Страница 1 из 2 12 ПоследняяПоследняя
Показано с 1 по 15 из 27

Тема: Детские стихи на белорусском и не только

  1. #1
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию Детские стихи на белорусском и не только

    ***
    Люлі люлі люлі
    Дзеткі ўсе паснулі
    Не спіць толькі коцік
    Ходзіць па балоце.

    Пайшоў коцік пад масток
    Злавіў рыбку за хвасток
    Ці самому з'есці
    Ці дадому несці

    Сеў падумаў часок
    Адкусіў адзін разок
    Ды панес дадому
    Хлопчыку малому.

    ***
    Ходзіць коцік па палях,
    Носіць сон у кашалях,
    Ходзіць коцік па капусце,
    Носіць сон у белай хусце.
    Бабка коціка дагнала,
    Сон для дзетачака забрала.
    А ты, коця, вон, вон,
    А на дзетак - сон, сон

    ***
    Верабейчык, верабей,
    Шэранькая птушка,
    Не чырыкай на вярбе,
    Не будзі дачушкі
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  2. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    //Эlla (17.01.2023)

  3. #2
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    ***
    Не сядзіцца ў хаце
    Хлопчыку малому:
    Кліча яго рэчка,
    Цягнуць санкі з дому..
    -Мамачка-галубка!-
    Просіць ён так міла,-
    Можа б ты на рэчку
    ПАгуляць пусціла?
    Я не буду доўга,
    Зараз жа вярнуся,
    Трошачкі на рэчцы
    Ў санках паважуся.
    -Ну, ідзі пабегай,
    Толькі апраніся
    Ды, глядзі, у палонку, Сынку, не ўваліся.
    РАдасць і раздолле
    Хлопчыку малому,
    І не пазайздройсціць
    Ён цяпер нікому!
    Я.Колас

    ***
    Заплятае коскі Натка
    Косачкі дзве тоненькі
    Мама пляснула ў ладкі:
    "Не дзяўчынка! Сонейка!"

    Усміхнулася і ў мамы
    Натанька пытаецца:
    "Хіба ж сонейка так сама
    гэтак заплятаецца?"

    ***
    Божая кароўка,
    Паляцi на неба,
    Там твае дзетачкi,
    Ядуць цукерачкi.
    Cама паясi -
    I нам прынясi!
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  4. #3
    Местный Аватар для stels_5
    Регистрация
    14.04.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    190
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    4
    Поблагодарил в

    4 сообщениях

    По умолчанию Забаўлянкі

    Англійская народная песенька
    Робін-Бобін, ненаеда,
    сяк-так лёгенька паснедаў:
    з'еў тры рэшаты аладак,
    барана, свіны азадак,
    тры валы, чатыры гускі
    ды цяля замест закускі.

    Іграў я на дудцы,
    Седзячы на будцы.
    Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,
    Ту-лю-лю!
    Грае мая дудка,
    Пяе весялушка.
    Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,
    Ту-лю-лю!
    Як зайграла дудка —
    Прыбег скакаць Юрка.

    Гушкі, гушкі, гушкі,
    Прыляцелі птушкі,
    Селі на варотах
    У чырвоных ботах.
    Боты паскідалі,
    Кругом паляталі.
    Сталі сакатаці.
    Чаго птушкам даці?
    Прынясу ім жыта,
    Будуць птушкі сыты.
    Пасыплю гароху —
    Хай ядуць патроху.
    Ды насыплю грэчкі —
    Хай нясуць яечкі.

    Кукарэку, певунок,
    Залаценькі чубок,
    Пад паветачку пайшоў,
    Курку-рабку там знайшоў.
    Пачаў курку пытаць,
    Ці ўмее чытаць.
    — Не чытаю, не пішу,
    Толькі яйкі нясу.
    Што дзень дзецям нашу
    Аж па цэламу кашу.

    Кую, кую ножку,
    Паеду ў дарожку.
    Дарожка крывая,
    Кабылка сляпая,
    Еду, еду, еду,
    Ніяк не даеду.
    Прыпрагу сароку,
    Паеду далёка,
    У новай кашулі
    Да майго дзядулі.
    Скоранька паеду,
    Каб паспець к абеду.

    Ладкі ладком

    Ладкі ладком,
    Піражкі з мядком,
    Кашка з алеем,
    Есці не ўмеем.

    Ладу, ладу, ладкі

    — Ладу, ладу, ладкі
    Дзе былі?
    — У бабкі.
    — А што елі?
    — Кашку.
    — А што пілі?
    — Малачко.
    Бабулька казала,
    Як нас частавала:
    — Прыходзьце часцей,
    Пачастую смачней:
    Дам вам сыраквашкі,
    Бярозавай кашкі.


    Прыляцелі куры,
    Селі на варотах
    У чырвоных ботах.
    Сталі сакатаці —
    Што курачкам даці?
    Ці ячменю жменьку?
    Ці гарошку трошку?
    Ці жыта карыта?
    Ці бобу каробу?
    Трэба даць ім грэчкі,
    Каб неслі яечкі.

    Сарока-варона

    Сарока-варона
    На прыпечку сядзела,
    Кашку варыла,
    Дзетак карміла.
    Гэтаму дала,
    Гэтаму дала,
    Гэтаму дала,
    Гэтаму дала,
    А гэтаму не дала.
    Гэты пальчык —
    Вялікі гультайчык:
    Круп не драў,
    Цеста не мясіў,
    Вады не насіў.
    Лыжка на паліцы,
    Кашка ў камяніцы.
    Шуг! Шуг! Шуг!
    Паляцелі —
    На галоўку селі.

    Сонейка-сонца

    Сонейка-сонца,
    Выгляні ў аконца,
    Пасвяці нам трошку,
    Дам табе гарошку.

    Сядзіць мядзведзь на калодзе

    Сядзіць мядзведзь на калодзе,
    Капшук вышывае,
    А сыны-медзведзяняткі
    Шоўкам падшываюць.
    Стары заяц-работнічак
    На скрыпцы грае,
    А лісіца, а хітрыца
    З куста выглядае.

    А сарокі-белабокі
    Пусціліся ў скокі,
    А вароны, стары жоны,
    Пайшлі жыта жаці.

    А зязюля, а зязюлька
    Жыта малаціла,
    А карова, а карова
    Жыта вынасіла.

    Казёл меле, казёл меле,
    Каза падсыпае,
    А малыя казляняты
    У мяшок збіраюць.

    Муха месіць, муха месіць,
    Камар воду носіць,
    А малыя камарочкі
    У іх цеста просяць

    Ягорачка
    Горкай, горкай, горачкай
    Ішоў малы Ягорачка.
    Ваўкоў не баяўся,
    Страхаў не пужаўся.
    Выразаў Ягорачка
    Дудачку-свісцёлачку,
    I свістаў ён птушачкай,
    Птушачкай-пяюшачкай.
    Горкай, горкай, горачкай
    Ішоў малы Ягорачка.
    Не откладывай на завтра то, что можешь сделать сегодня.

  5. #4
    Местный Аватар для stels_5
    Регистрация
    14.04.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    190
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    4
    Поблагодарил в

    4 сообщениях

    По умолчанию Лічылкі

    Бегла курка па таку...
    Бегла курка па таку,
    Па зялёным табаку,
    Ела сахар і мядок,
    Адчапіся, каралёк.

    Нітачка, іголачка...
    Нітачка, іголачка,
    Ці-ці-ці,
    Уляці.

    Раз, два, тры, чатыры, пяць,
    Выйшаў зайчык пагуляць,
    А за зайцам — шэры воўк,
    Воўк у зайцах знае толк.

    Раз, два, тры, чатыры, пяць...
    Раз, два, тры, чатыры, пяць,
    Выйшаў зайчык пагуляць.
    А за зайчыкам луна,
    Просіць выйсці калдуна.

    Раз, два, тры, чатыры, пяць...

    Раз, два, тры, чатыры, пяць,
    Выйшаў месяц пагуляць,
    А за месяцам луна —
    Аставайся ты адна.

    Раз, два, тры, чатыры...
    Раз, два, тры, чатыры,
    Кошку грамаце вучылі:
    Не чытаць, не пісаць,
    А за мышкамі скакаць.

    Стакан, лімон...
    Стакан, лімон,
    Выйдзі вон!
    Стакан вады,
    Выйдзі ты!

    Стаяла машына...
    Стаяла машына
    Каля канторы,
    Номер дзевяты —
    Выйдзі пузаты.
    Не откладывай на завтра то, что можешь сделать сегодня.

  6. #5
    Местный Аватар для stels_5
    Регистрация
    14.04.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    190
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    4
    Поблагодарил в

    4 сообщениях

    По умолчанию Вершы на розную тэматыку

    Адмарозіў лапкі
    Коцік басаногі
    Па сняжку гуляў,
    Адмарозіў лапкі
    I заплакаў: — Мяў...
    Што за дзіва гэта?
    Трэба бегчы ў дом:
    Снег такі халодны,
    А пячэ агнём...
    Іван Муравейка

    Бегаў зайчык...
    Бегаў зайчык па сумётах,
    Пагубляў панчошкі.
    Акалелі, азалелі
    Зайчыкавы ножкі.
    Босыя сляды на рэчцы
    Як пабачыў Вася,
    Клікаў зайчыка пагрэцца
    Ды не дагукаўся.
    Дзе лядок,
    дзе сняжок,
    Зайчык — коўзь,
    зайчык — скок, —
    У лясок дарожка:
    Трэба воўну шукаць,
    Ніткі прасці і сукаць,
    Трэба зайчыку вязаць
    Новыя панчошкі...
    Васіль Зуёнак

    Адуванчык
    Адуванчык,
    Дзьмухавец,
    Кучаравы маладзец.
    Стаў ён
    Пры дарожцы
    На даўжэзнай ножцы.
    Дзьмухнуў вецер —
    Адуванчык
    Стаў нібыта
    Абарванчык.
    Адуванчык,
    Дзьмухавец,
    Як падстрыжаны хлапец,
    Бо на макаўцы
    Ў былінкі
    Аніводнай
    Валасінкі.
    Авяр’ян Дзеружынскі

    Аладкі
    Я аладачкі з пяску
    Сёння цэлы дзень пяку,
    Але мой рахманы кот
    Не бярэ аладкі ў рот.
    — Коцік, коцік, не ўцякай!
    Чаго хочаш?
    — Ма-ла-ка!
    Вольга Іпатава

    Верабей
    Верабейка:
    – Ціў-ціў-ціў! –
    Муху дзюбаю злавіў.
    А таму, што быў ён добры,
    То з сябрамі падзяліў.
    Елі муху ўсе са смакам.
    Шчабяталі:
    – Дзякуй!
    – Дзякуй!
    Ларыса Геніюш

    Ветлівыя словы
    «Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» —
    Ветлівыя словы
    Чую ад людзей.
    Ветлівымі словамі
    Трэба даражыць,
    З ветлівымі словамі
    Лёгка жыць.
    Тадзіяна Кляшторная

    Вожык
    Бяжыць вожык —
    Тупу-туп!
    Сам калючы,
    Востры зуб.

    — Вожык, вожык,
    Ты куды?
    Ад якой бяжыш
    Бяды?

    Вожык лапкамі
    Туп-туп!
    Вожык вочкамі
    Луп-луп!

    Навакол
    Пануе ціш.
    Чуе вожык —
    У лісці мыш.

    Ён да лісця
    Тапу-тап!
    I лапкаю мышку —
    Цап!
    Алег Лойка

    Вось то так, вось то гэтак
    — Скажы, Янучок,
    Як коцік мяукае?
    — Мяў-мяў-мяў,
    Прашу цішэй.
    Трэба мне
    Лавіць мышэй.
    Вось то так, вось то гэтак,
    Гэтак коцік мяўкае.
    — Скажы, Янучок,
    Як сабачка гаўкае?
    — Гаў-гаў-гаў,
    Злодзей красці
    Спрабаваў.
    Вось то так, вось то гэтак,
    Так сабачка гаўкае.
    — Скажы, Янучок,
    Як кароўка рыкае?
    — Му-му-му,
    Му-му-му,
    Малако аддаць каму?
    Вось то так, вось то гэтак,
    Так кароўка рыкае.
    — Скажы, Янучок,
    Як гуска гагоча?
    — Гір-гар-гар,
    Гір-гар-гар,
    Дай аўса мне, гаспадар.
    Вось то так, вось то гэтак,
    Так гуска гагоча.
    — Скажы, Янучок,
    Як жаба квакае?
    — Ква-ква-ква,
    Ідзе бацян,
    Злосны ён —
    Няма жыцця.
    А таму хавацца трэба:
    Зловіць — панясе на неба.
    Вось то так, вось то гэтак,
    Гэта жаба квакае.
    Казіс Якубенас
    Не откладывай на завтра то, что можешь сделать сегодня.

  7. #6
    Инна. просто модератор Аватар для po4emy4ka
    Регистрация
    02.11.2009
    Адрес
    Беларусь, Солигорск
    Сообщений
    1,069
    Поблагодарил Поблагодарил 
    140
    Поблагодарили Поблагодарили 
    36
    Поблагодарил в

    24 сообщениях

    По умолчанию

    знайшла выдатную падборку вершаў для дзяцей беларускіх паэтаў. калі ласка, заходзьце http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
    Адуванчык. Авяр’ян Дзеружынскі
    Бабіны госці Васіль Вітка
    Бабуліны казкі
    Баязліўка
    Бой
    Боты
    Буду ўрачом
    Вітамін
    Ваякі
    Верабей прымае душ
    Грамацеі
    Дапамога
    Дарагое імя
    Дзед Мароз
    Дзедаў госць
    Дзьмухаўцы
    Дуб
    Зайчык
    Захварэў парсючок
    Злодзей
    Калядкі
    Кветачкі-сняжынкі
    Коця і Каця
    Крыніца
    Купальшчык-баязлівец
    Лясны тэатр
    Мілая матуля
    Мама
    Матуліны рукі
    Месяц
    Мой край
    Моркаўкай аб'еўся
    Мы з братам
    На рэчцы зімою
    Над калыскай
    Ната маму любіць надта
    Не магу жыць без Радзімы
    Пагоня
    Пайшоў коўзацца каток
    Пачаў лепш вучыцца
    Певень
    Першы дзень зімы
    Пракалоў камарык ножку
    Працавітая дзяўчынка
    Пытанне ўсім
    Рамонка і адуванчык
    Рыбак
    Рыгоркава гора
    Рыжае полымя
    Рэгуліроўшчык
    Савось-распуснік
    Салодкія сны
    Сама
    Саўка за сталом
    Свіння
    Сны
    Сонца свеціць...
    Сталяры
    Страус-паштальён
    Сукенка раскажа
    Сяброўкі
    Ці пячэ мароз?
    Чаму гром злуецца
    Часнок
    Чыя памылка?
    Як вясёлку ткалі
    Як звяры зіму сустракаюць
    Як стаў заяц даўгавухі
    Як Цімох абедаў
    Янка малюе
    “Пакатаўся”

  8. #7
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Каляндарна-абрадавая паэзія:

    Зімовыя песні:
    Да ішлі, ехалі калядкі…
    Да ішлі, ехалі калядкі
    У маляваных санёчках,
    У кужэльных сарочках.
    А санёчкі паламаліся,
    А сарочкі памараліся.

    Прыехала каляда на белым кані…
    Прыехала каляда на белым кані.
    Яе конічак – ясен месячык,
    Яе дужачка – ясна зорачка,
    Яе пужачка – ясна звёздачка,
    Яе вазочак з тоўстага лядку,
    Яе кажушок з белага сняжку.

    Веснавыя песні:
    Прыдзі, прыдзі, вясна…

    Прыдзі, прыдзі, вясна,
    Прыдзі, прыдзі, красна
    К нам у таночак.
    Прынясі нам збожжа,
    Прынясі нам красак,
    Каб нам звіць вяночак.
    Едзіць вясна, едзіць
    На залатым кані
    У зялёным саяні,
    На сасе седзячы,
    Сыру зямлю аручы,
    Пправай рукой сеючы,
    А смыком скародзячы.
    Вязець, вязець вясна,
    Вязець, вязець красна
    Ясныя дзянёчкі,
    Частыя дажджочкі,
    Зялёныя травы,
    Красныя цвяточкі
    Нам на вяночкі.

    Ой, вясна мая вясёлая…
    Ой, вясна мая вясёлая,
    Развесяліла ўсе горачкі,
    Усе горачкі, усе горачкі-даліначкі,
    Даліначкі, дзе парабачкі збіраліся,
    Збіраліся, на мёд-гарэлачку складаліся,
    Складаліся, аб помсце пану змаўляліся.

    Летнія песні:
    У полі жыта палавее…

    У полі жыта палавее,
    У багатага душа млее,
    Што ў засеку жыта тлее.
    А ў беднага радуецца,
    А ў беднага радуецца,
    Што новы хлеб гатуецца,
    Што з багатым зраўнуецца.
    Выйшла маці жыта жаці…

    Выйшла маці жыта жаці,
    Стала сярпы перакладаці.
    Няма сярпа залатога –
    Жанца маладога.
    Вышла свякроў жыта жаці,
    Стала сярпы раскладаці.
    Прыбыў сярпок залаценькі –
    Жанец маладзенькі.

    Восеньскія песні:
    Ой, восень мая…

    Ой, восень мая,
    Восень сцюдзёная,
    Чаго ты рана захаладала.
    Я й не раненька,
    Я й не позненька, -
    Калі мая пара прышла:
    Лісточак апаў, зямельку ўслаў,
    Вось мая і пара прышла.
    Рэчкі сталі, пазамярзалі,
    Во мая й другая пара.

    Ай, восень, восень, макрота…
    Ай, восень, восень, макрота,
    Дзецюкам жаніцца ахота,
    Дзевачкам ісці няволя,
    Заняволіла субота
    Усё й татулькава работа.

    Замовы:

    Замова паляўнічага
    Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружы-ну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і малянняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булата-жалезам няма спаругання на векі вякоў.

    Замова ад злога духа
    На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе тры-дзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, бог з духамі; як стала, так перастала.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  9. #8
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Прыказкі і прымаўкі:
    Колас добра не спее, калі сонца добра не грэе.
    Шмат снегу – шмат хлеба.
    З агнём не жартуё і вадзе не вер.
    Воўка ногі кормяць
    Цалаваў каршун курачку да апошняга пёрушка.
    Што ў лесе родзіцца, у хаце знадобіцца.
    З голага куста і ягада пуста.
    Якая зіма, такое лета.
    Пакланіся кусту, дык ён дасць хлеба лусту.
    Без сахі і бараны сам цар хлеба не есць.
    Паміраць збірайся, а жыта сей.
    На сваём сметніку і певень гаспадар.

    Загадкі:

    Без кораня, а расце. (Камень)
    Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)
    Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)
    Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)
    Рота няма, а зубы маюцца. (Граблі)
    Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. (Серп)
    Вісіць сіта, не рукамі звіта. (Павуцінне)

    Легенды і паданні:

    Пра скарб
    Там, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е вя-лікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым каменем. Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і месца зараўняецца, як бы нічога ніколі.

    Анекдоты:

    Даведаўся
    Зайшоў селянін да пана, а той якраз паеў і парожнюю міску перавярнуў. Селянін і пытае:
    - Пане, а чаму вы як паелі, то перавярнулі міску?
    - Гэта значыць, што я наеўся.
    - Вось яно што! А я ўсё думаў, было, чаго гэта мая свіння, як толькі паесць, дык і пераверне карыта.

    Чым частавалі пана
    Аднаго разу прыехаў у вёску пан дань сабіраць. Сабраў многа і адправіўся дамоў са сваімі праслугамі. Але вось пану захацелася піць, і ён сказаў хлопчыку Міхаську, каб той прынёс квасу. Міхаська хуценька збегаў дамоў і ў гліняным чарапку прынёс квасу.
    Пан выпіў, хваліць, што смачны, ды пытаецца:
    - А ў вас яшчэ многа такога квасу?
    - Вой многа. Учора ў квас уваліўся пацук, дык мама лазіла даставаць, то было яшчэ па пуп.
    Тут пан як раззлуецца, як топне нагою ды як шпурне чарапок, той і разбіўся. А Міхаська як заплача: “А, дзядзечка, што ж вы зрабілі, куды ж я буду ноччу…”
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  10. #9
    Чайная Спунка Аватар для MarinaMi
    Регистрация
    11.07.2008
    Адрес
    Минск
    Сообщений
    3,963
    Поблагодарил Поблагодарил 
    2,216
    Поблагодарили Поблагодарили 
    10,861
    Поблагодарил в

    1,123 сообщениях

    По умолчанию

    Каждая группа в нашем детском саду имеет своё название - "Жемчужинки", "Искорки", "Непоседы" и т.д. По просьбе воспитателей я придумывала для многих групп стихи - своеобразный девиз. Выношу на ваш суд некоторые из них. Буду рада, если пригодятся в работе.

    Званочкі

    Як раскрые сонца вочкі -
    Прасынаюцца званочкі.
    Тварык чысценька ўмываюць,
    Ложак шпарка засцілаюць,
    Маму за руку бяруць -
    У дзіцячы сад вядуць.

    Цэлы дзень звініць званочак,
    Адпачыць зусім не хоча:
    То ён скача, то малюе,
    А, бывае, засумуе...
    Любіць слухаць забаўлянкі,
    Засынаць пад калыханку,
    Любіць з цацкамі гуляць,
    І спяваць, і танцаваць.

    Найзванчэйшыя ў свеце -
    Добра знаем - нашы дзеці!
    Хай ад раніцы да ночы
    Весела звініць званочак!

    Маміны званочкі, татавы званочкі -
    Гэта нашы любыя дачушкі і сыночкі! М.Мішакова

    Васількі

    А ў нашым у садочку
    Падрастаюць васілёчкі,
    Гэта нашы дзеткі -
    Васілёчкі-кветкі.
    Усе маленькія дзяўчынкі -
    Прыгажуні-Васілінкі,
    Ну, а нашы хлапчукі -
    То гарэзы-Васількі.

    Ці вы бачылі ў жыце
    Рыжы васілёк, скажыце?!
    А ў нас - чарнявыя,
    Русыя, бялявыя,
    Ветлівыя, смелыя,
    Дружныя, умелыя!

    Тут гуляюць і спяваюць,
    Кніжкі добрыя чытаюць,
    Тут навучацца мірыцца
    І цукеркай падзяліцца,
    Тут ім казачку падушка
    Шэпча ў ціхі час на вушка...
    Добра тут сынкам і дочкам:
    Васілінкам-Васілёчкам.

    А ў нашым у садочку
    Расцвітаюць васілёчкі.
    Як прыгожа расцвітуць -
    Шпарка ў школу пабягуць.
    Садзік пасумуе крышку,
    Але прыйдуць зноў малышкі -
    Будуць падрастаць ў садочку
    Карапузы-васілёчкі.

    Расцвітайце, мае дзеткі -
    Беларусі роднай кветкі! М.Мішакова


    Вот ещё на белорусском: делала связки для выступления фольклорной группы (взрослой) на районном конкурсе самодеятельности.

    ***
    У маёй Радзімы вочы - васілёчкі,
    У маёй Радзімы песні - як званочкі!
    Хораша на сэрцы, калі песня льецца -
    Плача, суцяшае, весела смяецца...
    Зазвіняць званочкі, гармонік зайграе,
    І дзяўчына шчыра песню заспявае... М.Мiшакова

    ***
    Ой дзяўчаты, што рабіць?!
    Муж сярдзіты будзе біць!
    Бо такія вочы маю,
    Што ўсім хлапцам міргаю,
    А як песню заспяваю -
    Салавейка замаўкае!..
    А як выйду за вадою -
    За мной хлопцы чарадою! М.Мiшакова
    marina-mi@inbox.ru
    Мечтаю о чуде...

    Мастерская Мариши Ми: http://forum.in-ku.com/forumdisplay.php?f=463

    Страничка на СТИХИ.РУ: http://www.stihi.ru/avtor/marinami

  11. 3 пользователей поблагодарили MarinaMi за это полезное сообщение:

    //Эlla (17.01.2023), Алла Смирнова (30.06.2019), эйприл (16.03.2020)

  12. #10
    Авторитет Аватар для Magvai
    Регистрация
    10.08.2008
    Адрес
    Беларусь, Новополоцк
    Сообщений
    1,251
    Поблагодарил Поблагодарил 
    529
    Поблагодарили Поблагодарили 
    460
    Поблагодарил в

    61 сообщениях

    По умолчанию

    Мариночка, ЗДОРОВО! Какая же ты умница! Стихи - замечательные!

  13. #11
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    У восеньскім лесе (загадкі-рыфмаванкі)

    У крамянай цёмнай шапцы,
    У лясочку, на палянцы
    З-пад зямлі за ноч узьнік
    Тоўсты дзядзька ... (баравік).

    Побач - жоўтыя сястрычкі,
    Тры вясёлыя ... (лісічкі).

    Крыху ўбок, ля самай сьцежкі, -
    Маладыя ... (сыраежкі).

    А за імі ў тры рады
    Селі чорныя ... (грузды).

    Не зявай, рухавы вожык,
    Ды бяжы дамоў па ... (кошык):

    Будзеш зіму зімаваць
    Ды грыбочкі гатаваць.
    ***
    Ля балота, у нізінцы
    Сьпелі смачныя ... (брусьніцы).

    На другім баку нізіны
    Дасьпявалі ... (журавіны).

    І здавалася, што вокал
    Ўсё, куды ні кінеш вокам,
    Як агеньчыкі, гарыць
    Ды чырвона зіхаціць.

    У сукенцы рудаватай,
    З жаўцізною, бы на сьвята,
    Прыгажуня стала ў парку,
    Кліча вопраткаю яркай.
    Завушніцы - што рубіны
    У чырвонае ... (рабіны).

    У густым асеньнім змроку
    Зьзяе сонейкам здалёку:
    У сукенцы струмяністай,
    Упрыгожанай маністам,
    І раняе ліст, бы сьлёзы
    Беластвольная ... (бяроза).


    Замечательное стихотворение для мам и ДОЧЕК.

    Заплятае коскі Натка
    Косачкі дзве тоненькі
    Мама пляснула ў ладкі:
    "Не дзяўчынка! Сонейка!"
    Усміхнулася і ў мамы
    Натанька пытаецца:
    "Хіба ж сонейка так сама
    гэтак заплятаецца?"
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  14. #12
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Дорогие мои, нашла просто уникальную копилку материалов на белорусской языку, зайдите не пожалеете!!! Смотреть обязательно!!!!

    Казкі беларускія. Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак.

    http://kazki.by/karta/
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  15. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    Парина (25.08.2017)

  16. #13
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Агнія Барто па-беларуску

    Мішка
    Мішку скінулі з канапы,
    Мішку адарвалі лапу.
    Я яго адрамантую
    І цукеркай пачастую.
    Пераклад С. Cокалава-Воюша

    Бычок

    Ідзе бычок, хістаецца,
    Бядуе: «Ай-яй-я!
    Вось дошчачка сканчаецца,
    Звалюся зараз я!»
    Пераклад С. Cокалава-Воюша

    Слон
    Ноч прыйшла, заснуў бычок,
    Павярнуўся на бачок.
    Мішка сон салодкі сніць,
    Толькі слон яшчэ не спіць.
    Ён хітае галавой:
    "Добрай ночы, дружа мой!"
    Пераклад Kotka

    Кот

    Мы ката паспрабавалі
    Пракаціць на самазвале.
    Кот катацца не любіў,
    Грузавік перакуліў.
    Пераклад Kotka

    Мяч
    Наша Таня гучна плача,
    Упусціла ў рэчку мячык.
    Ціха, Танечка, не плач,
    Не патоне ў рэчцы мяч.
    Пераклад Kotka

    Зайка
    Зайку кінулі на лаўку
    І забыліся у парку.
    Злезці долу ён ня мог
    І пад дожджыкам прамок.
    Пераклад Kotka

    Самалёт
    Самалёт змайструем самі,
    Паляцім па-над лясамі,
    Паляцім па-над лясамі,
    Памахаем ручкай маме!
    Пераклад Kotka

    Караблік
    Матроская шапка,
    Вяроўка ў руцэ,
    Цягну я караблік
    Па хуткай рацэ.

    Бягуць жабяняты
    За чоўнам у след
    І хорам крычаць:
    - Пракаці і мяне!
    Пераклад Julcik

    Конь
    Я люблю свайго каня.
    Грыву й поўсць чашу штодня.
    Прымаглюю* грэбням хвосцік.
    Да сяброў паеду ў госці.

    *прымагляваць (што, каго) — пригладить, причесать
    Пераклад mama Halja

    Жабяняты
    Сядзелі на ўзгорку
    Малыя жабяняты.
    Ды раптам долу ўрэчку
    Саскокнулі яны.
    Спалохаліся чаплі
    Малыя небаракі.
    Я ж голасна смяюся,
    Бо чаплі не баюся!
    Пераклад mama Halja

    Кацянятка
    З клубком дурэе кацянятка.
    Вось ўпотай падпаўзае мякка,
    То на клубок пачне кідацца,
    Піхне яго, адскоча ўбок...
    Ніяк не можа здагадацца,
    Што то не мышка, а клубок!
    Пераклад mama Halja

    Конік
    Коніка свайго люблю я,
    Грыўку прычашу даўгую,
    Шчотачкай прыгладжу хвосцік,
    Паскачу да мамы ў госці.
    Пераклад Kotka

    Казляня
    Гадаванец мой ўлюбёны —
    Маладое казляня,
    Я яго у сад зялёны
    Пасвіцца ваджу штодня.
    Калі раптам заблукае,
    Я заўсёды адшукаю.
    Пераклад mama Halja i Kotka

    Дару табе сэрца
    Дару табе сэрца
    На чыстай старонцы,
    Дару табе сэрца —
    Маленькае сонца.

    З даверам яго
    Аддаю ў твае рукі,
    Без страху і злосці,
    Без нечай прынукі.

    Ты толькі на ім
    Не малюй, калі ласка,
    Бо сэрца маё
    Мусіць чыстым застацца.
    Пераклад Kotka

    Зайка ў вітрыне
    Зайка сядзіць у вітрыне
    У шэранькім футры з плюша.
    Зрабілі шэраму зайку
    Занадта даўгія вушы.

    Зайка сядзіць ціхутка
    І лапкаю не паварушыць.
    Ну як тут здавацца смелым,
    Калі ў цябе смешныя вушы?
    Пераклад mama Halja і Kotka

    Ліхтарык
    Без агню не сумна мне -
    Ёсць ліхтарык у мяне.
    Удзень глядзі ці не глядзі
    Ён не свеціць – не знайсці.
    Ну а ў цемры бачны ён,
    Зыркім свеціцца агнём.
    Гэта ў слоіку, у траве
    У мяне святляк жыве.
    Пераклад mama Halja

    Мурзачка неслухмяная
    Ах ты мурзачка неслухмяная!
    Рукі брудныя, локці з плямамі!
    А пазногці чыста
    Як у трубачыста!
    Я на сонейку ляжала,
    Рукі дагары трымала,
    Вось яны і загарэлі.

    Ах ты мурзачка неслухмяная!
    Шчокі брудныя, носік з плямамі!
    Вушы — проста гора,
    Быццам у шахцёра!
    Я на сонейку ляжала,
    Тварык дагары трымала,
    Вось ён і загарэў.

    Ах ты мурзачка неслухмяная!
    Ногі брудныя, пяткі з плямамі!
    Нібы не ў дзіцяці,
    А у парасяці!
    Я на сонейку ляжала,
    Пяткі дагары трымала,
    Вось яны і загарэлі.

    Вой, а мы не верым,
    Можа наманіла?
    Бруд увесь адмыем,
    Дзе там наша мыла?

    Як убачыла вяхотку,
    Выдзіралася, як котка:
    Ды няма тут бруду,
    Пальцы мыць не буду!
    Не будуць рукі белыя,
    Бо рукі загарэлыя!
    А рукі ўзялі ды адмыліся!

    Тупала нагамі:
    Не сябрую з вамі!
    Вой, мой носік мілы,
    Ён не любіць мыла!
    Не будзе тварык белы,
    Бо тварык загарэлы!
    А тварык узяў ды адмыўся!

    Тата губкай пяткі цёр —
    Плакала, як той бабёр:
    Вой, не казычыце,
    Шчоткі прыбярыце!
    Не будуць пяткі белыя,
    Бо пяткі загарэлыя!
    А пяткі ўзялі ды адмыліся!

    Вось цяпер ты белая,
    Зусім не загарэлая.
    Гэта ўсё быў бруд!
    Пераклад Kotka

    Было ў бабулі сорак унукаў
    У бабулі ў агародзе
    Вось бяда –
    Разраслася, забуяла
    Лебяда.

    - Пустазелле
    Быццам траўка,
    Нат не бачна
    Дзе трускаўка.

    Я парадак навяду
    Я ўнукаў прывяду!

    Сорак ўнукаў, роўна сорак
    Падкасалі рукавы –
    Ды заўзята ўзяліся
    За знішчэнне той травы!

    Так старанна
    Працавалі,
    Доўга ўнукі
    Рачкавалі.

    Бабка рада:
    Шчыры дзякуй!
    Не відаць травы ніякай
    Чыста стала, што сказаць...
    Толькі ягад не відаць!
    Пераклад mama Halja

    Таня
    Наша Таня гучна плача -
    Кінула ў рэчку мячык
    Танечка, цішэй, не плач
    Не патоне ў рэчцы мяч.
    Пераклад Сашыка

    Час паспаць
    Час паспаць. Заснуў бычок,
    Лёг у скрыню на бачок.
    Сонны мішка лёг у ложак,
    Толькі слонік спаць не хоча.
    Слонік галавой хітае
    Шле Сланісе прывітанне.
    Пераклад Сашыка
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  17. #14
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    "Спявайце разам!.." Зборнік папулярных беларускіх песняў (вершы).
    Кніга выдадзеная Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. - 58 ст.).

    http://files.mail.ru/RFJCCM
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  18. #15
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Зімовая чытанка

    На рэчцы зімою
    Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:
    Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.
    – Мамачка-галубка! – просіць сын так міла.
    – Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла?
    Я не буду доўга, зараз жа вярнуся,
    Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся.
    – Ну, ідзі, пабегай, толькі апраніся
    Ды, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся.
    Радасць і раздолле хлопчыку малому
    І не пазайздросціць ён цяпер нікому!
    На плячо – сякерку, саначкі – у руку,
    Хлеба ўзяў акрайчык. – Цюцік! – свіснуў Жуку.
    Пад скарынкай лёду тут жа, каля хаты,
    Працякала рэчка скрозь лясныя шаты.
    Побач той рачулкі кучы буралому,
    І застыла рэчка мёртва, нерухома.
    – Эй ты, лёд-гвалтоўнік! Што ты вытвараеш?!
    Ты нашто вадзіцу крыўдзіш, ушчуваеш?
    Дам ёй ход, дарогу, каб на свет зірнула!
    І яго сякерка спрытна секанула.
    Звякае сякерка, глуха стук нясецца.
    Раптам клуб вадзіцы з-пада дна ўзаўецца.
    Коціцца вадзіца, іней падымае
    Ды такую казку-байку хлопцу бае!
    На рачулцы ў лесе меў Алесь забаву.
    Ну ж і пацяшаўся хлопчык тут на славу!
    Якуб Колас

    Надыход зімы

    Мяккі снег лятае пухам,
    І канца яму няма,
    І нясе сярдзітым духам,
    Дзікім сіверам зіма.

    Зачыняйце шчыльна хату,
    Каб не дзьмулі халады,
    На акно кладзіце мату,
    Каб не клаў мароз сляды.

    Даставайце з вышак сані,
    Гайда сцежкі праціраць
    І па белым акіяне
    Ўдоўж і ўпоперак гуляць!
    Якуб Колас

    Зімой у лесе
    І лягла цішыня
    У бары за гарой, –
    Каб галінка адна
    Хоць кіўнула сабой.

    Снег пушысты залёг
    На галінках сасон,
    І чарнобыль, і мох
    Атуліў сабой ён.

    Сокат птушак замёр,
    Як бы поўнач была,
    Адно свісне тапор
    Ды зазвоніць піла.

    Далей – глуш, цішыня
    У бары за гарой, –
    Каб галінка адна
    Хоць кіўнула сабой.
    Янка Купала

    Дзед Мароз
    Ходзіць дзед белабароды
    Полем, лесам, пералескам,
    Засцілае рэчкі лёдам,
    Брыльянцістым снежным блескам.

    Сыпле іней на бярозы,
    Туліць дрэвы лёгкім пухам,
    Крые руні, травы, лозы
    Белай посцілкай-кажухам.

    Дзеда ўсюды носяць ногі,
    І к нам прыйдзе на хвілінку
    Адпачыць крыху з дарогі,
    Важна сеўшы на ялінку.

    А ялінка!.. Чаго толькі
    На яе няма галінках!
    Свецяць зоркі і вясёлкі
    У бліскучых павуцінках.

    Тут лісічка, зайчык, мышка,
    Рыбкі, буслік доўгавязы.
    А як ззяюць на ёй шышкі,
    Нібы ў іх гараць алмазы!

    Каля ёлкі карагоды,
    Песні, гутарка жывая,
    А той дзед белабароды
    Толькі ў вусы смех пускае.

    Дык рассунем кола шырай,
    Патанцуем на памосце,
    Песняй звонкай, песняй шчырай
    Прывітаем дзеда-госця.
    Якуб Колас

    Аксанкіны санкі
    У Аксанкі санкі,
    Санкі-забаўлянкі.
    За бугром
    Крутая горка,
    Там –
    Сябрук яе Рыгорка.
    У яго высокі клас
    Па пракладцы
    Лыжных трас.
    Сёння стала
    Ўсім вядома,
    Што сядзіць
    Аксана дома.
    Хворай
    Не да горкі
    І не да Рыгоркі.
    Уздыхаюць санкі:
    – Сумна без Аксанкі.
    Уладзімір Мацвеенка

    Тузік і Мурзік
    Едзе Тузік на каньках,
    На бліскучых бегунках.
    Раптам бачыць: на каток
    Выбег Мурзік, наш каток.
    Пёс узвіўся: – Даганю
    І нахабу праганю!
    Вось імчацца ўдвух па крузе:
    Першым – Мурзік, за ім – Тузік.
    Паварот, зноў паварот.
    Кот з разгону – скок на плот.
    Тузік кажа: – Кіс, кіс, кіс,
    Ты не бойся, скокні ўніз.
    Я пасябраваць хачу,
    Цябе танцам навучу.
    Кот: – Ды не, тут лепш сядзець,
    Зверху мне лацвей глядзець.
    Ды й цікавей з верхатуры
    Глянуць на твае фігуры.
    Сумна крочыў прэчкі Тузік,
    Абхітрыў сабачку Мурзік.
    Уладзімір Мацвеенка

    Дзед Мароз
    Ёлка. Ззяе хата.
    Падарункаў – воз
    Нам прывёз на свята
    Добры Дзед Мароз.
    Баю-бай, баю-бай,
    Добры Дзед Мароз.

    Шчокі падфарбуе,
    Ушчыкне за нос,
    Бегчы патрабуе
    Моцны Дзед Мароз.
    Баю-бай, баю-бай,
    Моцны Дзед Мароз.

    Абяліў прыгоркі,
    Снегу шмат нанёс
    На каткі і горкі
    Дужы Дзед Мароз.
    Баю-бай, баю-бай,
    Дужы Дзед Мароз.

    Пойдзеш, дзетка, ў школу
    І на лыжны крос.
    Будзе й там вясёлы
    Спрытны Дзед Мароз.
    Баю-бай, баю-бай,
    Спрытны Дзед Мароз.

    Адалее стома,
    Вось бы хто падвёз…
    Давядзе дадому
    Ветлы Дзед Мароз.
    Баю-бай. Баю-бай,
    Ветлы Дзед Мароз.

    – Дзеткі, засынайце,
    Я вам сон прынёс.
    Хутка падрастайце, –
    Кажа Дзед Мароз.
    Баю-бай, баю-бай,
    Кажа Дзед Мароз.
    Уладзімір Мацвеенка
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

Страница 1 из 2 12 ПоследняяПоследняя

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru