Страница 6 из 6 ПерваяПервая ... 23456
Показано с 76 по 82 из 82

Тема: Белорусские праздники

  1. #76
    Мастер Аватар для Алусик
    Регистрация
    15.05.2009
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    536
    Поблагодарил Поблагодарил 
    5,812
    Поблагодарили Поблагодарили 
    2,662
    Поблагодарил в

    283 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Magvai Посмотреть сообщение
    фольклорное свята БАГАЧ
    Люда, как всегда шикарно.

  2. Следующий пользователь сказал cпасибо Алусик за это полезное сообщение:

    Magvai (13.11.2019)

  3. #77
    Местный
    Регистрация
    12.03.2019
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    159
    Поблагодарил Поблагодарил 
    2,072
    Поблагодарили Поблагодарили 
    495
    Поблагодарил в

    141 сообщениях

    По умолчанию

    Девчата,у кого-нибудь есть праздник картошки или вообще про картошку на белорусском языке?????

  4. #78
    Новичок
    Регистрация
    28.10.2019
    Адрес
    беларусь
    Сообщений
    4
    Поблагодарил Поблагодарил 
    9
    Поблагодарили Поблагодарили 
    35
    Поблагодарил в

    2 сообщениях

    По умолчанию

    Здравствуйте, может у кого-нибудь есть монтаж на Новый год на беларускай мове, поделитесь, пожалуйста.

  5. #79
    Местный Аватар для prynka
    Регистрация
    20.09.2009
    Адрес
    Республика Беларусь
    Сообщений
    261
    Поблагодарил Поблагодарил 
    290
    Поблагодарили Поблагодарили 
    71
    Поблагодарил в

    21 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Magvai Посмотреть сообщение
    Девочки! Добрый вечер! В пятницу провели фольклорное свята БАГАЧ (согласно годовому плану)... Благодаря вам, "склеили" сценарий. Огромное спасибо всем, чьим материалом воспользовались!!!!!!
    https://yadi.sk/i/ZjcZ-nIBm-eNUw
    Оформление зала и немного фото

    Замечательный сценарий. Большое спасибо. У нас такие требуют каждый год в конце сентября. Только еще заканчивается ярмаркой.

  6. 2 пользователей поблагодарили prynka за это полезное сообщение:

    girei.liusjena (04.12.2019), Женива (07.01.2020)

  7. #80
    Местный Аватар для Елизавета777
    Регистрация
    16.08.2010
    Сообщений
    239
    Поблагодарил Поблагодарил 
    86
    Поблагодарили Поблагодарили 
    38
    Поблагодарил в

    7 сообщениях

    По умолчанию

    Девчата, поделитесь пожалуйста сценарием "Масленица" на белорусском языке. Спасибо.

  8. #81
    Пользователь
    Регистрация
    20.02.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    56
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    21
    Поблагодарил в

    12 сообщениях

    По умолчанию

    Цитата Сообщение от Елизавета777 Посмотреть сообщение
    Девчата, поделитесь пожалуйста сценарием "Масленица" на белорусском языке. Спасибо.
    Скамарох 1: Не ведаю я такога ўказа! Затое я цябе, Яга, добра ведаю! Сыходзь адсюль, ня псуй свята!

    Баба-Яга: Так, я - Баба-Яга. А вы каго чакалі? Вясну? Як па мне, так зіма самае то! Каб яна са сваімі завеямі аж да лета была!

    Скамарох 2: Вось так нумар! Што ж рабіць цяпер?

    Скамарохі чухаюць патыліцы

    Скамарох 1: А я - ведаю!

    Ёсць звычай, стары вельмі,
    Усімі шанаваны на нашай зямлі:
    Сыходзіць зіма не хоча?
    Масленіцу запалі!

    Гучыць вясёлая музыка.
    Падбягаюць да пудзіла Масленіцы

    Баба-Яга: Ну вось, ізноў! Масленіца такая, Масленіца сякая, а пра мяне - ізноў забыліся!

    Скамарох 2: Забудзешся пра цябе, як жа! Не, каб са святам дапамагчы, народ павесяліць - толькі шкодзіш усім!

    Баба-Яга: А вы прасілі мяне дапамагчы? Можа, я - лепшая памочніца пры правядзенні святаў!

    Скамарох 1: Што ж, калі шкодзіць не будзеш - заставайся!
    Баба-Яга: І застануся! Я вам усім пакажу, як трэба весяліцца на свяце!

    Скамарох 2: (звяртаецца да гледачоў): Ну што, дазволім ёй застацца? Так таму і быць!
    Гучыць музыка.
    Баба-Яга становіцца памочнікам скамарохаў. Праводзіць конкурс “Мятла”.
    (На снезе змейкай выстаўляюцца драўляныя калоды. Іх трэба расставіць на адлегласці 30 сантыметраў адзін ад аднаго. Затым удзельнік садзіцца на мятлу і пачынае змейкай аббягаць калоды. Усё трэба зрабіць максімальна хутка, але пры гэтым не збіць ні адной кеглі.)

    Вакальныя нумары

    Скамарох 1. Баба-Яга зусім нас збіла з панталыку. Мы ж збіраліся пабаіць вам пра тыдзень Масленіцы. Дык вось, другі дзень называецца «Зайгрышы». У гэты дзень каталіся з гор, каб доўгі лён рос. А я абвяшчаю конкурс знаўцаў народнай мудрасці. Я падрыхтавала для вас некалькі пытанняў:
    • Якія масленічныя звычаі вы ведаеце?
    • Якія народныя прыказкі і прымаўкі пра Масленіцы вы ведаеце?

    Па чарзе адказваюць на пытанні.
    Той, хто назваў апошні адказ - пераможца.

    Скамарох 2: Вось і надышоў трэці дзень Масленіцы, які называецца "Ласунак".
    Адгадайце, што гэта:
    Круглы, а не кола,
    Гарачы, а не сонца,
    Не пірог, а з’есці можна.
    Вядома, гэта блін. У сераду на Масленіцу цешчы пяклі іх і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць. Масленіца славіцца сваімі блінамі. Бліны пякуць розныя: вялікія, маленькія, а галоўнае - круглыя, як сонейка. Бо гэта ж сімвал сонца.
    Скамарох 1: А я абвяшчаю наступны конкурс. Той, хто адкажа, колькі бліноў у гэтай горцы, будзе лічыцца самай лепшай цешчай, ці самым лепшым зяцем. ( Бліноў 7, так як 7 дзён у Масленіцы).

    Гучыць музыка.
    Пераможцу ўручаюць бліны.

    Скамарох 2: А чацвёрты дзень - мой самы любімы. Ён завецца «Разгуляй-чатвярток». Лічылася, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаваранак.

    Скамарох 1. А зараз зноў гульня. Запрашаем 5 жадаючых хлопцаў. Кожны з вас атрымае птушачак ( складзеныя з паперы самалёцікі). Вам трэба адправіць сваіх птушачак як мага далей. Чые птушачкі даляцяць далей, той і пераможца.

    Гучыць музыка.
    Удзельнікі па чарзе пускаюць самалёцікі. Пераможцу частуюць аладкамі.

    Скамарох 2: Прыйшоў пяты дзень Масленіцы, які называўся “Цешчыны вячэркі”. У гэты дзень зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі. Ну, а калі цешчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваці. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі? Вось мы зараз паглядзім, ці ўмеюць нашы хлопцы бліны пячы. ( Хлопцам даюць патэльні.) Вы павінны будзеце паставіць патэльню на пліту, але спачатку мы вам вочы завяжам. А вы, паважаныя гледачы, не проста назірайце, а падказвайце хлопцам, куды ісці, улева ці ў права.

    Гучыць музыка.
    Хлопцам завязваюць вочы, раскручваюць, ідзе гульня.

    Скамарох 1. Вось наш пераможца. Добры зяць у цешчы будзе. Вось табе пачастунак, частуйся, калі ласка, нашымі блінамі і сядай на месца.

    Пераможца садзіцца на месца

    Скамарох 2: Так мы з вамі добра весяліліся, што дачакаліся шостага дня Масленіцы. У гэты дзень нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню.

    На сцэне з’яўляецца вядучая з абручом
    Скамарох 1. Паслухай, а што табе нагадвае гэты абруч?

    Скамарох 2. Ой, абруч, ён круглы, як сонейка. А на масленіцу вялікая пашана была тым рэчам і дзеянням, якія нагадваюць сонца. І бліны круглыя ды жоўтыя, і колы, якія часта запальвалі, таксама круглыя.

    Скамарох 1. Нават на конях ездзілі вакол вёскі, каб адзначыць кола. А мы зараз усё забылі. Але гуляць з абручамі таксама любім.

    Скамарох 2. О, гэта вельмі масленічная гульня. Давайце і мы з вамі згуляем. Запрашаем 4 жадаючых дзяўчыны. Падыходзьце, калі ласка. Паглядзім, каторая з вас самая спрытная. Тая дзяўчына, якая даўжэй пракруціць абруч, і будзе пераможцай.

    Гучыць музыка.
    Дзяўчаты круцяць абруч

    Скамарох 1: Вось і прыйшоў час развітацца са спадарыняй Масленіцай, таму што сёмы дзень - развітанне.

    Скамарох 2: Каб масленіца вярнулася на наступны год, давайце прамовім усе разам чароўныя словы: «Масленіца, бывай, на наступны год прыязджай!»

    Гуцыць музыка.
    Спальваюць пудзіла Масленіцы

    Канцэртная праграма

  9. #82

    НЕ ПРАВИЛЬНО НАПИСАЛА(НЕ ВСЕ ТОЛКОМ КОПИРОВАЛА) ВЫСЫЛАЮ весь сценарий
    Сцэнарый народнага гуляння “Масленіца румяная”

    ( За сцэнай):
    Гэй, народ!
    Збірайся!
    К нам вясна ідзе,
    Сонейка нясе!
    З намі разам пойдзем
    І вяселле знойдзем,
    Будзем песні спяваць
    Весяліцца, гуляць
    Ды вясну гукаць!

    Гучыць музыка.
    На сцэну выбягаюць скамарохі

    Скамарох 1. Прывiтанне, сябры!

    Скамарох 2. Вітаем усіх, хто часіну знайшоў, на наша свята пагуляць прыйшоў!Сёння мы з вамі паспрабуем правесці зіму і сустрэць вясну.

    Скамарох 1. А ў нас сёння Масленіца!
    Прыляцела ластавіца!
    Села-пала на калу,
    Кідала масла па каму.

    Скамарох 2. А мы Масленку чакалі –
    Усю нядзельку выглядалі.
    А мы думалі Масленка сем нядзелек,
    Ажно Масленка сем дзянёчкаў!

    Скамарох 1. А ці ведаеце вы, як святкавалі Масленіцу нашы продкі?
    Скамарох 2. Увесь Маслены тыдзень, ад панядзелка да нядзелі праводзіўся шумна. Нават па вечарах не працавалі. Хадзілі адзін да аднаго ў госці, а моладзь паўтарала каляднае гулянне.

    Скамарох 1. Якое ж свята без гульняў і песен. Мы запрашаем усіх жадаючых на румяную масленіцу. Сустракайте, для вас спявае вакальны народны ансамбль “Раніца”.

    Вакальныя нумары

    Скамарох 2. Ну што ж, а мы пачынаем. Першы дзень масленічнага тыдня называецца “Сустрэча”. У гэты дзень Масленку сустракалі і велічалі. Давайце і мы з вамі павітаем нашу Масленіцу і паклікаем на наша свята.

    Скамарох 1. Масленіца, Масленіца,
    Дай блинком паласавіцца.
    Прагані ад нас завеі!

    Скамарох 2. Пракаці на каруселі.
    Растапі халодны лёд,
    Хай вясна хутчэй прыйдзе!

    Скамарох 1. Вось і павіталі мы нашу Масленіцу. Толькі штосьці не ідзе яна да нас.

    Пад вясёлую музыку «заязджае» Баба-Яга верхам на мятле.

    Скамарох 2. А гэта яшчэ хто?

    Баба-Яга: Прывітанее вам, дзяучаты і хлапчукі, Манькі і Грышкі, Светкі і Танькі, Ягоркі і Ванькі! Ну, чаго не вітаецеся? Здрасьте, вам кажуць!

    Гледачы вітаюцца.

    Баба-Яга: Якія вы ўсе ўкормленыя! Я хацела сказаць: «выхаваныя».
    Так бы ўсіх і з'ела! Ой, глядзела б на вас і глядзела! Што, масленіцу сустракаеце? А вось яна я - тут!

    Скамарох 1: Якая ж ты масленіца? Ты - самая сапраўдная Баба-Яга!

    Баба-Яга: З чаго гэта ты ўзяў?

    Скамарох 2: А ты ў люстэрка на сябе паглядзі, і ты здагадаешся.

    Дае Бабе-Яге люстэрка

    Баба-Яга: А чаго тут глядзець? Бабулечка-красатулечка, ластаўка-касатачка, вось толькі валасы крыху раскудлаціліся.

    Папраўляе валасы

    Скамарох 2: А венік як жа? Дзе ты бачыла масленіцу верхам на мятле?

    Баба-Яга: Ты хіба не чуў новы ўказ: з гэтага года масленіца без мятлы - несапраўдная.

    Скамарох 1: Не ведаю я такога ўказа! Затое я цябе, Яга, добра ведаю! Сыходзь адсюль, ня псуй свята!

    Баба-Яга: Так, я - Баба-Яга. А вы каго чакалі? Вясну? Як па мне, так зіма самае то! Каб яна са сваімі завеямі аж да лета была!

    Скамарох 2: Вось так нумар! Што ж рабіць цяпер?

    Скамарохі чухаюць патыліцы

    Скамарох 1: А я - ведаю!

    Ёсць звычай, стары вельмі,
    Усімі шанаваны на нашай зямлі:
    Сыходзіць зіма не хоча?
    Масленіцу запалі!

    Гучыць вясёлая музыка.
    Падбягаюць да пудзіла Масленіцы

    Баба-Яга: Ну вось, ізноў! Масленіца такая, Масленіца сякая, а пра мяне - ізноў забыліся!

    Скамарох 2: Забудзешся пра цябе, як жа! Не, каб са святам дапамагчы, народ павесяліць - толькі шкодзіш усім!

    Баба-Яга: А вы прасілі мяне дапамагчы? Можа, я - лепшая памочніца пры правядзенні святаў!

    Скамарох 1: Што ж, калі шкодзіць не будзеш - заставайся!
    Баба-Яга: І застануся! Я вам усім пакажу, як трэба весяліцца на свяце!

    Скамарох 2: (звяртаецца да гледачоў): Ну што, дазволім ёй застацца? Так таму і быць!
    Гучыць музыка.
    Баба-Яга становіцца памочнікам скамарохаў. Праводзіць конкурс “Мятла”.
    (На снезе змейкай выстаўляюцца драўляныя калоды. Іх трэба расставіць на адлегласці 30 сантыметраў адзін ад аднаго. Затым удзельнік садзіцца на мятлу і пачынае змейкай аббягаць калоды. Усё трэба зрабіць максімальна хутка, але пры гэтым не збіць ні адной кеглі.)

    Вакальныя нумары

    Скамарох 1. Баба-Яга зусім нас збіла з панталыку. Мы ж збіраліся пабаіць вам пра тыдзень Масленіцы. Дык вось, другі дзень называецца «Зайгрышы». У гэты дзень каталіся з гор, каб доўгі лён рос. А я абвяшчаю конкурс знаўцаў народнай мудрасці. Я падрыхтавала для вас некалькі пытанняў:
    • Якія масленічныя звычаі вы ведаеце?
    • Якія народныя прыказкі і прымаўкі пра Масленіцы вы ведаеце?

    Па чарзе адказваюць на пытанні.
    Той, хто назваў апошні адказ - пераможца.

    Скамарох 2: Вось і надышоў трэці дзень Масленіцы, які называецца "Ласунак".
    Адгадайце, што гэта:
    Круглы, а не кола,
    Гарачы, а не сонца,
    Не пірог, а з’есці можна.
    Вядома, гэта блін. У сераду на Масленіцу цешчы пяклі іх і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць. Масленіца славіцца сваімі блінамі. Бліны пякуць розныя: вялікія, маленькія, а галоўнае - круглыя, як сонейка. Бо гэта ж сімвал сонца.
    Скамарох 1: А я абвяшчаю наступны конкурс. Той, хто адкажа, колькі бліноў у гэтай горцы, будзе лічыцца самай лепшай цешчай, ці самым лепшым зяцем. ( Бліноў 7, так як 7 дзён у Масленіцы).

    Гучыць музыка.
    Пераможцу ўручаюць бліны.

    Скамарох 2: А чацвёрты дзень - мой самы любімы. Ён завецца «Разгуляй-чатвярток». Лічылася, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаваранак.

    Скамарох 1. А зараз зноў гульня. Запрашаем 5 жадаючых хлопцаў. Кожны з вас атрымае птушачак ( складзеныя з паперы самалёцікі). Вам трэба адправіць сваіх птушачак як мага далей. Чые птушачкі даляцяць далей, той і пераможца.

    Гучыць музыка.
    Удзельнікі па чарзе пускаюць самалёцікі. Пераможцу частуюць аладкамі.

    Скамарох 2: Прыйшоў пяты дзень Масленіцы, які называўся “Цешчыны вячэркі”. У гэты дзень зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі. Ну, а калі цешчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваці. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі? Вось мы зараз паглядзім, ці ўмеюць нашы хлопцы бліны пячы. ( Хлопцам даюць патэльні.) Вы павінны будзеце паставіць патэльню на пліту, але спачатку мы вам вочы завяжам. А вы, паважаныя гледачы, не проста назірайце, а падказвайце хлопцам, куды ісці, улева ці ў права.

    Гучыць музыка.
    Хлопцам завязваюць вочы, раскручваюць, ідзе гульня.

    Скамарох 1. Вось наш пераможца. Добры зяць у цешчы будзе. Вось табе пачастунак, частуйся, калі ласка, нашымі блінамі і сядай на месца.

    Пераможца садзіцца на месца

    Скамарох 2: Так мы з вамі добра весяліліся, што дачакаліся шостага дня Масленіцы. У гэты дзень нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню.

    На сцэне з’яўляецца вядучая з абручом
    Скамарох 1. Паслухай, а што табе нагадвае гэты абруч?

    Скамарох 2. Ой, абруч, ён круглы, як сонейка. А на масленіцу вялікая пашана была тым рэчам і дзеянням, якія нагадваюць сонца. І бліны круглыя ды жоўтыя, і колы, якія часта запальвалі, таксама круглыя.

    Скамарох 1. Нават на конях ездзілі вакол вёскі, каб адзначыць кола. А мы зараз усё забылі. Але гуляць з абручамі таксама любім.

    Скамарох 2. О, гэта вельмі масленічная гульня. Давайце і мы з вамі згуляем. Запрашаем 4 жадаючых дзяўчыны. Падыходзьце, калі ласка. Паглядзім, каторая з вас самая спрытная. Тая дзяўчына, якая даўжэй пракруціць абруч, і будзе пераможцай.

    Гучыць музыка.
    Дзяўчаты круцяць абруч

    Скамарох 1: Вось і прыйшоў час развітацца са спадарыняй Масленіцай, таму што сёмы дзень - развітанне.

    Скамарох 2: Каб масленіца вярнулася на наступны год, давайце прамовім усе разам чароўныя словы: «Масленіца, бывай, на наступны год прыязджай!»

    Гуцыць музыка.
    Спальваюць пудзіла Масленіцы
    Канцэртная праграма

Страница 6 из 6 ПерваяПервая ... 23456

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru