Фальклорныя гульн1.
КУРНАЦІЦА
У хаце ці на дварэ дзеці становяцца адзін за адным у рад. Хто стане наперадзе, той лічыцца правадыром. Ён бярэ ў адну руку кій, а ў другую – скручаны шалік ці жгут з хустачак. Кожны гулец у радзе трымаецца абе-дзюма рукамі за вопратку папярэдняга гульца. Рад дробнымым крокам пасоўваецца наперад і спявае:
Вышы, ніжы, Курнаціца,
Набок шапка – вушаніца.
Пасля гэтых слоў правадыр крычыць: “Шапку набок! – і паварочвае сваю шапку набок. На гэты загад хлопцы, гледзячы на правадыра, паварочваюць свае шапкі набок, а дзяўчаты хусткі. Да таго, хто не паслухаў яго, правадыр падыходзіць і б’е жгутом па плячах. Выконваць загад усе дзеці павінны разам так дакладна, як правадыр сам паказвае. Пасля гэтага, па знаку правадыра, рад пасоўваецца далей наперад з той жа самай прыпеўкай, у канцы якой пра-вадыр ізноў крычыць: “Кулак угару”, “Рукі ў бок”,”На бок легчы”,”Язык вы-сунуць” і г.д.
Каб лепш бачыць, як выконваецца яго загад, правадыр часам паварочвае ўвесь рад у паўкола.
СЛЕПА БАБУЛЕЧКА
Усе дзеці ходзяць па кругу. Выбіраецца слепа бабулечка. Ёй завязваюць вочы. Бабулечка ходзіць у сярэдзіне круга. Усе спаваюць:
Наша слепа бабулечка
Па вошчупу ходзіць,
Шукае каго-небудзь,
Хто яе асвыбодзіць,
Бабулечка, хадзі бліжэй,
Усе цябе просяць,
Даткні каго, угадай, хто ён,
А мы асвабодзім.
Бабулечка падыходзіць да каго-небудзь, датыкаецца, спрабуе адгадаць, хто гэта. Калі адгадае, тое дзіця становіцца слепай бабулечкай.
У МЯДЗВЕДЗЯ НА БАРУ
З удзельнікаў гульні выбіраюць або прызначаюць аднаго мядзведем. Мядзведь ходзіць па сваім лесе, шукае, хто яму робіць шкоду. Дзеці прыходзяць у лес, за ягадамі, грыбамі. Яны ходзяць і разам спяваюць песню:
У мядзведзя на бару
Грыбы, ягады бяру.
А мядзведзь на нас глядзіць
І вурчыць.
Дзеці могуць некалькі разоў праспяваць сваю песню. Мядзведзь зручны момант, каб кінуцца на іх. Ён бяжыць за дзецьмі, стараецца каго-небудзь злавіць. Хто будзе злоўлен першы, той становіцца мядзведзям. Так працяг-ваецца, пакуль дзецмя не надакучыць бегаць.
ШАСТАК
Дзяўчанкі становяцца ў кола, трымаючася за рукі, адна з дзяўчынак выходзіць у сярэдзіну кола, пахаджвае і спявае:
Шэсць дзён малаціла,
Шастак зарабіла,
Сама сабе дзівавала,
Што так мала зарабляла.
Прапеўшы гэта, яна, а за ёй і ўсе дзяучынкі пяюць песню спачатку: дзяўчынка, што хадзіла пасярэдзіне,як найхутчвэй пачынае перакрчувацца цераз руку з тымі, хто стаіць у коле. Калі яна перакруціцца з усімі, на яе месца ідзе другая дзяўчанка і зноў пяе:
Шэсць дзён малаціла,
Шастак зарабіла.
Сама сабе дзівавала,
Што так мала зарабляла.
МАША
Задача: развіваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуцці.
Апісанне гульні: Дарослы расказвае:
Ёсць у нас дзяўчынка Маша,
І ёсць у нас хлопчык Саша,
Яны хочцуь пагуляць,
Хто пакліча – адгадаць.
Дзяучынка або хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзеці, трымаючыся за рукі, ідуць па крузе і спяваюць:
Маша, Маша, ты патеха наша,
Адгадай, хто пяе, імя тваё назаве.
Хто-небзь адзін з дзяцей прспявае: “Маша”. Маша, якая стаіць у сярэдзіне круга, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадвае, той становіцца Машай. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць “Саша”.
ДОЖДЖЫК
Задача: выклікаць радасць, развіваць спрыт, удасканальваць навыкі хуткага бега.
Апісанне гульні: Дарослы весела кліча:
Ідзі,ізді, дожджыку, звару табе боршчыку,
Пастаўлю пад елкаю, накрыю талеркаю,
Сама пакаштую, цябе пачастую.
Выбіраюць дожджык. Ён стаіць, а дзеці скачуць вакло яго і дражняць: Буль-буль-буль, буль-буль-буль,
Не баімся кропляў куль,
Будзе часты дождж ісці,
Будзем мы хутчэй расці.
Дзеці ўцякаюць, а дожджык бегае за імі і дакранаецца цэлафанавымі стужачкамі, якія трэмае ў руках, да тых, каго дагоніць. Дзіця, да якога дождык дакрануўся, выбывае з гульні. Дожджык павінен дагнаць усіх удзельнікаў гульні.
У ВЕРАБ’Я
Задача: выклікаць радасць, выхоўваць добрыя сяброўскія ўзаемаадносіны.
Апісанне гульні: Дарослы загадвае загадку:
Шустранькі, маленькі, сам у шэрай світцы,
Шукае канапелькі, каб трошкі пажывіцца.
Потым, паказваючы на каго-небудзь з дзяцей, кажа: Верабей, верабей, вылятай у круг хутчэй.
Той, на каго паказаў дарослы, “вылятае” ў сярэдзіну круга. Дзеці ідуць по крузе і спяваюць:
Паскакаў верабей ды по сметнічку,
А сабраў верабей ўсю сямеечку:
“Мала нам, мала нас на булачку хлеба,
А пазваць, а пазваць каго яшчэ трэба?”
На першыя два радкі песні верабей скача ў крузе, узмахвае крыл-цамі. На два астатнія – стаіць на месцы, ківае галавой, быццам дзяў-бе. Пасля заканчэння спеваў верабей кліча каго-небудзь з дзяцей, каб падсілкавацца хлебам.
ХІТРЫЯ МЫШЫ
Задача: развіваць увагу, асцярлжнасць, вытрымку..
Апісанне гульні: Дарослы загадвае загадку:
Маленькі шарык пад лаўкай шарыць,
Збірае крошкі, баіцца кошкі.
Ката выбіраюць по лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры,
Ката грамаце вучылі,
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Кот становіцца на невялікай адлегласці ад дзяцей, заплючвае вочы, нібыта спіць. Мышы скачуць і дражняць ката:
Тра-та-та, тра-та-та, не баімся мы ката.
Дражнілка паўтараецца да тога часу, пакуль кот, які спачатку драмаў, пачне падкрадацца. Як толькі кот скокне, мышы заміраюць на месцы. Кот пахаджвае і выглядае. Калі хто зварухнецца, цягне да сабе. Гульня працягваецца, пакуль кот не пераловіць ўсіх мышей.
ГУСІ І ВОЎК
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, спрыт, выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць.
Апісанне гульні: Выбіраюць ваўка і гусей (4-5 чалавек), воўк знаходзіцца ў сярэдзіне круга, гусі – за кругам. Дзеці або дарослы крычаць: “Гусі-гусі! Вам пара ў чыста поле са двара!”
Дзеці ідуць карагодам, трымаюцца за рукі і спяваюць:
Дзе былі вы, гусі? На сінім на моры.
Каго там вы бачылі? Шэрага воўка.
Ах, ты, шэры ваучок,
Бяры ты гусенка замест парасёнка.
Гусі адказваюць пасля кожнага з сямі радкоў тэксту ўвесь час аднолькава.
Потым гусі ўцякаюць, а воўк іх ловіць. Дзеці дапамагаюць гусям, якія маюць права схавацца ў сярэдзіне круга, калі стомяцца. Воўк гэтага права не мае.
МАРОЗ
ЗАДАЧА: развіваць спрыт, хуткасць рэакціі, выхоўваць узаемавыручку, каллектавізм.
АПІСАННЕ ГУЛЬНІ: Па лічылцы выбіраецца Мароз. Дзеці ідуць карагодам і спяваюць: Дзед мароз, Дзед Марз! У цябе чырвоны нос,
Разам з намі пагуляй, не марозь, а даганяй!
Дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. Мароз бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да кого дакрануўся Мароз, лічыцца замарожаным. Ён павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. Іншыя ўдзельнікі гульні могуць яго размарозіць, пляснуўшы рукой па плячы. Гульня право-дзіцца пэўны час. Праз кожныя 3-5 хвілін выбіраецца новы Мароз. Перамагае Мароз, які здолее замарозіць большую колькасць удзельнікаў гульні.
У КАРАГОДЗЕ МЫ БЫЛІ
ЗАДАЧА: развіваць творчыя здольнасці дзяцей ў імправізаціі танцавальных рухаў, выхоўваць добрыя сяброўскія адносіны.
АПІСАННЕ ГУЛЬНІ: Дзеці становяцца ў круг і бяруцца за рукі. Адна пара ходзіць у сярэдзіне круга і прытанцоўвае, астатнія ходзяць вакол іх і спява-юць: У карагодзе мы былі, ай, люлі, ай, люлі,
Каго там ты бачылі? Ай, люлі, бачылі.
Мы бачылі парачку. Ай, люлі, парачку.
Ты, парачка, патанцуй. Ай, люлі, патанцуй.
Дзеці спыняюцца і, пляскаючы ў далоні, працягваюць напяваць мелодыю на склад “ля”, а пара танцуе, выконваючы любыя рухі по жаданню. Станца-ваўшы, выходзіць з круга. Яе месца займае другая пара. Дзеці назіраюць за імі, а ў канцы гульні робяць вывад, якая пара танцавала прыгажэй за ўсіх.
ПАЛАЧКА – ШУКАЛАЧКА
Збіраецца група дзяцей, яны выбіраюць аднаго, які будзе ўсіх шукаць. Рэшта хаваюцца хто куда. Калі ўсе схаваюцца, шукальнік на ўмоўленым месцы стукае палачкай і спявае:
Палачка – шукалачка,
Я йду шукаць,
Каго я першага знайду,
Таго за палачкац пашлю!
Каго першага знаходзіць, той, пасля таго, як усе знойдзены, становіцца на месца шукальнічка.
Социальные закладки