Здравствуйте, девочки! Может, у кого есть текст песни "Закаханая бабуля" на белорусском языке. Авторов, к сожалению, не знаю. Поделитесь, пожалуйста. Буду очень признательна за помощь.
Здравствуйте, девочки! Может, у кого есть текст песни "Закаханая бабуля" на белорусском языке. Авторов, к сожалению, не знаю. Поделитесь, пожалуйста. Буду очень признательна за помощь.
Здравствуйте, дорогие коллеги, может вы сможете помочь и если у вас есть песни, игры на бел.яз. к святу "Гуканне вясны", то выложите пожалуйста, поделитесь))) Заранее спасибо)
♫ Карагод “Карагод”сл.В.Жуковіча, муз.А.Рэмізоўскай
(“Свята”с.24)
1.
Гаманкі ручаёк,
Ты-вясны пачатак,
Карагод, карагод-
Спадарожнік свята.
2.
Гаспадыняй вясна
Стане ў нашым краі.
Ў дарозе яна,
Хутка завітае.
3.
Станем мы ў карагод
З добрай весялосцю
І сустрэнем прыход
Маладзенькай госці
♫ Карагод “ “Прыйшла вясна” Я.Жабко”
(“Усе поры года” Я.Жабко, с.77)
1.
На палях стаў снег сінець,
Неба сонейкам квітнець.
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
2.
На бярозку пад акном
Прыляцелі шпак з граком.
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
3.
Ручайкі бягуць, звіняць,
Як люстеркі зіхацяць.
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
4.
Ой, вясна, вясна, вясна,
Ты нам радасць прынясла.
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
Прыйшла вясна,
Вясна-красна!
♫ Песня “Прыляцелі шпакі”
♫ Гульня «Грушка» (“Ходзіць жораў па таку” с.37)
♫ Гульня “Грак”
Выбіраюць “грака”, ён апранае чорную камізельку і ходзіць па-за кругам, удзельнікі прыгаворваюць:
Першым з поўдня прылятае,
Першым ён вясну вітае.
Іншым птушкам не раўня –
Носіць чорны фрак штодня.
Адкажы цяпер:
Хто стаў насупраць цябе?
Той гулец, насупраць якога стаў “грак”, паварочваецца да яго тварам, крычыць: “Грак! Грак! Выходзь так!” і выскоквае з круга, бяжыць у адзін бок, “грак” у процілеглы, кожны імкнецца заняць свабоднае месца.
Той, хто не паспеў, становіцца “граком”, і гульня паўтараецца.
Гульня “Бусел і дзеці”
Дзеці стаяць у крузе і пытаюцца:
- Бусел, Бусел, што ты робіш?
- Ямачку капаю.
- Навошта табе ямачка?
- Каменьчыкі збіраю.
- Навошта табе каменьчыкі?
- Іголачкі вайстрыць.
- Навошта табе іголачкі?
- Мяшочкі шыць.
- Навошта табе мяшочкі?
- Вас лавіць! (Даганяе дзяцей)
Гульня “Жабка”.
Дзеці стаяць у розных месцах зала і спяваюць песеньку.
Скача, скача жабка,
На чатырох лапках.
Скача жабка па дарожцы,
Скача выцягнуйшы ножкі.
Далей яны скачуць пад музыку, як жабкі, вакол пастаўленых у сярэдзіне залы крэселкаў. Калі музыка спыніцца, дзеці павінны сесці на іх. Хто не паспеў заняць месца, той выбывае з гульні.
♫ Песня «Свята песенькай сустракаем"
![]()
Последний раз редактировалось Лорис; Вчера в 07:03.
Из тысячи тех, кто говорит красиво, я выберу того, кто молча делает дела.
Добро пожаловать на мой видеоканал
https://www.youtube.com/channel/UCWL...N8pgdeleh9OHcA
Социальные закладки