Консультацыя для бацькоу.
«Роднае слова адчуць».

«У пошуках найбольш дзейсных прыемау i метадау музычнага вы-хавання навучання дзяцей багатую крынiцу уяуляс для нас фальклор.
Значная частна матэрыялау (забаулянкi, калыханкi. дражнiлкi. прыказкi, байкi, прымаукi), заснаваная на вуснай народнай творчасцi, дазваляе найбольш поуна выкарыстоуваць эмацынальны момант. Менавiта эмацыянальны фактар ёсць «адзiны сродак развiць разум дзiцяцi, навучыць яго i абаранiць дзяцiнства». Гэта выказванне належыць вядомаму педагогу В. А. Сухамлинскаму, якi шырока прымяняу у сваей практыцы так званы мстад «эмацыянальнага абуджэння розуму». Ён лiчыу, што «...да таго часу, пакуль дзiця не адчула слова..., нельга наогул пачынаць навучанне грамаце, и калi настаунiк робiць гэта, ён асуджае дзiця на цяжкую працу...»
Сказанае у роунай ступенi датычьщца i музычнай педагогiки, бо творчыя
веды у дзяцей павiнны узнiкаць толькi у вынiку практычнай дзейнасцi.
Дзiячая народная паэзiя прайшла доугi шлях, пакуль увасобiлася у тыя формы, якiя вядомыя нам i замацаваныя у зaпicax. Запамiналася i перадавалася з пакалення у пакаленне только тое, што адказвала натуральным запытам дзяцей. Захавалася тое, што па форме i змесце адпавядае разуменню, iнтарэсам i густам дзяцей. Вось чаму традыцыйныя народныя дзiцячыя творы — дасканалыя па форме узоры, яны часцей захапляюць прыгажосцю сваiх вобразау.
Выхаванне i развiццё пачуцця рытму — гэта таксама сур'ёзная i цяжкая праблема. Найбольш глыбокае тэарэтычнае абгрунтаванне яе знаходзiм у У. Цяплова: «Усялякi рытм ёсць рух... У стварэнi i развiццi пачуцця рытму удзельнiчае усё наша цела. Без цялесных адчуванняу рытму не можа быць успрыняты рытм музычны.» Гiсторыки лiчаць, што яшчэ у даунiя часы музыка пачыналася з вылучэння рытму. Музычны рытм быу натуральным рытмам, народжаным мовай.
Улiчваючы ролю рытмау, якiя адпавядаюць рытмам мовы, з'явiлася iдэя аб выкарыстаннi ix у творчай рабоце з дзецьмi. Забаулянкi аказалiся даступным для малышоу матэрыялам: у ix прысутнiчае паэтычны тэкст, наяунасць гульнi слоу, гукаперайманняу, якiя цiкавяць дзяцей i, як вьнiк, стымулююць ix развiццё.
Музычна-рытмiчныя забаулянкi могуць быць выкарыстаны для:
- развiця маулення; - фармiравання здольнасцi да праяулення воли пры удзеле у калектыуных каардынаваных дзеяннях; - развiцця муз. слыху.
Канкрэтны анализ маулення дзяцей трох, чатырох i нават пяцi гадоу паказау, што часцей за усё яны робяць памылкi пры вымауленнi слоу i гукау. Вась чаму падбiраюцца забаулянкi, у якiх вымауленне асобных фанем i ix камбiнацый сустракаецца даволi часта. Такiм чынам, дзiця пры шматразовым пауторы можа легка ix вылучыць i засяродзiць на ix увагу. Разам з тэкстам ажыц-цяуляецца i паказ рухау. Яны павiнны быць натуральнымi, нескладанымi, каб дзiцяцi не прыйшлося прыкладаць шмат намаганняу для усведамлення i засваення ix. Pyxi могуць быць наступныя: хадзьба, бег, скачкi, павароты тулава са становшча стоячы, седзячы, лежачы; махавыя pyxi рук, ног, плясканне; элементы масажу: паляпванне, пагладжванне. Для адчування рытмiчных забаулянак падбiраецца адпаведны акампанемент, улiчваецца уплыу сучасных мелодый на фармiраванне музычнага слыху, старанна падбiраецца тэмп, рытмiчны малюнак, рэгiстр, якiя характарызуюць пэуны вобраз.
Музычна-рытмiчныя забаулянкi складаюцца з кароткачасовых частак. Кожная з ix мае сваю спецыфiку. У малодшых групах практыкаванне раз-вучваецца i выконваецца разам з дарослым, у старшых групах — рэгулюецца дарослым. Уласны вопыт сведчыць аб тым, што музычна-рытмiчныя забауляннкi - нескладаная форма арганизацыi музычнага выхавання. Рух, мова у такт музыцы выклiкаюць у дзяцей шчырую радасць, такую ж, як i ад звычайных гульняу.
Па матэрыялам часоп1са «Пралеска», красав1к 2006 год.