Сцэнарый
фальклорнага свята “Зажынкі”
з удзелам народнага фальклорнага ансамбля “Таямніцы” РЦК і ансамбля народнай песні “Аўсяніца” Аўсянкаўскага СДК

Месца правядзення: палявы стан
Дата правядзення: 21 ліпеня 2011года

Зажынаць жыта выходзяць жанчыны, апранутыя ў нацыянальныя строі без андаракаў, белых хустках і фартухах. У кожнай на плячы зажыначны серп. Наперадзе ідзець маладая дзеўка, нясе хлеб-соль, астатнія - збан малака, сыр, сала.
( жанчыны падыходзяць да ўскрайку поля, дзе падрыхтавана месца для абруса, расцілаюць абрус, кладуць хлеб, сыр, сала).

Вядучая:
Выпраўляюцца малажайкі
На спраўленне зажынак,
Паглядзець на дабро гаспадаркі,
Ды прыняць поўны жыта абірак…

Спяваюць песню “Ой, свята, свята”

Вядучая: Добры дзень, паважанае спадарства! Сёння на нашу Горацкаю зямлю завітала вялікае свята – Зажынкі!
Усім вядома, што найвялікую карысць свайму народу прыносіць той, хто ўзрасціў два коласы на полі, дзе калісьці ўзрастаў адзін. Вы, паважаныя працаўнікі, узрасцілі з аднаго коласу багатыя збожжам палі, таму, мы спадзяемся, і хлеба на сталах горацкіх жыхароў будзе шмат. А хлеб – гэта наша жыццё!
Гучыць музыка.

Вядучая: Мы вітаем на нашым свяце шаноўных гасцей
__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Жанчыны з калектыву “Аўсяніца” уручаюць гасцям 3 караваі.

Вядучая: А таксама кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстсваў Горацкага раёна. Хай гэтая вясёлая песня падорыць ўсім добры настрой.

Ансамбль народнай песні “Аўсяніца” “Прывітальная”

Вядучая: Са словамі прывітання да ўдзельнікаў раённых зажынак і правам адкрыць свята звяртаецца старшыня Горацкага раённага выканаўчага камітэту Ігар Мікалаевіч Макар.

Выступленне Макара І.М.

Вядучая: Добрыя словы да нашых горацкіх земляробаў ад памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Геннадзя Міхайлавіча Лаўранкова як надхненне на добрую працу, таму, паважаны Геннадзь Міхайлавіч, вам слова.

Выступленне Лаўранкова Г.М.
Гучыць музыка.

Вядучая: У Беларусі з даўніх гадоў народ святкаваў “Зажынкі”. Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй - матухнай і падзякаваць яе за падораны ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору. Сёння і мы з вялікай павагай гаворым нашай матухне – зямліце вялікі дзякуй.

Выступленне ўдзельнікаў народнага фальклорнага ансамбля “Таямніцы”

-Добры дзень, ніўка, жыта ядронае, залатое! Мы к табе прыйшлі! Хлеб-соль прыняслі.

1-ая жанчына: Адчыняй, гаспадар, свой двор
Бо вядзём увесь жніўны збор.

2-ая жанчына: Ой, накосім, нажнём копачак,
Як на небе зорачак.

3-ая жанчына: Добры дзень Госпаду Богу,
Жыту ядраному,
Хазяіну палявому!

4-ая жанчына: Прыйшлі да цябе, гаспадар жнеі старыя й маладыя

5-ая жанчына: Старыя й маладыя, сярпы залатыя!



Удзельніца (маладая жанчына): У нашага народа ёсць такі звычай – прынесці на ўскрай поля каравай былога ўраджаю, як даніну зямлі, і падзяку Богу (жанчына ставіць каравай ў цэнтры абруса).

Жнейка 1:
- Ой, чыё ж то поле
Зажаўцелае стаіць?

Жнейка 2:
- Салдаценкі поле
Зажаўцелае стаіць!

Жнейка 3:
Жнейкі маладыя.
Сярпы залатыя

Жнейка 4:
Да зялён бор, зялёны
Над усімі барамі,

Жнейка 5:
Да славен наш гаспадар
Над усімі гаспадарамі.

1-ая жанчына:
А перш чым жнеям
Зажынкі распачаць.
Просім гаспадара
Жней падсілкаваць.

2-ая жанчына:
Бо сёння ў цябе гаспадар зажынкі,
Дык прынясі нам гасцінчакі
Белага сыру ў паперы,
І цукерак у кішэні.

(гаспадар частуе жней)

2-ая жанчына: А падсілкаваўшыся, прыйшла пара зажынаць поле і першы сноп. Вось гэтым сярпом, які дастаўся нам ад прадзедаў будуць зжаты першыя каласы.

1 жанчына: А ці паспелае на гэтым полі жыта?

Удзельнік ансамбля “Таямніцы” падыходзіць да жыта, паспрабуе на смак.
Курловіч М.Ф.: Хвала, Божа, хораша жыта! Каласок гнецца, аб зямлю б’ецца! Ядронае жыта высыпаецца, колас к коласу галаву клоніць!

1-ая жанчына: А каму сёлета зажынаці?

2-ая жанчына: __________________ зажынаці.
Яе ніўка радлівая,
Яе ручка шчаслівая!

(Маладая жанчына падыходзіць да поля, і перш чым пачаць жніво перакрысціўшыся)

Маладая жанчына:
Сярпок, сцеражы маю ручку
Ад першага снопа да апошняга.

(жанчыны пачынаюць пець і дапамагаюць нажаць 1-шы сноп. Нажаўшы перавязваюць яго яркай стужкай, аздабляюць кветкамі)

1 жанчына:
Атрымаўся снапок наш ясны,
Як месячык красны.
Яшчэ высшы ад плота
Ды даражэй за злота.

2 жанчына:
Яшчэ высшы ад гары,
Ясней ад зары.

3 жанчына: І па існуючай традыцыі мы перадаем гэты першы сноп гаспадару Аўсянкаўскай зямлі Адаму Пятровічу Салдаценка.
Паважаны Адам Пятровіч, Вы павінны падкінуць гэты сноп так высока, каб мы ўсе разам з вамі паспелі загадаць некалькі жаданняў:

1. Каб жніво прайшло без страт

2. Каб тэхніка не псавалася

3. Каб Бог даў здароў’е ўсім удзельнікам жніва

(старшыня падкідае сноп)

Вядучая: А зараз, паважаны Адам Пятровіч, мы просім вас выказаць некалькі слоў пажадання сваім калегам пад час жніва.

Выступленне Салдаценка А.П.

Вядучая: Зажынкі – гэта сапраўднае народнае свята, якое адзначаюць у кожнай гаспадарке нашага раёна. Сёння першыя снапочкі мы зжалі на Аўсянкаўскай зямлі, і зараз мы перадаём іх кожнаму старшыні сельскагастадарчага прадпрыемства Горацкага раёна як сімвам багатага жніва.

Гучыць музыка, удзельніцы калектыву “Аўсяніца” уручаюць кожнаму старшыні калгаса сноп.

Вядучая: Але ж галоўнымі героямі жніва заўсёды з’яўляюцца камбайнеры! Паважаныя сябры, вітайце калі ласка сваіх братоў і сыноў, бацькоў і мужэй! Пажадайце ім шчаслівага жніва!

Удзельніцы калектыву “Таямніцы” выносяць разносы з квасам і хлебам.

Вядучая: Пачастуйцеся мякішам-скрыначкай, набярыцеся моцы, запіце смачным беларускім квасам. Любіце зямлю, беражыце яе, на ёй вам заўсёды сеяць і жаць.

Камбайнёры частуюцца, калектыў “Аўсяніца” спявае песню.

Вядучая: На Беларусі здаўна існуе добры звычай – перад вялікай і значнай падзеяй прасіць благаслаўлення Божага. І зараз гэты момант настаў, таму з вялікім задавальненнем я запрашаю да нас айца Сергія, каб слова Божае дапамагала нам у штодзённай напружанай працы.

Выступленне айца Сергія.
Гучыць калакольны звон, айцец асвяшчае тэхніку, камбайнёраў, поле.

Вядучая: Зачакаліся камбайны, зачакалася і поле, пара на ўборку, у бітву за новы ўраджай. Паважаны Адам Пятровіч, менавіта вам, як гаспадару сённяшняга свята, надаецца права адправіць першыя камбайны ў поле.

Салдаценка А.П. адпраўляе тэхніку.

Вядучая:
Паважаныя сябры! Віншуем усіх з Зажынкамі. Жадаем поспехаў у працы і спадзяёмся, што засекі нашай Радзімы папаўняюцца магутным залатым ураджаем!
Каб свята зажынак вясёлым было,
Каб свята дажынак вяселлем гуло,
Каб жыта плыло па засеках ракой,
Каб жорны млыноў, аж раўлі пад мукой.

Са святам!

Ансамбль народнай песні “Аўсяніца” “Развітальная”
Бытавыя танцы ў выканнні народнага фальклорнага ансамбля “Таямніцы”