Страница 6 из 6 ПерваяПервая ... 23456
Показано с 76 по 84 из 84

Тема: Белорусские праздники

  1. #76
    Мастер Аватар для Алусик
    Регистрация
    15.05.2009
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    592
    Поблагодарил Поблагодарил 
    7,630
    Поблагодарили Поблагодарили 
    3,671
    Поблагодарил в

    330 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Magvai Посмотреть сообщение
    фольклорное свята БАГАЧ
    Люда, как всегда шикарно.

  2. Следующий пользователь сказал cпасибо Алусик за это полезное сообщение:

    Magvai (13.11.2019)

  3. #77
    Местный
    Регистрация
    12.03.2019
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    154
    Поблагодарил Поблагодарил 
    2,070
    Поблагодарили Поблагодарили 
    639
    Поблагодарил в

    141 сообщениях

    По умолчанию

    Девчата,у кого-нибудь есть праздник картошки или вообще про картошку на белорусском языке?????

  4. #78
    Новичок
    Регистрация
    28.10.2019
    Адрес
    беларусь
    Сообщений
    7
    Поблагодарил Поблагодарил 
    41
    Поблагодарили Поблагодарили 
    65
    Поблагодарил в

    6 сообщениях

    По умолчанию

    Здравствуйте, может у кого-нибудь есть монтаж на Новый год на беларускай мове, поделитесь, пожалуйста.

  5. #79
    Местный Аватар для prynka
    Регистрация
    20.09.2009
    Адрес
    Республика Беларусь
    Сообщений
    262
    Поблагодарил Поблагодарил 
    507
    Поблагодарили Поблагодарили 
    84
    Поблагодарил в

    22 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Magvai Посмотреть сообщение
    Девочки! Добрый вечер! В пятницу провели фольклорное свята БАГАЧ (согласно годовому плану)... Благодаря вам, "склеили" сценарий. Огромное спасибо всем, чьим материалом воспользовались!!!!!!
    https://yadi.sk/i/ZjcZ-nIBm-eNUw
    Оформление зала и немного фото
    [IMG]http://f25.********info/thumb/c8fb392a50529e6fb6337ff37db10a0c25d41a351832686.jpg[/IMG]
    [IMG]http://f25.********info/thumb/afbe206c20c84cdefa51b60e351bdb2925d41a351832812.jpg[/IMG]
    [IMG]http://f25.********info/thumb/80341ef22243904e79e58f4b9eb4674125d41a351832859.jpg[/IMG]
    [IMG]http://f25.********info/thumb/02d397becf4db65386da327eecf7d6c025d41a351832892.jpg[/IMG]
    Замечательный сценарий. Большое спасибо. У нас такие требуют каждый год в конце сентября. Только еще заканчивается ярмаркой.

  6. 3 пользователей поблагодарили prynka за это полезное сообщение:

    girei.liusjena (04.12.2019), Ssveta (31.01.2021), Женива (07.01.2020)

  7. #80
    Местный Аватар для Елизавета777
    Регистрация
    16.08.2010
    Сообщений
    240
    Поблагодарил Поблагодарил 
    93
    Поблагодарили Поблагодарили 
    39
    Поблагодарил в

    8 сообщениях

    По умолчанию

    Девчата, поделитесь пожалуйста сценарием "Масленица" на белорусском языке. Спасибо.

  8. #81
    Пользователь
    Регистрация
    20.02.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    57
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    32
    Поблагодарил в

    15 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Елизавета777 Посмотреть сообщение
    Девчата, поделитесь пожалуйста сценарием "Масленица" на белорусском языке. Спасибо.
    Скамарох 1: Не ведаю я такога ўказа! Затое я цябе, Яга, добра ведаю! Сыходзь адсюль, ня псуй свята!

    Баба-Яга: Так, я - Баба-Яга. А вы каго чакалі? Вясну? Як па мне, так зіма самае то! Каб яна са сваімі завеямі аж да лета была!

    Скамарох 2: Вось так нумар! Што ж рабіць цяпер?

    Скамарохі чухаюць патыліцы

    Скамарох 1: А я - ведаю!

    Ёсць звычай, стары вельмі,
    Усімі шанаваны на нашай зямлі:
    Сыходзіць зіма не хоча?
    Масленіцу запалі!

    Гучыць вясёлая музыка.
    Падбягаюць да пудзіла Масленіцы

    Баба-Яга: Ну вось, ізноў! Масленіца такая, Масленіца сякая, а пра мяне - ізноў забыліся!

    Скамарох 2: Забудзешся пра цябе, як жа! Не, каб са святам дапамагчы, народ павесяліць - толькі шкодзіш усім!

    Баба-Яга: А вы прасілі мяне дапамагчы? Можа, я - лепшая памочніца пры правядзенні святаў!

    Скамарох 1: Што ж, калі шкодзіць не будзеш - заставайся!
    Баба-Яга: І застануся! Я вам усім пакажу, як трэба весяліцца на свяце!

    Скамарох 2: (звяртаецца да гледачоў): Ну што, дазволім ёй застацца? Так таму і быць!
    Гучыць музыка.
    Баба-Яга становіцца памочнікам скамарохаў. Праводзіць конкурс “Мятла”.
    (На снезе змейкай выстаўляюцца драўляныя калоды. Іх трэба расставіць на адлегласці 30 сантыметраў адзін ад аднаго. Затым удзельнік садзіцца на мятлу і пачынае змейкай аббягаць калоды. Усё трэба зрабіць максімальна хутка, але пры гэтым не збіць ні адной кеглі.)

    Вакальныя нумары

    Скамарох 1. Баба-Яга зусім нас збіла з панталыку. Мы ж збіраліся пабаіць вам пра тыдзень Масленіцы. Дык вось, другі дзень называецца «Зайгрышы». У гэты дзень каталіся з гор, каб доўгі лён рос. А я абвяшчаю конкурс знаўцаў народнай мудрасці. Я падрыхтавала для вас некалькі пытанняў:
    • Якія масленічныя звычаі вы ведаеце?
    • Якія народныя прыказкі і прымаўкі пра Масленіцы вы ведаеце?

    Па чарзе адказваюць на пытанні.
    Той, хто назваў апошні адказ - пераможца.

    Скамарох 2: Вось і надышоў трэці дзень Масленіцы, які называецца "Ласунак".
    Адгадайце, што гэта:
    Круглы, а не кола,
    Гарачы, а не сонца,
    Не пірог, а з’есці можна.
    Вядома, гэта блін. У сераду на Масленіцу цешчы пяклі іх і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць. Масленіца славіцца сваімі блінамі. Бліны пякуць розныя: вялікія, маленькія, а галоўнае - круглыя, як сонейка. Бо гэта ж сімвал сонца.
    Скамарох 1: А я абвяшчаю наступны конкурс. Той, хто адкажа, колькі бліноў у гэтай горцы, будзе лічыцца самай лепшай цешчай, ці самым лепшым зяцем. ( Бліноў 7, так як 7 дзён у Масленіцы).

    Гучыць музыка.
    Пераможцу ўручаюць бліны.

    Скамарох 2: А чацвёрты дзень - мой самы любімы. Ён завецца «Разгуляй-чатвярток». Лічылася, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаваранак.

    Скамарох 1. А зараз зноў гульня. Запрашаем 5 жадаючых хлопцаў. Кожны з вас атрымае птушачак ( складзеныя з паперы самалёцікі). Вам трэба адправіць сваіх птушачак як мага далей. Чые птушачкі даляцяць далей, той і пераможца.

    Гучыць музыка.
    Удзельнікі па чарзе пускаюць самалёцікі. Пераможцу частуюць аладкамі.

    Скамарох 2: Прыйшоў пяты дзень Масленіцы, які называўся “Цешчыны вячэркі”. У гэты дзень зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі. Ну, а калі цешчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваці. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі? Вось мы зараз паглядзім, ці ўмеюць нашы хлопцы бліны пячы. ( Хлопцам даюць патэльні.) Вы павінны будзеце паставіць патэльню на пліту, але спачатку мы вам вочы завяжам. А вы, паважаныя гледачы, не проста назірайце, а падказвайце хлопцам, куды ісці, улева ці ў права.

    Гучыць музыка.
    Хлопцам завязваюць вочы, раскручваюць, ідзе гульня.

    Скамарох 1. Вось наш пераможца. Добры зяць у цешчы будзе. Вось табе пачастунак, частуйся, калі ласка, нашымі блінамі і сядай на месца.

    Пераможца садзіцца на месца

    Скамарох 2: Так мы з вамі добра весяліліся, што дачакаліся шостага дня Масленіцы. У гэты дзень нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню.

    На сцэне з’яўляецца вядучая з абручом
    Скамарох 1. Паслухай, а што табе нагадвае гэты абруч?

    Скамарох 2. Ой, абруч, ён круглы, як сонейка. А на масленіцу вялікая пашана была тым рэчам і дзеянням, якія нагадваюць сонца. І бліны круглыя ды жоўтыя, і колы, якія часта запальвалі, таксама круглыя.

    Скамарох 1. Нават на конях ездзілі вакол вёскі, каб адзначыць кола. А мы зараз усё забылі. Але гуляць з абручамі таксама любім.

    Скамарох 2. О, гэта вельмі масленічная гульня. Давайце і мы з вамі згуляем. Запрашаем 4 жадаючых дзяўчыны. Падыходзьце, калі ласка. Паглядзім, каторая з вас самая спрытная. Тая дзяўчына, якая даўжэй пракруціць абруч, і будзе пераможцай.

    Гучыць музыка.
    Дзяўчаты круцяць абруч

    Скамарох 1: Вось і прыйшоў час развітацца са спадарыняй Масленіцай, таму што сёмы дзень - развітанне.

    Скамарох 2: Каб масленіца вярнулася на наступны год, давайце прамовім усе разам чароўныя словы: «Масленіца, бывай, на наступны год прыязджай!»

    Гуцыць музыка.
    Спальваюць пудзіла Масленіцы

    Канцэртная праграма

  9. Следующий пользователь сказал cпасибо Любитель05 за это полезное сообщение:

    Алусик (13.08.2020)

  10. #82
    Пользователь
    Регистрация
    20.02.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    57
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    32
    Поблагодарил в

    15 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Елизавета777 Посмотреть сообщение
    Девчата, поделитесь пожалуйста сценарием "Масленица" на белорусском языке. Спасибо.
    НЕ ПРАВИЛЬНО НАПИСАЛА(НЕ ВСЕ ТОЛКОМ КОПИРОВАЛА) ВЫСЫЛАЮ весь сценарий
    Сцэнарый народнага гуляння “Масленіца румяная”


    ( За сцэнай):
    Гэй, народ!
    Збірайся!
    К нам вясна ідзе,
    Сонейка нясе!
    З намі разам пойдзем
    І вяселле знойдзем,
    Будзем песні спяваць
    Весяліцца, гуляць
    Ды вясну гукаць!

    Гучыць музыка.
    На сцэну выбягаюць скамарохі

    Скамарох 1. Прывiтанне, сябры!

    Скамарох 2. Вітаем усіх, хто часіну знайшоў, на наша свята пагуляць прыйшоў!Сёння мы з вамі паспрабуем правесці зіму і сустрэць вясну.

    Скамарох 1. А ў нас сёння Масленіца!
    Прыляцела ластавіца!
    Села-пала на калу,
    Кідала масла па каму.

    Скамарох 2. А мы Масленку чакалі –
    Усю нядзельку выглядалі.
    А мы думалі Масленка сем нядзелек,
    Ажно Масленка сем дзянёчкаў!

    Скамарох 1. А ці ведаеце вы, як святкавалі Масленіцу нашы продкі?
    Скамарох 2. Увесь Маслены тыдзень, ад панядзелка да нядзелі праводзіўся шумна. Нават па вечарах не працавалі. Хадзілі адзін да аднаго ў госці, а моладзь паўтарала каляднае гулянне.

    Скамарох 1. Якое ж свята без гульняў і песен. Мы запрашаем усіх жадаючых на румяную масленіцу. Сустракайте, для вас спявае вакальны народны ансамбль “Раніца”.

    Вакальныя нумары

    Скамарох 2. Ну што ж, а мы пачынаем. Першы дзень масленічнага тыдня называецца “Сустрэча”. У гэты дзень Масленку сустракалі і велічалі. Давайце і мы з вамі павітаем нашу Масленіцу і паклікаем на наша свята.

    Скамарох 1. Масленіца, Масленіца,
    Дай блинком паласавіцца.
    Прагані ад нас завеі!

    Скамарох 2. Пракаці на каруселі.
    Растапі халодны лёд,
    Хай вясна хутчэй прыйдзе!

    Скамарох 1. Вось і павіталі мы нашу Масленіцу. Толькі штосьці не ідзе яна да нас.

    Пад вясёлую музыку «заязджае» Баба-Яга верхам на мятле.

    Скамарох 2. А гэта яшчэ хто?

    Баба-Яга: Прывітанее вам, дзяучаты і хлапчукі, Манькі і Грышкі, Светкі і Танькі, Ягоркі і Ванькі! Ну, чаго не вітаецеся? Здрасьте, вам кажуць!

    Гледачы вітаюцца.

    Баба-Яга: Якія вы ўсе ўкормленыя! Я хацела сказаць: «выхаваныя».
    Так бы ўсіх і з'ела! Ой, глядзела б на вас і глядзела! Што, масленіцу сустракаеце? А вось яна я - тут!

    Скамарох 1: Якая ж ты масленіца? Ты - самая сапраўдная Баба-Яга!

    Баба-Яга: З чаго гэта ты ўзяў?

    Скамарох 2: А ты ў люстэрка на сябе паглядзі, і ты здагадаешся.

    Дае Бабе-Яге люстэрка

    Баба-Яга: А чаго тут глядзець? Бабулечка-красатулечка, ластаўка-касатачка, вось толькі валасы крыху раскудлаціліся.

    Папраўляе валасы

    Скамарох 2: А венік як жа? Дзе ты бачыла масленіцу верхам на мятле?

    Баба-Яга: Ты хіба не чуў новы ўказ: з гэтага года масленіца без мятлы - несапраўдная.

    Скамарох 1: Не ведаю я такога ўказа! Затое я цябе, Яга, добра ведаю! Сыходзь адсюль, ня псуй свята!

    Баба-Яга: Так, я - Баба-Яга. А вы каго чакалі? Вясну? Як па мне, так зіма самае то! Каб яна са сваімі завеямі аж да лета была!

    Скамарох 2: Вось так нумар! Што ж рабіць цяпер?

    Скамарохі чухаюць патыліцы

    Скамарох 1: А я - ведаю!

    Ёсць звычай, стары вельмі,
    Усімі шанаваны на нашай зямлі:
    Сыходзіць зіма не хоча?
    Масленіцу запалі!

    Гучыць вясёлая музыка.
    Падбягаюць да пудзіла Масленіцы

    Баба-Яга: Ну вось, ізноў! Масленіца такая, Масленіца сякая, а пра мяне - ізноў забыліся!

    Скамарох 2: Забудзешся пра цябе, як жа! Не, каб са святам дапамагчы, народ павесяліць - толькі шкодзіш усім!

    Баба-Яга: А вы прасілі мяне дапамагчы? Можа, я - лепшая памочніца пры правядзенні святаў!

    Скамарох 1: Што ж, калі шкодзіць не будзеш - заставайся!
    Баба-Яга: І застануся! Я вам усім пакажу, як трэба весяліцца на свяце!

    Скамарох 2: (звяртаецца да гледачоў): Ну што, дазволім ёй застацца? Так таму і быць!
    Гучыць музыка.
    Баба-Яга становіцца памочнікам скамарохаў. Праводзіць конкурс “Мятла”.
    (На снезе змейкай выстаўляюцца драўляныя калоды. Іх трэба расставіць на адлегласці 30 сантыметраў адзін ад аднаго. Затым удзельнік садзіцца на мятлу і пачынае змейкай аббягаць калоды. Усё трэба зрабіць максімальна хутка, але пры гэтым не збіць ні адной кеглі.)

    Вакальныя нумары

    Скамарох 1. Баба-Яга зусім нас збіла з панталыку. Мы ж збіраліся пабаіць вам пра тыдзень Масленіцы. Дык вось, другі дзень называецца «Зайгрышы». У гэты дзень каталіся з гор, каб доўгі лён рос. А я абвяшчаю конкурс знаўцаў народнай мудрасці. Я падрыхтавала для вас некалькі пытанняў:
    • Якія масленічныя звычаі вы ведаеце?
    • Якія народныя прыказкі і прымаўкі пра Масленіцы вы ведаеце?

    Па чарзе адказваюць на пытанні.
    Той, хто назваў апошні адказ - пераможца.

    Скамарох 2: Вось і надышоў трэці дзень Масленіцы, які называецца "Ласунак".
    Адгадайце, што гэта:
    Круглы, а не кола,
    Гарачы, а не сонца,
    Не пірог, а з’есці можна.
    Вядома, гэта блін. У сераду на Масленіцу цешчы пяклі іх і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць. Масленіца славіцца сваімі блінамі. Бліны пякуць розныя: вялікія, маленькія, а галоўнае - круглыя, як сонейка. Бо гэта ж сімвал сонца.
    Скамарох 1: А я абвяшчаю наступны конкурс. Той, хто адкажа, колькі бліноў у гэтай горцы, будзе лічыцца самай лепшай цешчай, ці самым лепшым зяцем. ( Бліноў 7, так як 7 дзён у Масленіцы).

    Гучыць музыка.
    Пераможцу ўручаюць бліны.

    Скамарох 2: А чацвёрты дзень - мой самы любімы. Ён завецца «Разгуляй-чатвярток». Лічылася, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаваранак.

    Скамарох 1. А зараз зноў гульня. Запрашаем 5 жадаючых хлопцаў. Кожны з вас атрымае птушачак ( складзеныя з паперы самалёцікі). Вам трэба адправіць сваіх птушачак як мага далей. Чые птушачкі даляцяць далей, той і пераможца.

    Гучыць музыка.
    Удзельнікі па чарзе пускаюць самалёцікі. Пераможцу частуюць аладкамі.

    Скамарох 2: Прыйшоў пяты дзень Масленіцы, які называўся “Цешчыны вячэркі”. У гэты дзень зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі. Ну, а калі цешчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваці. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі? Вось мы зараз паглядзім, ці ўмеюць нашы хлопцы бліны пячы. ( Хлопцам даюць патэльні.) Вы павінны будзеце паставіць патэльню на пліту, але спачатку мы вам вочы завяжам. А вы, паважаныя гледачы, не проста назірайце, а падказвайце хлопцам, куды ісці, улева ці ў права.

    Гучыць музыка.
    Хлопцам завязваюць вочы, раскручваюць, ідзе гульня.

    Скамарох 1. Вось наш пераможца. Добры зяць у цешчы будзе. Вось табе пачастунак, частуйся, калі ласка, нашымі блінамі і сядай на месца.

    Пераможца садзіцца на месца

    Скамарох 2: Так мы з вамі добра весяліліся, што дачакаліся шостага дня Масленіцы. У гэты дзень нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню.

    На сцэне з’яўляецца вядучая з абручом
    Скамарох 1. Паслухай, а што табе нагадвае гэты абруч?

    Скамарох 2. Ой, абруч, ён круглы, як сонейка. А на масленіцу вялікая пашана была тым рэчам і дзеянням, якія нагадваюць сонца. І бліны круглыя ды жоўтыя, і колы, якія часта запальвалі, таксама круглыя.

    Скамарох 1. Нават на конях ездзілі вакол вёскі, каб адзначыць кола. А мы зараз усё забылі. Але гуляць з абручамі таксама любім.

    Скамарох 2. О, гэта вельмі масленічная гульня. Давайце і мы з вамі згуляем. Запрашаем 4 жадаючых дзяўчыны. Падыходзьце, калі ласка. Паглядзім, каторая з вас самая спрытная. Тая дзяўчына, якая даўжэй пракруціць абруч, і будзе пераможцай.

    Гучыць музыка.
    Дзяўчаты круцяць абруч

    Скамарох 1: Вось і прыйшоў час развітацца са спадарыняй Масленіцай, таму што сёмы дзень - развітанне.

    Скамарох 2: Каб масленіца вярнулася на наступны год, давайце прамовім усе разам чароўныя словы: «Масленіца, бывай, на наступны год прыязджай!»

    Гуцыць музыка.
    Спальваюць пудзіла Масленіцы
    Канцэртная праграма

  11. 4 пользователей поблагодарили Любитель05 за это полезное сообщение:

    m-diana-2007 (12.02.2022), prynka (20.04.2020), Ssveta (31.01.2021), Алусик (13.08.2020)

  12. #83
    Местный Аватар для Wenera
    Регистрация
    12.01.2010
    Адрес
    Минск
    Сообщений
    110
    Поблагодарил Поблагодарил 
    223
    Поблагодарили Поблагодарили 
    499
    Поблагодарил в

    37 сообщениях

    По умолчанию

    всем доброго вечера. не смотря ни на что мы готовимся к учебному году. Хочу предложить сценарий Кірмаша (минимум героев). Если понравится - буду рада)))). Музыкальный материал не везде прописывала, так как все можно заменить своим))

    КІРМАШ
    Уваходзяць 5 дзяцей
    1 дз: Добры дзень, любая госці! У нас на Беларусі існуе добры звычай вітаць гасцей хлебам – соллю, які падаецца на рушніку, бо рушнік – сімвал чысціні, цяпла, роднай хаты.
    2 дз: Мы звычай зямлі сваей зберагаем.
    Усіх гасцей хлебам – соллю вітаем.
    кланаюцца, аддаюць хлеб соль
    3 дз: Восень - чараўніца ходзіць
    на зямлю красу наводзіць
    Птушкі у вырай адлятаюць
    З дрэу лісточкі ападаюць
    надышоў вяселы час,
    Завітаў кірмаш да нас!
    4дз: Усе хутчей збірайцеся
    Ды на свята выпраўляйцеся.
    На кірмаш вас запрашаем
    Песні пляскі абяцаем!
    5дз: Маня! Ясь! Андрэйка!
    Ціт! Міколка! Апанас!
    Беларускі кірмаш запрашае ў госці вас!
    Гэй музыка, дружна грай,
    І кірмаш наш пачынай!
    Уваход – пляска
    6 дз: Добры вечар госці!
    Просім у вас мілосці!
    Каб вы не гудзелі
    Хораша сядзелі!
    7 дз: Хороша сядзелі
    І на нас глядзелі!
    Добрыя мыслі мелі
    Разам з намі пелі!
    песня "На кірмаш"
    садяцца на месцы
    Вяд1: Пленнай працай, ураджаем
    Усіх прысутных мы вітаем,
    На кірмаш вас запрашаем!
    Тут не толькі прадаюць, купляюць,
    А і танцуюць, і спяваюць.
    Вяд2: Спяшайцеся на кірмаш,
    Гульнямі, песнямі парадуйце нас!
    Увага! Увага!
    Палаткі адчыняюцца, кірмаш пачынаецца!
    Дзеці стаяць за сталамі – прылаўкамі
    1 гандл: Тут у нас на кірмашы
    Скамарохі – бульбашы,
    Стужачкі ды хустачкі
    Пернікі ды курачкі!
    2 гандл: Загляніце да нас у палатку:
    Есць цукеркі – шакаладкі,
    А захочаш бублікі –
    Даставайце рублікі!
    3 гандл: Гэй! да нас! сюды! хутчэй!
    Падыходзець весялей!
    Усім мірам налятайце,
    Нашы лапці закупляйце!
    4 гандл: А на нашым кірмашы
    Вас чакаюць от душы
    Казкі, прымаўкі і байкі!
    Звон цымбал і балалайкі!
    Хто жадае рукі ў бокі,
    Ды пускайцеся у скокі!
    пляска
    Пакупнік (дзіця) падыходзўіць да масак
    8 дз: Ну і шмат тут ўсяго – вочы разбягаюца!
    Дайце мне вунь тую маску – вельмі падабаецца!
    5 гандл: Калі хочаш штосці узяць,
    Трэбы песню праспяваць,
    верш пачытаць, альбо танец станцаваць.
    8 дз (чухае патыліцу, думае): Добра! Будзем спяваць!
    песня
    Вяд1: (да бацькоў) Гэй панове, а вы усе сядзіце? Прыўшлі на кірмаш дык купіце што – небудзь! Хоць рушнічок, а можа хусцінку!
    За дзяварамі чуецца “Тпру…. Прыехалі”. Уваходзіць цетка Ганна.
    Ганна (папраўляе сукенку):Ну і дарогі! Усю мяне растрэсла! Пака на гэтай брычке прыедзешь, дык і кірмаш зачынецца! (Аглядваееца) Паспела, дзякуй богу! (Праходзіць уздоўж сталоў): А колькі рознага тавару, багаты кірмаш! Як у казцы – з рога усяго многа! Хоць бы грошай на ўсе хапіла…
    6 гандл: Каму стужкі шаўковыя. разнакаляровы?
    Есць чырвоны паясок і прыгожы грабяшок!
    Ганна: ну пакажы свой паясок! (разглядае) Вельмі ж прыгожы! За колькі грошай прадаешь?
    6 гандл: А я за дарма аддаю і людзей весялю!
    Гэй, музыка, грай, жару паддавай.
    Зробім з вамі круг вялікі, самі скачуць чаравікі!
    пляска
    Пакупнік (дзіця) падыходзіць да інструментаў
    9 дз: Інструменты для вяселля мы купіць жадаем,
    Калі вы нам прададзіце – мы для ўсіх сыграем!
    1 гандл: Калі ласка, выбірайце. Ды прыгожа нам сыграйце!
    аркестр
    Ганна: а дзе гэта у вас гародніна прадаецца? а вось бачу! А хто адагадае загадку? Хай скажа, хто знае: што ў нашым краі другім хлебам завецца?
    Слухачы і гледачы, здагадалісь?
    Дзеці: бульба!
    Вяд2: Правільна! Гэта бульбінка – беларусачка. Пекная паненачка, шэрая сукеначка, зяленая хустачка!
    10дз: хай той запляскае ў ладкі,
    Хто любіць з бульбы аладкі.
    Раз – два – тры – чатыры – пяць
    Будзем бульбінку вітаць!
    танец “Бульба”
    11 дз: Блакін нябесаў і белы бусел,
    І кветкі ў полі, як абрус,
    Мой край завецца Беларуссю,
    І сам я хлопчык - беларус
    12 дз: Я - дзяучынка – беларуска
    з васільковымі вачыма.
    Хоць малая, але знаю:
    Беларусь мая Радзіма.
    Васількі ў світальным жыце
    Вербы ніцыя на Сожам.
    Беларусь: Бярэсце, Свіцязь,
    Налібокі і Каложа. (П.Панчанка)
    13дз: У маей Радзімы вочы – васілечкі,
    У маей Радзімы песні – як званочкі.
    Хораша на сэрцы, калі песня льецца:
    Плача, суцяшае, радасна смяецца…
    Зазвіняць званочкі, гармонік зайграе,
    І дзяучына шчыра песню заспявае.
    песня “Белая Русь”
    выходзяць хлопчыкі
    14 дз (да Ганны): Цётачка, купіце і у нас што – небудзь!
    Ганна: А вы хлопцы, адкуль?
    Хлопцы: з Барысава!
    Ганна: А чые вы?
    Хлопцы: Дзянісавы!
    Ганна: А з чым да нас прыехалі?
    Хлопцы: з лыжкамі!
    Ганна: А нашто вам лыжкі?
    Хлопцы: Суп есці і кашу мяшаць!
    Ганна: А яшчэ нашто?
    Хлопцы: Каб іграць!
    Ганна: Так зайграйце!
    танец з ложкамі
    15 дз: Што напрацавалі, што ў засеках маем.
    Мы ад вас нічога сення не хаваем.
    Яблыкі мачоныя і грыбы сушоныя.
    І арэхаў маем процьму,
    Хто з зубамі – падыходзьце!
    16 дз: Есць у нас гаршкі, талеркі,
    Кубкі, лыжкі і цукеркі.
    Есць і цацкі і ласункі.
    Усім будуць падарункі
    17дз: У мяне ёсць пачастункі,
    Вельмі смачныя ласункі,
    Пранічкі мядовыя,
    Цукеркі ледзянцовыя!
    Ганна: Бачу, бачу…. А якія у вас яблыкі салодкія, грушы духмяныя і заморская садавіна у вас есць.
    гульня “Веселые фрукты”
    18 дз: І заўсёды у дзень святочны
    Усюды музыка гучна.
    Па дарозе восень крочыць
    У залатым вянку яна.
    19 дз: Пафарбавала восень клены
    у колер жоўты і чырвоны
    На спелых гронках арабіны –
    бялюткіх нітак павуцінна
    20 дз: А за сцяжынкай паглядзі ты –
    Зяленай руні аксаміты
    І не магчыма надзівіцца
    на восень – цуда – чараўніцу. (Віктар Шымук)
    танец “Прощаніе с осенью” (Середа)
    Ганна: От які добры кірмаш! Усяго накупіла! Але ж трэба і да дому вяртацца! Хоць шкада – а усё ж бывайце,
    І на кожны кірмаш мяне чакайце!
    Дружна жывіце, хутка расціце,
    Край свій зауседы любіце!
    Выходзіць з залы
    Вяд: Надыходзіць сумны час, нам пара растацца.
    Але просім шчыра вас зноў да нас завітацца.
    Добра мы папрацавалі, добра пелі і гулялі.
    Надышоў і смачны час – частаваць я буду вас.
    Зараз ў групу мы пайдзем і частавацца пачнем.
    Выходзяць з залы і ідуць частавацца ў групу
    Я личность творческая: хочу – творю, хочу - вытворяю!

  13. 6 пользователей поблагодарили Wenera за это полезное сообщение:

    mar62 (24.08.2020), p.natalka (03.11.2021), Алусик (21.01.2021), Ледок (27.08.2020), Лорис (04.09.2020), Тамара Пискунова (24.09.2020)

  14. #84
    Местный Аватар для Wenera
    Регистрация
    12.01.2010
    Адрес
    Минск
    Сообщений
    110
    Поблагодарил Поблагодарил 
    223
    Поблагодарили Поблагодарили 
    499
    Поблагодарил в

    37 сообщениях

    По умолчанию

    Коллеги, в предверии 8 марта написала сценарий для старшей группы "Кафэ для матулі". Буду рада если он пригодится. https://yadi.sk/i/z9WTUBkjxCk0dQ
    Я личность творческая: хочу – творю, хочу - вытворяю!

  15. 7 пользователей поблагодарили Wenera за это полезное сообщение:

    //Эlla (08.01.2022), girei.liusjena (30.01.2021), Lysienzhitko (29.01.2021), Marina Z-ko (09.03.2021), Ssveta (31.01.2021), Vita_72 (06.02.2021), Алусик (02.06.2021)

Страница 6 из 6 ПерваяПервая ... 23456

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru