Показано с 1 по 7 из 7

Тема: День единения народов Беларуси и России

Древовидный режим

Предыдущее сообщение Предыдущее сообщение   Следующее сообщение Следующее сообщение
  1. #1
    Местный Аватар для rob1962
    Регистрация
    29.04.2009
    Сообщений
    125
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    9
    Поблагодарил в

    5 сообщениях

    По умолчанию День единения народов Беларуси и России

    Доброго дня всем! Уважаемые коллеги, помогите пожалуйста сценарием к данному празднику.Какие у кого по этому поводу есть мысли?Примерно такого:
    Сцэнарый тэматычнага вечара
    “ Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля”
    ГЦК .

    Да пачатку канцэрта, у запісу , гучаць песні на беларускай і рускай мовах, затым пазыўныя фанфар. На сцэну выходзяць вядучыя вечара.

    Ён. ( на фоне лірычнай музыкі)
    Бярозы ў нас вакол, як у Расіі,
    Адны і неба і шляхі ў нас,
    І, як па ўсёй Радзіме, вецер сіні,
    І гэтакая ж сіняя вясна.

    Яна. Я тут, пад гэтым небам нарадзілась
    І вымаўляю з гордасцю ўслых –
    Якая ты цудоўная, Радзіма,
    Нібы матуля, родная для ўсіх!

    Ён. Добры дзень, дарагія сябры!

    Яна. У гэты вясенні, святочны дзень мы ад усёй душы вітаем вас у гэтай зале.

    Ён. Другога красавіка – значная дата у гісторыі нашаганарода. Гэта дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

    Яна. Менавіта ў гэты дзень, дванадцаць год назад, прэзідэнты абедзвюх краін падпісалі дагавор аб садружнасці Беларусі і Расіі, гістарычны дакумент аб саюзным будаванні, выконваючы волю нашых народаў. Вось гэта і ёсць самае галоўнае ў нашым саюзе – воля і думка народаў.

    Ён. Зразумела, што працэс яднання – няхуткі і вельмі складаны. Цяжка ўлічваць інтарэсы кожнай з краін.

    Яна. Як адзначаюць палітыкі, адным з галоўных напрамкаў сумеснага будавання па- ранейшаму застаецца курс на пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

    Ён. Вялікія поспехі дасягнуты ў пытаннях палітыкі міграцыі. Істотна пашырыліся і ўраўняліся правы грамадзян Беларусі і Расіі.
    Пачало дзейнічаць узгадненне аб сацыяльным забяспячэнні грамадзян абедзвюх краін. Можна сказаць, што на сённяшні дзень шмат зроблена для таго, каб беларусы і расіяне адчувалі сябе як дома ў любым кутку ад Брэста да Сахаліна.

    Яна. Сувязі рускага і беларускага народаў маюць такія глыбокія, такія разгалінаваныя карані, якія ніхто не зможа падкапаць і разарваць. Карані гэтыя ідуць з глыбіні стагоддзяў, надаючы гэтаму дрэву – волату надзвычайную моц і сілу.

    Ён. У нас агульная гісторыя, агульныя трагедыі і агульныя перамогі. Няма ніводнай галіны жыцця, дзе б ні перапляталіся неразрыўныя, непарушныя, вечна жывыя карані нашых сувязяў, нашага братэрства.

    Яна. Паважаныя сябры. Зараз мы прапануем вашай увазе відэафільм, прысвечаны гэтай красавіцкай даце – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

    Ён. Прыемнага вам прагляду!

    ( Дэманструецца фільм. Працягласць фільма 35 хвілін. Пасля паказу на сцэну выходзяць вядучыя, гучыць лірычная музыка)

    Яна. Дзве родных сястры – Беларусь і Расія,-
    Дзве вольныя птушкі з вялікай сям’і.
    Іх моцнае дружбы ніхто не асіліць,
    Ёй вечна дужэць, красаваць на зямлі.

    Паважаныя землякі! Вас вітае народны ансамбль народнай песні “ Раніца”. 1). “Землякі”, 2). “ Маладая, малада”.
    3.” Ой, каліна ой, маліна”.
    4.” Ночка цёмная”.

    Ён. Расію змалку бачыў нездаля-
    Ад Гомеля да Бранска блізка...
    Адна, адна ж у нас калыска –
    Зялёны край, славянская зямля.

    Яна. Дзе высокім спевам лашчаць гусі
    Ля аблок падсіненую гладзь,
    На мяжы Расіі з Беларуссю
    Дзве бярозы гонкія стаяць.

    Ён. На сцэну запрашаецца салістка Параф’янаўскага Дома культуры Надзея Кіргет. Выконваюцца песні
    1.” Жураўлі на Палессе ляцяць”.

    2.


    Ён. Пойдзеш сцежкай на усход – зямля руская.
    Там такія ж лугі ля ракі, і такія ж у дзяўчат косы русыя,
    Вочы – сінія васількі.

    Яна. Пойдзеш сцежкай на ўсход – зямля руская.
    Разам сеем, будуем і жнём.
    Гэтым болей за ўсё ганаруся я,
    Што мы побач з Расіяй жывём.

    Яна. Запрашаем на сцэну танцавальны каллектыў. Выконваецца рускі танец
    “ Выйду на улицу”
    Ён. На сцэне салістка народнага ансамбля “ Раніца”, лаўрэат першага ўсесаюзнага конкурса самазейнай творчасці Тамара Мацкевіч.
    Муз. Аляксандра Дэра “ Околица”

    Яна. О, Беларусь! Радзіма!
    Вольная краіна!
    Твае прасторы разлягліся
    Паміж азёраў, рэчак і бароў.

    Ён. І колькі я табою не дзіўлюся –
    Не хопіць надзівіцца
    Ні цэлага жыцця,
    Ні мноства год,
    Ні безлічы вякоў!
    На сцэне вакальны гурт гарадскога Цэнтра культуры, муз. Кузняцова
    “ Отчий край”

    Ён.. У добрай дружбе жывём па – харошаму
    Свята ў нас – к нам Расія ідзе,
    Свята ў іх – беларусы запрошаны,
    Усюды разам – у шчасці, у бядзе.

    Ён. Сустракайце салістку народнай эстраднай студыі “ Калейдаскоп” Маргарыту.
    Муз. Елісеенкава “ А у полі ніўка”
    “ Расхадуха” – беларускі народны танец.
    Яна. Родны край, Беларусь!
    Адной думкай жыву,
    Што з Расіяй углядаюся ў светлыя далі.
    Праслаўляю Расію і стаю за Маскву,
    Як дзяды і бацькі ў час ваенны стаялі.
    На сцэне саліст эстраднай студыі Уладзімір Каляда.


    Яна. На сцэну запрашаецца салістка народнай эстраднай студыі ГЦК Вольга Яршова.
    “ Гитара “- муз. Івакіна.

    Яна. Яднанне – гэта гістарычны выбар нашых народаў, гэта воля славян быць разам не толькі ў радасці, але і ў дні суровых выпрабаванняў, гэта сведчанне радства па крыві і адзінства лёса.

    Ён. З рускім народам лёс наш адзіны,
    Выраслі мы ад адных каранёў,
    З ім мы агульную мелі Радзіму
    З самых сівых, незабыўных гадоў.

    Яна. Рускую мову з нашаю мовай
    Самымі блізкімі можна назваць.
    “Мір” і “зямля” – дарагія нам словы-
    Так, як і ў нас, у Расіі гучаць
    На сцэне дуэт Параф’янаўскага Дома культуры. Вас вітаюць Алег Каляга і Віктар Арлоўскі.
    “ Дом родной”
    “ Песенка о хорошем настроении”


    Разам. Да новых сустрэч, дарагія сябры!

  2. Следующий пользователь сказал cпасибо rob1962 за это полезное сообщение:

    Белая галка (31.03.2016)

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru