Страница 5 из 6 ПерваяПервая 123456 ПоследняяПоследняя
Показано с 61 по 75 из 84

Тема: Белорусские праздники

  1. #61
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  2. 3 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019), Алусик (30.04.2019), Лорис (03.04.2018)

  3. #62
    Местный Аватар для Алена.by
    Регистрация
    17.01.2010
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    185
    Поблагодарил Поблагодарил 
    77
    Поблагодарили Поблагодарили 
    225
    Поблагодарил в

    65 сообщениях

    По умолчанию

    Хутка Дажынкi, трымайце
    Дзецi пад беларускую музыку заходзяць у музычную залу.
    Вядучая Добры дзень, сябры, паважаныя госцi. Вельмi добра, што вы завiталi да нас на гэтае народнае свята - Дажынкi. Як нi цяжка было жыць у тыя старажытныя часы, а ўсе ж заставалася ў народа любоў да зямлi, песень, танцаў, гульняў, будзем вучыцца ў нашых продкаў , якiя i ў горы, i ў радасцi не забывалi сваiх песень, танцаў, карысталiся iмi, каб лепей было перажыць усе турботы i цяжкасцi часу.
    1-дзіця Збірайціся, збірайціся, на свята чым хутчэй,сёння на Дажынкі, запросім мы гасцей.
    2-дзіця Вельмі добры ўраджай, і духмяны каравай.
    Будуць людзі добра жыць, працай мудрай даражыць.
    Вядучая Сёння ў нашым садзе свята, і гасцей як тут багата.
    Усіх на свята запрашаем, і сардэчна вас вітаем .
    Карагод «Дажынкі» (селі на места)
    Вядучая Дзеці, а ведаеце ў якой краіне мы жывем? Як яна называецца?
    Дзеці Беларусь!
    Вядучая Паміж Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой, Твой родны край, твая Айчына – жыццё тваё і гонар твой. І ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару.
    Твая зямля, твая Радзіма, названа светла – Беларусь.
    Дзяўчына Я- дзяучынка беларуска, з васільковымі вачыма.
    Хоць малая, але знаю Беларусь – мая Радзіма
    Песня «Беларусь»
    Вядучая Нас да сябе ў госцi клiкала цётка Лявонiха ды дзяцька Лявон. Зараз мы
    пойдзем да iх хаты. Але ж каго я бачу? Кажысь дзяцька Лявон...(У залу заходзiць Лявон)
    Вядучая Добры дзень, дзядзька Лявон!
    А чаму ты не ў хаце? Мы ўсе сабралiся iсцi да вас у госцi.
    Лявон Добры дзень, мае любыя дзетачкi. Як вас пабачыў, дык вeсялей жыць стала.
    Вядучая А чаго ты такi невяселы?
    Лявон Як жа быць вяселым, не паспеў я дажаць пшанiцу, дождж перашкодзiў, а мая
    любая Лявонiха наказала мне, каб да снедання ўсе дажаў, бо дадому не пусцiць. Дажаць
    не паспеў, вось турбуюся.
    Вядучая Не турбуйся, дзядзька Лявон! Нашы дзецi табе дапамогуць.
    Выходзiць дзяўчынка.
    3-дзіця Хутчэй збірайцеся, на свята спяшайцеся,наша жыта дажынаць, у снапочкi вязаць.
    4-дзіця Вось жыта пажалi, каласкi пазбiралi.
    I прыйшло на нашу нiвачку, свята добрае- дажыначкi.
    5-дзіця Шапацела нiва каласамi, ды яны пакiнулi палi.
    Iх дажалi жнейкi сёння самi, «барада» ж вандруе на палi.
    6-дзіця Будуць Жыценi ў ёй ад зiмы хавацца, да вясны на працу шчодрай моцы набiрацца.
    Лявон Дзiва- дзiўнае, сядзеў «казел» на мяжэ і дзiвiуся «барадзе»! Дзiва- дзiунае!
    Вядучая Чаму ж дзiва?
    Лявон А ў каго ж та «барада», чорным шоўкам павiта?
    Вядучая Ты, Лявон, не гуляй, шоўк з «бароды» выбiрай! Няма тут нiчога дзiўнага.
    У старадаўнасцi людзi лiчылi, што «казел»- гэта дух зярнятак,калi чым яго задобрыць, будзе добры ўраджай. Завiваем «бараду» стужкай каляроваю. Дорым хлеб, соль i ваду, кветку васiльковую. Ставiць ля снапочка ставяць хлеб, соль, ваду.
    Лявон Давайце разам скажам заклiчку, каб на другi год быў яшчэ лепей ўраджай.
    7-дзіця На новае лета, на другое лета, радзi сонца жыта i пшанiцу,
    На другое лета лепшае за гэта!
    8-дзіця Будзе добры ўраджай и духмяны каравай.
    Будуць людзi добра жыць- працай мудрай даражыць.
    9-дзіця Мацi- зямлiцы падзякаваць трэба, за тое, што ўсiх надзялiла нас хлебам.
    Ей паклонiмся нiзка-нiзка, бо яна ўраджаю калыска. Дзецi кланяюцца.
    Лявон Малайцы, дзеткi, а працаваць умееце?Дзецi: Да!
    Лявон Але, я не ўсю бульбу сабраў? Дзецi дапамажыце, калi ласка.
    Вядучая Тады пагуляем у гульню «Хто хутчэй збярэ бульбу»
    Гульня «Хто хутчэй збярэ бульбу»
    Лявон Ураджай сабралi багаты, калi ласка пойдзем да хаты, Дажынкi будзем святкаваць, спяваць, гуляць ды танцаваць! Выходзiць гаспадыня пад музыку
    Гаспыдя Вось i госцейкi прыйшлi да хаты, а маяго лайдака ўсе няма і няма. Вось я яму!
    Лявон Любанькая мая, каханая!
    Гаспыня А, прыйшоу, дзе ж ты, лайдак, хадзiў? Вiдаць да кумы заходзiў!
    Лявон: Не, любая мая, ўсё зрабiу, як ты прыказала. I гасцей да хаты прывёў!
    Вядучая Добры дзень! Дазвольце ў вашай хаце адзначыць свята ўраджаю!
    Гаспадыня Добры дзень! Калi ласка, калi ласка даражэнькiя.
    Паглядзiце, якая прыгожая хата ў гэтыя днi.
    Лявон Дарагiх гасцей вiтаем круглым, пышным караваем. Ен на блюдзе распiсным з беласнежным рушнiком,Пакланясь- адведаць просiм!(выходзiць з хлебам i аддае вядучай)
    Вядучая Дзякуй, але мы таксама не з пустымi рукамi. Прынеслi вам першы
    дажынкавы сноп. Яго называюць - «Гаспадар». Пастаўце яго на самае шаноўнае месца.
    Лявон Стаў яго, любая, на самае шаноўнае месца, «Бо хлеб- усяму галава».
    І дай бог, каб усiм хапiла хлеба, каб усяго было досыць.
    10-дзіця Кажуць у народзе: «Есць хлеб- будзе i песня»,а ўмелыя рукi не ведаюць скукi, хто працуе ад душы весялiцца да зары!
    Беларускi танец «Лявонiха».
    Лявон Вашы дзецi ўсе могуць: i пець, i танцаваць, i у розныя гульнi гуляць,
    Вядучая Нашы дзецi не толькi добра працуюць, але ведаюць шмат прыказак i прымавак.
    Гаспыня Паслухаем, паслухаем!
    11-дзіця Нiчога само не робiцца.
    12-дзіця Гультай за дела, мазоль на цела.
    13-дзіця Без працы няма чаго хлеба шукацi.
    14-дзіця Хто не працуе, той не есцi.
    15-дзіця Што пасееш, то пажнеш.
    16-дзіця Землю грэe сонца, а чалавека- праца.
    17-дзіця Без працы нe будзе вяселля.
    Гаспадыня Малайцы! Парадавалi нас. Лявон, а куды гэта ты ездiу на мiнулым тыднi?
    Лявон Калi? А гэта мы з Лявонихай на кiрмаш ездiлi.Ой, чаго мы толькi там не бачылi!
    Гаспадыня Мы зараз з вамi пагуляем, а ты пакажы, каго купiу!
    Гульня «Пакажы жывелу»
    Лявон Малайцы! А я яшчэ купiу сабе дудачку. Да вось яна (паказвае) Пагуляем?
    Гульня «Дудачка»
    Вядучая Вельмi добра, што на святасення мы сабралiся. А вы дзецi зайграйце, ды песню заспявайце . Аркестр «Саука i Грышка»
    Лявон Малайцы! Спрытныя дзецi. Мы вас, дзецi, вiншуем з першым багатым
    ураджаем. Здаровымi, добрымi расцiце. Сваю беларускую старонку шчыра любiце.
    Гаспадыня Усiх павiншаваў, пажаданнi раздаў. Зараз я вас пачастую вельмi смачным
    хлеба, пакуль вы бульбачку збiралi, я напекла вам з першага ўраджая вось гэты хлеб.
    Частуйцеся!Вядучая Вялiкi дзякуй!
    Гаспадыня Запрашаем вас да нас у госцi ў наступны год.Вы нас з Лявонам не забывайце, да пабачэння! Дзецi пад беларускую музыку выходзяць з залы.

  4. 3 пользователей поблагодарили Алена.by за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019), Алусик (26.09.2018), НикоИрина (24.08.2017)

  5. #63
    Пользователь Аватар для Белая галка
    Регистрация
    09.11.2011
    Адрес
    РБ
    Сообщений
    31
    Поблагодарил Поблагодарил 
    84
    Поблагодарили Поблагодарили 
    50
    Поблагодарил в

    21 сообщениях

    По умолчанию

    "А мы жыта жалі, жыта дажыналі" сцэнарый этнаграфічнага свята для дзяцей
    https://yadi.sk/i/0nBR8Yh3j4AzU

  6. 4 пользователей поблагодарили Белая галка за это полезное сообщение:

    m-diana-2007 (12.02.2022), solnet (01.01.2019), Алусик (26.09.2018), НикоИрина (24.08.2017)

  7. #64
    Пользователь Аватар для Белая галка
    Регистрация
    09.11.2011
    Адрес
    РБ
    Сообщений
    31
    Поблагодарил Поблагодарил 
    84
    Поблагодарили Поблагодарили 
    50
    Поблагодарил в

    21 сообщениях

    По умолчанию

    Беларускае вяселле https://yadi.sk/i/EwsU5PbBj4BgM

  8. 3 пользователей поблагодарили Белая галка за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019), solnet (01.01.2019), НикоИрина (24.08.2017)

  9. #65
    Пользователь Аватар для Белая галка
    Регистрация
    09.11.2011
    Адрес
    РБ
    Сообщений
    31
    Поблагодарил Поблагодарил 
    84
    Поблагодарили Поблагодарили 
    50
    Поблагодарил в

    21 сообщениях

    По умолчанию

    Сцэнарый фальклорнага падарожжа (для дзяцей 5-6 классаў)
    Беларускі скарб https://yadi.sk/i/H0qjlie3j4Bqn
    з часопіса “Бібліятэка прапануе” 6.2012

  10. 4 пользователей поблагодарили Белая галка за это полезное сообщение:

    boba (23.05.2019), SiOlAn (14.03.2019), solnet (01.01.2019), НикоИрина (24.08.2017)

  11. #66
    Пользователь Аватар для Белая галка
    Регистрация
    09.11.2011
    Адрес
    РБ
    Сообщений
    31
    Поблагодарил Поблагодарил 
    84
    Поблагодарили Поблагодарили 
    50
    Поблагодарил в

    21 сообщениях

    По умолчанию

    Сцэнарый духоўнай бяседы “Да дабра праз слова”

    Афармленне: кніжная выстава, стэнды, гучыць беларуская музыка.

    Вядучы 1. Яшчэ Сымон Будны сказаў: “Няма такіх кніг, у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца”.
    Гэта сапраўды так. На свеце існуе вялікая колькасць кніг. Яны дазваляюць нам прыемна і з карысцю праводзіць час.
    Вядучы 2. Але сярод бязмежнага мора кніг існуе адна. Яна вядома ўсяму свету. Яе чытаюць людзі розных узростаў, розных нацыянальнасцей. Яна змясціла вопыт і мудрасць тысячагоддзяў.
    Вядучы 1. Яе называюць Кніга Кніг, Слова Божае, Свяшчэнная Пісанне, Біблія. Менавіта пра яе сёння пойдзе гаворка.
    Вядучы 2. Біблія – самая старажытная кніга ў свеце. Яна напісана рознымі людзьмі ў розныя часы. Іван Златавуст назваў Біблію духоўнай ежай, якая ўпрыгожвае розум і робіць душу моцнай, цвёрдай, мудрай.
    Вядучы 1. Біблія – старажытны пісьмовы помнік, дзе сабраны разнастайныя творы, у складанні якіх прымалі ўдзел каля сарака аўтараў. Біблія ці яе часткі перакладзена больш як на 1250 моў і дыялектаў практычна ўсіх краін свету.
    Вядучы 2. Біблія – адзін з самых багатых і складаных помнікаў сусветнай культуры, многія старонкі якога насычаны глыбокай жыццёвай мудрасцю і вызначаюцца вялікай мастацкай сілай.
    Вядучы 1. Слова “біблія” грэчаскага паходжання і перакладаецца як “кніга”. Але многія даследчыкі мяркуюць, што гэта слова бярэ пачатак ад назвы горада, у якім у старажытнасці гандлявалі папірусам, па грэчаску ён зваўся “бібліён”.
    Вядучы 2. Першы збор старазапаведнай часткі Бібліі стварылі ў другім стагодзі да нашай эры ў Александрыі на старажытна-грэчаскай мове 70 перакладчыкаў. Біблія складаецца з асобных кніг. Кнігі, напісаныя да нараджэння Ісуса Хрыста, складаюць Стары Запавет. У ім расказваецца, як Бог стварыў Сусвет і самаго чалавека, апавядаецца многа розных гісторый.

    Голас за шырмай: У пачатку стварыў Бог неба і зямлю. Зямля была пустая і цёмная. І сказаў Бог:
    - Хай будзе святло.
    І з’явілася святло. Бог назваў святло днём, а цемру – ноччу. І быў вечар, і была раніца. І сказаў Бог:
    - Хай будзе неба, каб адзяліць ваду ў аблоках ад вады на зямлі. Хай сярод вады з’явіцца суша. І назваў Бог сушу зямлёй, а ваду – морам. І сказаў Бог:
    - Хай зямля народзіць звяроў розных.
    І стала так. І ўбачыў Бог, што гэта дабро. Так стварыў Бог неба і зямлю, і ўсё, што на зямлі. Але не было яшчэ чалавека. Ён стварыў чалавека на шосты дзень па вобразу і падабенству Свайму. Стварыў чалавека з зямлі, а потым дыханнем жыцця дзмухнуў ў твар яму - і чалавек ажыў.

    Вядучы 1. Новы Запавет – гэта кнігі, што стварыліся на працягу перашага стагодзя ад Нараджэння Хрыстова. Яны прысвечаны Ісусу Хрысту. Са старонак гэтых кніг можна даведацца, як Ён нарадзіўся і жыў, пра Яго апосталаў.
    Вядучы 2. У IV – XIII стагодзі ўзніклі шматлікія рэгіянальныя пераклады Бібліі. У IX стагодзі славянскі асветнікі браты Кірыл і Мяфодзій пераклалі Біблію на стараславянскую мову. Гэты пераклад лёг у аснову рукапісных біблейскіх кніг.
    Вядучы 1. Для беларусаў гэту кнігу ўпершыню пераклаў, а пасля надрукаваў Францыск Скарына – слаўны доктар з г.Полацка. Францыск Скарына пісаў, што ў Бібліі схавана мудрасць, як моц у дарагім камені, як золата ў зямлі, як зерне ў арэху.
    Вядучы 2. 6-га жніўня 1517 года Скарына выдаў сваю першую кнігу. Яна называлася “Псалтыр”. Услед за ею ў Празе ён надрукаваў яшчэ 22 кнігі. Усе яны былі часткамі старажытнай кнігі Бібліі.
    Вось некалькі радкоў з “Прадмовы Ф.Скарыны да ўсёй Бібліі”.
    “Біблія дзецям і людзям простым – кніга для навучэння, настаўнікам і людзям мудрым – для захапалення. Біблія – дзівосная рака! Яна бывае мелкай, і нават авечка можа яе перайсці! Але адначасна – і глыбокай, калі і слон змушаны плысці цераз яе. У гэтай кнізе – усе лякарствы душэўныя і цялесныя разам знойдзеце!”
    Вядучы 1. Менавіта з Бібліі прыйшлі такія выразы, як “пацалунак Іуды”, “Фама неверуючы”, “30 срэбраных”, “Садом і Гамора”, “блудны сын” і іншыя.
    Вядучы 2. На працягу стагодзяў Біблія застаецца да чалавецтва крыніцай веры і мудрасці. Кожнае пакаленне адкрывае ў ёй невычарпальныя духоўныя багацці.
    Зараз мы прапануем паслухаць вершы беларускіх паэтаў.


    Я.Колас
    Не дай Божа, сэрцам знікнуць
    І душой апасці,
    Страціць веру і надзею
    На жыццё і шчасце:
    Бо без веры і надзеі
    Ў свеце ўсё пастыла,
    Бо згубіўшы сэрца крэпасць,
    Чалавек магіла.

    Э.Акуліч “Малітва”
    Божа літасны, трыадзіны,
    Ты літанне маё – пачуй.
    Не пакінь у бядзе Радзімы –
    Уратуй.
    Уратуй мой народ пакутны,
    Зберажы ад ліхога край,
    Пасяліцца ў душы Іудзе
    Мне і сыну майму – не дай.
    Барані ад спакусы грэшных,
    Абміні сваёй карай злых…
    Божа правядны – хай бязмежнай
    Будзе ласка ад слоў Тваіх.

  12. 2 пользователей поблагодарили Белая галка за это полезное сообщение:

    +эlla (16.03.2017), НикоИрина (24.08.2017)

  13. #67
    Новичок
    Регистрация
    06.03.2015
    Адрес
    Гомельская оласть
    Сообщений
    1
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1
    Спасибо Поблагодарили 
    3
    Поблагодарил в
    1 Post

    По умолчанию

    Рождественские колядки.
    (развлечение для старшей группы)
    Ведущий.
    День сегодня не простой – праздник к нам пришёл святой!
    Наступило Рождество – начинаем торжество!
    Эй, спешите все сюда! В гости Коляда пришла!
    Будем мы шутить, смеяться, будем прыгать, забавляться!
    Ну-ка, дети, расскажите о зиме, о празднике Колядки!
    1ребёнок. Снег кружится белый, белый и деревьям и домам
    Серебристые узоры дарит зимушка-зима!
    2ребёнок. В детском садике с утра музыка и пение
    Нарядилась детвора как на день рождения!
    Ведущий. Праздник этот самый длинный, он весёлый и старинный.
    Наши предки пили, ели, веселились 2 недели!
    От рождества и до Крещения, приготовив угощение
    Пели разные Колядки, по дворам ходили святки.
    Наряжались и шутили, праздник ждали и любили.
    Так давайте же сейчас встретим мы его у нас!
    Песня «Мягкий беленький снежок»
    3ребёнок. Зима пришла с подарками – их у неё не счесть!
    Ледок, коньки и саночки у гостьи этой есть!
    Ещё снежочку белого зима нам принесла,
    Покрыла этим чудом деревья и дома!
    Ведущий. Мы вспоминаем лето и солнце и цветы
    А с беленьким снежочком потанцуем мы!
    Танец «Зима» (со снежными комочками)
    Ведущий. Красны девицы и добры молодцы! Собирайтесь, наряжайтесь, на Колядки отправляйтесь! (дети идут одеваться…..)
    (Дети хором зовут Коляду)
    Входит Повадырь с колядовщиками ( коза , медведь, механоша)
    Павадыр. Хто звау-вызывау, Каляду гукау? Я к вам iду, калядаушчыкоу вяду! Зорка ярка нам свяцi, усiх нам нада абысцi!
    Песня “Шчадроўка”
    Добры вечар, шчодры вечар! Усiм людзям на усiм свеце!
    Ходзім, ходзім грамадой, Усіх вінш Калядой!
    Дзеда з бабай, бацьку з маці, яшчэ малага дзіцяці.
    Гаспадыня, не пужай, лепш каўбаскі смачнай дай!
    Як дасі яшчэ аладкі, будзем добра пляскаць ў ладкі.
    Усе разам: Добры вечар таму, у чыiм мы даму!

    Гаспадыня: Мiласьцi просiм кожнага ў госцi!

    Павадыр: Цi шырокiя сцены, каб нам пагасьцяваць?
    Цi добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?

    1-шы: Што ты, цётка, наварыла, што ты, цётка , напякла?
    Падавай сюды хутчэй! Не марозь малых дзяцей!

    2-гi: Калядзiн, калядзiн, я у бацькi адзiн,
    Караценькi кажушок – дайце мне пiражок!

    Павадыр: А мне пiражка мала, дайце мне сала!
    А наверх – каубасу, а то хату разнясу!

    Гаспадыня: А з чым жа вы прыйшлi, каляднiкi?
    З чым жа вы прыйшлi, вясёлыя?
    Адкуль вы, госці дарагія?

    Павадыр: Па свеце ходзім, усюды бывалі, дзівы дзіўныя сустракалі.
    Як ішлі па льду, ды злавілі Каляду, дазвольце запытацца,
    ці будзе Каляда ў хаце?
    Гаспадыня: Перш чым вам калядаваць, прыйдзецца папрацаваць,
    Трошкі нас павесяліць, каб гасцінцы зарабіць.
    А хто гэта з табою прыйшоў (на казу)
    Павадыр:Гэта каза! Яна заусёды личылася духам поля и добрага ураджаю! А ну-ка, козанька пакажыся, людзям добрым пакланіся!
    Дзе наша каза ходзiць-там жыта родзiць, дзе каза ножкай-топ,топ – там жыта – 7 коп, а дзе наша каза бывае – там шчасце прыбывае!
    А вось и мядзведзь – ён увасабляе сiлу и здароуе!
    А самы галоуны у нас механоша! Паглядзице, якая у яго цудоуненькая торба! Механоша, хадзi хутчэй к сталу, давайце нам пачастуначкi– каубасачкi, цукерачкi!
    Гаспадыня. Пачакайце, пачакайце, спачатку паглядзiм, з чым вы да нас прыйшли.Частаваць вас, цi не.
    Павадыр. Зараз наша чароуная козачка з вами патанцуе карагод.
    (Дзецi утвараюць круг – каза у цэнтры)
    КАРАГОД “ Ты каза “
    1.Ты каза нам раскажы, спрытна усiм нам пакажы - як бабулькi скачуць
    Вось i так, вось i так - так бабульки скачуць -2 р.
    2.дзядулькi, 3. Дзяучынкиi4.хлопчыкi 5 козачкi (дети ост.в кругу)
    Павадыр. А зараз каза дзетак будзе лавiць!
    (даганяе, дзецi убягаюць на стулья—каза падае са словами – ох, прапала!)
    Павадыр. Тут каза упала, ссохла i прапала.Трэба казе сала, каб каза устала, ды на рожаньки 2 пiрожаньки, а на паяснiцу (гладзiць) каубасiцу.
    Гаспадыня ну так i быць, вось пачастунак вам. Каза, падымайся. Козачка, уставай калiласка!
    Павадыр: Падыдзi,каза блiжэй, пакланiся гаспадынькi нiжэй!
    КАЗА. ( з паклонам) Каб вам крэпка спалося, ды лёгка уставалася!
    Гаспадыня: Як цудоуна разам з вамi! Заставайцеся у зале Вас мы будзем частаваць i другiх гасцей чакаць!

    (Под музыку входит Дед Мороз.)
    Дед Мороз. Здравствуйте, дети! Здравствуйте, гости дорогие! С Новым годом поздравляю! Счастья, радости желаю! Светлой жизни – сто годов, а здоровья – сто пудов! Всех бы обнял я сегодня, да не хватит рук моих.
    Поскорее в хоровод я зову друзей своих!
    Ведущая. Крепко за руки беритесь, выходите в круг дружней, в хороводе потанцуем с милым дедушкой своим!
    Песня «Здравствуй дедушка мороз»
    Дед Мороз. Хорошо вы пели, а теперь садитесь.
    Дети. Мы не сядем, не устали, мы б с тобою поиграли!
    Дед Мороз. Поиграли? Хорошо! Вот я выйду…
    Дети. Ни за что!
    Проводится игра «Не выпустим!»
    Дед Мороз. Что же делать, как же быть? Как же вас перехитрить? Ведь я Мороз – волшебник. Сотворю я волшебство – поиграем мы ещё – будем дружно мы играть – превращаться, танцевать!
    Танец-игра с Дедом Морозом
    Дед Мороз! Наигрался с вами я, снова в путь уж мне пора, ждут другие ребятишки и девчонки и мальчишки! На прощанье погадаю вам друзья! Закрывайте глазки …… загадывайте каждый своё заветное желание , а я с волшебным посохом пробегу, снежком волшебным вас запорошу и когда снежок на улице расстает, пригреет солнышко, наступит весна… - ваши желания обязательно сбудутся! С праздником, с Колядами – до новых встреч друзья!
    Ведущий.
    Снова музыка звучит, кто – то в гости к нам спешит!
    Вбегает Снежная баба
    Снежная баба – У вас тут гадания, волшебство? И мне погадайте! Вижу здесь у вас горшочки волшебные стоят! Я тоже счастья хочу! Достаёт веточку из горшочка.Что это? Ну-ка, растолкуй!
    Ведущий -видно, к новой метёлке!
    СНЕЖНАЯ БАБА огорчённо заглядывает в горшочек:
    А колечка нет?
    Ведущий- Так кто же тебя замуж возьмёт? Тебе сколько лет?
    СНЕЖНАЯ БАБА- Ах, так? Ах, вот ты как? Разгоняет всех детей метёлкой. Сейчас я буду хозяйкой! Попляшите вы у меня! Устрою я вам экзамен! Ну, кто смелый!
    Дети встают в круг и передают друг другу снежок или метёлку на выбор, пока играет музыка. У кого после окончания музыки снежок остался в руках, тому Снежная баба даёт шуточное задание или потанцевать.
    1.Игра «Снежок»
    2.Дети и Снежная баба весело пляшут танец-игра «Мартышки» .
    Снежная баба – Ух, 100 лет так не плясала!!!
    Ведущий- Весело тебе с нами, Снежная баба?
    Снежная баба: Очень весело! А я ещё люблю музыкальные загадки загадывать! Отгадаете? Недавно у вас была ёлка, вы знаете что нужно вешать на ёлку? А вот я сейчас проверю!
    ИГРА «Мы повесим шарики» и Танец –игра « Четыре шага»
    Ведущий. Спасибо, Снежная баба за интересные загадки, танцы, игры! (Дети СЕЛИ)
    Снежная баба: А знаете, есть такая народная примета - кто на Рождество чихнёт, тот здорово год проживёт! Кто болеть не хочет - чихнём-ка разок все вместе, а? Три-четыре- «Апчхи!!!!!!!!!» Все чихают
    Дети и баба Яга хором- Дай Вам Бог здоровья!!!!
    Снежная баба вносит тазик с водой и веник
    Снегу маленько я растопила…Кто Рождественским снегом окропится, тот от недугов исцелится!!!
    Снежная баба бежит по залу, брызгая на детей и взрослых.
    Ведущий – а ещё есть такая примета - если звёздочку с неба поймаешь…
    И желание загадаешь…
    Снежная баба и Ведущий вместе—То оно непременно исполнится!
    Лопают воздушный шар и оттуда вылетают блестящие конфетти-звёздочки.
    Снежная баба—Загадывайте все желания!
    Ведущий. Всех гостей Рождества привечая, Всех встречая и хлебом и солью,
    Приглашаем участников к чаю, Приглашаем гостей к застолью! Чаепитие.

  14. 3 пользователей поблагодарили lav за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019), Алусик (24.07.2017), НикоИрина (24.08.2017)

  15. #68
    Пользователь
    Регистрация
    11.11.2015
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    52
    Поблагодарил Поблагодарил 
    113
    Поблагодарили Поблагодарили 
    543
    Поблагодарил в

    40 сообщениях

  16. 6 пользователей поблагодарили +эlla за это полезное сообщение:

    solnet (19.03.2017), Алусик (24.07.2017), Ледок (27.04.2016), Лорис (22.04.2016), НикоИрина (24.08.2017), Тамара Пискунова (03.04.2018)

  17. #69
    Пользователь Аватар для Гурка
    Регистрация
    02.01.2013
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    45
    Поблагодарил Поблагодарил 
    48
    Поблагодарили Поблагодарили 
    71
    Поблагодарил в

    15 сообщениях

    По умолчанию

    Сцэнарый купальскага свята
    “У пошуках папараць-кветкі”
    Гучыць містычная музыка, голас Купалы.
    КУПАЛА: Мір вам, людзі добрыя! Гэта кажу я, Дух лета, Купала! Усім загадваю сёння святкаваць! Лета ўступіла ў поўную сілу – травы гаючым сокам наліліся, раса магічную сілу прыроды ўвабрала, вада ў рэках ачысцілася! Дык няхай жа пачнецца вялікае весялосць! Загадваю ўсім: карагоды вадзіць, гульні ладзіць, песні спяваць,вянкі плесці, расой чароўнай мыцца! Толькі ў лес не хадзіце – купальскай ноччу ўся нечысць за квітнеючай папарацць-кветкай на святло выходзіць – як бы бяды не здарылася! А зараз – мы пачынаем свята!
    Танец.
    На сцэну выходзяць юнак і дзяўчына - студэнты, ён - тыповы батанік, яна – больш развітая, упэўненая ў сабе. За спінамі заплечнікі, апранутыя па-паходнаму. У руках у дзяўчыны – ноўтбук.
    ЯНА: Ну вось, мы і на месцы. Трэба разбіць лагер, пакуль святло, вогнішча распаліць. На вячэру юшкі зварым.
    ЁН: Ты што! Які лагер? Зараз па-хуткаму перакусім бутэрбродамі – і ў лес. Як ты будзеш назіраць як папараць-кветка зацвітае, вогнішча ж перашкаджаць будзе. Ды і агонь страшнавата разводзіць – не толькі нячыстую сілу прыманім, але і мясцовую моладзь. А нам справай трэба займацца. Раз вырашылі высветліць да канца... А калі знойдзем папараць-кветку – гэта ж навуковае адкрыццё! На нобелеўскую прэмію цягне. Тут і ніякія скарбы не патрэбны.
    Яна: Божа мой! Нячыстая сіла! Папараць-кветка! І гэта гаворыць студэнт універсітэта 21-га стагоддзя! Навошта я пагадзілася на гэтую авантуру! Зараз схадзіла б у душ, выпіла кубак кавы і пайшла б на дыскатэку ў начны клуб, замест таго, каб тут з табой камароў карміць!
    Усаджваецца, адкрывае ноўтбук, «апускаецца» ў віртуал.
    ЁН: Але ты ж мая дзяўчына! Ты ж сама пагадзілася!
    ЯНА: Так, пагадзілася! Цяпер шкадую пра гэта! Ведаеш што, Іван! Шкада, што ты дурань, а не царэвіч! Шукай сваю папараць-кветку, а я далей не пайду! Стамілася я, спаць лягу. Як вернешся – разбудзі.
    Залазіць у спальны мяшок, кладзецца. Хлопец, паціснуўшы плячыма, сыходзіць.
    На прастору перад сцэнай выходзяць Кікімара з Лешым, Кікімара паганяе Лешага палкай.
    Песня Кікімары на матыў «Танкіст»
    Мы з табою жывем гадоў, напэўна, сто!
    Для цябе я была і зоркай і марай!
    А цяпер ты сабе два заняцця знайшоў,
    Пачаў квас папіваць, па русалкам пайшоў!
    ПРЫПЕЎ:
    А я цябе па лесе шукаю,
    А я ўсю ноч не заплюшчыла вачэй,
    Здрады я ніколі не дарую,
    Я адпомшчу, і не раз!
    Кікімара: Ах ты, ірад пракляты, пень трухлявы! Дзе ноч хістаўся? З кім піў?
    Лясун: Ды не піў я! (ікае)
    Кікімара: Яшчэ і адпіраецца, ах ты ,венік паганы! Зноў з русалкамі ў бар хадзіў?
    Лясун: Ды ну цябе, ІК! кажу не піў, а ты - ў бар, з русалкамі, ІК! ад іх рыбай смярдзіць!
    Кікімара: А ад цябе піўным балотам смярдзіць! Апошні раз пытаюся, дзе быў, з кім піў?
    Лясун: Вось прыстала як п'яўка, ІК! кажу – не піў, я хадзіў у зачараваны лес , шукаць папараць-кветку , ІК! Усю ноч працягаўся – нічога не знайшоў.
    Кікімара: А на які чорт цябе, стары пень, у той лес пацягнула?
    Лясун: Ох і цемра ты, кажу ж што за папараць-кветкай хадзіў!
    Спявае на матыў «Я буду доўга гнаць веласіпед»
    Хай у гэту ноч увесь лес цвіце, як сад,
    Яго заветнай ноччу ўвесь прайду
    Знайду я кветку і аткапаю скарб,
    І да цябе я з кветкамі прыйду.
    Я сэрцам чую ціхі звон манет,
    Вось гэта будзе слава і поспех!
    Знаўду я кветку і падару яе,
    Каханай ,любай, дарагой!
    Кікімара: Ой! Лешынька! Няўжо ты пад старасць гадоў мне, Кікімурушке балотнай ,надумаў кветак падарыць. Ах ты, сокал мой ясны, дабрадзецель ты мой ненаглядны!
    Лясун: Ды ну цябе, цемра балотная! Хіба не чула пра цуды ў Купальскую ноч? Хто знойдзе квітнеючую папараць-кветку, таму ўсе скарбы на зямлі адкрыюцца!
    Кікімара: Ну і што, знайшоў?
    Лясун: Ды не знайшоў я нічога! А ў Вадзянога сёння ж свята – імяніны! Сумуе, нябось, адзін. Ні сяброў, ні жонкі. Як вось у госці ісці! Нават падарыць няма чаго!
    Кікімара: Ну, гэта не праблема! Ведаеш, колькі народу цяпер па лесе бадзяецца! Хапай любога і цягні ў падарунак!
    Падымаюцца на сцэну
    Лясун: І праўда! Ён жа, небарака, любому утопленніку рады!
    Бачыць спячую дзяўчыну, шыкает на Кікімару.
    Кікімара: Вось бачыш! Што я казала! Хапаем! Панеслі!
    Падхопліваюць спальны мяшок са спячай дзяўчынай і выносяць. На сцэну выходзіць Вадзяны з сумным выразам твару. За ім пляцецца Старая Русалка.
    Русалка спявае на матыў «У рэстаране»
    Ты зусім забыў пра справы,
    І зусім ты, сябрук, абленіўся!
    Ад цябе, і жонка сышла,
    Ад таго, што ты цінай пакрыўся!
    Ты давай-ка, цяпер ўстрапянісь,
    І бестурботна ўстрахні старыною,
    І, як раней, зноў усміхнісь,
    Зноў у жыццё акунісь з галавою.
    ПРЫПЕЎ: А жыццё прыгожае, а жыццё выдатнае,
    Жыві з усмешкай, а не дарэмна,
    Чаго ты сам захочаш, выбірай,
    І будзе нам нават у возеры рай!
    І будзе нам нават у возеры рай!
    Русалка: Ну чым жа цябе пацешыць, Вадзянік-бацюшка!
    Вадзянік: Ды якія ў гэтым возеры забавы! Вось Марскі Цар з усімі выгодамі жыве – у яго мабільная сувязь ёсць, Інтэрнэт!
    Русалка: Дык мабільны і ў цябе ёсць – вылазь на бераг ды гавары, калі хочаш!
    Вадзянік(плаксіва): Так? А Інтэрнэт? Колькі ў свеце цудаў, а мне і не паглядзець нават. А я б з красуняй якой пазнаёміўся, ды, глядзіш, і пераехаў бліжэй да мора. Эх! Ды хоць бы кабельнае тэлебачанне правесці, і то б весялей!
    Русалка: Ну чаго гаруеш! Так і імяніны пройдуць дарма, ніякай радасці! А ну давай заспявай што-небудзь прыгожае! Глядзіш, і на душы вясялей будзе!
    Вадзяны спявае.
    Вось жа як бывае ў жыцці пад час,
    Іменіны толькі раз у годзе.
    Толькі ў госці вось ніхто не ідзе –
    На Купалу весяліцца народ.
    А я б хацеў скакаць тры дні і тры ночы,
    І ў госці клічу я сяброў не аднойчы,
    І не трэба падарункі дарыць мне
    А проста сумна аднаму-му-му,
    Але хто ж будзе танцаваць з-пад палкі,
    І нікому мяне такога не жалка,
    Не дачакацца добрых слоў ад русалкі,
    Не ведаю нават, чаму!
    Русалка: Ну вось, іншая справа! Ты якой-небудь работай займіся, тады небуде калі ныць! Вунь у возеры колькі смецця насабіралася! Займіся гігіенай!
    Вадзянік: (абурана) Што?! Я?! У дзень імянін?!
    Выходзяць Лесавік і Кікімара, выносяць спячую дзяўчыну.
    Лясун: Здарова, Вадзяныч! З аменінамі!
    Кікімара: А мы тут табе падаруначак прыперлі! Глянь, якая дзяўчынка! Маладая ды прыгожая!
    Кладуць дзяўчыну. Тая прачынаецца, падскоквае.
    Дзяўчына: Што за жарты! Дзе я?
    Вадзянік: А табе зараз усё роўна, краса мая, адсюль ужо не выберашся! Ты цяпер – мая вечная госця. Будзеш жыць са мной у возеры.Вадзяны я! Чула пра такога?
    Дзяўчына: (сабе) Так, Маруся, спакойна! Табе ўсё гэта сніцца! Ніякіх вадзяных не бывае.
    Разважаючы, адыходзіць у бок, наторкаецца на Лесуна з Кікімарай, ускрыквае.
    Дзяўчына: (У жаху) Ой! А гэта яшчэ хто?!
    Лясун: (важна) Лешыя мы. А гэта супружніца мая, Кікімара.
    Кікімара робіць рэверанс. Дзяўчына падае ў непрытомнасць. Падбягае русалка, обмахівае дзяўчыну.
    Русалка: (гаворыць Вадзяніку) Дохлая яна нейкая. Гарадская, відаць. Днямі за кампутарам сядзіць, вось і павалілася ад свежага паветра!
    Дзяўчына прыходзіць у сябе.
    Дзяўчына: Гэта злачынства! За выкраданне чалавека будзеце адказваць па законе! Ды ў мяне такі жаніх, ён цяпер усю міліцыю на ногі падыме! Мяне шукаць будуць!
    Кікімара: Бач ты, шустрая якая! Адным словам, камбала заморская! Пашукаюць і перастануць. І так усім зразумела, што ты ўтапілася. Так што судзіць няма каго і няма каму. А вось Вадяніку нашаму пад старасць гадоў забава!
    Дзяўчына: Ды вы што тут, усё, з глузду з'ехалі, ці што?! А як жа правы чалавека?!
    Уцякае са сцэны, усе ідуць адзін за адным.
    Лешы: Правы, абавязкі.. Быў чалавек – і няма!

    На сцэну выходзіць Хлопец з кветкамі ў руках.
    Хлопец: Эх, не шанцуе мне! Столькі кветак, а папараць-кветкі няма сярод іх! Напэўна, гэта і на самай справе бабкіны казкі! Так! Дзе гэта тут Машка ўкладвалася спаць... Стоп! А дзе ж яна? А! Напэўна, яна вырашыла мяне разыграць! Маруся, выходзь! Не палохай мяне! Ау-у!
    Сыходзіць. На сцэну выходзіць Вадзяны з ноўтбукам ў руках. За ім ідзе Маша і Русалка з вязаннем.
    Вадзянік: Як удала цябе мне падарылі! Цяпер у мяне не толькі забава, але і інтэрнэт ёсць! Я цяпер хоць куды магу зазірнуць! Хочаш у Чорнае Мора, хочаш у Ціхі акіян, з кітамі ды дэльфінамі пабалбатаць пра жыццё-быццё! Зараз вось яшчэ на партал Нептуна зайду, аўтограф пакіну! Хай ведае, што і мы не лыкам шытыя!
    Маша спявае на матый песні “Свечка-свяча”
    Хай на дне рачным сыра і цёмна,
    Я нячыстай сілы не баюся,
    Загадаю я адно жаданне,
    У ноч Купальскую яно споўніцца ...
    Недзе блукае мой любы па лясах,
    Але ведаю, што ен мяне знойдзе
    Буду верыць я заўседы ў цуд,
    Калі мілы знойдзе шчасця кветку.
    ПРЫПЕЎ: Ноч Купальская прыйшла,
    Зоркі ў неба заклікала,
    Будзе сёння чараваць да відна.
    Папрашу цябе я, ноч,
    З Ванем мне сустрэцца зноў,
    Кветка-папараць паможа ў гэтым нам.
    Маша: Так, а я ўсё думала –гэта ўсе бабкіны казкі! Хоць бы Ваня сапраўды чароўную кветку знайшоў! Бо кветка, кажуць, выконвае любыя жаданні!
    Русалка: Эх, дзяўчынка! Папараць-кветка яшчэ ні аднаму чалавеку ў рукі не далася. Бо людзі жорсткімі сталі, з-за грошай вунь смертазабойства, Войны ідуць! Таму і не даецца чароўная кветка у рукі чалавеку, таму што не для добрых спраў яе шукаюць! Так што векаваць табе, дзеўка, у возеры! Не знойдзе цябе твой жанішок. Лепш прыдумай, чым бацюшку-Вадяніка павесяліць!
    Сыходзяць. Выходзіць Іван.
    Іван: Так, дзе ж яна? Можа, яе тэрарысты выкралі? Выкуп, значыць, запатрабуюць! А дзе ж я грошай вазьму, каб яе выкупіць ? Не, трэба пастарацца ўсё ж знайсці кветку і адкапаць скарб! Галоўнае – Машу выручыць!
    Чытае верш на фоне лірычнай музыкі.
    Калі раптам з неба пасыплюцца зоркі,
    Калі пажар раптам пачнецца ў лесе,
    Ведаю – выратаваць цябе будзе няпроста,
    Але ад стыхіі цябе я выратую.
    Калі раптам выскачаць дзікія звяры,
    Кінуцца ўслед нам, рыкаючы і сапучы,
    Верыш ты мне, або зусім не верыш –
    Я сваёй груддзю закрыю цябе.
    Іван: А што гэта там свеціцца? Няўжо кветка! Пайду пагляджу!
    На сцэну выходзяць, крадучыся, Лесавік і Кікімара, асвятляючы дарогу ліхтарыкам. Сутыкаюцца з Іванам.
    Лясун: О! Яшчэ адзін утопленічак! Будучы!
    Кікімара: Шанцуе сёння Вадзяніку – столькі падарункаў!
    Хапаюць Івана пад рукі з абодвух бакоў.
    Іван: Ды адчапіцеся ад мяне! Я вас не баюся! Я пра вас у кнігах чытаў. І ведаю, што вы мяне будзеце адгаворваць, каб папараць-кветку я не шукаў, і зачароўваць мяне будзеце. Толькі я вам хачу прапанаваць іншае. Давайце разам шукаць скарб. Мне ж зусім няшмат трэба – Машаньку маю выкупіць у тэрарыстаў, астатняе ўсё вам аддам!
    Лясун: Вось гэта справа! Ты адкуль узяўся, такі шчодры! Скарб мы і самі знойдзем, і ўсё сабе забярэм, нічога дзяліць не будзем! А цябе ў возера кінем, на забаву цару Вадзяному!
    Кікімара: (Лясуну на вуха) Паслухай, Лешык, па купальскім павер'і, кветка можа дастацца ў рукі толькі бескарысліваму чалавеку! Нам з табой яна не дасца! Хай Іван кветку сарве і скарб вырые, а мы потым з ім разбярэмся!
    Лясун: Ах ты, мая разумніца! (Івану) Скажы дзякуй маёй разлюбезнай супружніцы, а не то... Вось знойдзеш кветку, дабудзеш скарб, тады ідзі на ўсе чатыры бакі! Згодны?
    Іван: Вядома, згодны!
    Кікімара: Ура! Наперад, на пошукі!
    Сыходзяць.
    Выходзіць Вадзяны і Маша.
    Маша: Ну чым цябе яшчэ пацешыць? На лыжаролернай трасе на роліках ездіць ты баішся, віртуальныя монстры табе надакучылі... Імідж ты мяняць не хочаш... А што, калі нам з табой патусіць пад клубнячок?
    Вадзянік: А што гэта? А як гэта?
    Маша: Вось жа вёска цёмная! Ты што, і танцаваць не ўмееш?
    Паказвае.
    Вадзянік: Не ўмею, не да танцаў мне, работы іншай хватае.
    Маша: Зараз буду вучыць цябе.Будзем танцаваць і упрысядкі, і падскакваючы, і ў абдымку!
    Калі ласка, выходзьце да нас, сябры. Крыху павесялім Вадзяніка.
    Пачынаем усё з кружочка,
    Рукі ўнізе на замочку.
    Гэй, музыка, рэж нам ох!
    Польку дробну, як гарох.
    Полька ўлева ,полька ўправа.
    А цяпер каб не згубіцца,
    Трэба лоцем зачапіцца,
    Полька ўправа акуратна,
    Полька ўлева далікатна.
    А цяпер, такія рэчы,
    Бяромся за суседа плечы.
    Полька ўлева ,полька ўправа.
    Ручкі цэлы?
    Ножкі не стаміліся?
    Самі вы не зажурыліся?
    Аб’яўляю між тым,
    Што цяпер у нас інтым,
    Хлопцы ды паненкі,
    Бяромся за каленкі.
    Полька ўлева ,полька ўправа.
    А цяпер пайшлі ў скокі,
    Круціцеся ва ўсе бокі.
    (танец-гульня “Полька”)
    Маша: (з загадкавым бляскам) А што гэта я цябе ўсе забаўляю? Ты б мяне хоць на бераг на экскурсію звадзіў, месцы прыгожыя паказаў! У вас, кажуць, папараць-кветка сёння зацвітае! Так хочацца паглядзець! А я табе потым сушы прыгатую!
    З розных бакоў на сцэну падымаюцца дзве групы персанажаў – Лесавік і Кікімара з Іванам, і Вадзяны з Машай. Адначасова падыходзяць на адлегласці паўметра ад кветкі, нячыстая сіла курчыцца, але падысці да кветкі не можа. Іван і Маша падыходзяць да кветкі, Іван зрывае яе.
    Гучыць гром.
    Кікімара: Гэта Купала! Сам Купала! Ратуйся, хто можа!
    Лясун: Ды хіба ўцячэш ад яго! Зараз ен свае чары накладзе, прыйдзецца для яго зноў увесь лес гаючымі травамі засаджваць!
    Вадзянік: А мяне, як у мінулы раз, прымусіць усе смецце з возера прыбіраць!
    Зноў грыміць гром. Іван і Маша спалохана прысядаюць.
    Раздаецца голас Купалы.
    КУПАЛА: Не бойцеся, людзі! Кветка чароўная даецца ў рукі толькі чалавеку з чыстым сэрцам! А паколькі ваша жаданне, маладыя, ўжо споўнілася, я сам выкарыстоўваю чароўную сілу кветкі! Ваш скарб – у вашых сэрцах – гэта ваша любоў, ваша дабрыня. Я жадаю вам шчасця і моцнай сям'і, а вам, людзі, я дару ноч весялосці і радасці, пасылаю вам вылячэнне ад усіх хвароб, а сэрца насыщаю святлом і дабрынёй! Хай грымне весялосць!
    Кікімара: А як жа мы?
    Лясун: Нам што, і павесяліцца сёння нельга?
    Вадзянік: (уздыхаючы) А я наогул сёння... імяніннік!
    Голас Купалы.
    КУПАЛА: Сардэчна запрашаю і вас,нячысцікі, і дазваляю вам весяліцца, але спачатку дайце зарад бадзёрасці людзям, пагуляйце з імі ў гульні купальскія! А я падару вам добрае надвор'е , святочны канцэрт і дыскатэку!
    ГУЛЬНЕВАЯ ЧАСТКА.

  18. 6 пользователей поблагодарили Гурка за это полезное сообщение:

    kateskritskaya (22.06.2018), mar62 (13.07.2017), solnet (17.07.2017), Алусик (24.07.2017), Лорис (13.07.2017), НикоИрина (24.08.2017)

  19. #70
    Новичок
    Регистрация
    28.06.2015
    Адрес
    Belarus
    Сообщений
    22
    Поблагодарил Поблагодарил 
    21
    Поблагодарили Поблагодарили 
    5
    Поблагодарил в

    4 сообщениях

    По умолчанию

    Подскажите пожалуйста, может кто может подсказать номер на русском языке для детей 6-10 лет на праздник купала, летний солнцеворот, лето. Стихи, песню, танец.... нашла пару частушек. Но этого мало. Надо ещё что-то. Спасибо!

  20. #71
    Мастер Аватар для Алусик
    Регистрация
    15.05.2009
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    592
    Поблагодарил Поблагодарил 
    7,630
    Поблагодарили Поблагодарили 
    3,671
    Поблагодарил в

    330 сообщениях

    По умолчанию

    Сегодня провели открытое развлечение "Гуканне Вясны".Делюсь сценарием. Огромное спасибо всем девчатам , чьими материалами и идеями я воспользовалась. Ещё раз благодарю Ирину Парахневич, за озвучку Ляли.
    https://yadi.sk/d/FABrMSJ2eNNyoA
    https://yadi.sk/i/RbNyvpiZ4-YzmA

  21. 15 пользователей поблагодарили Алусик за это полезное сообщение:

    lorik_minsk (31.05.2022), Magvai (17.05.2019), prynka (01.12.2019), solnet (03.05.2019), Ssveta (02.05.2019), valush (13.06.2019), vils77 (23.09.2019), Алена.by (12.03.2020), Варвара.гомель (28.06.2020), Елизавета777 (28.01.2020), Ледок (27.09.2019), Лорис (01.05.2019), моз (25.08.2019), Парина (22.09.2019), сонейко (01.05.2019)

  22. #72
    Местный
    Регистрация
    12.03.2019
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    154
    Поблагодарил Поблагодарил 
    2,070
    Поблагодарили Поблагодарили 
    639
    Поблагодарил в

    141 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Алусик Посмотреть сообщение
    Сегодня провели открытое развлечение "Гуканне Вясны".Делюсь сценарием. Огромное спасибо всем девчатам , чьими материалами и идеями я воспользовалась. Ещё раз благодарю Ирину Парахневич, за озвучку Ляли.
    Огромное спасибо за замечательный сценарий и озвучку!!!
    Последний раз редактировалось nezabudka-8s; 02.11.2019 в 13:01. Причина: оверквотинг.

  23. 3 пользователей поблагодарили Цветусик за это полезное сообщение:

    mar62 (30.04.2019), Алусик (30.04.2019), Парина (28.10.2019)

  24. #73
    Местный
    Регистрация
    13.03.2019
    Адрес
    брест
    Сообщений
    151
    Поблагодарил Поблагодарил 
    2,154
    Поблагодарили Поблагодарили 
    532
    Поблагодарил в

    119 сообщениях

    По умолчанию

    [QUOTE=Цветусик;5543705]Огромное спасибо за замечательный сценарий и озвучку!!![Аллусик!!!Ты просто умничка!!!Спасибо за порлезный такой материал!!!Мало очень белорусского материала.а тут такой подарок!!!Взяла в копилочку!!!

  25. Следующий пользователь сказал cпасибо сонейко за это полезное сообщение:

    Алусик (04.05.2019)

  26. #74
    Авторитет Аватар для Magvai
    Регистрация
    10.08.2008
    Адрес
    Беларусь, Новополоцк
    Сообщений
    1,251
    Поблагодарил Поблагодарил 
    529
    Поблагодарили Поблагодарили 
    460
    Поблагодарил в

    61 сообщениях

    По умолчанию

    Девочки! Добрый вечер! В пятницу провели фольклорное свята БАГАЧ (согласно годовому плану)... Благодаря вам, "склеили" сценарий. Огромное спасибо всем, чьим материалом воспользовались!!!!!!
    https://yadi.sk/i/ZjcZ-nIBm-eNUw
    Оформление зала и немного фото
    [IMG]http://f25.********info/thumb/c8fb392a50529e6fb6337ff37db10a0c25d41a351832686.jpg[/IMG]
    [IMG]http://f25.********info/thumb/afbe206c20c84cdefa51b60e351bdb2925d41a351832812.jpg[/IMG]
    [IMG]http://f25.********info/thumb/80341ef22243904e79e58f4b9eb4674125d41a351832859.jpg[/IMG]
    [IMG]http://f25.********info/thumb/02d397becf4db65386da327eecf7d6c025d41a351832892.jpg[/IMG]
    Людмила.

  27. 16 пользователей поблагодарили Magvai за это полезное сообщение:

    boba (28.10.2019), lorik_minsk (31.05.2022), lukshurik (23.09.2019), m-diana-2007 (13.09.2021), prynka (01.12.2019), solnet (20.10.2019), valush (09.02.2020), vils77 (23.09.2019), Алусик (09.10.2019), Ирина Якунина (21.09.2020), Ледок (27.09.2019), Лорис (23.09.2019), Папялушка (09.02.2020), Парина (28.10.2019), Светлана - Слоним (24.09.2019), Цветусик (08.10.2019)

  28. #75
    Авторитет Аватар для Лорис
    Регистрация
    30.01.2009
    Адрес
    Центр Страны
    Сообщений
    3,526
    Поблагодарил Поблагодарил 
    8,532
    Поблагодарили Поблагодарили 
    14,868
    Поблагодарил в

    2,103 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Magvai Посмотреть сообщение
    В пятницу провели фольклорное свята БАГАЧ (согласно годовому плану).
    Хорошо. что наши ещё не включают такие праздники в годовой.
    Фото замечательные. Молодцы.
    Из тысячи тех, кто говорит красиво, я выберу того, кто молча делает дела.
    Добро пожаловать на мой видеоканал

    https://www.youtube.com/channel/UCWL...N8pgdeleh9OHcA


  29. Следующий пользователь сказал cпасибо Лорис за это полезное сообщение:

    Magvai (07.10.2019)

Страница 5 из 6 ПерваяПервая 123456 ПоследняяПоследняя

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru