Страница 3 из 4 ПерваяПервая 1234 ПоследняяПоследняя
Показано с 31 по 45 из 50

Тема: Беларускамоўная группа (сярэдняя) ў дзіцячым садку

  1. #31
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от mar62 Посмотреть сообщение
    Света, вы такая молодец!! Надеюсь, начальство оценило ваш труд.
    загадчыца і намеснік у мяне цудоўныя, з імі хочацца тварыць. Ну, а што тычыцца грашовых эквівалентаў падзякі, то тут як ва ўсіх
    Последний раз редактировалось vesto4ka; 22.11.2015 в 18:27.

  2. #32
    Местный Аватар для MI-LADI
    Регистрация
    07.08.2009
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    173
    Поблагодарил Поблагодарил 
    174
    Поблагодарили Поблагодарили 
    21
    Поблагодарил в

    14 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от vesto4ka Посмотреть сообщение
    Вось тут можна паглядзець http://scenaryi.by/scenaryi/novy-god...iki-maroz.html
    Я пакуль што перакладаю адзін сцэнарый з рускай мовы, пра Лісічку. Знайшла яго тут. Як зраблю, тады абавязкова закіну сюды.
    Святлана, Вялікі дзякуй! Вельмі цікавы сайт! Будзем чакаць ад вас яшчэ матэрыял на беларускай мове!

  3. #33
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    За аснову ўзяты сцэнарый карыстальніка mara400 "Лисичка-сестричка" . Я пераклала яго на беларускую мову, нешта змяніла, нешта дабавіла, і вось што ў мяне атрымалася. Гульні з Дзедам Марозам будуць іншыя.

    Сцэнарый навагодняга свята (для сярэдняй групы)

    Гучыць музыка. Дзіця са званочкам у руках абягае вакол ёлкі і запрашае дзяцей.

    Музычны кіраўнік
    Адчыняй, Новы год, казачныя дзверы,
    Хай увойдзе сюды той, хто у казку верыць.

    Пад музыку дзеці ўваходзяць у залу, становяцца вакол ёлкі.
    “Вясёлая зіма” Я.Жабко ( карагод)
    Выходзяць 5 дзяцей

    1-е дзіця
    3 Новым годам, з Новым годам,
    Са святочным карагодам!
    3 саначкамі новымі, з гульнямі зімовымі!
    2-е дзіця
    Хай прыносіць Новы год
    Шмат вяселля, шмат прыгод!
    3-е дзіця

    Ўсім вам добрага здароўя
    Хай прыносіць Новы год!
    4-е дзіця
    Ты пад ёлку завітай,
    Дзіва-песню заспявай,
    Бо у гэты самы час
    Новы год ідзе да нас
    5-е дзіця
    Ёлка, ёлачка-красуня,
    Ты шарамі зіхаціш.
    Ля цябе звяркі танцуюць:
    Зайчаняты, воўк і мыш.

    6-е дзіця
    Ёлачка-красуня дзіўная стаіць.
    А чаму ж агнямі ёлка не гарыць?
    Дзеці сядаюць на месцы
    Выхавацель
    І праўда! Трэба запаліць агеньчыкі на навагодняй елцы.
    Святочныя агеньчыкі,
    Гарыце ўсё ярчэй!
    Свята навагодняе
    Сёння у дзяцей!
    Ёлка загараецца.
    Выходзяць 3 дзяцей

    1-е дзіця
    Аганькамі зіхаціць
    Сёння наша ёлка,
    I бліскучы снег ляжыць
    На яе іголках.

    2-е дзіця
    Ёлка-ёлачка, цябе
    Цэлы год чакалі.
    Сёння хораша дзятве
    У святочнай зале.
    3-е дзіця
    Колькі цацак і шароў
    Апранула сёння!
    Запрашае ўсіх сяброў
    Танец навагодні.
    Яліначка (карагод)

    Гучыць музыка. У залу ўваходзяць Снягурка. Таньчыць.
    Снягурка
    Пра мяне ўсе, пэўна, чулі,
    Ў лесе я жыву з дзядулем.
    Снегам елкі прыбіраю,
    3 дзедам песенькі спяваю.
    Я гуляю па сцяжынках,
    А вакол мяне сняжынкі
    Водзяць белы Карагод
    Кожны вечар ў Новы год.
    Гэй, сняжыначкі, ляціце,
    Карагод свой завядзіце.

    Танец сняжынак (дзяўчынкі)
    Выхавацель
    Хто схаваўся пад карчом
    3 доўгім рыжанькім хвастом?
    Ёй на месцы не сядзіцца,
    Гэта ж хітрая...

    Дзеці
    Лісіца.!

    Пад музыку выбягае лісіца.
    Ліса
    Ну вось! Як заўсёды! Ніхто мяне, Лісаньку, на свята не заве! І чаму? Я ж такая прыгожая, прывабная! І футра ў мяне блішчыць,зусім як снег на палянцы!
    Каб праведаць, дзеткі, вас,
    Правяла я доўгі час
    Ля люстэрка залатога,
    Вельмі добрага, не злога.
    Хачу, каб з сённяшняга дня вы звалі мяне на святы! Каб не елачку, а мяне, Лісаньку, прыбіралі! Хачу, каб усе песні мне прысвячалі!
    Выхавацель
    Але ж мы не ведаем песень пра ліс. Таму і не спяваем!
    Ліса (абураецца)
    Як гэта?! Чаму?!
    Не ведаць песню пра лісу! Добра. Я сама заспяваю. А вы слухайце, і словы запамінайце! (адкашліваецца) Звяртаецца да муз.кір.
    Дайце “Ля”! (спрабуе) Ляаааа…. Ляаааа….
    Пачынае спяваць на джазавы манер
    1. Жыла ў лесе лісанька,
    У лесе я раслаааа..
    І самая прыгожая
    У лесе я былааа!..
    2. Любіла вельмі Лісанька
    Па сцежачках хадзіць
    Бо многа-многа зайчыкаў
    Іх можна усіх …… (крычыць) ЛАВІІЦЬ!. (спрабуе схапіць дзяцей)
    Выхавацель
    Цішэ! Цішэй! Спяваеш ты, канешне, добра. Але на Новы год ты ўсё ж не галоўная!

    Ліса (здзіўляецца)
    Не я?! А хто?! Хто галоўны на Новы год?
    Адказы дзяцей
    Дзед Мароз, Снягурка, Елка.
    Ліса (сярдзіта)
    Мне крыўдна! Я сярдзіта! Я – Ліса! Я – знакаміта! Гэтага я вам не дарую! Я вас правучу! Вось вазьму і ўсе агеньчыкі з елкі ў мяшок схаваю! Будзе ў мяне самая прыгожая елка! (падыходзіць да елкі)
    1,2,3 – А ну-ка, міленькія-даражэнькія, хуценька ўсе ў мяшок! (збірае агеньчыкі, тыя гаснуць)
    Выхавацель
    Ах, ты, гарэзніца - Ліса! Зараз жа вяртай агеньчыкі на елку!
    Ліса
    Ага!... Лічыце, што ўжо вярнула! (смяецца) Спявае І не падууумаююууу! Самой спатрэбяцца!
    Снягурка
    Ліса, як прыйдзе Дзед Мароз, табе, канешне, пападзе!
    Ліса
    Што-што? (прыкідваецца, што не чуе) Я ж хітрая! Я ўсе сцежачкі замяла. Дзед Мароз вас не знойдзе! Я агеньчыкі ўкрала і цябе, Снягурка, таксама ўкраду! Няхай пашукае цябе, твой дзед! (накідвае на Снягурку покрыўку і выводзіць яе з залы)
    Выхавацель
    Што мы будзем рабіць? Як нам Снягурку ды агеньчыкі вярнуць?
    Выхавацель
    Трэба Дзеда Мароза паклікаць!
    Клічуць
    Выхавацель
    Не чуе нас Дзед Мароз… Пэўна, далёка ён ад нас!
    Музычны кіраўнік
    Ну, як агеньчыкі вярнуць я ведаю. Трэба песню прыгожую заспяваць!
    Усе дзеці выходзяць


    1-я дзяўчынка
    Толькі вечар настае,
    Ў небе мы з'яўляемся.

    2-я дзяўчынка
    Заводзім зорны карагод,
    3 сябрамі сустракаемся.
    .
    3-я дзяўчынка
    Вялікая Мядзведзіца
    Нас вучыць танцаваць

    4-я дзяўчынка
    I поўня залацістая
    Ўсіх будзе чараваць.
    5-я дзяўчынка
    А неба сіне-чыстае!
    А хмаркі серабрыстыя!.

    “Зорачка, свяці..” песня
    Гучыць чароўная музыка. Агеньчыкі загараюцца. Дзеці садзяцца на свае месцы.
    Выхавацель
    Вось як добра! Як прыгожа! Ажно настрой падняўся! Так і хочацца патанцаваць! Вясёлыя гномы! Бягіце да елачкі! Пакажыце нам свой танец!
    Танец Гномаў (хлопчыкі)
    Выхавацель
    Якія вясёлыя гномікі! Але ж мы так і не вярнулі Снягурку! Давайце яшчэ раз паклічам Дзеда Мароза!
    Клічуць, ніхто не ідзе.
    Выхавацель
    Дзеці, мы ж з вамі забыліся пра чароўнае заклінанне! Выходзьце сюды хутчэй!

    Рытмадэкламацыя “Мароз”




    Гучыць музыка, з’яўляецца Дзед Мароз.
    Дзед Мароз
    3 Новым годам! 3 Новым годам!
    Я віншую ўсіх гасцей!
    Я віншую ўсіх дзяцей!
    Я спяшаўся к вам, сябры,
    Не заблытаўся ў бары.

    Ай да елка! Якая прыгожая! Уся ў агеньчыках! Але ж я не бачу маю ўнучку – Снягурку… Дзе яна?
    Слухае адказы дзяцей
    Выхавацель
    Дзядуля Мароз, бяда! Ліса прыходзіла сюды! Яна нас перахітрыла і Снягурку ў лес забрала!
    Дзед Мароз
    Вось хітруха якая! Але ж яна, пэўна, забылася, што Дзед Мароз – чараўнік!
    Зараз мы Снягурку вернем!
    Стукае посахам
    Завіруха, закруці, Лісу хутчэй прынясі!
    Шум завеі. У залу забягае Ліса (кружыцца)
    Ліса
    Аей-аей! Дзед Мароз прабач мяне! Больш мяне не круці! Я Снягурку зараз жа прывяду!
    Дзед Мароз
    Палічу я, раз-два-тры! Ну-ка, хуценька вярні!
    Ліса выбягае з залы. Гучыць музыка, Ліса вяртаецца са Снягуркай.
    Дзед Мароз
    Ўнучка родная мая,
    Ох і хваляваўся ж я!

    Ліса
    Ох, даруйце ж мне, Ма¬роз,
    Снягурачка і дзеці!
    Больш не буду дрэннай я,
    Ну хоць раз паверце!
    Прыгажуня я, лісіца,
    Рада з вамі пакружыцца.
    Я лагодная цяпер,
    Дзед Мароз, ты мне павер!
    Не хітрую, не хлушу,
    Толькі праўду ўсім кажу.

    Дзед Мароз.
    А вось мы зараз у дзяцей спытаем, дараваць табе ці не? Дзеці, сёння свята, дык можа даруем ёй? Адказы дзяцей Раз дзеці згодныя, так і быць, мы табе даруем, але ж глядзі, каб без падману. І давай разам з намі весяліць дзетак.
    Ліса
    А чаму не? Я магу! А ці любіце вы, дзеці, адгадваць загадкі?
    Хто прыйшоў у зімні вечар, запаліць на ёлцы свечы?
    Хто заводзіць карагод? Ну вядома… (Новы год)

    Не звер, а вые.
    (Вецер)
    Вавёрцы адмарозіў нос.
    Завуць мяне, сябры... (Мароз)

    Шар пастаўлены на шар,
    Нос чырвоны на ўвесь твар,
    Рот і вочы – вугалькі.
    Адгадайце, хто такі?
    (Снегавік)

    Дзед Мароз
    Бачыш, Ліса, якія дзеткі ў нас разумныя! А ці любіце вы гуляць? (адказы дзяцей) Выходзьце хутчэй у карагод! Ну давайце, не зявайце! Дружна ручкі падстаўляйце! Да каго даткнуся я, замарожу хутка я.
    гульня “Замарозкі”
    Дзед Мароз:
    Я зараз пачну свой танец, у завею абярнуся,
    У зачыненыя дзверы да цяпла імкнуся.
    Вы мяне, рабяты, не пускайце ў хату,
    Ой, не пускайце, ручкі сціскайце!
    Выхавацель
    Дзеткі, давайце як мага хутчэй шчэпімся за рукі і не пусцім Дзеда Мароза з круга.

    Дзед Мароз спрабуе вырвацца з круга.

    Дзед Мароз
    Ох, стаміўся я. Можа, я пакуль адпачну, а вы мне вершыкі пачытаеце. (Ліса дае стул, Дзед Мароз сядае ў цэнтр карагода)
    1-е дзіця
    У жарце імклівым,
    У рытме гуллівым
    Кружацца сняжынкі –
    Зімы балерынкі.

    2-е дзіця
    Змарыліся кружыцца,
    На зямлю прыселі
    Музыку завеі
    Разгадаць хацелі.

    3-е дзіця
    Ледзь – ледзь адпачылі
    І зноў вольны вецер
    Заставіў кружыцца
    У вольным балеце.

    4-е дзіця
    Ёлка, ёлачка-красуня,
    Ты шарамі зіхаціш.
    Ля цябе звяркі танцуюць:
    Зайчаняты, воўк і мыш.

    5-е дзіця
    З Новым годам! З новым шчасцем!
    Не спыняе радасць бег…
    Хай гучаць у гэтай зале –
    Песні, музыка і смех!

    6-е дзіця
    Па краіне роднай
    Ёлачкі гараць.
    Будуць дзеці разам
    Свята сустракаць.
    7-е дзіця
    Вось і мы давайце
    Станем ў карагод
    I вясёлай песняй
    Стрэнем Новы год!

    “Звон звініць” карагод
    Дзеці садзяцца на свае месцы.
    Дзед Мароз
    Ну што ж, мае маленькія сябры, весела мне было з вамі сёння. І натанцаваўся і наспяваўся я з вамі. Але ж нас з унучкай яшчэ дзеткі чакаюць. А таму мы павінны развітацца!

    Снягурка
    Сапраўды дзеці, задоўжылася наша гулянне. Але ж вы не сумуйце. Навагоднія святы яшчэ толькі пачынаюцца. Наперадзе у вас яшчэ шмат вясёлага, цікавага і смачнага.

    Ліса
    Дзед Мароз, а я ж добрая ўжо! Можа ты і меня з сабою возьмеш? Я чароўнае слова ведаю: Калі ласка!

    Снягурачка
    Дзядуля, давай возьмем, другім дзеткам весялей будзе!
    Дзед Мароз
    Добра-добра, гарэза! Возьмем цябе з сабою.
    Выхавацель
    Дзядуля Мароз, а ты нічога не забыў? Можа, прынёс што для нашых дзетак?

    Дзед Мароз
    Так-так! Вось старая галава! Канешне прынёс! Падарункаў поўны воз! Зараз-зараз!
    Дастае мех. Раздае падарункі.
    Дзед Мароз
    Ну што ж, дзеткі, бывайце! І з Новым Годам вас!

    Снягурачка.
    Хай будзе дзень і ясны вечар!
    Хай свеціць сонейка для вас!
    Усмешка добрая пры стрэчы!
    І слова добрае у адказ!

    Усе. З Новым Годам! З новым шчасцем!
    Гучыць музыка, дзеці выходзяць з залы.

  4. 3 пользователей поблагодарили vesto4ka за это полезное сообщение:

    Juliad (20.07.2020), veter-koteyka (29.11.2018), Парина (05.10.2019)

  5. #34
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    Вось тут можна пашукаць музычны матэрыял на беларускай мове http://www.movananova.by/dzetkam/

  6. 3 пользователей поблагодарили vesto4ka за это полезное сообщение:

    solnet (10.12.2018), veter-koteyka (29.11.2018), Тамара Пискунова (23.01.2018)

  7. #35
    Мастер Аватар для Ледок
    Регистрация
    06.03.2011
    Сообщений
    728
    Поблагодарил Поблагодарил 
    6,451
    Поблагодарили Поблагодарили 
    8,687
    Поблагодарил в

    730 сообщениях

    По умолчанию

    Уважаемые коллеги!
    В последнем номере журнала "Пралеска" есть нотный материал песен на белорусском языке.
    [IMG]http://*********ru/8762430.jpg[/IMG]

  8. #36
    Пользователь Аватар для Nasik.Kotik
    Регистрация
    17.05.2009
    Сообщений
    50
    Поблагодарил Поблагодарил 
    4
    Поблагодарили Поблагодарили 
    0
    Поблагодарил в

    0 сообщениях

    По умолчанию

    Добры дзень ! Падкажыце, калі ласка дзе можна знайсці казкі , вершы , кансультацыі для бацькоў , гульні на беларускай мове пра энергазберажэнне . Вялікі дзякуй!!!

  9. #37
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Nasik.Kotik Посмотреть сообщение
    Добры дзень ! Падкажыце, калі ласка дзе можна знайсці казкі , вершы , кансультацыі для бацькоў , гульні на беларускай мове пра энергазберажэнне . Вялікі дзякуй!!!
    Я ўсе кансультацыі перакладаю сама. Ну, і гугл перакладчык дапамагае) А казкі пашукайце тут http://kazki.by

  10. Следующий пользователь сказал cпасибо vesto4ka за это полезное сообщение:

    veter-koteyka (29.11.2018)

  11. #38
    Пользователь Аватар для Nasik.Kotik
    Регистрация
    17.05.2009
    Сообщений
    50
    Поблагодарил Поблагодарил 
    4
    Поблагодарили Поблагодарили 
    0
    Поблагодарил в

    0 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от vesto4ka Посмотреть сообщение
    Я ўсе кансультацыі перакладаю сама. Ну, і гугл перакладчык дапамагае) А казкі пашукайце тут http://kazki.by
    Вялікі дзякуй!!!

  12. #39
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    Фальклорнае свята «Ой, Каляда прыйшла!»
    Мэта: далучаць дзяцей да народных традыцый, працягваць знаёміць з фальклорным святам Калядкі.
    Абсталяванне: стол з вышытай сурвэткай, гліняныя гарлачыкі і міскі з ежай, лаўка, падушачка, дзіцячыя музычныя інструменты, мех, ручнік.
    Дзеючыя асобы: Вядучы (муз.кір.), Гаспадыня Шчодра, Калядоўшчык, Мядзведзь, Цыганка, Каза, Ведзьма, Чорт – дарослыя.
    Калядоўшчыкі — дзеці.
    Вядучы(да дзяцей): Добры вечар! Сёння мы з вамі ў гасцях у народнай казкі. Вось паслухайце яе.
    Жыла-была на свеце цётка Шчодра. Добрая яна была гаспадыня, усё ў яе ладзілася. За якую справу ня возьмецца – усё атрымоўваецца! Давайце зазірнем да яе ў хатку.
    Пакой стылізаваны пад беларускую хатку. На лаўцы спіць Шчодра – Гаспадыня. Пад сталом – Чорт. Гучыць музыка. Раптам Гаспадыня прасынаецца.

    Ой, божа ж мой, божа!
    Я ўсё сплю ды сплю,
    Так Калядачкі прасплю!
    Зараз прыйдуць да мяне госцейкі,
    Трэба прыгатавацца.
    Садзіцца за стол, пачынае вышываць ручнік, напяваючы «Чаму ж мне не пець».

    А я вось ужо апошні узор вышыла на ручніку. Ручнік незвычайны.. Хто яго атрымае, будзе жыць у радасці і шчасці. Я павіншую ім таго, хто першы завітае да нас на Каляды.

    Устае, бярэ лыжкі, посуд, прыбірае на стале. Раптам лыжкі падаюць. Іх скідае Чорт, які ўвесь час сядзеў пад сталом.

    Шчодра Ой, нешта мае лыжкі пападалі! Мусіць, госці да нас прыйдуць!

    Стук у дзверы. Заходзяць калядоўшчыкі з песняй.

    Калядоўшчык Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! Мы вашага двара не абмінаем, са святым Раством велічаем! Бачым, агні гараць, сталы стаяць пазасціланыя! А на іх пірагі павыпяканыя! І хоць вы адсеяліся даўно, але дазвольце і нам пшанічку пасеяць.
    Сее пшаніцу, шчодра сыпле на стол, на падлогу.
    Сеем-сеем, пасываем, шчасця, радасці жадаем!
    А ці рады вы нам?
    Шчодра Я то радая, але хто вы такія?
    Калядоўшчык Мы людзі не простыя, з далёкага краю. Мы к лету ідзем, казу вядзем ды шчасце нясем!
    Шчодра Дык няхай ваша Козачка паклоніцца нам ды паскача для нашых дзетак.
    Козачка выходзіць у цэнтр, кланяецца .
    Песня «Го-го-го, каза!»
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, шэра!
    Дзе каза ходзіць,
    Там жыта родзіць (тупае нагамі).
    Дзе каза рогам,
    Там жыта стогам (выстаўляе рожкі).
    Дзе каза хвастом,
    Там жыта кустом (махае хвастом).


    Козачка танцуе. Пасля песні Каза падае.

    Шчодра А што ж гэта з вашай Козачкай зрабілася? Можа, яна занядужала?
    Калядоўшчык Устань, Козачка, расхадзіся!
    Шчодра Не ўстае!
    Калядоўшчык Гаспадыня, нясі сала, каб Каза ўстала. (Нясе сала.)
    Шчодра Не ўстае! Ідзе шэранькі ваўчок, схопіць цябе за бачок. (Каза ўстае.)
    Давай, Каза, папрыгаем
    Ды ножкамі падрыгаем!
    Гульня з Казой
    Падчас гульні Чорт вылазіць з-пад стала, крадзе ручнік і выбягае з залы.
    Шчодра Якая разумніца! Ідзі, цяпер пачастую. (Дае качан капусты, Каза кладзе ў мех і дзякуе.)
    Калядоўшчык Прыміце ад нас у дар гэту цудоўную Казу. У цяжкую гадзіну яна вам дапаможа.
    Шчодра А я вам дарую вось гэты незвычайны ручнік…шукае А дзе ж ён? Дзеці, а вы не бачылі, куды падзеўся ручнік?
    Адказы дзяцей
    Шчодра Што цяпер рабіць? Як у Чорта ручнік забраць? Бядуе.
    Калядоўшчык Не бядуй, цётка Шчодра! З Чортам мы што-небудзь прыдумаем. А пакуль што няхай вас Мядзведзь павесяліць!
    Шчодра (мядзведзю)I табе гасцінцаў захацелася? Спачатку паслужы, што ўмееш, пакажы!
    Ну-ка, пакажы Мішка, як гаспадыня цеста ў дзяжы месіць? (Мядзведзь садзіцца на падлогу і «таўчэ» кулакамі перад сабой.)
    Як дзед табаку нюхае? (Апчхі.)
    Як дзеці кашу ядуць? (На галаву лье лыжкай)
    Як дзяўчаты перад люстэркам упрыгожваюцца?
    Як дзеткі ў дзіцячы садок ідуць? (Ледзьве пераступае.)
    Як з сада дадому бягуць? (Бягом бяжыць.)
    Шчодра Ну і павесяліў ты нас, парагаталі ад душы — сапраўдны артыст! Можа і танцаваць умееш?
    Мядзведзь (усміхаецца, задаецца). Я музыку люблю. У народзе кажуць, што няздатны я да скокаў, касалапы, але гэта няпраўда.
    ПЕСНЯ МЯДЗВЕДЗЯ
    1. Навучу вас танцаваць,
    Трошкі касалапа.
    Потым буду зноў спяваць
    Ды смактаці лапу.

    2. Пятку ставім на насок,
    Потым зноў на пятку.
    Хто малы, і хто высок,
    Пачынай прысядку.

    3.Пахістаем галавой,
    Лапамі памашам
    Ды патупаем нагой,
    То адной, а то другой
    На Калядах нашых.

    Гаспадыня. Дзеці, ці зарабіў Мядзведзь гасцінцаў?
    Дзеці. Зарабіў!
    Гаспадыня (частуе). Вось табе мёду цэлую калоду.

    У гэты час у залу зноў прабіраецца Чорт і спрабуе выкрасць Казу.

    Гаспадыня (бярэцца за ўхват). Ах ты, чорт калматы, зараз па гарбу твайму ўпяку.
    Мядзведзь ловіць Чорта за хвост, выцягвае хвост на тры метры.
    Чорт. Ай! Ой! Ой! Адпусціце, вельмі балюча!
    Мядзведзь. Адпушчу, калі ты з намі пагуляеш.
    Гульня «Перабежкi».
    Хвост Чорта за канец трымае Мядзведзь. Дзеці прабягаюць пад доўгім хвастом Чорта, а ён разам з Мядзведзем імкнецца злавіць іх, апускаючы хвост.
    У канцы гульні Чорт уцякае за дзверы.

    Гаспадыня. Ну вось, ад нячысціка пазбавіліся. Можа зайграем што-небудзь вясёлае, каб на душы лёгка стала? Гэй музыкі, выходзьце сюды!

    Гульня “Аркестр”
    Дзеці становяцца ў кола і пад музыку перадаюць адзін аднаму 5-7 музычных інструментаў. Музыка спыняецца. Тыя дзеці, у каго засталіся інструменты, выходзяць у цэнтр і іграюць.

    Гаспадыня. Малайцы, дзеці! Сапраўдныя артысты! (Гучыць цыганская музыка, раздаецца стуку дзверы.)
    Ой, нехта стукае. Пайду, пагляджу, добрага чалавека ў госці паклічу.

    Уваходзіць Цыганка.
    Гаспадыня. А што, ці холадна на дварэ?
    Цыганка. Ой, холадна! Дазвольце станцаваць, каб сагрэцца.
    Цыганскі танец
    Цыганка А што гэта за свята без варажбы? (Звяртаецца да гаспадыні.) Давай, залаценькая мая, я табе паваражу. Што было, што ёсць, што яшчэ будзе, скажу. Давай далонь. Пакладзі сюды тры грошыкі — будзе ў цябе тры хлопчыкі Пакладзі сала кусок — будзе грошаў мяшок.
    Шчодра Не хачу, каб ты мне варажыла, усё роўна падманеш!
    Цыганка Тады я вам, дзецi, зараз паваражу.
    (Гадае дзецям — у збаночку ляжаць прадметы).
    Нажніцы — будзе цырульнікам, кніжка — пісьменнікам, градуснік — лекарам, ніткі — швачкай, грошы — бухгалтарам, лыжку – поварам, мячык - спартсменам.

    Шчодра А я таксама варажыць умею. У народзе існуе звычай: накрываюць стол сенам, а зверху — абрусам. Затым выцягваюць па саломінцы. Хто доўгую выцягне — у таго ўвесь год будзе добрым, а хто выцягне кароткую — таму прыйдзецца папрацаваць. (Гадае дзецям і сама тлумачыць, у каго што.)

    Цыганка. Дзеці, а вы хочаце ведаць, ці будзеце ў згодзе ў гэтым годзе? (Так.) Ну тады хадзіце сюды, зараз праверым.
    Беларуская народная гульня «Ці быць нам у згодзе ў гэтым годзе»
    Дзеці парамі садзяцца на крэсельцы ці стаяць спіна да спіны.
    Па сігнале яны паварочваюць галовы адзін да аднаго: калі павярнулі ў адзін бок — жыць будуць у згодзе, калі не — тады не будуць.
    Шчодра Усе нашыя дзеткі будуць сябраваць! І ніколі сварыцца не будуць! Ой, неяк цёмна стала, зорачкі не небе выглянулі!
    Песня “ Зорачка, свяці”
    Гучыць музыка, у залу на мятле ўлятае Ведзьма
    Шчодра Ой, Ведзьма прыляцела! Толькі цябе тут не хапала!
    Ведзьма. Без мяне думалі абысціся? Без нячыстай сілы?
    Шчодра Мы напярэдадні свята жадаем пазбавіцца ад рознай нечысці, ад усяго дрэннага, а тут цябе чорт прынёс на мятле.
    Ведзьма. Хіба ж я вам не падабаюся? Я такая прыгажуня! Праўда, дзеткі?
    Падгаворвае дзяцей, каб яны адказалі: «Так».
    Шчодра А што ты робіш у дзіцячым садзе?
    Ведзьма Прыляцела наймацца на работу.
    Шчодра Вось добра! Нам якраз прыбіральшчыца патрэбна!
    Ведзьма (збянтэжана). Не, я выхавацелем буду! У мяне і маленькі падручнік ёсць. Зусім такі маленькі. (Дастае вялікіх памераў кнігу)
    Шчодра А чаму ж ты будзеш дзяцей вучыць?
    Ведзьма Ой, мая навука складаная, але вельмі цікавая — «Паскудствазнаўства!». Ну што, дзеці, патрэбны вам такі педагог? (Дзеці адказваюць.) Згаджайцеся, весялей жыць будзе.
    Шчодра Ну што ж, зараз мы паглядзім, які з цябе выхавальнік.
    Ведзьма Калі ласка. Так, дзеці, першае заданне — тупанне і плясканне. (Па яе загаду дзеці спачатку моцна тупаюць, потым пляскаюць у далоні.)
    Другі занятак! Слухайце заданне — хлопчыкі высоўваюць языкі, дзяўчынкі ставяць рогі. (Усе адначасова скачуць на месцы под музыку.)
    Ведзьма Наступны занятак вельмі цікавы — практыкаванне для голасу. Зробім маленькі звярынец. Хлопчыкі будуць крычаць, як пеўні. Дзяўчынкі будуць мычаць, як каровы. А ведзьма — як авечка. Хто мацней? (Усе трымаюцца за галаву)
    Шчодра Які жах! Што ты тут нарабіла?
    Ведзьма Нічога. Усё ў парадку. Паглядзіце, як дзецям добра. Ды з маімі здольнасцямі стану нават загадчыцай.
    Шчодра Такія здольнасці нам не патрэбны.
    Ведзьма Не патрэбны?! А можна я яшчэ вам што-небудзь пакажу?
    Шчодра Зноў паскудствы?
    Ведзьма Не, не... Слухайце. А вы ведаеце, ёсць такая прыкмета: хто на Каляды чыхне, той здаровы увесь год пражыве? Паспрабуем? Тры-чатыры: «Апчхі!»
    (да гасцей) А вы, госцейкі дарагія, хочаце быць здаровымі? Тады, калі ласка: Апчхі! Будзьце здаровы! (Ведзьма нясе вядзерца з вадой і мятлой)
    Шчодра Што гэта ў цябе?
    Ведзьма Снегу трошкі растапіла. Хто навагоднім снегам акропіцца, той цэлы год хварэць не будзе. (Бегае па зале, брызгае вадой.)
    Я люблю вас і шкадую.
    Са мной свята весялей!
    Не краду я больш дзяцей,
    3 дзеткамі гуляю,
    Дзетак забаўляю.
    Гульня «Ведзьма і памяло».
    Дзеці танчаць парамі пад беларускую музыку. Ведзьма танцуе з мятлой. Калі музыка спыняецца, яна пакідае мятлу, хуценька шукае сабе пару сярод дзяцей, якія тым часам таксама знаходзяць сабе новую пару. Каму не хопіць пары, танцуе з мятлой.
    Шчодра А ці не паснулі нашыя госцейкі? Музыкі, зайграйце полечку! А усе дзеткі няхай выходзяць у кола! Патанцуем разам!
    Госці і дзеці ўтвараюць круг.
    Гаспадыня.
    Полька управа — аккуратна (дзеці вядуць карагод управа)
    Полька ўлева — далікатна(дзеці вядуць карагод улева).
    А цяпер, паны, паненкі,
    Мы бяромся за каленкі. (танцуюць на месцы, трымаючыся за каленкі)
    Зараз пойдзем усе ўпрысядку (ідуць па крузе “гуськом”)
    I ўчэпімся за пяткі. (трымаюцца за пяткі)
    На двары трашчыць мароз,
    Грэем мы суседу нос. (спыняюцца, “грэюць нос” суседу)
    На Калядах мы не тужым,
    Крэпка возьмемся за вушы(бяруцца за вушы)
    А цяпер пайшлі ў скокі,
    Круцімся ў розныя бокі. (адвольныя скокі)
    У залу ўбягае мяшок, скача, бегае,усе глядзяць, здзіўляюцца.
    Калядоўшчык
    Стой, мяшок! Спыніся!
    Хто сядзіць там, пакажыся!
    Мяшок
    Сёння свята ля варот -
    Будзе ўсё наадварот (уцякае).
    Калядоўшчык
    Пакружыся, павярніся,
    Каля дзетак супыніся.
    З мяшка выглядае Чорт.
    Калядоўшчык Дык гэта ж Чорт.
    Чорт Вядома, Чорт.
    Шчодра Вось зараз я цябе патэльняй (бяжыць да стала). (Да Чорта.) Ты ручнік схаваў?
    Чорт Схаваў, схаваў.
    Шчодра Пакажы, дзе.
    Чорт Не пакажу, не пакажу.
    Шчодра Зараз я цябе патэльняй па баках...
    Чорт (да дзяцей). Ну пажартаваў я! Аддам ручнік (бяжыць да дзвярэй, выцягвае мех, дастае падушку, коўдру і кладзецца спаць).
    Шчодра Вось, нячысцік, падмануў нас.
    Калядоўшчык Не хвалюйся, зараз мы яго разбудзім.
    (Да дзяцей.) Дзеці, давайце патупаем нагамі ды папляскаем у далоні, Чорт спалохаецца і прачнецца. (Дзеці выконваюць.)
    Чорт Адчапіцеся ад мяне! Паспаць не дадуць!
    Шчодра Аддавай ручнік!
    Чорт А разлічвацца чым будзеце? Давай, баба, грошы! Ды не звінячыя, а шалясцячыя.
    (Гаспадыня ганяе Чорта.) Давай, баба, каўбасу; а то хату растрасу!
    Шчодра Што ты, якія ў мяне каўбасы? А на цукеркі ты не ласы?
    Чорт Так, так, цукеркі я яшчэ больш за каўбасу люблю.
    Шчодра Ну дык давай, хвастаты, ручнік. Дзе схаваў?
    Чорт Ну добра, так і быць (дастае з меху).
    Шчодра віншуе Калядоўшчыка. Дае ручнік і мех з ласункамі.
    Калядоўшчык
    Дзякуй за пачастункі,
    А мы пойдзем далей калядаваць.
    Добрых людзей са святам вітаць.
    Гаспадыня.
    Шчасліва хадзіце,
    Здаровы бывайце,
    У наступным годзе
    Зноў завітайце! Песня “Бывайце здаровы!

  13. 2 пользователей поблагодарили vesto4ka за это полезное сообщение:

    solnet (25.12.2018), Алусик (15.01.2017)

  14. #40
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    Фатаграфіі з нашых Каляд. Прашу прабачэння за якасць здымкаў. Свята насамрэч атрымалася вельмі вясёлым, таму нават наш спецкар падскокваў з фотаапаратам у руках))))


    [img]http://*********ru/8393013m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8449332m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8452404m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8451380m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8444212m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8443188m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8431924m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8429876m.jpg[/img]
    [img]http://*********ru/8430900m.jpg[/img]

  15. 2 пользователей поблагодарили vesto4ka за это полезное сообщение:

    Ледок (23.01.2016), Светлана - Слоним (27.01.2016)

  16. #41
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

  17. 2 пользователей поблагодарили vesto4ka за это полезное сообщение:

    Ледок (23.01.2016), Светлана - Слоним (27.01.2016)

  18. #42
    Новичок
    Регистрация
    27.01.2016
    Адрес
    минск
    Сообщений
    2
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    0
    Поблагодарил в

    0 сообщениях

    По умолчанию

    добры вечар. Я працую краунiком фiз.выхавання у мяне праблем - адна з груп бел.моуная. я вельмi рада што нашу родную мову усеж таккi узнауляюць, але я нiдзе не магу знайсцi лiтаратуру не бел. мове па фiз .вых. Приму помощь любую. конспекты, сценарии, консультации. буду очень благодарна.

  19. #43
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от надежда А Посмотреть сообщение
    добры вечар. Я працую краунiком фiз.выхавання у мяне праблем - адна з груп бел.моуная. я вельмi рада што нашу родную мову усеж таккi узнауляюць, але я нiдзе не магу знайсцi лiтаратуру не бел. мове па фiз .вых. Приму помощь любую. конспекты, сценарии, консультации. буду очень благодарна.
    Ну што магу сказаць? Па фізічнаму выхаванню на бел.мове можна пашукаць у "Пралеска". Асабліва нумары 90-х гадоў. А так усё трэба перакладаць. У большасці выпадкаў я так і раблю. Паглядзіце на ўкраінскіх сайтах, перакладаць з украінскай мовы на беларускую значна лягчэй, чым з рускай.

  20. #44
    Пользователь Аватар для vesto4ka
    Регистрация
    04.05.2010
    Адрес
    Мінск,Беларусь
    Сообщений
    49
    Поблагодарил Поблагодарил 
    29
    Поблагодарили Поблагодарили 
    49
    Поблагодарил в

    25 сообщениях

    По умолчанию

    Паважаныя калегі! У апошнім нумары часопіса Мінская школа надрукаваны мой сцэнарый вясновага свята.





  21. 4 пользователей поблагодарили vesto4ka за это полезное сообщение:

    veter-koteyka (29.11.2018), Ледок (17.03.2017), Парина (05.10.2019), Светлана - Слоним (17.03.2017)

  22. #45
    Мастер Аватар для Ледок
    Регистрация
    06.03.2011
    Сообщений
    728
    Поблагодарил Поблагодарил 
    6,451
    Поблагодарили Поблагодарили 
    8,687
    Поблагодарил в

    730 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от vesto4ka Посмотреть сообщение
    Паважаныя калегі! У апошнім нумары часопіса Мінская школа надрукаваны мой сцэнарый вясновага свята.
    ВІНШУЮ!!!

    [IMG]http://*********ru/8762430.jpg[/IMG]

  23. Следующий пользователь сказал cпасибо Ледок за это полезное сообщение:

    vesto4ka (03.01.2018)

Страница 3 из 4 ПерваяПервая 1234 ПоследняяПоследняя

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru