилi у госцi.

    (Чуецца стук)
    Гаспадыня: Ой, хто гэта яшчэ стукае?
    Гаспадар:
    Пад акном каляднiкі таўпяцца.
    Пакличам іх у хату, яны нам будуць спявацi Каляду.
    З песняй “Каляда-калядачкі” уваходзяць калядоўшчыкі (старшая гр.)

    1-ы калядоўшчык.
    Ой, калядачкі-калядкі!
    Дружна пляскаем мы ў ладкі.
    3 песняй па сялу ідзём,
    Зорку-сонейка нясём.
    2-і калядоўшчык.
    А зорачка наша іскрыстая
    На жытцо каласістае,
    На зернейка залатое,
    На дабро маладое.
    3-і калядоўшчык;
    На вёсенку красную,
    На зораньку ясную,.
    На вадзіцу талую,
    На пашаньку ўдалую.
    4-ы калядоўшчык.
    На даўжэйшы дзянёк,
    На дружны ручаёк,
    На цёплае лецечка,
    На духмяныя кветачкі.
    5-ы калядоўшчык.
    А мы - вяскоўцы знатныя,
    Да песень-танцаў здатныя.
    Ды і ўсякая праца ў нас спорыцца,
    Ніхто за намі не ўгоніцца.
    6-ы калядоўшчык.
    I жняцы мы, і касцы,
    Ва ўсіх справах малайцы.
    Ёсць запасы ў нашых амбарчыках,
    А ў хлявах - акурат па кабанчыку.
    1-ы калядоўшчык.
    На падвор’ях гусі, куры з петухом,
    Пчолкі ёсць і соты, поўныя з мядком,
    Пачастуюць госця, толькі еш,
    Што пасля аж песню запяеш.
    2-і калядоўшчык.
    Як ідзём мы - люба паглядзець!
    Ходзіць з нашай калядой мядзведзь.
    I казу вядзём з сабой якраз,
    Вось і хатка, дзе чакаюць нас.
    А не порадовать лі нам усіх вяселымі забавамі?
    сценка «Каза и мяздведзь»
    Каза: Выхадзі плясаць, Мядзведзь, я прыпеўкі буду петь!
    Мядзведзь: Пець, Каза, ты не ўмеешь. Не пяешь, Каза, а блеешь!
    Коза: А ты, Мішанька – мядзведзь, сам-то неўмеешь пець. Ты тугой на вухо
    – ні голаса, ні слуха.
    Медведь. Ах, Каза ты, Козачка, шэранькая розочка. Хватиць нам браніться,
    давай з табой міриться.
    Каза. Что ты, Міша, дарагой, не бранілісь мы з табой. Мы з табой шуціли, народ повеселили.
    Игра «Шла Коза по лесу»
    Игроки встают в круг, коза — в центре. Все идут по кругу в правую сторону, а коза — влево. Коза выбирает кого-то из ребят, выводит в середину круга. Они исполняют движения в соответствии со словами. Все стоящие в кругу повторяют движения за ними. Теперь в кругу выбирают себе пару уже два человека. Игра продолжается до тех пор, пока почти все дети не встанут в круг.
    Каза круціць галавой, валіцца на падлогу.
    калядоўшчык.
    Ах, наша козачка пакацілася,
    На бачок павалілася.
    Заплюшчыла вочкі, не есць і не п’е.
    Прысмакі гаспадыня не дае.
    Гаспадыня.
    Ой, што ж я зрабіла не так?
    I які трэба козачцы прысмак?
    Калядоўшчык.
    Калі можна, гаспадарочкі, з вашае ласкі -
    Наша козачка надта любіць каўбаскі.
    Гаспадар.
    Во, а мы пра каўбаску забылі,
    Ледзь бедную скацінку не ўмарылі.
    Уставай, козачка, уставай,
    Вось каўбаска - забірай.
    Каза. Дзякую, вазьму, кругленькую, як сонца,
    Каб у вас быў дастатак бясконцы.
    Мядзведзь: (наблiжаецца да iх, адштурхоувае Казу) А мне!
    Гаспадыня: А ты спачатку паслужы, што умееш пакажы!
    (Павадыр выводзiць Мядзведзя на сярэдзiну залы)
    Павадыр: Пакажы, Мiша, як Гаспадыня цеста у дзежцы месiць (мядзведзь садзiцца на падлогу, падкручвае ногi, таучэ кулакамi, iмiтуючы замешванне цеста у дзяжы.) А як дзецi кашу ядуць? (Мядзведзь « дастае вялiкую лыжку» i есць.) А як Гаспадыня прыгажосць наводзiць? (Мядзведзь выцягвае левую лапу уперад, а правай iмитуе, як жанчына прыхарошваецца.) А як дзецi танцуюць? (Мядзведзь смешна падскоквае i круцiцца на месцы.) Цi зарабiу Мишка калядны ласунак?
    Гаспадыня: Так, зарабiу! Вось табе, Мiшка, бочачка меду! (Мядзведзь радасна прытанцоувае).
    Калядоушчыкi: (рэчытатывам)
    Шчодры вечар, багаты вечар!
    Хутчэй дарыце, нас не марыце!
    Гаспадыня: Частуйцеся, госцiкi дарагiя! (усiм падае пачастункi)
    Калядоушчыкi:
    Гаспадыня добрая i вельмi шчодрая!
    Гаспадыня:
    Я вас буду частаваць, а дзеткам трэба танец паказаць.
    Танец «Дзеравенскія забавы»
    Ведущая.
    Слышу звон бубенцов,
    Слышу, скрипка поёт,
    К нам, должно быть, гости едут.
    Вон они уж у ворот!
    Звучит аудиозапись «Цыганочка», появляется Цыганка с девочками.
    Цыганка. «Цыганочка» с выходом
    Девочки исполняют танец «Нанэ цоха»
    Ведущая.
    Ай, да гости удалые! Да веселые какие!
    Цыганка здоровается, свістіт, выходіт конь.
    Проводит игру « Купи коня».
    Цыганка.
    Купи коня, добрый конь,
    Добрый конь, не конь-огонь!
    Умней меня, купи коня.
    Не продала бы, да деньги нужны,
    На ярмарку спешу. Купи коня!
    Дети, к которым она обращается, отказываются от покупки, называя разные причины отказа: «не могу купить, денег нет; мне конь не нужен, я езжу на автомобиле и т. д.».
    Ребёнок.
    Нам коня не предлагайте,
    Вы нам лучше погадайте.
    Цыганка.
    Хороши у вас ребята,
    Добры молодцы, девчата.
    Раз товар не по купцам,
    Погадать мы рады вам, но сначала угадайте, что у меня в мешочке.

    Музыкально – дидактическая игра «Определи инструмент»
    У Цыганки в мешке музыкальные инструменты: ложки ,треугольник, маракасы, трещотка, она рассказывает по очереди об инструменте, не называя его. Дети могут задавать вопросы, потом должны догадаться, о каком инструменте идёт речь. Цыганка предлагает ребёнку, назвавшему инструмент, быть ведущим .
    Оркестр «Добрый мастер» (исполняет средняя группа)
    Цыганка.
    Теперь давайте погадаем, да в горшочки мы заглянем.
    Игра «Гадание на горшках». Положіць у гарчшочак полотенце, булку, кольцо, ленту, пуговицу, веточку.
    Дети.
    Горшочек с вершочек,
    Скажи нам дружочек:
    Что сбудется, станется
    Плохое пусть останется.
    Ребёнок указывает на горшочек или берёт первый горшок, открывает его и достаёт полотенце.
    Гаспадыня
    Полотенце!
    Далеко расстилается… Ждёт тебя дорога, путешествие.
    Хоровод продолжает кружиться, дети поют «Горшочек с вершочек…». Второй ребёнок выбирает следующий горшок, там лежит булка.
    Гаспадыня
    Булка!
    В твоём доме достаток будет, благополучие.
    Хоровод…
    В третьем горшке – кольцо.

    Гаспадыня
    Колечко!
    Сейте муку, пеките пироги!
    К тебе гости будут – женихи!
    Хоровод…
    В четвёртом горшке – лента.
    Гаспадыня.
    Лента!
    Лента - к богатству, прибыли.

    В пятом горшке – пуговица.

    Гаспадыня.
    Пуговица!
    Жить тебе в большой семье,
    Счастливой жизнью.
    Ведущая.
    Всего один горшок остался!

    Вбегает Цыганка в круг.

    Цыганка.
    И мне погадайте! Я тоже счастья хочу! (Достаёт веточку из шестого горшка.)
    Что это? Растолкуйте!
    Гаспадыня.
    Видно – к новой метле!
    Цыганка.
    Огорчённо, заглядывая в горшок.
    А колечка нет?!
    Гаспадыня.
    Да женихов-то всех разобрали, не оставили тебе ни одного!
    Цыганка.
    Ах, так? Ах, вот ты как? (Разгоняет всех детей метлой.)
    Сейчас я буду хозяйкой. Попляшите вы у меня! Устрою я вам экзамен. Ну, кто смелый, становитесь в круг.
    Поиграем в игру « Метёлка». Цыганка даёт детям свою метлу, украшенную бантом и объясняет,
    что пока будет играть музыка, например, «Весялуха», они должны передавать метлу по кругу.
    У кого после окончания музыки веник останется в руках, тому загадку про зиму нужно отгадать.
    Загадки. 1. До чего же неприятно
    В горку их тащить обратно.
    А с горы они уж сами
    Смело едут вместе с нами. (Сани).

    2. Прорубили топором,
    Мы окошко в этот дом.
    И наловим кошке
    Рыбы в том окошке. (Прорубь).

    3.Льётся речка – мы лежим,
    Лёд на речке – мы бежим. (Коньки).
    Гаспадыня. Вот и повеселились. Каляды -самае любімае свята у беларусаў. На працягу дзвюх тыдняў, ў час якіх ніхто не працаваў, ні ў дзень, ні ў ноч не змаўкалі песні. Люді марылі аб тым, каб святочны настрой, святочная весялосць доўжылісь не толькі ў калядны тыдзень. А ўвесь год!

  14. 2 пользователей поблагодарили //Эlla за это полезное сообщение:

    mar62 (04.01.2020), Алусик (17.01.2020)

Страница 2 из 2 ПерваяПервая 12

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru