Показано с 1 по 7 из 7

Тема: Тэатралізаваная дзейнасць

Древовидный режим

Предыдущее сообщение Предыдущее сообщение   Следующее сообщение Следующее сообщение
  1. #1
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию Тэатралізаваная дзейнасць

    А. Якімовіч
    Казка пра смелага вожыка

    Дзеючыя асобы:
    Заяц
    Ліса
    Вожык
    Воўк
    Мядзведзь
    Аўтар

    Аўтар:

    Заяц: Як жа мне цяпер жыць на белым свеце? У-у-у-у… Калі так, дык і верабей скора верх над табою возьме… Эх, пабегчы хіба ды ўтапіцца з гора… (бяжыць на рэчку)
    - Эх, даруйце ўсе… (збіраецца боўтнуць з берага)
    Ліса: Гэй, касавокі, не бачыш куды разагнаўся?! Дрэнна ўсё ж, скажу табе па шчырасці, мець касыя вочы. Так і ўтапіцца можна…
    Заяц: Вось гэта ж мне і трэба, сястрыца Лісанька, толькі ў ваду, толькі ўтапіцца…
    Ліса: Што ты, браток, надумаўся? Апамятайся! Навошта табе тапіцца?
    Заяц: Як гэта навошта? І ты б не лепш зрабіла, каб цябе так набіў і пакрыўдзіў… У-у-у… (плача)
    Ліса: Хто набіў? Хто пакрыўдзіў?
    Заяц: Ды крываногі таўкач гэты – Вожык. І каб хто людскі! (Выцірае слёзы)
    Ліса: Ай, ай, ай! Вожык цябе пабіў! На спадзявалася, браток, чуць такія навіны! Як жа гэта здарылася!
    Заяц: Пайшоў гэта я нядаўна пад Бярозавую горку салодкай канюшынкі пашчыпаць. А тут і Вожык да мяне прыпёрся – паўзун гэты клышаногі – і давай па канюшыне качацца. Так і мне яе, так і топча! Хіба ж магло стрымаць маё заечае сэрца гэтакі здзек! Набраўся я храбрасці ды як закрычу на яго… А ён замест таго, каб уцякаць, пабег да мяне ды давай дубасіць, давай іголкамі калоць, - я ледзь жывы вырабіўся. У-у-у! (Плача)
    - Пусці мяне, пайду утаплюся! У-у-у! (плача)
    Аўтар: Шкада стала Лісіцы Хітрыцы Зайку. Як-ніяк свой брат. І калі кожная там казюлька пачне яго крыўдзіць, тады, і праўда лепш утапіцца.
    Ліса: Пачакай, не тапіся, браток! Я за цябе заступлюся.Ужо я пакажу яму, паўзуну гэтаму няшчаснаму! Як толькі ўбачу, адразу заглыну яго. Будзе ён ведаць! Будзе ён век мяне помніць!
    Заяц: Заступіся, сястрыца, заступіся!

    Аўтар: Прыбегла Лісіца да Бярозавай гары, стала ў лагчынцы і выглядае, дзе той Вожык, які так бязлітасна пакрыўдзіў яе прыяцеля Зайку Шарачка. Раптам нейкі цяжкі калючы клубок каменем упаў на яе спіну

    Вожык: Фф-р-р-р! Пы-ы-ых! Фф-р-р-р! Пы-ы-ых!
    Ліса: Вой! Вой! Вой! Хто гэта! Вой! Вой! Вой! Як балюча! Ратуйце, дапамажыце! (Уцякае)
    Вожык: (напалоханы, трымаецца за лісіцыну спіну) Фф-р-р-р! Пы-ы-ых!
    Ліса: (мітусіцца, бегае туды-сюды)
    Вой, смерць мая прыйшла! Хутчэй дамоў, хутчэй у нару! (скача ў нару, вожык зрываецца са спіны)
    Ліса: Вось гэта дык звер! Ну і адчайны! Не паспела аглянуцца, а ён ужо – і на спіну, і душыць, і коле. Не, век не буду сама з ім заводзіцца. За вярсту абыду, калі дзе стрэну. Не, не буду вылазіць. Нябось прытаіўся недзе, чакае. Ды не дачакацца ж табе, хітрун няшчасны: памру, а не вылезу… (рукой пагражае)

    Аўтар: Сядзіць яна так дзень, сядзіць другі. На трэці чуе знаёмы голас.

    Воўк: Гэй, кумка-галубка, ці жыва-здарова ты? Што гэта не відаць цябе нешта? Я ўжо, прызнацца, засумаваў без цябе.
    Ліса: (плача) Вой, вой, вой! Гора ў мяне, воўчанька!
    Воўк: Якое-такое гора ў цябе, кумка-галубка?
    Ліса: Як жа мне не плакаць, як не гараваць? Не тоькі плакаць, а пайсці хіба ды ў ваду кінуцца. Усё роўна смерць. Ён жа мяне другі раз жывую не выпусціць. На мяне ж Вожык як накінецца, як пачне калоць, ледзь не задушыў. Каб яшчэ ледзь-ледзь, дык і канцы б мне былі. Да самай нары не адпускаў.
    Воўк: (Рагоча) Ха-ха-ха-ха-ха! (Трымаецца за жывот) Ну, насмяшыла! Ці можа такое быць, каб Вожык Лісіцу задушыў! Ха-ха-ха!
    Ліса: Дарэмна, кум, выскаляешся! Ён і цябе можа задушыць! (Кажы ўбок) Вось падбухтору Воўка, пакажа ён таму крываногаму паўзуну… Ужо ад яго і духу не застанецца. Будзе ён ведаць.
    Воўк: Добра, кумка, я за цябе заступлюся!
    Ліса: Заступіся, кумок, заступіся!
    Воўк: Я яго адным духам разарву! (Уходзяць)

    Аўтар: Бяжыць воўк, бяжыць, аж галлё пад нагамі трашчыць. Зубамі ляскае, Вожыка смакуе. Прыбягае да Бярозавай гары.

    Воўк: Што гэта за капіца травы насустрач ідзе без каня і без возу? Дык гэта ж сам Вожык! Начапляў на сябе лісця і вязе ў сваю нару! Гэй, Вожык, ты што ж гэта маю куму крыўдзіш?
    Вожык: (спалохана) Я… я… я…
    Воўк: Зараз я табе пакажу! (Падскоквае да Вожыка і кусае) У-у-у! Ай-ай-ай! (бяжыць дамоў)
    (Ідзе насустрач Мядзведзь)
    Мядзведзь: Што гэта, суседзе, з табою? Ці не ў зубнога быў!
    Воўк: Ай, Міхайла Іванавіч, горш! (Стоне) Хацеў я Вожыка, паўзуна гэтага клышаногага, за кумку Лісу правучыць, дык ён мне ўвесь рот скалоў сваімі іголкамі. Хоць ты ў лесе цяпер не жыві, хоць ты тапіцца ідзі…
    Мядзведзь: Нічога, брат. Я, брат за цябе заступлюся. (Злосна) Як стрэну яго – заб’ю. Ужоя не дапушчуся, каб ён мяне іголкамі калоў. Лапай як стукну, дык і канцы яму будуць. Бач, які спрытны: іголкамі коле! Пачакай жа, я табе пакажу! Эх, зараз бы пайшоў, але вось выбраўся рыбу лавіць, бо вельмі прагаладаўся за доўгі дзень. Бывай, брат, не турбуйся. Усё будзе, як я сказаў.

    Аўтар: Прыйшоў Міхайла Іванавіч на рэчку і заняўся рыбацтвам. Убачыць з берага рыбу, схопіць лапаю за хвост ды выкіне за куст.

    Мядзведзь: Ну вось і ўсё. Прыйшла пара павячэраць. Мабыць, шмат ужо рыбкі набралася. Ну і наемся ўдосыць! (Ідзе за куст) Што за праява! Куды ж падзелася рыба? Ці не скрозь зямлю яна правалілася?

    Аўтар: А тут недалёка Лісіца Хітрыца круціцца.

    Мядзведзь: (Злосна) Гэй, ты, рыжуха! Як табе не брыдка! Ды я… Ды я ж цябе самую зараз праглыну за такія штучкі!
    Ліса: Што ты, Міхайла Іванавіч! Хіба ж можна, каб я тваю рыбку з’ела!
    Мядзведзь: (Злосна) А хто ж?
    Ліса: (Шэптам) Ведаю хто, ды толькі сказаць баюся! Хіба на вушка, каб не пачуў ён. А то не жыць мне тады! (Шэпча на вуха) Вожык, каб я так жыла, сама бачыла…
    Мядзведзь: (Злосна) Вожык! (Ласкава) Дзе ён, Лісачка, пакажы мне. (Уходзяць разам)

    Аўтар: А Вожык толькі што вярнуўся з палявання і цяпер салодка драмаў на мяккай пасцелі. Яму сёння добра пашанцавала і зараз ён быў у добрым настроі і, дрэмлючы, думаў пра нядаўнія прыгоды з Лісіцай і Воўкам.

    Вожык: Страшна стала жыць на белым свеце. Але, мяркуючы па ўсім, не толькі я баюся Лісіцы і Воўка, наадварот, хутчэй яны баяцца мяне. Бо, калі б не так, чаго ж паўцякалі яны тады, не кажучы ўжо пра Зайку. Мабыць, я і ёсць самы дужы ў лесе звер, самы грозны. (Весела) Вой, як добра! Але, (сумна) ёсць жа Міхайла Іванавіч – не роўня ні Лісіцы, ні Ваўку.

    Аўтар: Але, як кажуць, на паляўнічага і звер ідзе. Толькі Вожык падумаў пра яго, а ён тыц сюды, і не адзін нават, а з Лісой. Спужаўся Вожык, згарнуў у клубочак свае калючкі і падрыхтаваўся да смерці.

    Мядзведзь: Ах ты абжора ненаедны, сам з клапа, а бач, колькі рыбы маёй з’еў. Я ж цэлы адвячорак лавіў! І як толькі цябе, абжора, не разарвала!
    (Лісіца душыцца са смеху)
    - Чаго маўчыш, як рыба аб лёд, нават не варухнешся! Ты што мяне не баішся? Ну глядзі! (З усяго маху стукае яго лапай)
    Вожык: (адкаціўся і запыхкаў злосна) Фф-р-р-р! Пы-ы-ых!
    Мядзведзь: Ай-ай-ай! Мая лапа! Што ты з ёю зрабіў! Ай-ай-ай! (Уцякае, а Ліса за ім)
    Вожык: (храбра крычыць ім ўслед) Пых! Пых! Трымайце іх, трымайце разбойнікаў!
    (Мядзведзь прыбягае да Воўка і Зайкі)
    Воўк: Ну як, задушыў Вожыка?
    Мядзведзь: (перадражнівае) Задушыў, задушыў… (Злосна) Бачыш, як мяне пакалечыў! Так пекануў мяне па лапе гэты звяруга, што я ледзь не памёр ад болю! Ах, Зайка, вазьмі абцужкі, павыцягвай з лапы іголкі. Цярпець не магу.

    Аўтар: Узяў Зайка абцужкі, павыцягваў з лапы іголкі і перавязаў яе бінтом. Вось паселі звяры ў рад і пачалі думу думаць, як Вожыка перамагчы. Але што ні прыдумаюць, усё не так.

    Лісіца: Хадзем хіба да яго гуртам. Быць не можа, каб рады не далі.
    (Разам) Верна, добра!

    Аўтар: Выстраіліся звяры адзін за адным і пайшлі. Спераду – Міхайла Іванавіч, за ім – Воўк зубасты, за Воўкам – Лісіца Хітрыца, а за Лісіцаю – Зайка Шарачок.

    Лісіца: Лепш за ўсё разарваць яго на кавалкі. Ты, Міхайла Іванавіч, як самы дужы, будзеш цягнуць за галаву, ты, куме Воўк, і ты, Зайка Шарачок, за хвост, - вось у вас і роўная сіла будзе. А я буду каманду падаваць. Як крыкну – раз, два, тры – дзяры! – дык вы і рвіце яго.
    Воўк: Добра, лепш і не прыдумаеш!

    Аўтар: Прыйшлі яны да Бярозавай гары, глядзяць і вачам не вераць…

    Заяц: Глядзіце, Вожык на паляне страшную атрутную змяю душыць!

    Аўтар: Зайка тут жа самлеў ад страху. Лісіцу з перапалоху схапіў жывот.У Воўка зубастага забарабанілі зубы. Нават у Міхайлы Іванавіча закалаціліся паджылкі.

    Мядзведзь: Не, з такім зверам жарты кароткія. Ён нават атрутнай змяі не баіцца, не тое што нас!
    (Убягаюць)

    Аўтар: З таго часу яны ўсе баяцца Вожыка і не чапаюць яго. Толькі адна Лісіца Хітрыца прыдумала спосаб, каб Вожыка перамагчы, але нікому пра яго не сказала. Ды і самой ёй не заўсёды гэты спосаб удаецца.


    КАНЕЦ
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  2. 4 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    Galina-slutsk (10.02.2019), Алусик (25.03.2020), Лорис (10.03.2016), Свето44ка (17.10.2016)

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru