Страница 3 из 6 ПерваяПервая 123456 ПоследняяПоследняя
Показано с 31 по 45 из 84

Тема: Белорусские праздники

  1. #31
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    МАСЛЕНIЦА ( Масленка, Сырная сядмiца, Запусты)

    ( паказ - расповяд )
    Сцэнарый складзены настаўнiцамi этнашколы Вiкторыяй Яршовай, Бярнардай Iвановай i Фаiнай Таранавай.


    Дзеючыя асобы:
    4 зазывальнiкi – скамарохi
    Карабейнiкi
    Маладая пара
    Хлопцы i дзяўчаты

    Памяшканне ўпрыгожана посцiлкамi, вышыванкамi, малюнкамi, вырабамi з глiны i саломы, лялькамi, кветкамi. Карабейнiкi прапануюць свой тавар (вырабы з глiны, саломы, вышыўку:
    1-шы карабейнiк: Цацкi, ласункi, прысмакi! Не стойце там, каля дзвярэй - да нас праходзьце весялей!
    2-гi: Праходзьце хутчэй - пазнаёмлю з цацкай: з саламянай, вышыванай i з глiнянай - вось такой!
    3 – цi: Вось глядзiце: цацкi глiняныя, па бабульчыных казачках знаныя. З глiны зробленыя - у агнi загартаваныя!
    4 – ты: А вось цацкi саламяныя, як агеньчыкi - сонцам льюцца з iх на нас залатыя праменьчыкi!
    5 – ты: Мудрыя словы хутчэй успамiнайце! Прыгожую выцiнанку, не скупiцеся, купляйце!
    1 – шы: Марожанае, пiрожнае, пернiкi, цукеркi! Ласуйцеся, а ў рэшата адкладвайце паперкi!
    З'яўляюцца Зазывальнiкi-скамарохi :
    1-шы: Прыйшла да нас Масленiца, масленка, сырнiца!
    2 – гi: Будзем запусты святкавацi, Масленку вiтацi!
    3 – цi: Усiм людзям паглядзеннечка, усiм людзям пагуляннечка!
    4 – ты: Вашыя вочы да дзiваў ахвочы!
    1 – шы: Масленiца палiзуха - сыр, масла палiзала!
    2 – гi: Будзе Масленка - будзе ля пупа красненька!
    3 – цi: Масленка з блiнамi, а пост з грыбамi!
    Уваходзяць удзельнiкi свята,дзяўчаты ў хустках з доўгiмi кутасамi "каб рос лён"
    Яны нясуць Масленiцу, упрыгожаныя стужкамi шасты, гармонiкi. Усе спяваюць песню
    "А на гарэ..."
    А на гарэ,на гарэ дый на камянiцы,
    Масленiца, масленiца!
    Як убачыў дзяцюк дзеўку,скiнуў рукавiцы,
    Масленiца, масленiца!

    А на гарэ, на гарэ дый на камушочку,
    Масленiца, масленiца!
    Як убачыў дзяцюк дзеўку, скiнуў i сарочку,
    Масленiца, масленiца!

    Пачынаецца расповяд пра масленiцу, яго вядуць па чарзе ўсе ўдзельнiкi.
    - Масленiца - старажытнае свята, якое ўзнiкла ў нашых продкаў задоўга да прыняцця хрысцiянства. У даўнiя дахрысцiянскiя часы Масленiцу святкавалi амаль на працягу месяца ў час веснавога сонцастаяння.
    - Пасля прыняцця хрысцiянства гэта свята захавалася, але хрысцiянскага пераасэнсавання не атрымала.
    -Фалькларысты i этнографы лiчаць, што святкаванне Масленiцы звязана з ушанаваннем ахоўнiка жывёлы - бога Вялеса. З прыняццем хрысцiянства адным з цэнтральных момантаў Масленiцы стаў чацвер - пачатак свята. У гэты дзень ўшаноўваўся Святы Уласiй. Уласiю ў 312 годзе язычнiкi адсеклi галаву за веру ў Хрыста. У многiх мясцiнах Беларусi i ў наш час масленiчны чацвер завуць "Святы Улас" або "Валос".
    - У гэты дзень жанчыны з самага ранку завiхалiся каля печы, рыхтавалi багатую страву са свiнiны i ялавiчыны, пяклi блiны: іржаныя, аўсяныя цi ячныя. Першы блiн, яшчэ гарачы, клалi на дахавае акенца для продкаў.
    - Дагэтуль захаваўся звычай наведваць родзiчаў на масленiчным тыднi. У пятнiцу зяцi хадзiлi на блiны да цешчы, а ў суботу сваякоў прымалi нявесткi. Абавязковымi гасця-
    мi ўсiх святочных застолляў былi: бабка-павiтуха i хросныя бацька i мацi.
    - Масленiчныя звычаi звязаны са старажытнымi звычаямi провадаў зiмы i сустрэчы вясны. Традыцыя святкаваць Масленiцу прасцiраецца ад Iспанii да Сiбiры. У краiнах Заходняй Еўропы свята вылiваецца ў агульны карнавал, у якiм пануе весялосць, роўнасць i адзiнства. Карнавальны характар мае святкаванне Масленiцы i ў асобных раёнах Расii.
    - У нас на Беларусi Масленiца не такая разгульная, але таксама вясёлая i гуллiвая. Сiмволiка Масленiцы нагадвае сонейка, яна круглай формы. Круглыя масленiчныя блiны, круглае кола, якое часта падчас свята вазiлi на санях, а потым ставiлi на шчасце ў цэнтр вогнiшча.
    - Дбайныя гаспадары на Масленiцу абнаўлялi санi: новыя санi зацягвалi на горку, на iх садзiлiся чалавек 20-25 i ляцелi з гары. Толькi такiя санi i будуць потым лёгкiя на хаду.
    - У многiх мясцовасцях на Масленiцу вешалi арэлi - прывязвалi доўгую вяроўку да моцнага сука дрэва i раскачвалiся як мага вышэй. На Уласа, у чацвер, гушкалiся таксама на варотах у гумне.
    - На Уласа аб'язджалi маладых коней, быкоў i валоў. Гэта традыцыя засталася ў дзiцячых гульнях i забаўлянках.
    - Вечарам на Масленiцу дзеўкi i бабы адпраўлялiся да маладых, якiя справiлi вяселле апошнi мясаед. Маладых вызывалi з хаты асаблiвымi песнямi, бралi ў кола, з песняй вадзiлi карагод.
    - Калi гурт жанчын сустракаў на вулiцы маладога нежанатага хлопца, да яго нагi прывязвалi кароткi, але тоўсты абрубак дрэва – як бы пакаранне за тое, што не ажанiўся ў мiнулы мясаед. Каб не насiць гэты цяжар, хлопец павiнен адкупiцца - даць жанчынам грашыма на пернiкi.
    - А гурт хлопцаў абыходзiў усе хаты на сяле, дзе была дарослая дзяўчына. Хлопцы цягнулi калодку па вулiцы, патрабуючы за яе выкуп. Iншы раз загароджвалi калодкай выхад з хаты, а гаспадары павiнны былi адкупiцца. Не прыпынiцца з калодкаю перад хатай, дзе жыла дзяўчына, лiчылася для яе вялiкай крыўдай.
    - Развiтальная, прабачальная бяседа адбывалася ў нядзелю. Пасля вячэры гаспадар садзiуся ў кут. Да яго падыходзiлi па чарзе ўсе родныя i, кланяючыся, гаварылi:
    "Прабач, бацька родны, можа калi чым саграшыў перад табою, справаю цi языком."
    Пасля таго, як прабачэння папрасiлi ўсе сямейнiкi, гаспадар сыходзiў са свайго месца i, у сваю чаргу, прасіў даравання за свае грахi i памылкi.
    Пачынаюцца святочныя дзеяннi:
    1-шы Зазывальнiк: Душа наша, Масленiца - перапёлчыны твае костачкi, папяровае тваё цела, цукровыя вусны, салодкая мова, краса красная, каса русая, трыццацi братоў сястра, сарака бабуляў унучка, трох матуляў дачка ясачка, ты ж мая птушачка - мы цябе зазываем!
    Усе: Мас-ленi-ца! Ма-сле- нi-ца-а-а! Масленiца! ( на розныя лады)

    Прыязджае Масленiца "на канi".
    2-гi Зазывальнiк (з паклонам): Масленка, масленка, бывай, зiма красненька! Пачастуй блiном, напаi малаком! Як белы сняжочак - дай сыру кусочак!

    Песня "А ў нас сёння масленiца", выконваюць удзельнiкi
    3-цi Зазывальнiк: Добры вечар, людзi дабрадзеi! Ехалi мы да вас хто на вазе...
    4-ты Зазывальнiк: Хто на казе...
    1 – шы: А хто на кожнай назе па чарзе!
    2 – гi: Прывезлi ж мы вам смеху мяшочак...
    3 – цi: Чароўны гаршчочак, на рыбу кручочак!
    4 – ты: А мы Масленку даждалi, гару сырам набiвалi...
    1 – шы: Зверху маслам палiвалi!
    2 – гi: Хто з гары пракоцiцца, той яшчэ вароцiцца!
    3 – цi: Масленка катлiва - пакатацца мiла!
    4 – ты: Не зважайце на мундзiры - уступайце ў турнiры!
    1 – шы: Зараз будзем строiць смешкi - запрашаем на пацешкi!
    2 – гi: Пасмяяцца ўсе запрошаны - пачынаем скамарошыны !
    3 – цi: Хто умее весялiцца - той гора не баiцца !
    4 – ты: Вас чакаюць гульнi, жарты...
    1 – шы: ...Быць пахмурным тут не варта!

    На вулiцу выходзяць маладыя, iх закiдваюць "снежкамi" з ваты або паперы, бяруць у кола i з песняй водзяць карагод,а маладыя "цалуюцца". Песня "Ой, Маслен-
    ка..." выконваюць удзельнiкi.
    Гульнi: перацягванне каната, гушканне на арэлях.
    2 – гi: Танцы й карагоды не выходзяць з моды! Хай гучаць песнi ў нас на прадвеснi!
    Гэй, народ, станавicя ў карагод!

    Выконваецца танец-карагод "Крывы танок",
    3 – цi: Наша Масленка гадавая, яна госця дарагая!
    4 – ты: Яна пешая к нам не ходзiць - усё на конiках раз'язджае.
    1 – шы: Што бы конiкi былi вараныя, штобы слугi былi маладыя!
    Ловяць i "аб'язджаюць" наравiстага жарэбчыка. Выконваецца песня "Запрагу я шэрага сабаку "
    Запрагу я шэрага сабаку
    Ды й паеду у горад па табаку.
    Масленая, шчаслiвая
    Расцягнiся да Вялiкадня!

    Я думала Масленкi сем нядзель,
    Ажно тае Ммасленкi - адзiн дзень.
    Масленая, шчаслiвая,
    Расцягнiся да Вялiкадня!

    Гучыць у выкананнi ўдзельнiкаў вяснянка i добрыя пажаданнi:
    - Тым, хто радзiўся, каб весялiўся !
    - Хто пасварыўся, каб памiрыўся!
    - Хто спрацаваўся, каб мацаваўся!
    - Каб дзяды не ведалi бяды, а ўнукi не бачылi мукi!
    Каб нiколi рукавок не быў за ручнiчок!
    Каб вялiся свiннi i авечкi, а мы ўсе жылi як чалавечкi!!!

    Ад'езд Масленiцы:
    1 - шы Завiтальнiк: Палiць не будзем, тапiць не будзем: у свае харомы адпраўляем,
    а самi Масленiцу на вечарыне дагуляем!
    Аркестр iграе розныя танцы, усе танчаць.
    1 - шы Завiтальнiк: Не спяшайцеся адыходзiць - запрашаем за цешчын стол
    масленiчнай ежы пакаштаваць!
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  2. 2 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019), solnet (01.01.2019)

  3. #32
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    ГРАМНІЦЫ

    ( па матывах каляндарнага свята)
    Сцэнарый склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская.

    Дзеючыя асобы:
    Грамаўнік
    Грамаўніца
    Дзяўчаты
    Хлопцы
    Андрэй з калодай
    Пані
    Паніч
    Вазніца
    Павадыр мядзведзя
    Мядзведзь
    Гарэлыш
    Пужайла і Пужаніца – “нячысцікі”

    Хлопец. Добры дзень!
    Дзяўчына. Дзень добры!
    Хлопец. Сёння мы вам раскажым..
    Дзяўчына. Раскажым вам мы сёння...
    Хлопец. Пра тое, як вясна з зімою сустракаецца...
    Дяўчына. Пра тое, як зіма з вясною стракаецца..
    Хлапец. І свята гэтае нашы продкі называлі Грамаўнік!
    Дзяўчына. Называлі продкі нашы гэтае свята Грамаўніца!
    Хлапец. Грамаўнік!
    Дзяўчына. Грамаўніца!(Некалькі разоў паўтараюць, спрачаючыся)
    З’яўляецца хлопец у фраку
    Хлопец. Стрэчанне!
    Дзяўчына і хлопец. (Разам) Стрэчанне?
    Хлопец. Так адбылася, што на Беларусі свята гэтае мае некалькі назваў. Грамаўнік, Грамніца, Стрэчанне - гэта ўсё адно свята.
    Дзяўчына. То трэба скончыць спрачацца..
    Хлапец: Спрачацца скончыць трэба..
    Дзяўчына. Свята трэба пачаць..
    Хлопец. Пачаць трэба свята… Паважанае спадарства, час запаліць грамнічныя свечкі .

    Кампазіцыя - эцюд «запальванне грамнічных свечак»
    Дзяўчаты і хлопцы.( Кажуць па чарзе)
    -Ой, выйдзем, дзевачкі, на новае лета, зімавалі - не спявалі, вясну чакалі.
    - Грамніца- зімы палавіца.
    - Грамніцы- хлеба палавіца, а зімы трэцяя частка.
    - Прыйдзі, прыйдзі , вясна, прыйдзі, прыйдзі, красна, да нас у таночак, прынясі нам збожжа, прынясі нам красак, каб нам звіць вяночак.

    З’яўляюцца Пужайла і Пужаніца, «нячысцікі» у страшных масках, пужаюць і казычуць усіх, гасяць агонь на свечках (музычная кампазіцыя «злыя духі»)
    Пужайла. Го-го-го.. мароз!
    Пужаніца. Гоо-го-го..завіруха!
    Пужайла. Пойдзем мы ў згодзе ўдваіх скакаці. Людзям перашкодзім мы вясну гукаці.
    Пужаніца. Каб хучэй мароз з’явіўся ды завіруха разгулялася, ды ўсіх бы разагналі, каб і з сваіх хацін не высунулі носа.
    Пужайла. Вось калі б нам раздолле было, а то, бач ты, цяпла ім захацелася, --вясны чакаюць..!
    Дзяўчына. Што рабіць?
    Хлопец Трэба дапамогі прасіць.
    Павадыр мядзведзя.
    - Мядзьведзь, мядзьведзь, разгонь тучу, дам табе аўса кучу.
    Мядзьведзь рыкае на «нячыстую сілу», яна хаваецца
    Павадыр мядзведзя.
    Добры мішка, прасі за сваю службу, чаго жадаешь?
    Мядзведзь.
    Сонейка, сонца, выгляні ў акенца,
    Пасвяці нам трошку, дам табе гарошку.
    Хлопец.
    Соўнейка- ядрушка, выблесні, выгляні!
    Твае дзеткі на паветке сыр калупаюць -
    Людзям раздаваюць.
    Людзям па ложцы, а нам ні па крошцы.
    Дзяўчына.
    Сонца, сонца, выблесні ў аконца!
    Я тваю матку відзела: на камушку сядзела,
    Іголачкі істрыла, мяшэчкі мыла, намётачкі бяліла!

    Усе выконваюць песню «Свяці, свяці сонейка..»
    «Нячыстая сіла» выцягвае драўляную калоду, моцна стукае па ёй, пужаючы ўсіх.
    Дзяўчына.
    Кацілася калода, каля панава гарода,
    Пыталіся ў Бога, што заўтра дождж ці пагода?
    Пагода, пагода гу-у-у..
    Хлапец.
    Гнілая калода, ці будзе заўтра пагода?
    Калі будзе - адгукніся, а не будзе- заікніся.
    (Б’е па калодзе і чакае, які будзе адказ)
    Дзяўчына.
    Андрэйка - калода, што заўтра будзе ,
    Дождж ці пагода?
    Б-з-з.
    Андрэй.
    Калода, калода, ці будзе заўтра пагода?
    Як цяпер то пушчу, а заўтра, то заб’ю.
    Усе.
    Калода, калода, калі будзе пагода?
    Як цяпер, то ляці, як у чацверг, то сядзі!

    Дзяўчаты і хлопцы разганяюць «нячыстую сілу».
    Музычная кампазіцыя «запальванне грамнічных свечак»
    Дзяўчына. Святое стрэчанне свечы сукае, лета сустракае.
    Хлопец. Каб запліць грамнічныя свечкі трэба здабыць жывы агонь.

    Лічылкай выбіраюць таго, каму можна даручыць адказную справу здабывання агню
    Дзяўчына.
    Эна- бэна дудкі, - гаспадар малюткі,
    Гаспадыня яшчэ менша, і, напэўна, разумнейша.
    Села баба на барону, паехала ў госці
    І нарвала траўкі,
    Хто траўку знайшоў, той вон пайшоў.

    Той, каго выбралі, распачынае здабываць агонь, тручы брусы дрэва адзін аб другі.
    Усе.
    Гары гары гарка,
    Прыедзе кухарка,
    Кухарка- на карове,
    Кухар- на кабыле,
    Цёці на цялятках,
    Слугі на шчанятках.

    Спроба запаліць агонь, тручы брусы дрэва адзін аб другі не ўдалася, таму зноў лічылкай выбіраюць таго, хто будзе здабываць жывы агонь.
    Хлопец.
    Петушок, петушок, залаты грабянёк,
    На саломцы спаў, - ён рана ўстаў,
    Па вадзічку пайшоў, маладзічку знайшоў,
    Маладзічка дабра яму штонікі дала,
    Ён і тыя не знасіў, і другія папрасіў.

    Агонь імкнуцца здабыць удараючы камяні адзін аб другі.
    Усе.
    Гары, гары гарка,
    Прыедзе кухарка
    І прывязе кока
    Дай залепіць вока.

    Агонь не хоча загарацца.
    Дзяўчына. Як жа нам грамнічныя свечкі запаліць?
    Хлопец. Можа нам агню ў гарэлыша папрасіць?
    Усе гуляюць у гульню “Гарэлыш”
    (глядзі Гульні.Забавы.Ігрышчы./ Склад. Лозка А.Ю. Мінск.2000.)
    Усе.
    Гары, гары ярка, прыедзе Захарка
    У чырвонай шапцы - сам на лашадцы
    Жана на кароўцы, дзеці на сабачках,
    Казёл ў кафтане, каза ў сарафане,
    Вуткі ў будке! Тараканы! Біце ў барабаны!

    Усе ўдзельнікі выконваюць танец.
    Урэшце агонь загараецца, усе запальваюць ад яго грамнічныя свечкі.
    Удзельнікі выконваюць песню “Святыя Грамніцы”
    Дзяўчаты і хлопцы. ( З’яўляюцца і кажуць па чарзе)
    -Грамаўнік!
    -Грамніца!
    -Стрэчанне!

    З’яўляюцца «нячысцікі».
    Пужайла. Хто нас клікаў? Хе-хе-хе! (Здзекліва)
    Дзед пайшоў у грыбы, а баба ў апенькі,
    Дзед свае прасушыў, а бабіны макрэнькі.
    Пужаніца.
    А дзед- дзядуленька , а дзе твая бабуленька?
    Пужайла і Пужаніца. (Разам).
    Нету, нету, да няма ж,- паехала на кірмаш.
    А ці чорт яе панёс, не памазаўшы калёс.
    Дзяўчына. (Звяртаючыся да «нячысцікаў»)Мікіта, ці ты та?
    Пужайла. Не я то - мой тата.
    Хлопец. Мікіціха дзяжу месіць,
    Дзяўчына. А Мікіта чэшыць,
    Хлопец. Мікіта дровы сячэць,
    Дзяўчына. А Мікіціха бліны пячэць,
    Хлопец. Сячэць дровы яловыя,
    Дзяўчына. Пячэць бліны паловыя.
    Хлопец. Касы заяц нанёс яец,
    Дзяўчына. Вывеў дзяцей - касых чарцей.

    Выганяюць «нячысцікаў», каб яны не першкаджалі добрай справе.
    Усе. (Разам)
    Наталля, пралля,
    Кузьма- вераценнік.
    Пайшоў у бярэзнік,
    Сабакі дагналі,
    Нагу адарвалі.
    Пужайла. (Жаласна) Вясна красна наступае, вадой лугі залівае,
    Што не прайсці не праехаць, свайго роду не праведаць.
    Пужаніца. (Амаль плачыць) Ой, вясною, за вадою, а ў лецечку - за жнівамі, а зімою за снягамі, не прайсці і не праехаць.
    Дзяўчына. (Супакойвае)
    Дзіця ж маё маладое, ты вясною- на чоўнічку, ты ў лецечку- у нядзелечку,
    А ў зімачку ў палазочку, - такі ж роду пераведай.
    Хлопец.
    А каб прыйшлі сапраўдныя Грамаўнік і Грамаўніца трэба нам добра павесяліцца!

    На возе едуць двое: Вазніца і Паніч.
    Паніч. Во, убіў я зайца, дык з яго сала было з цэлы пуд.
    Вазніца. Во, пане, будзем ехаць праз мост, дык там Пярун брахуноў маланкай б’е.
    Паніч. А далека той мост?
    Вазніца. Ды не - во за гэтым лесам, дзе горка, а там луг, а там ужо зусім блізка.
    Паніч. Каб ты бачыў таго зайца - аднаго сала з яго было хунтаў з дзесяць.
    Вазніца. Вось ужо той мост хутка будзе відаць.
    Паніч. Ну, можа не дзесяць, але ж хунтаў пяць з таго зайца сала было.
    Вазніца. Мост той зусім слабы ад маланак Грамаўніка, ня ведаю ці вытрывае мост?
    Паніч. Ну, хоць сала на ім не было, а ўсе ж заяц быў не такі худы. А дзе ж той мост?
    Вазніца. А разышоўся, як заечае сала.

    Дзяўчына.
    Едзіць вясна, едзіць на залатым кані
    У зяленым саяні,
    На сасе седзячы, сыру зямлю аручы,
    Правай рукой сеючы, а смыком скародзячы.
    Едуць на возе Вазніца, Пан і Пані.
    Пані. Было гэта даўно-даўно.Сяджу аднойчы адна дома і раптам з’яўляецца стары. Я, - кажа ён, - цудатворац і магу вам сказаць, што праз некалькі хвілін у ваш дом Грамаўнік маланкай трапіць. Я перапалохалася! Што хочаш бяры, толькі зрабі, каб гэта не здарылася. І што вы думаеце - не трапіў Грамаўнік...
    Хлопец.
    Вязець, вязець вясна
    Вязець, вязець красна
    Ясны дзянёчкі,
    Чыстыя дажджочкі,
    Зялёныя травы,
    Красныя квяточкі
    Дзеўкам на вяночкі.
    Едуць на возе Пан, Пані, Паніч, Вазніца.
    Вазніца. Абарані, Божа, ад Перуновай маланкі, дык пастаўлю табе свечку!
    Паніч. Вазьніца, а дзе ж ты столькі воску возьмеш?
    Вазніца. Маўчы смаркач - абы толькі з балота выехаць...
    Удзельнікі выконваюць песню Песню «Вол бушуе...»
    Дзяўчаты і хлопцы. (Клічуць па чарзе):
    -Грамаўнік!
    -Грамніца!
    -Стрэчанне!

    З’яўляюцца сапраўдныя Грамаўнік і Грамаўніца.
    Пужайла і Пужаніца. (Спалохаўшыся). Не ўбіце, пашкадуйце нас. Пакрыйце нашу глупасць сваім розумам.
    Грамаўніца. Мы вас не будзем караць, калі вытрымаеце наш іспыт.

    Грамаўніца загадвае загадкі, «нячысцікі» просяць дапамогі і гледачоў
    Загадкі:
    -Вісіць сіта, залатое, навітае. Усе яго любяць, чакаюць, убачаць адразу заплачуць(Сонца).
    -Як зойдзе ў дом - не выганіш калом, а пара прыходзіць - ён і сам сыходзіць. (Прамень сонца).
    -Карова бяжыць, скура ляжыць. (Вада і лёд).
    -Дзед мост масціў без сякеры, без долата. (Лёд).
    -Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць. (Вада).
    -Бегла ліска каля ляску блізка, і не сцежкі, не дарожкі, толькі залатыя рожкі. (Маланка).
    -Ляцеў птах, на ваду бах, вады не скалыхнуў, на дно патануў.(Снег).
    Песня «А ў нас сёння Стрэчанне», выконваюць усе ўдзельнікі
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  4. 2 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    lav (22.01.2016), solnet (01.01.2019)

  5. #33
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    Пяшчотная матуліна мова
    Сцэнар ранішніка

    Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.
    Задачы:
    1. Фармаванне сістэмы духоўных каштоўнасцяў, такіх як сям’я (аўтарытэт бацькоў), сяброўства.
    2. Выхаванне любові да мастацкага слова.
    3. Развіццё цікавасці да вывучэння роднай мовы.
    4. Вызначэнне і падтрымка творчага патэнцыялу кожнага вучня.
    5. Выхаванне пачуцця ўзаемадапамогі і ўзаемапавагі, а таксама павагі да суседніх народаў і іх моў.
    6. Развіццё навыкаў самавыхавання, самакіравання.
    Ход мерапрыемства
    Гучыць сумная мелодыя, на сцэне дэкарацыі восеньскага пейзажу, з'яўляюцца вучні – вядучы і вядучая.
    Вядучы. Прывітанне, Аніка.
    Вядучая. Прывітанне, Казік! Чаму ты такі сумны?
    Вядучы. Няма настрою. Хацеў матулю павіншаваць са святам, але не ведаю, як! А ты чаму невясёлая?
    Вядучая. Нам настаўніца задала вершык вывучыць пра родную мову, а я ніяк не магу выбраць.
    Вядучы. А хочаш, я табе дапамагу?
    Вядучая. Я тое ж самае хацела табе прапанаваць. Давай думаць разам.
    Вядучы. А мне мама казала: “За двума зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш”. Як мы будзем дзве розныя справы адначасова рабіць?
    Вядучая. Не хвалюйся! Мы ж разам. Акрамя таго, можа, гэтыя справы не такія ўжо розныя.
    Разам. Мама, мова, мова, мама...
    Вядучы. Ой, прыдумаў!
    Вядучая. Ой, прыдумала!
    На экране з’яўляецца надпіс “Свята матулінай мовы”. Гучыць урачыстая мелодыя. Вядучыя звяртаюцца да гледачоў.
    Вядучы. Добры дзень, паважаныя сябры!
    Вядучая. Запрашаем вас на свята матулінай мовы!
    Вучань чытае верш А. Пысіна “Дала мне маці гэту мову...”.
    Дала мне маці гэту мову,
    Каб не нямым прыйшоў у свет.
    Дала мне маці гэту мову
    Як спадчыну і запавет.
    З такою моваю не сорам
    I да суседзяў – хоць на Марс.
    З любым народам мы гаворым,
    I людзі разумеюць нас.
    Вядучы. Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, шчырасці, пяшчоты.
    Вучаніца чытае верш Я. Крупенькі “Мама”.
    Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее
    За дзяцей хвалявацца і перажываць.
    Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее
    Немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.
    Так, як маці, ніхто цябе не зразумее,
    Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.
    Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,
    Не, ніхто не заменіць, матуля, цябе...
    Вядучы. Аніка, як ты думаеш, якое самае запаветнае жаданне нашых мам?
    Вядучая. Я думаю – бачыць сваіх дзяцей шчаслівымі.
    Вядучы. А шчаслівымі – гэта як?
    Вядучая. Ой, Казік, любіш ты загадкі загадваць!
    Вядучы. Люблю! Я іх столькі ведаю!
    Вядучая. А хтосьці любіць адгадваць загадкі.
    Вядучы (звяртаецца да гледачоў). Ну, слухайце! А Аніка мне дапаможа.
    Вядучыя загадваюць загадкі па чарзе, пасля адказаў гледачоў на экране з’яўляюцца малюнкі-адгадкі.
    Нос вусаты, лоб паласаты,
    хвосцік пушысты, сам кіпцюрысты.
    (Кот)
    У лазню ідзе чорным, выходзіць чырвоным.
    (Рак)
    Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,
    а кветка – пырх і паляцела.
    Завецца як жа кветка тая,
    што крылцы мае і лятае?
    (Матылёк)
    Круглы, як мяч, салодкі, як мёд,
    зверху зялёны, а ўнутры чырвоны.
    (Кавун)
    На лузе браточкі з адной сямейкі:
    залатыя вочкі, беленькія вейкі.
    (Рамонкі)
    Чорная карова ўсіх папарола,
    белая прыйшла – усіх падняла.
    (Дзень – ноч)
    Хвалюе водарам, красою,
    але няпроста ўзяць рукою:
    галава – пахучая,
    тулава – калючае.
    (Ружа)
    Маленькі сам, нос доўгі, колкі,
    танчэй, вастрэй любой іголкі.
    Пакуль ляцеў – усё крычаў,
    а толькі сеў – і замаўчаў.
    (Камар)
    Я расту не на ствале,
    я заўсёды на стале.
    Мяне ўкусіш, небарача,
    дык адразу і заплачаш.
    (Цыбуля)
    Вядучы. Колькі цікавага ў нашай мове! Калі мы былі маленькія, мамы вучылі нас першым словам, загадвалі загадкі, спявалі калыханкі.
    Вядучая. З матчынай калыханкі, бы з чысцюткай крынічкі, пачынаецца ўсё лепшае ў чалавеку.
    З’яўляюцца лясныя жыхары (вожычыха, зайчыха, салавей, варона).
    Вядучы. Цікава, пра што яны там спрачаюцца?
    Вядучая. Давай паслухаем!
    Вядучы. А мне мама казала, што падслухваць чужыя размовы непрыгожа.
    Вядучая. Гэта калі б мы да іх у лес прыйшлі, а калі яны да нас завіталі, значыць ім наша дапамога патрэбна.
    Вядучы. Ну, гэта іншая справа! I няхай яны сябе адчуваюць у нас, як у казачным лесе.
    На экране малюнак з надпісам “Казачны лес”.
    Інсцэніруецца казка А. Ахмедавай “Калыханка” (гл. падручнік “Буслянка” 3 клас / уклад. А. В. Вольскі, I. А. Гімпель. – Мінск, 1997.) – Потым дзяўчынкі выконваюць песню “Калыханка”.
    Вучаніца чытае верш М. Танка “Усіх нас гадуюць матчыны казкі”.
    Усіх нас гадуюць матчыны казкі.
    Яны вучаць родную мову любіць,
    З няпраўдай змагацца,
    а з праўдай дружыць
    I аб недасяжным і сонечным марыць.
    Вядучая. Цікава, лясныя жыхары у нас дапамогі прасілі, а самі нам дапамаглі – нагадалі пра матуліны казкі.
    Вядучы. Вось як добра быць гасціннымі і ветлівымі: чаму-небудзь добраму ад гасцей навучышся.
    Вядучая. Дарэчы, аб ветлівасці: прыгадаем, як трэба вітацца на нашай роднай мове.
    Вучань чытае верш В. Віткі “Чатыры пажаданні”.
    Добра, калі ты змалку
    Можаш вітаць людзей.
    Раніцай: “Добрага ранку!”
    I апаўдня: “Добры дзень!”
    Увечары пры сустрэчы
    Знаёмым сказаць: “Добры вечар!”
    А соннаму сонейку нанач
    I ўсім добрым людзям: “Дабранач!”
    Вядучы. Акрамя роднай, беларускай, мы вывучаем рускую, англійскую мову, а некаторыя пачалі вывучаць кітайскую. Цікава, навошта?
    Вядучая. Я думаю, што нашаму госцю з іншай краіны будзе прыемна, калі мы зможам павітацца з ім на яго роднай мове.
    Вучаніца чытае верш В. Жуковіча “Родная мова”.
    Мілая мова твая паэтычная,
    спеўная і гаваркая яна,
    свеціцца ўсёй чысцінёю крынічнаю,
    водарам дыхае,
    быццам вясна.
    Вучань чытае верш А. Канапелькі “Адкрываю, як свет, нанова...”.
    Адкрываю, як свет, нанова
    беларускае роднае слова,
    пералівістае – як каменьчык,
    вясёлкавае – як ручэй,
    цёплае – як агеньчык
    добрых тваіх вачэй.
    Вядучы. Гэтыя словы прысвечаны маці, а таксама прыгажосці роднай мовы, на якой трэба размаўляць так, каб кожнае слоўца зіхацела і пералівалася.
    Вядучая. Давайце паслухаем, што ў народзе кажуць пра маці.
    Паказваецца відэазапіс з выказваннямі дзяцей:
    • Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
    • Маміна крыло і ў дарозе цёплае.
    • Маміны рукі самыя мяккія.
    • Мякка спіцца на руках тваіх, мама.
    • Смачна спіцца на руках тваіх, мама.
    • Добра марыцца на руках тваіх, мама.
    • Самыя дбайныя рукі – матчыны.
    • Самае чуйнае сэрца – матчына.
    • Самае шчырае сэрца – матчына.
    • Самая светлая радасць – матчына.
    Вядучая. Маці дае нам мову, але і мова не пашкадавала пяшчотных, ласкавых слоў, каб аддзячыць матулям.
    Паказваецца відэазапіс з фотаздымкамі мам і выказваннямі дзяцей аб тым, якія ў іх мамы.
    Вядучы. Сапраўднае свята ў нас атрымалася: былі і казкі, і песні, і загадкі, і вершы.
    Вядучая. Я паспрабую напісаць верш сама, бо я столькі сёння пачула пяшчотных, вясёлкавых, пералівістых слоў, што яны самі сабою складаюцца ў верш.
    Вядучы. Я таксама прыдумаю вершык і падару яго маме, бо няма лепшага падарунка, як той, што ты робіш ад шчырага сэрца.
    Вядучая. Гэта табе таксама мама казала?
    Вядучы. Вядома!
    Гучыць музыка. Усе дзеці выходзяць на сцэну і па чарзе гавораць развітальныя словы:
    • Дзякуй табе, мова родная, за тое, што падарыла нам гэтае свята!
    • Дзякуй вам, матулі, затое, што падарылі нам жыццё!
    • Дзякуй вам, госці, за тое, што не забыліся прыйсці на наша свята!
    • Дарагія нашы матулі! Мы вас вельмі любім!
    А. У. ЗІНКЕВІЧ,
    Н. В. НЯБОРСКАЯ,
    настаўнікі гімназіі № 23 г. Мінска.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  6. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    Сиргеенко (01.03.2018)

  7. #34
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    Беларусь мая сінявокая
    СЦЭНАР РАНІШНІКА

    (На сцэне дзяўчынка і хлопчык у нацыяналь-ных касцюмах.)
    Хлопчык.
    Мяжуе з Польшчай, Украінай,
    Расіяй, Латвіяй, Літвой
    Твой родны край, твая Айчына,
    Жыццё тваё і гонар твой.
    I ты яе запомні імя,
    Як неба, сонца і зару.
    Твая зямля, твая Радзіма
    Названа светла — Беларусь.
    (Ю. Свірка.)
    Дзяўчынка.
    Я — дзяўчынка-беларуска
    3 васільковымі вачыма.
    Хоць малая, але знаю:
    Беларусь — мая Радзіма.
    Васількі ў світальным жыце.
    Вербы ніцыя над Сожам.
    Беларусь: Бярэсце, Свіцязь,
    Налібокі і Каложа.
    (П. Панчанка.)
    Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя васількі. Беларусь — наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? 3 песні маці, з роднага слова. Паслухаем вершы пра Беларусь.
    Хлопчык.
    Ёсць на свеце нямала прыгожых узлессяў,
    Ёсць на свеце нямала чароўных дарог,
    Толькі самыя лепшыя словы і песні
    Для цябе я навекі збярог.
    Як гаючы бальзам, п'ю твой вецер ласкавы
    I шапчу табе словы адданай любві.

    I не трэба ў жыцці мне пашаны і славы,
    Толькі сынам сваім назаві.
    (Г. Бураўкін.)
    Дзяўчынка.
    Ад ветру гнуцца вербалозы,
    Бяжыць дарога напрасткі.
    Мой край — бялюткія бярозы
    Абапал сіняе ракі.
    Высока ў небе вырай кружыць:
    Ляціць за сіні небакрай.
    Не забывай ніколі, дружа,
    Сваю зямлю, свой родны край. ^
    Мой край — лугі і пералескі,
    Крыніцы звон і шум лясны,
    Мой край — блакітныя пралескі
    На сцежках ранняе вясны.
    (Вера Вярба.)
    Вядучы. Мы, беларусы, ганарымся сваімі славутымі продкамі: Ефрасінняй Полацкай, Кіры-лам Тураўскім, Францішкам Скарынам. Нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч, Канстанцыя Буйло марылі аб незалежнай Беларусі з уласнай мовай і культурай і сваёй творчасцю, сваімі спра-вамі набліжалі гэты час. Яны любілі наш край і гэтую любоў адлюстроўвалі ў вершах.
    Дзяўчынка.
    Люблю наш край, старонку гэту,
    Дзе я радзілася, расла,
    Дзе першы раз пазнала шчасце,
    Слязу нядолі праліла.
    Люблю народ наш беларускі,
    Іх хаты ў зелені садоў,
    Залочаныя збожжам нівы,
    Шум нашых гаяў і лясоў...
    I песню родную люблю я,

    Што дзеўкі ў полі запяюць,
    А тоны голасна над нівай
    Пераліваюцца, плывуць.
    Усё ў краю тым сэрцу міла,
    Бо я люблю край родны мой,
    Дзе з шчасцем першым я спазналась
    I з гора першаю слязой.
    (К. Буйло.)
    Вядучы.
    Багатая беларуская мова прыказкамі, пры-маўкамі. Памерлі ўжо людзі, якія сказалі мудрыя словы, а прыказкі працягваюць жыць.
    Дзяўчынка і хлопчык (па чарзе).
    Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
    Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
    На Радзіме і паміраць лягчэй.
    У родным лесе і куст родны.
    У сваім краі, як у раі.
    Вядучы. А зараз правядзём гульню-конкурс "Хто хутчэй?". Будзем чытаць скорагаворкі. 2— Ехаў Пракоп з Пракопіхаю і малым Пракапя-няткам.
    На рэчцы Лука спаймаў рака ў рукаў.
    Вядучы. Сёння мы падрыхтавалі і хвілінку-весялінку.
    (Дзеці па чарзв расказваюць кароткія сме-шныя гісторыі.)
    Маленькі хлопчык прынёс дадому чарапаху.
    — Навошта яна табе? — пытаецца маці.
    — Хачу праверыць, ці праўда, што яна жыве 200 гадоў.
    * * *
    — Марынка, ты вельмі непаслухмяная дзяўчынка. Адны непрыемнасці праз цябе. Я ўся пасівела.
    — Мамачка, калісьці і ты, напэўна, не слуха-
    лася. Паглядзі, колькі сівых валасоў у бабулі.
    * * *
    — Дзядуля, а ты быў маленькі?

    — А як жа, унучак. I ў першы клас хадзіў, як і ты.
    — Відаць, смешны быў ты ў школе са сваёю
    барадою?
    * * *
    — Ты не бойся, — супакойвае маці сына перад кабінетам зубнога ўрача. — Нічога тут табе не зробяць.
    — Тады чаго мы сюды прыйшлі?
    Вядучы. Ці любіце вы загадкі? А як вы думаеце, для чаго загадваюць загадкі? Правільна, яны вучаць думаць, развіваюць кемлівасць, фантазію. Дык давайце падумаем разам.
    Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак.)
    Зубастыя, а не кусаюцца. (Граблі.)
    Высока стаіць, навокал глядзіць, у белай ка-
    шулі і люльку курыць. (Комін.)
    Каля носа ўецца, а ў рукі не даецца. (Дым.) А цяпер вы самі загадайце загадкі, і мы ўсе
    будзем іх адгадваць.
    (Дзеці прапануюць загадкі.)
    Вядучы. Паслухайце адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта.
    Прыслухаўся першы:
    — Відаць, жаўранак.
    — Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.
    А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
    — Ды гэта ж зямля наша спявае.
    Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас і песні, і танцы такія прыгожыя.
    (Дзеці выконваюць падрыхтаваны па выбару настаўніка танец і ўсе разам спяваюць белару-скую народную песню.)
    К. М. ЛЯШКЕВІЧ, настаўніца
    Астрамечаўскай сярэдняй школы
    Брэсцкага раёна.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  8. 2 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019), solnet (01.01.2019)

  9. #35
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    Калядаванне

    Ідучы па вуліцы, калядоўшчыкі спяваюць “На двары чорна хмара ўецца”, “Ой дзе ж мы ходзім”, а зайшоўшы на двор, “Добры вечар таму, хто ў гэтым даму”.
    Калі нехта з гаспадароў выходзіць на ганак, уперад выходзіць Пачынальнік.

    Пачынальнік: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
    А ці рады вы нам?
    Гаспадар: Рады, рады!
    Пачынальнік: То і вы нам да парады!
    Дазволіш , гаспадар, Каляду заспяваці ці так Калядзе даці?
    Гаспадар: Хачу, каб заспявалі!
    Звезданоша: А ўчора з вячора засвяціла зора
    А Божая Маці сына нарадзіла
    Мы прыйшлі, каб павіншаваць вас з Божым Нараджэннем.
    Спяваюць кант “Неба і зямля”
    Павадыр Казы : Мы не самі ідзём,
    Казу з сабой вядзём.
    Ідзём з далёкага краю,
    З-пад самага раю.
    Ну-ка, козачка, паскачы,
    Гаспадарам на новае лета,
    На добры ураджай!

    Гучыць песня “Го-го-го, каза”. Каза скача, потым валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай.

    Павадыр Казы: Стамілася наша козачка з далёкай дарогі, упала, прапала. Трэба даць ёй на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок.

    Гаспадар ідзе за пачастункам калядоўшчыкам, а яны спяваюць песню

    “На нова лета радзі, Божа, жыта”
    Гаспадар прыходзіць з пачастункам.

    Павадыр казы:
    Устань, козанька, расхадзіся, нашаму гаспадару нізка пакланіся.
    Пакланіся ўсім: і старым, і маладым,
    Закладай свае рогі, падбірай свае ногі.
    З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі.

    Каза падымаецца і кланяецца.

    Павадыр Мядзведзя: Мы не самі ідзём,
    Мядзведзя з сабой вядзём.
    Мядзьведзь у нас вучоны,
    Кіем ахрышчоны.
    Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі
    Ведае многія навукі,
    Паказвае цікавыя штукі.
    -Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца.
    -А як сусед з працы вяртаецца?
    -Як гаспадынька мужа сустракае?
    -Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?
    -Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?
    -Як гаспадар дровы коле?
    -А як сусед да гаспадыні заляцаецца?

    Мішка ўсё паказвае жэстамі.

    Павадыр Мядзведзя: Ну, малайчына Мішка, гаспадарам пакланіся.

    Мядзведзь кланяецца .

    Пачынальнік: Мы ведаем, што ў нашага гаспадара сынок –разумнік ёсць.
    Зараз мы праспяваем для яго песню.

    Спяваюць песню “Бегла старожа з чыстага поля”.

    Пачынальнік: Ведаем мы, што ў пана гаспадара дачушка ёсць,
    А прыгажунька , нібы каліна красная.
    Выйдзі, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся.

    Выходзіць дачка. Калядоўшчыкі спяваюць песню “Ой чыя то дачка”.

    Пачынальнік: Табе, прыгажунечка, песня спета.
    Песня спета ды насупраць лета,
    Каб вялікая расла , ды замуж пайшла,
    Бацьку з маткай вяселлем страсла .

    Выходзіць Цыган з Кабылаю.

    Цыган: Я таксама не адзін хаджу,
    Кабылу з сабой ваджу.
    Кабыла мая зусім маладая,
    Аж тры зубы ў роце мае,
    Як пачуе ў хаце сала,
    Пачынае іржаць, як дурная.
    Цыган: Ну, ці ёсць у гэтай хаце сала?

    Кабыла іржэ.

    Цыган : Гаспадар, купі маю кабылу.
    Гаспадар: А што яна рабіць умее?
    Цыган: Ой, ды яна ўсё робіць.
    Можа ваду піць,
    Можа са мною ў госці хадзіць,
    Можа сена есці,
    Можа са мною песні пеці.

    Калядоўшчыкі спяваюць “Юрачку”. Цыган з Кабылаю танчаць.

    Гаспадар: Добра, купляю тваю Кабылу.
    Цыган: Ну вось, Манечка, прадаў я цябе.

    Кабыла б’е Цыгана. Цыган уцякае ад Кабылы:
    Ой, ня біся, не прадам я цябе.
    Цыганкі прапануюць гаспадарам паваражыць па руцэ ці на картах,прадказваюць ім шчаслівыя падзеі ў гэтым годзе.

    Калядоўшчыкі прамаўляюць пажаданні гаспадарам:
    - Будзь, Ваша, здаровы ,
    Як рыжык баровы.
    Майце торбу грошай,
    Жывіце ў раскошы,
    Збожжа поўны клеці,
    Павагу ў свеце,
    Усяго даволі,
    А бяды- ніколі!
    А ці добра мы табе ,пан гаспадар, зрабілі?
    Мы жа ж твае нівачкі ўсе пазалацілі!
    - Судзі, Божа, гэтыя святы праважаці
    Ды і новых дачакаці!
    - А Каляда паехала далей
    Ніводнага двара не мінаючы,
    Са святам усіх вітаючы.
    Калядоўшчыкі выходзяць з хаты, пры гэтым спяваюць песню:
    “Ой, дзе ж мы ходзім, дзе пахаджуем”.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  10. 3 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019), solnet (01.01.2019), моз (10.09.2018)

  11. #36
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    Раз два тры, елачка, гары!

    Вядоўца. Добры дзень, дзеці!
    (Дзеці адказваюць.)
    Я, напэўна, не туды трапіла. Ішла на вясёлае навагодняе свята, чакала пачуць тут шмат смеху, жартаў, убачыць цудоўны навагодні настрой! А вы ўсе нейкія сумныя, прывіталіся са мной так ціха, што я амаль і не пачула... Давайце яшчэ раз паспрабуем павітацца. (Робіць невялікую паузу.) Добры дзень, дзеці!
    (Дзеці адказваюць ужо гучней.)
    Ну вось, цяпер зусім іншая справа. Цяпер я бачу, што трапіла якраз туды, куцы ішла. А каб канчаткова прагнаць адсюль сум, нудоту і наогул кепскі настрой, давайце, дзеці, возьмемся за рукі і ўсе разам спяём для нашай ёлачкі якую-небудзь вясёлую навагоднюю песеньку.
    (Усе водзяць карагод і спяваюць. Раптам у зале з’яўляюцца Баба Яга, два лесавікі і дзве кікімары.)
    Баба Яга. I куды гэта я трапіла, га?!
    (Лесавікі і кікімары паціскаюць плячамі.)
    У, дармаеды, нічога не ведаеце! (Вядоўцу) А куды гэта мы трапілі, га?!
    Вядоўца. Вы трапілі на вясёлае навагодняе прадстаўленне.
    Баба Яга. Якое яшчэ перастаўленне? Каго куды перастаўляць будзем?
    1-ы лесавік. А давайце елку пераставім.
    2-і лесавік. Правільна! Вось сюды! (Паказвае.)
    1-ы лесавік. Не, вось сюды! (Паказвае у процілеглы бок.)
    2-і лесавік. А я кажу: вось сюды! (Тупае нагой.)
    1-ы лесавік. А я... а я... а я зараз яктрэсну табе па чым патраплю!
    (Лесавікі пачынаюць бойку.)
    1-я кікімара (2-й кікімары). А мы чаго дарэмна час трацім? Давай таксама біцца! (Піхае яе.)
    2-я кікімара. Давай! (Піхае першую.)
    Баба Яга. Ды цішэй вы, акаянныя!
    (Лесавікі і кікімары спалохана заціхаюць.)
    Я думаць буду!
    (Прыстаўляе палец да лба і пачынае думаць. Уваходзіць Снегавік.)
    Снегавік (урачыста). Даводжу да вашага ведама, што Дзядуля Мароз і Снягурка ўжо выехалі і хутка будуць тут! Чакаючы іх, вам дазваляецца спяваць, танцаваць, вадзіць карагоды, гуляць у розныя цікавыя гульні і наогул не сумаваць!
    Вядоўца. Добра, мы пастараемся зрабіць усё так, як загадвае нам Дзядуля Мароз. Праўда, дзеці?!
    (Дзеці хорам згаджаюцца.)
    Баба Яга. Ур-р-а-а! (Падскоквае.) А я штосьці прыдумала!
    Вядоўца. Што вы такое прыдумалі?
    Баба Яга. Ух, што я прыдумала! Гэй, кікімаркі, лесавікі, за мной!
    (Баба Яга і яе світа выбягаюць.)
    Вядоўца (глядзіць ім услед). Дзіўныя нейкія госці... Не паспелі прыйсці, як зноў зніклі... (Снегавіку.) А ты, Снегавічок, з намі застанешся?
    Снегавік. Я б з задавальненнем, толькі спраў яшчэ шмат. (Выходзіць.)
    Вядоўца. Ну, добра. Пакуль Дзядуля Мароз і Снягурка яшчэ ў дарозе, давайце згуляем у якую-небудзь гульню. Ну, напрыклад... паадгадваем загадкі. (Вядоўца загадвае загадкі, дзеці адгадваюць.)
    Вядоўца. Малайцы, дзеці! (Глядзіць на гадзіннік.) А зараз давайце ўсе разам паклічам Дзядулю Мароза і Снягурку.
    Усе. Дзядуля Мароз! Снягурка!
    Вядоўца. Напэўна, яны не пачулі. Да¬вайце яшчэ раз і гучней!
    Усе. Дзядуля Мароз! Снягурка!
    Вядоўца. Вось цяпер у нас з вамі проста цудоўна атрымалася! Толькі вось... Дзе ж Дзядуля Мароз?
    (У зале зноў з’яўляюцца Баба Яга і яе світа. Яны ўпрыгожылі сябе бліскучымі навагоднімі цацкамі.)
    Баба Яга. Прывітанне, дарагія кікі-маркі... вой, не... дарагія дзеткі!
    Лесавікі. З Новым гадам вас!
    Вядоўца. З чым, з чым?
    Баба Яга. Ну, з Новым... гэтым... ну, годам жа! Няўжо незразумела?!
    Вядоўца. Ды мне наогул незразумела, хто вы такія.
    Баба Яга. Хто мы такія?! А што, па нас не бачна? (Паказвае ўпрыгожанні.) Я гэта... ну, як яе...
    (1-я кікімара штосьці шэпча ей на вуха.)
    Не, не гэта!
    (2-я кікімара таксама штосьці ей шэпча.)
    Ага, гэта, гэта! Я – снежная баба!
    Вядоўца (паціскае плячамі). Нічога не разумею! Якая такая снежная баба?
    Баба Яга. Ну, тая, якую вы чакаеце разам са снежным дзедам!
    Вядоўца. Выбачайце, але ж мы чакаем Дзядулю Мароза і Снягурку.
    Баба Яга. Вой, зусім забылася! Я ж і ёсць... гэта, як яе... Снягурка!
    Вядоўца (са здзіўленнем). Вы – Снягурка?!
    Баба Яга. А што, ненадобная?
    Вядоўца. Ну... ва ўсякім разе, я ўяўл-ла сабе Снягурку крыху інакш... А гэта тады хто? (Паказвае на лесавікоў.)
    Лесавікі (разам). Я – Дзядуля Мароз!
    Вядоўца. Выбачайце, але я не зразумела. Дык хто ж з вас Дзядуля Мароз?
    1-ы лесавік. Я, зразумела!
    2-і лесавік. Я! Я – Дзядуля Мароз! (Адпіхвае першага ў бок.)
    1-ы лесавік. Ах, ты вось як! Зараз як дам!
    2-і лесавік. Сам атрымаеш!
    (Лесавікі зноў пачынаюць бойку.)
    1-я кікімара. А мы чаго чакаем? Давай і мы біцца!
    2-я кікімара. Давай!
    (Кікімары таксама пачынаюць бойку.)
    Баба Яга. Ды стойце ж вы, акаянныя! (Расцягвае лесавікоў, а кікімары самі спыняюцца.) Абодва яны, гэта... ну, Дзядулі Марозы, вось!
    Вядоўца (здзіўлена). Абодва? Хіба ж такое магчыма?
    Баба Яга (махае рукой). У нас на балоце... цьфуты, на Поўначы... I не такое бывае!
    Вядоўца (паварочваецца да кікімар). Ну, а вы тады хто?
    Кікімары (танцуюць і спяваюць, дакладней, крычаць з усяе моцы).
    Мы белыя сняжыначкі,
    Сабраліся сюды!
    Ляцім мы, як пушыначкі,
    Халодныя заўжды!!!
    Вядоўца (заціскае вушы). Досыць, досыць! (Дзецям.) Ну што, дзеці? Аказваецца, да нас у госці прыйшлі аж два Дзядулі Марозы, з імі адна Снягурка і дзве белыя Сняжынкі, хоць яны хутчэй не белыя, а шэрыя... Як вы лічыце, яны нас не падманваюць?
    Дзеці (хорам). Падманваюць!
    Вядоўца. Чуеце, дзеці вам не вераць! Яны кажуць, што вы несапраўдныя.
    Баба Яга. Хто несапраўдныя?! Мы несапраўдныя?!
    Лесавікі і кікімары. Мы несапраўдныя?!
    Баба Яга. Дзеці, паглядзіце, якая я прыгожая! Вы верыце, што я Снягурка?
    (Дзеці адказваюць, што не вераць.)
    Вядоўца. Калі вы сапраўдныя, дык дзе ж вашы навагоднія падарункі?
    Баба Яга (паварочваецца да яе). Што? Падарункі? Дзе падарункі? Давайце, давайце іх хутчэй мне! Я люблю падарункі!
    Лесавікі і кікімары. I мы! I нам! Дзе падарункі?
    Вядоўца. Пачакайце, пачакайце! Вы штосьці блытаеце! Хіба ж гэта дзеці дораць Дзядулю Марозу і Снягурцы падарункі?
    Баба Яга. Ага! Ага! Дзе нашы падарункі? Калі іх прынясуць?
    Вядоўца. А мне здаецца, што ўсё павінна быць наадварот – Дзядуля Мароз і Снягурка прыносяць падарункі дзецям.
    Баба Яга. Што?! Мы самі павінны дарыць камусьці падарункі?!
    Лесавікі і кікімары. Мы павінны дары ць падарункі?!
    Вядоўца. Ну зразумела, калі вы Дзядулі Марозы і Снягурка.
    Баба Яга. Тады... тады... (Задумваец-ца.) Тады я не Снягурка! Я – Баба Яга! А гэта мая світа: лесавікі і кікімары!
    (Лесавікі і кікімары скачуць і крычаць: “Падманулі! Падманулі!”)
    Вядоўца. Пачакайце, пачакайце! А дзе тады сапраўдныя Дзядуля Мароз і Снягурка?
    Баба Яга. А я ім дарогу зачаравала! Каб заблудзіліся!
    Вядоўца. I вам не сорамна?
    Баба Яга. Анікропелькі!
    Вядоўца. Што ж нам рабіць зараз?
    Баба Яга. А разыходзьцеся хто куды! Бо якое ж гэта свята без Дзядулі Мароза! (Смяецца.) Як я вас?!
    Вядоўца (задумляецца). Дзеці, а давайце яшчэ адзін раз паклічам Дзядулю Мароза! Дапаможам яму выбрацца!
    Баба Яга. Аб гэтым я і не падумала!
    Вядоўца. Толькі давайце паклічам як мага гучней, каб Дзядуля Мароз абавязкова пачуў.
    (Дзеці клічуць Дзядулю Мароза.)
    Вядоўца. Малайцы, дзеці. (Заклапочана азіраецца.) Толькі дзе ж Дзядуля Мароз?
    Баба Яга. Ага! Не пачуў! Не пачуў! (Глядзіць кудысьці ў бок.) Вой, здаецца, пачуў!
    (У залу ўваходзяць Дзядуля Мароз і Снягурка.)
    Дзядуля Мароз. Фу! Змарыўся як! I трэба ж мне было дарогу не разгледзець! Першы раз са мной такое здарылася!
    Снягурка. Дзядуля, гэта Баба Яга! Гэта ўсё яна!
    Баба Яга (спалохана). Хаваемся!
    (Хаваецца за вядоўцу, лесавікі і кікімары таксама хаваюцца хто куды.)
    Дзядуля Мароз. Ах ты, шкодная ты бабуля! (Стукае кійком аб подлогу.)
    Баба Яга. Я больш не буду!
    Лесавікі і кікімары. I мы! I мы!
    Баба Яга. Я буду добра сябе паводзіць!
    Лесавікі і кікімары. I мы! I мы!
    Дзядуля Мароз. Ну што, дзеці, даруем ім на першы раз?
    (Дзеці згаджаюцца.)
    Дзядуля Мароз. Ну добра, заставайцеся на нашым свяце! Толькі паводзьце сябе як трэба!
    (Баба Яга і яе світа ўцякаюць за елку.)
    Снягурка. Дзядуля!
    Дзядуля Мароз. Што, унучачка?
    Снягурка. Дзядуля, давай для пачатку павітаемся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі
    Дзядуля Мароз. А мы што, яшчэ не павіталіся?!
    Снягурка. Яшчэ не.
    Дзядуля Мароз. Старасць не радасць... (Уздыхае.) Вось ужо і павітацца забыўся... Давай разам, унучачка!
    Дзядуля Мароз і Снягурка. Прывітанне, хлопчыкі і дзяўчынкі! З Новым годам вас! З новым шчасцем!
    (Дзеці адказваюць.)
    Дзядуля Мароз. А што цяпер трэба рабіць? Нешта я апошнім часам усё забываюся ды забываюся...
    Вядоўца. Трэба запаліць агеньчыкі на навагодняй ёлцы.
    Дзядуля Мароз. Правільна! Толькі як жа яны запальваюцца, ніяк не магу ўспомніць!
    Снягурка. Трэба сказаць чарадзейныя словы.
    Дзядуля Мароз. I сапраўды! А ты іх ведаеш,унучачка?
    Снягурка. Вядома ж!
    Каб весела ўсім было
    на свяце нам сягоння,
    Гарыце, ўсе агеньчыкі,
    на ёлцы навагодняй!
    (Лямпачкі не запальваюцца.)
    Снягурка (разгублена). Дзядуля, чаму агеньчыкі не запальваюцца?
    Дзядуля Мароз. Сам не разумею. Ану, яшчэ раз, усе разам!
    (Усе паўтараюць чарадзейныя словы.)
    Вядоўца. Зноў не запаліліся! Што ж гэта такое!?
    Дзядуля Мароз. Я зразумеў! Проста мы выкарысталі леташнія словы! А яны ўжо згубілі сваю чарадзейную сілу. Трэба іншыя чарадзейныя словы.
    Снягурка. Добра, дзядуля! Я зараз ска¬жу іншыя.
    Святочныя агеньчыкі,
    Гарыце ўсё ярчэй!
    Свята навагодняе
    Сёння у дзяцей!
    Дзядуля Мароз. Што такое? Ні адзін агеньчык не запаліўся!
    (З-за елкі выскакваюць Баба Яга са світай.)
    Баба Яга. I не запаляцца! I не запаляцца!
    Дзядуля Мароз. Гэта яшчэ чаму?
    Баба Яга. А таму, што гэтыя чарадзейныя словы ажно залеташнія! А чарадзейныя словы гэтага года я ў Снягуркі толькі што выцягнула і з’ела!
    (Лесавікі і кікімары смяюцца.)
    Дзядуля Мароз. Як гэта, з’ела?!
    Баба Яга. А вось так! (Паказвае, як яна ела словы, і са смехом хаваецца за елкай разам са світай.)
    Дзядуля Мароз. Эх, дарэмна мы яе адразу не прагналі!
    Снягурка. Што ж нам рабіць, дзядуленька?! Няўжо свята не адбудзецца?!
    Дзядуля Мароз. Ну што ты, унучачка! Адбудзецца, абавязкова адбудзецца!
    Снягурка. Але ж я не памятаю чарадзейных слоў!
    Дзядуля Мароз. А мы абыдземся і без іх!
    Снягурка (радасна). Праўда, дзядулька?!
    Дзядуля Мароз. Праўда, унучачка! Трэба толькі, каб дзеці расказалі мне некалькі вершаў пра Новы год, і тады агеньчыкі на нашай елачцы запаляцца абавязкова!
    Вядоўца. Чулі, дзеці, што трэба рабіць?! Дапаможам дзядулю?
    (Дзеці згаджаюцца дапамагчы.)
    Баба Яга (выбягаючы з-за елкі). Што?! Зноў не атрымалася вам свята сапсаваць? Ну, нічога! У мяне яшчэ шмат шкоднасцяў у запасе! (Хаваецца за елкай.)
    Вядоўца. Не звяртайце, дзеці, увагі на гэтую..., на гэтую шкодную бабулю. Лепш пачынайце расказваць вершы!
    (Дзеці па чарзе расказваюць вершы.)
    Дзядуля Мароз. Ну, малайцы, дзеці! Парадавалі старога! А цяпер я паспра-бую ўсё ж запаліць агеньчыкі на нашай ёлачцы. (Пляскаеў далоні.)
    Раз, два, тры –
    Елачка, гары!
    (Агеньчыкі не запальваюцца.)
    Снягурка. Дзядуленька! Трэба ж усім разам гэтыя словы гаварыць.
    Дзядуля Мароз. Ты глядзі! Зноў забыўся! Ану, давайце ўсе разам!
    (Усе разам паўтараюць чарадзейныя словы, на елачцы запальваюцца агеньчыкі.)
    Вядоўца. Ну вось, нарэшце наша елачка запаліла свае святочныя агеньчыкі! А мы за гэта спяём для яе навагоднюю песеньку пра елачку.
    (З-за елкі зноў выбягае Баба Яга.)
    Баба Яга. Раз, два, тры! Елка, не гары! Раз, два, тры! Ёлка, не гары! (Агеньчыкі па-ранейшаму гараць, Баба Яга злосна тупае нагой.) Ну, нічога! У мяне яшчэ што-кольвек ёсць!
    (Вядоўца арганізуе карагод, дзеці спяваюць песеньку.)
    Дзядуля Мароз. Ну дзякуй, дзякуй усім! (Азіраецца вакол.) А я бачу, тут у вас шматсняжынак...
    Снягурка. Ану, сняжынкі, усе да мяне!
    (Усе сняжынкі збіраюцца вакол Снягуркі.)
    Парадуем дзядулю нашай песняй.
    (Снягурка разам са сняжынкамі танчыць і спявае песню пра сняжынкі.)
    Вядоўца. А зараз, дзеці, я адкрыю вам адзін сакрэт. Спадзяюся, Дзядуля Мароз за гэта на мяне не пакрыўдзіцца.
    (Пачуўшы слова “сакрэт”, Баба Яга і яе світа пачынаюць падслухоўваць.)
    Вядоўца. А сакрэт вось у чым: у Дзядулі Мароза ў гэтай вялікай торбе шмат прызоў і падарункаў, якія ён вам прынёс. (Баба Яга падкрадаецца бліжэй.) Але каб атрымаць прыз, трэба крышачку папрацаваць.
    Баба Яга. Што?! I тут працаваць?! (Зноў уцякае за елку.)
    Вядоўца. Давайце для пачатку ўсе разам пагуляем у вясёлыя навагоднія гульні.
    (Вядоўца праводзіць з дзецьмі некалькі гульняў. Пераможцам уручаюцца прызы.)
    Снягурка. Дзядуля, ты ж хацеў загадаць дзецям свае загадкі.
    Дзядуля Мароз. Ледзь не забыўся! Але спачатку давайце зноў спяём песеньку для ёлачкі. Бо яна ўжо зусім засумавала без нас.
    (Дзядуля Мароз і Снягурка разам з дзецьмі водзяць карагод вакол ёлачкі і спяваюць.)
    Дзядуля Мароз. Фу-у! Зусім замарылі старога! Унучачка, што я збіраўся рабіць зараз?
    Снягурка. Загадкі загадваць, дзядуля.
    Дзядуля Мароз. Ну зразумела ж, загадкі. (Загадвае дзецям загадкі.)
    Вядоўца. Малайцы, дзеці! Усе загадкі ад гадал і!
    (З-за елкі выскакваюць Баба Яга са світай.)
    Баба Яга. Стойце! Стойце!
    Вядоўца. Бабуся-Ягуся, вы нам зноў перашкаджаеце!
    Баба Яга. Хто?! Я?! Ды я не перашкаджаю, я, наадварот, дапамагаць буду!
    Вядоўца (здзіўлена). Дапамагаць?
    Баба Яга. Дапамагаць! Я вось зараз загадаю вам усім сваю загадку. I калі не адгадаеце – усе прызы мае будуць! (Змаўкае, чакае адказу, але Вядоўца толькі паціскае плячамі.) Ага, спалохаліся!
    Вядоўца. А вось і не! Праўда, дзеці? (Дзеці згаджаюцца.) Ну вось, бачыш, дзеці не спалохаліся! Загадвай, бабуся, сваю загадку.
    Баба Яга.
    I не летам, не зімой,
    I не твой, і не мой,
    I без носа, без вачэй.
    Адгадайце хутчэй!
    (Усе збянтэжана маўчаць.)
    Баба Яга. Ага! Не ведаеце!
    (Світа Бабы-Ягі смяецца і радуецца.)
    Вядоўца. I сапраўды, вельмі склада-ная загадка...
    Баба Яга. Куды вам да маіх загадак! Ану, давайце сюды самы вялікі прыз!
    Лесавікі і кікімары. I нам! I нам! За ўдзел!
    Дзядуля Мароз. Ну добра, раз абяцалі. Толькі вы спачатку скажыце нам адгадку.
    Баба Яга. Што?! Якую-такую адгадку?
    Вядоўца. Ну, пра што ў гэтай загадцы гаворыцца.
    Баба Яга. А я адкуль ведаю?
    Вядоўца. Але ж вы толькі што загадалі нам гэтую загадку.
    Баба Яга. Загадка мая, не адмаўляюся! А адгадкі я не ведаю.
    Вядоўца. Так нельга! Трэба загадваць толькі такія загадкі, на якія ёсць адгадкі!
    Баба Яга. Ну, добра, добра... зараз...
    (Адна з кікімар штосьці шэпча ей на вуха, Баба Яга адмахваецца, потым шэпча другая.)
    Правільна, гэту і загадаю! Адгадайце, што я ела на снеданне ў мінулую пятніцу.
    Снягурка. I ніякая гэта не загадка! А вы, бабуля, або загадвайце сапраўдныя загадкі, або не перашкаджайце нам!
    Баба Яга. А вось і буду, і буду перашкаджаць! Аж пакуль мне самы галоўны прыз не дадуць!
    Лесавікі і кікімары. I нам! I нам! За ўдзел!
    Дзядуля Мароз. Ну, добра! Будзе вам зараз нават не прыз, а самы сапраўдны сюрпрыз!
    Баба Яга. А гэты сюрпрыз лепшы, чым прыз?
    Дзядуля Мароз. Убачыш.
    Баба Яга. Ну, глядзіце! Калі гэта не так, дык я вам яшчэ больш перашкаджаць буду!
    Дзядуля Мароз. А вось за гэта можаш не хвалявацца. Больш перашкаджацьты нам не будзеш!
    Баба Яга. Лесавікі, кікімаркі, дзе вы, дармаеды? Зараз нам самы галоўны прыз уручаць будуць!
    Лесавікі і кікімары. Хутчэй, хутчэй! Давайце! Уручайце!
    Дзядуля Мароз. Зараз, зараз! (Стукае кійком.) Раз, два, тры! Баба Яга, замры!
    Баба Яга. Вой, што гэта?! З месца скрануцца не магу! Гэй вы, лайдакі, дапамажыце! (Світа хоча ей дапамагчы, але беспаспяхова.)
    Дзядуля Мароз. Раз, два, тры! Лесавікі, замрыце!
    1-ы лесавік. Вой, што са мной?!
    2-і лесавік. Кікімары, ратуйце!
    Дзядуля Мароз. Раз, два, тры! Кікімары, замрыце!
    Кікімары. Зачараваў!
    Баба Яга. Мы больш не будзем.
    Снягурка. А мы вам больш не верым!
    Баба Яга. Ну даруйце ў апошні раз!
    Лесавікі і кікімары. У самы разапошні!
    Дзядуля Мароз. Вось вы тут пастойце пакуль ды падумайце аб сваіх паводзінах, а мы з дзецьмі... Зноў забыўся, што я хацеў зрабіць.
    Вядоўца. Як гэта “што”? У нас яшчэ засталася адна навагодняя песенька! Ану, дзеці, хуценька ў карагод!
    Баба Яга. I мы! I нас вазьміце!
    Лесавікі і кікімары. Мы ўжо выправіліся!
    Дзядуля Мароз. Ну што, дзеці, паверым ім у самы апошні раз?
    Дзеці. Паверым!
    Дзядуля Мароз. Раз, два, тры! (Стукае кійком.) Адамрыце!
    Баба Яга і яе світа. Дзякуй!
    (Яны становяцца у карагод і танцуюць разам з усімі.)
    Г. П. АЎЛАСЕНКА,
    настаўнік Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  12. #37
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    Навагодні ранішнік “Перасмешка запрашае на баль”

    Актавая зала святочна упрыгожана. У цэнтры зала навагодняя ёлка. На задніку сцэны святочны плакат.

    Дзеючыя асобы: Перасмешка.
    Пераслёзка.
    Баба Яга.
    Ягік.
    Дзед Мароз.
    Снягурачка.

    Гучыць мелодыя. На сцэну выходзіць Перасмешка)

    Прсм.
    Зіхаціць агнямі ёлка,
    Баль наш пачынаецца.
    Чараўніца Перасмешка
    З дзетварой вітаецца.

    Сышліся мы на свята
    І нам тут не цесна,
    Бо ўсе з аднаго мы
    З вясёлага цеста.

    Добры дзень, дзеткі! Я вельмі рада вас бачыць і павіншаваць з Новым Годам.. а ці ведаеце вы мяне? (Не). А вось зараз і пазнаёмімся. Я чараўніца, завуць мяне Перасмешка, бо я вельмі люблю смяяцца.А таксама у гульні гуляць, песні спяваць, танцы танцаваць. А вы? Давайце зараз крышку паспяваем і патанцуем.

    Гучыць песня ці танец.

    Прсм. Вось мы ўсё пра Новы год спяваем. А давайце ўспомнім, што ж гэта такое – Новы год? Я буду верш чытаць, а вы мне падказвайце.

    Што такое Новы год?
    Гэта дружны карагод.
    Гэта смех сяброў вясёлых,
    Гэта свята каля ёлак.
    Што такое Новы год?
    Смех шчаслівай дзетвары.
    Бляск агней і мішуры.
    Гэта танцы гульні песні,
    І агней бенгальскіх іскры,
    І канешне без падказкі
    Гэта – казка, казка, казка!

    Прсм. Цудоўна сябры. Цяпер мы ведаем што такое Новы год. А зараз я хачу пазнаёміць вас са сваёю сястрою Пераслёзкай. Яна таксама чараўніца, але ж вы будзьце з ёю вельмі асцярожныя, бо яна можа лёгка пакрыўдзіцца і нават раззлавацца. Але дзе ж Пераслёзка?

    Прсл. (у бок) Пакрыўдзіцца, раззлуецца. Быццам я горшая за яе. А я чараўніца і што хачу, тое і раблю. І яшчэ не вядома хто тут гаспадарыць павінен. У яе свята, а ў мяне таксама свята.

    Прсм. Паслухай Пераслёзка, свята наша Навагодняе пачалося. А зараз і галоўныя нашы госці павінны з’явіцца. Патрэбна іх сустрэць. Вось ты пабудзь тут трошкі з нашымі дзеткамі, а я пайду зазірну у сваю чароўную кнігу, ці не на падыходзе нашыя госці.

    Персл. Госці! Госці! У мяне можа таксама госці. Ну як вы думаеце каго яна запрасіла? Ха-ха! Снягурачку. Ну чаго яна варта, гэтае дзяўчо? Свіснуць яна можа? Не. А з рагаткі стрэліць? Не. Нічога яна не умее. А вось мае госці, то ж будзце упэўнены, усім гэтым валодаюць з майстэрствам.

    Дзеці танцуюць карагод.

    Але ж там нехта ідзе. Зараз гляну. (складае рукі біноклем) А гэта і ёсць мае госці. Ну сустракайце іх!
    (На сцэну бягуць Баба Яга і Ягік. У Ягіка у руцэ вялізны батон.)
    Б.Я. Ну чаго ты там зачапіўся? Вось жа шалапай няшчасны. Пачакай ты у мяне. Куды ты? А-ну ідзі сюды! Зараз я табе.(Круціць вуха)
    Я-к. Гэй ты бабка, ты чаго? Зусім ужо з вінцікаў з’ехала. Гэтак балюча, ды за вуха! А каб табе так?
    Б.Я. Маўчы, ты абжора.
    Я-к. Хто абжора, гэта я абжора? Паесці дзіцяці не дасць, а яшчэ бабка.
    Б.Я. Ну, ну, супакойся! (Ягік пачынае галасіць мацней)
    Б.Я. Унучок, ды не хацела я цябе пакрыўдзіць. Вось еш булачку, унучок, еш.(Ягік есць булку)
    Б.Я. Вось і добра, вось і цудоўна! А цяпер жа дай і мне адкусіць. (Ягік хавае булку, гатоў плакаць)
    Б.Я. Супакойся, супакойся, я пасмяялася! На вось табе цукерачку. (Ягік хапае цукерку, разгортвае, яна пустая)
    Я-к. Ну бабуся, ну каргуся, трымайся! (Дастае рагатку і яны пачынаюць бегаць вакол ёлкі)
    Персл. Гэй, што я бачу! Баба Яга, Ягік! Што гэта вы?
    Я-к. Гэта не я.
    Б.Я. І не я. Гэта усё шалапай нясчасны. З рагаткай ды на родную бабулю. Забыўся, чаму я цябе вучыла? Па кім можна страляць? Ну?
    Персл. А мы зараз у дзяцей спытаем. А-ну ка дзеткі, адкажыце, па кім можна страляць? Па птушках можна? Па сабаках? Па кошках? А па вокнах?
    Я-к. А яны гавораць нельга!
    Б.Я. Як так нельга, што вы гаворыце, дзеткі? Вы усё пераблыталі, і унучка майго збіваеце. А у саміх напэўна і рагаткі з сабой? Не? Не парадак! Унучок, выварачвай кішэні!

    Чуваць мелодыя,”У гасцях у казкі” (Баба Яга, Пераслёзка палохаюцца, Ягік хаваецца за бабку.)
    Б.Я. Што гэта? Нейкі дух знаёмы!
    Я-к. Ой страшна мне бабуля! Што гэта?
    Прсл. Зараз глянем. (Складае рукі біноклем) Гэта Дзед Мароз са сваёю снягуркаю набліжаюцца.
    Б.Я. Дрэнныя справы у нас з табой унучак.
    Я-к. Цярпець не магу гэтую Снягурку!
    Прсл. А мы ведаеце што зробім? На падыходзе сюды даволі цёмна. Ты, Баба Яга павінна зрабіць каб Дзед Мароз адстаў ад унучкі. А ты Ягік украдзеш у яго мяшок з падарункамі. (Баба Яга з Ягікам уцякаюць). А я тым часам зачарую ёлку, каб не запальвалася. (Зачароўвае ёлку, хаваецца, з песняй з’яўляецца Снягурачка, гучыць танец альбо песня)

    Прсм. Вось і дачакалася я сваіх самых дарагіх гасцей.
    Снг. Добры дзень дзеці, добры дзень Перасмешка.
    Прсм. Але ж дзе твой дзядуля, Снягурачка?
    Снг. Ой не ведаю, Перасмешка! У цемнаце дзядуля кудысці знік. І што мне цяпер рабіць, як Дзеда Мароза знайсці?
    Прсм. Не хвалюйся, Снягурачка! Нам дзеткі дапамогуць, песенку заспяваюць.

    Гучыць песня.

    Снг. А цяпер давайце яшчэ крыкнем “Дзед Мароз, ідзі да нас!”(Дзеці крычаць)
    Снг. Коні мчаць, што за крос?
    Гэта едзе Дзед Мароз!
    І на ранішнік да нас,
    Прыйшоў Дзед Мароз якраз.

    Д.М. Год за годам-карагодам.
    І ўжо сёння з новым годам
    Я сардэчна ад душы,
    Вас віншую малышы.
    А чаго я вам жадаю?
    Зараз, зараз прыгадаю.
    Каб бадзёрымі былі вы,
    Каб разумнымі раслі вы.
    Каб прынёс вам Новы год,
    Многа радасных прыгод.
    І здароўя ў вашы хаты,
    Каб былі здаровы самі,
    Каб былі здаровы мамы,
    Каб былі здаровы таты.
    Каб не ведалі напасці,
    Каб шчаслівым кожны рос,
    З новым годам, з новым шчасцем
    Вас віншуе дзед Мароз!

    Д.М. Так, я бачу вы мне рады, я таксама вам рад! Але што гэта за непарадак, ёлка наша навагодняя не гарыць?
    Снг. Сапраўды не гарыць, трэба яе запаліць,Дзядуля.
    Д.М. Каб ёлачка запалілася, мы павінны стаць у карагод і заспяваць.

    Гучыць песня.

    Снг. Дзядуля, а ёлачка не запальваецца.
    Прсм. Тут відаць не абышлося без злых чар. Але ж мы можам з імі пазмагацца. Зараз Снягурачка загадае вам загадкі, і калі вы угадаеце усе, тады ёлачка запаліцца. (Загадвае загадкі)
    Снг. Ну вось, усе загадкі адгадалі.
    Д.М. А цяпер давайце усе дружна крыкнем “Ёлачка запаліся” (Чуваць крыкі, выбягаюць Баба Яга і Ягік, не могуць падзяліць падарункі)
    Я-к Пусці мае!
    Б.Я. Не, мае.
    Я-к. Гэта я краў!
    Б.Я. А красці дрэнна.
    Снг. Што гэта?
    Д.М. Мой мяшок з падарункамі дзеляць.
    Прсм. Дапамажы мне чароўная сіла! (Узмахвае рукамі, Баба Яга і Ягік застыфваюць)
    Б.Я. Ой пашкадуйце, мяне старую!
    Я-к. І мяне, дзіця малое пашкадуйце!
    Снг. Дзіця! Нішто сабе дзіця! Як гадасці рабіць, дык ты ужо дарослы!
    Б.Я. Гэта не мы, гэта яна, сястрыца ваша, Пераслезка!
    Прсм. Ах так! Раз, два, тры! (З’яўляецца Пераслезка)
    Прсл. Прабачце мяне, пашкадуйце, я болей не буду, я буду добрай! Чэснае слова.
    Б.Я. і Я-к. Мы болей не будзем!
    Прсм. А вось мы зараз у дзяцей спытаем, дараваць вам ці не? Дзеці, сёння свята, дык можа даруем ім? паслухайце, дзеці шкадуюць іх. Раз дзеці згодны, так і быць, мы вам даруем, але ж глядзіце, каб без падману. І давайце разам з намі весяліць дзетак.
    (Я-к і Б.Я.праводзяць гульню)
    Д.М. Прытаміўся я з вамі. Вось сяду адпачыць, а вы патанцуйце, карагод павадзіце. А я на вашы касцюмы прыгожыя палюбуюся.

    Ідзе карагод.

    Д.М. Ну што ж, мае маленькія сябры, весела мне было з вамі сёння. І натанцаваўся і наспяваўся я з вамі. Але ж нас з унучкай яшчэ дзеткі чакаюць. А таму мы павінны развітацца!
    Прсм. Сапраўды дзеці, задоўжылася наша гулянне. Але ж вы не сумуйце. Навагоднія святы яшчэ толькі пачынаюцца. Наперадзе у вас яшчэ шмат вясёлага, цікавага і смачнага.
    Я-к. Дзед Мароз, а мы з бабуляй добрыя ужо! Можа ты і нас з сабою возмеш?
    Б.Я. Вазьмі нас, Дзед Мароз.
    Прсл. І мяне вазьміце!
    Снг. Дзядуля, давай возьмем, другім дзеткам весялей бедзе!
    Д.М. Ну што ж, дзеткі, бывайце! І з Новым Годам вас!

    Снг. Хай будзе дзень і ясны вечар!
    Хай свеціць сонейка для вас!
    Усмешка добрая пры стрэчы!
    І слова добрае у адказ!

    Усе. З Новым Годам! З новым шчасцем!
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  13. #38
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    Новы Год спяшаецца ў госці

    Мэты: пазнаёміць з гісторыяй паходжання свята, традыцыямі яго святкавання ў розных краінах свету; развіваць творчыя здольнасці і індывідуальныя асаблівасці вучняў, пазнавальную актыўнасць; выпрацоўваць навыкі выразнага дэкламавання вершаў.

    Вучні адгадваюць загадку:
    Белым пухам замяло
    I палеткі, і сяло.
    Мост праз рэчку хутка ляжа.
    А што гэта, хто адкажа?
    (Зіма)

    Настаўнік. Да нас у госці завітала чарадзейка зіма, якая прыбрала ў прыгожае белае футра ўсё наваколле. Што вы ведаеце пра гэту пару года?
    Вучань.
    Закружыліся сняжынкі
    Нізка, нізка над зямлёй.
    Ціха лётаюць пушынкі
    Незлічонай чарадой.
    Быццам тыя матылёчкі,
    Весяляцца нездарма —
    Адамкнула ўсе замочкі
    Ў небе ім сама зіма.
    А. Дзеружынскі
    Вучаніца.
    Зіма хадою смелаю
    Да нас прыйшла здаля,
    I стала белай-белаю
    Уся вакол зямля.
    Такія гурбы выраслі:
    Як прывіды стаяць.
    Эй, саначкі мы вынеслі
    Давай гуртом гуляць.
    У саначках бліскучыя,
    Як струны, палазы.
    Не страшны нам траскучыя,
    Тугія маразы.
    В. Жуковіч
    Вучань.
    Гай маўчыць – лістоў няма,
    Даль азябла сіняя.
    Зноў да нас прыйшла зіма
    Рупнай гаспадыняю.
    Вымела без памяла
    Поле з першапуткамі.
    Хусту з галавы зняла –
    Рунь малую ўхутала.
    У зімы работы шмат:
    Ходзіць зрання гонямі,
    Рассцілае абрусы,
    Дорыць шапкі цёплыя...
    Спяць азёры,
    Спяць лясы,
    Спяць стагі на поплаве.
    Р. Барадулін
    Настаўнік. Чым падабаецца вам гэтая пара года?
    Вучаніца.
    Ой, зіма,
    Зіма,
    Зіма!
    Весялей цябе
    Няма!
    Горка,
    Санкі,
    Гоман,
    Смех.
    Сіні вечар.
    Белы снег.
    Усе дзеці
    На каньках.
    Колькі
    Радасці ў вачах!
    П. Броўка
    Вучань.
    Ніхто з дамашніх не згадае,
    Чым рэчка Костуся займае,
    Якая іх звязала сіла
    I чым яна так хлопцу міла.
    Бывала, толькі чуць разднее,
    Чуць толькі ў лесе пасвятлее,
    Глядзіш — на рэчку ён шыбуе
    I лёд сякераю мацуе...
    То падбяжыць і скаўзанецца,
    I сам сабе ён засмяецца...
    Я. Колас
    Настаўнік. Прыйшла зіма, а разам з ёй і доўгачаканае свята Новы год. Сёння мы даведаемся, як з’явілася гэта свята, як адзначаюць Новы год у розных краінах, і завітаем у госці да беларускага Дзеда Мароза.
    Новы год – адно з самых радасных і любімых свят ва ўсім свеце. Надыход Новага года адзначаюць з незапамятных часоў. Аднак ён не заўсёды прыпадаў на 1 студзеня. У розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэння прыроды. Прайшлі стагоддзі, пакуль гэта свята заняло сваё месца ў календары. У Расіі цар Пётр I у 1699 годзе загадаў адзначаць Новы год на еўрапейскі лад – 1 студзеня. Апоўначы Пётр I выйшаў на плошчу з факелам у руках і выпусціў у неба першую ракету. Так пачаўся салют у гонар навагодняга свята. Людзі спявалі, танцавалі, віншавалі адзін аднаго і падносілі навагоднія падарункі. Цар сам сачыў за тым, каб новаўведзенае свята адзначалася ў Расіі не горш, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Шмат гадоў мінула з таго часу. Але кожную зіму ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня мы сустракаем Новы год.
    Вучаніца.
    Што прыносіць Новы год?
    Новы снег і новы лёд.
    Новы ў полі лыжны след.
    Новы ў новы цырк білет.
    Новыя канькі, свісткі.
    Новыя канікулы.
    Новы дождж. I новы гром.
    Пераезд у новы дом.
    Новы смачны апельсін.
    Не злічыць усіх навін!
    Дык па-новаму жывіце,
    Толькі ўважліва сачыце,
    Каб у торбе Дзед Мароз
    Новых двоек не прынёс.
    Настаўнік. У кожнай краіне Новы год сустракаюць па-рознаму. У кожнага народа існуюць свае навагоднія традыцыі і абрады.

    Паказваецца інсцэніроўка верша В. Лукшы "Карнавал".
    Шчодры і руплівы снежань
    Клопатна зямлю аснежыў.
    З лесу ёлка завітала
    Першай госцяй
    Карнавалу.
    Мы на ранішнік вясёлы
    Запрасілі шчыра ў школу
    Безліч дарагіх гасцей –
    Будзе свята весялей!
    Ў залу светлую прыйшлі
    Пасланцы ўсяе зямлі –
    Рады ўсе заўсёды Новаму году.
    — Добры вечар!
    — Добры вечар!
    Вы прыехалі дарэчы!
    Станем дружна ў карагод
    Ды сустрэнем Новы год!
    Патанцуем,паспяваем
    Ля ялінкі прыгадаем
    Дзе і як гуляюць
    Свята адзначаюць.
    Дзед Мароз,
    На выгляд строгі,
    Ўсе прайшоў шляхі-дарогі.
    — Раскажы нам, Дзед Мароз,
    Што цікавага прынёс?
    Не спяшайся, Дзед, з адказам.
    Па чарзе — не ўсё адразу.
    — Поруч ля мяне — Снягурка
    Ў вышываных белых бурках.
    Звоняць звонкія званочкі –
    Год стары падаўся ў прочкі.
    I вітае ўвесь народ
    Добры, мірны
    Новы год.
    У брытанцаў –
    Дзіўны звычай:
    Да сябе гасцей не клічуць.
    Але кожны падарожны
    Стаць жаданым госцем можа.
    А як трапіш да балгараў,
    Не крыўдуй, прашу, таварыш, –
    Сябра б’юць сучком кізілу,
    Каб заўсёды меў ён сілу.
    Посуд вобзем кінуць шведы,
    Каб міналі хату беды:
    Больш асколкаў ля дзвярэй –
    Будзе год шчаслівей!
    А румынскі хлопчык жвавы –
    Да сястры: “Што ходзіш павай?
    Не вазьму я твой пірог!”
    Здагадацца ён не мог –
    Ў пірагу лісток паперы:
    У навуках будзеш першы!
    У індусаў каляровы
    Змей у небе папяровы.
    Ён над джунглямі лунае,
    Першым свята сустракае.
    У галандцаў параходы
    Покліч шлюць прыветны году.
    Ўсмак тут піражкі ядуць –
    Шмат да свята іх пякуць.
    У Гвінеі зноў і зноў
    Вуліцай вядуць сланоў,
    I танцуюць, і спяваюць –
    Гэтак Новы год вітаюць.
    Ну.а ў Бірме,
    Ну, а ў Бірме
    Замест снегу
    Хвошчуць ліўні.
    Тут са святам так вітаюць:
    Ўсіх вадою абліваюць!
    А на свята у В’етнам
    Не паспець у тэрмін нам –
    Карнавал віруе тут
    I ў студзені, і ў лютым, –
    Месяцовы каляндар
    Карнавалу гаспадар.
    Не сустрэнеш тут ялінак,
    Карагод — ля мандарына.
    Чэхію б наведаць мне
    На чароўным скакуне.
    Цацкі дзецям дораць людзі,
    А як зноў надыдзе будзень,
    Можна цацкі тыя ўзяць
    Ды ў краме абмяняць.
    Над паперай гнецца ўкрук
    У Японіі хлапчук.
    “Што малюеш, –
    Кажуць людзі, —
    I на яве тое будзе...”
    Новы год шумлівай хваляю
    Праімчаўся па Італіі.
    З дому ўсю старызну вон!
    Ў дом — курантаў перазвон!
    Дзед Мароз пытае:
    — Можа,
    Час нам скончыць падарожжа?
    Дзеці дружна у адказ:
    – У добры час!
    – Удобры час!
    Не сціхаюць песні ў зале
    На святочным карнавале.
    Нездарма, відаць, у школу
    Мы на карнавал вясёлы
    Запрасілі шмат гасцей –
    Стала свята весялей!
    Рады мы заўсёды
    Новаму году!
    Настаўнік. Як сустракаюць Новы год у іншых краінах, мы даведаліся. А як сустракаеце Новы год вы?
    Вучань.
    Перад самым Новым годам
    Будзе ранішнік у нас.
    Свята гэтае рыхтуем
    Першы раз мы, першы раз.
    Ёсць у нас свая Снягурка
    I вясёлы Дзед Мароз;
    Будуць вершы, будуць песні –
    Кожны ў сэрцы іх прынёс.
    Хочуць нашыя дзяўчынкі
    Гожы танец паказаць,
    Пачалі яны “Сняжынкі”
    З захапленнем танцаваць.
    Запрашаем, мамы, таты,
    Вас усіх да нас на свята.
    В. Жуковіч
    Настаўнік. Дзеці, хто творыць цуды ў навагоднюю ноч? (Дзед Мароз.)
    Вучаніца.
    Браты Алеська і Максім ,
    Жывуць на свеце белым.
    Не ўсё пакуль вядома ім,
    Не ўсё ім зразумела.
    Пытанне ўзнікла усур'ёз
    У двух братоў аднойчы:
    “Калі прыходзіць Дзед Мароз?”
    “Калі ж? Напэўна, ноччу”.
    Якраз у ноч пад Новы год
    Браты амаль не спалі,
    Мароза-дзеда ўсё ж прыход,
    Падобна, прамаргалі.
    Бо раніцой знайшлі браты
    Пад ёлачкай пакункі,
    Ляжалі у пакунках тых
    Сямейцы падарункі.
    Было там дзіва для братоў –
    Яны не разумелі,
    З двара як Дзед Мароз прыйшоў,
    Што й дзверы не рыпелі.
    Які цудоўны Дзед Мароз:
    Нясе такую ношу!
    Вось падарункі ўсім прынёс
    I ўсім настрой харошы.
    В. Жуковіч
    Настаўнік. У адным з паданняў гаворыцца, што Дзед Мароз нарадзіўся ў Лапландыі больш за дзве тысячы гадоў таму. Спачатку гэта быў магутны і злы стары, які прыносіў на зямлю холад і завеі. У той час ён не дарыў дзецям цацак, наадварот, людзі рабілі яму падарункі, спрабуючы задобрыць.
    Вучань.
    Іду я, сняжысты, ўсясільны,
    Па сцежках-пуцінах пустых,
    I ночкай, і днём безупынна
    Пільную абшараў сваіх.
    Палац мой –
    лес буйны, вяцвісты –
    Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
    Мне воўк і мядзведзь у паслугах,
    Мне служаць вавёрка і лось.
    Як пухам, сняжком пасыпаю
    I хвою, і ёлку, і клён;
    Хто ў госці ка мне забярэцца,
    Тулю тых, галублю іх сон.
    Я. Купала
    Вучаніца.
    Ходзіць дзед белабароды
    Полем, лесам, пералескам,
    Засцілае рэчкі лёдам,
    Брыльянцістым снежным блескам.
    Сыпле іней на бярозы,
    Туліць дрэвы лёгкім пухам,
    Крые руні, травы, лозы
    Белай воўнаю – кажухам.
    Дзеда ўсюды носяць ногі,
    I к нам прыйдзе на хвілінку
    Адпачыць крыху з дарогі,
    Важна сеўшы на ялінку.
    А ялінка!... Чаго толькі
    На яе няма галінках!
    Свецяць зоркі і вясёлкі
    У бліскучых павуцінках.
    Я. Колас
    Настаўнік. З часам характар Дзеда Мароза змяніўся: ён стаў дабрэйшы і пачаў прыносіць дзецям падарункі ў навагоднюю ноч. Побач з ім яго нязменная спадарожніца – унучка Снягурачка. Яна дапамагае старому разносіць падарункі і распавядае казкі.
    Вучань.
    Дзе пушчы і балоты,
    Між елак і бяроз
    На іртах па сумётах
    Шыбуе Дзед Мароз.
    Зіхцяцца, як карункі,
    Сняжынкі ў барадзе,
    А ў торбе — падарункі
    Дзіцячай грамадзе.
    I радасна на свяце,
    I весела — да слёз! —
    Калі у цёплай хаце
    Гасцюе Дзед Мароз.
    С. Сокалаў-Воюш
    Вучаніца.
    Што увечары заснула,
    Шкадавала Каця.
    Ноччу Дзед Мароз прыходзіў,
    Ёй сказала маці.
    Кнігу казак разгарнула
    Каця з захапленнем.
    Дзед Мароз прынёс ёй кнігу –
    Тут няма сумнення.
    Ды ў дзяўчыны Каці ўсё-ткі
    Ёсць адно пытанне:
    Як жа Дзед Мароз уведаў
    Пра яе жаданне?
    В. Жуковіч
    Настаўнік. Дзед Мароз штогод разносіць дзецям падарункі, імкнецца выканаць усе просьбы і здзейсніць усе дзіцячыя мары. З кожным годам у яго ўсё больш работы, таму ў нас з'явіўся яго памочнік – беларускі Дзед Мароз. З 25 снежня 2003 года на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Рэзідэнцыя складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва – “Дванаццаць месяцаў”, "Беласнежка і сем гномаў". На тэрыторыі рэзідэнцыі расце самая вялікая ў Еўропе 120-гадовая яліна – яе вышыня 40 метраў, і яна цудоўная ў сваім навагоднім уборы!
    На першым паверсе ў доме Дзеда Мароза ёсць зала з разным драўляным тронам – для прыёмаў. На другім паверсе – спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны — адзін плот мае працягласць 1,5 кіламетры. А для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак!
    Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам Снягурачка ад’язджае да бабулі на Паўночны полюс і гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея.
    Паштоўку са сваімі пажаданнямі можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі. Ці проста: Белавежская пушча. Дзеду Марозу. (Аповед суправаджаецца паказам слайдаў або малюнкаў.)
    Вучань.
    Завітала ў госці ёлка –
    З намі Новы год спаткаць,
    Ззяе ёлка, як вясёлка,
    Рада пець і танцаваць.
    Зухаваты, барадаты
    Сыпле жарты Дзед Мароз.
    Са Снягуркаю на свята
    Падарункі ён прынёс.
    Вочы весняцца ў Снягуркі,
    Добра ўсім каля яе:
    Нам Снягурка падарункі,
    Як усмешкі, раздае.
    Што за дзіва — наша ёлка!
    Што за свята — Новы год!
    Ззяе ёлка, як вясёлка,
    Водзіць з намі карагод.
    М. Чарняўскі

    Настаўнік. Да Новага года засталося зусім мала часу. Каб сустрэць яго здаровымі і дужымі, запрашаю вас на навагоднія спаборніцтвы і гульні (па выбары дзяцей).
    М. П. КАНАПАЦКАЯ,
    настаўніца Лахвенскай СШ Брэсцкай вобласці.
    Пачатковая школа 11.2007
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  14. #39
    Пользователь
    Регистрация
    20.02.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    57
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    31
    Поблагодарил в

    15 сообщениях

    По умолчанию

    прапаную сцэнарый гульневай праграмы «Фэставыя гульнi» можа каму і спатрэбіцца...

    Перад пачаткам дзеяння гучыць мелодыя жнiунай песнi
    «А у садочку цвiла лiлея».

    Гучыць тэкст : Гаварыла поле шырокае, жыта ядранае:
    Жнейкi, жнейкi мае маладыя,
    Сярпы залатыя,
    Прыходзьце ка мне заутра рана,
    Каб я недажатым не стаяла.
    Не хачу я у полi стаяцi,
    Апошнiмi каласамi махацi,
    А толькi хачу у полi – стагамi,
    А у гумне – капамi.

    Дзiцячы танцавальны калектыу выконвае танец «Жнейкi»

    Вядучая 1: Добры дзень паважаныя сябры!

    Вядучая 2: Добры дзень шаноуныя госцi .

    Вядучая 1: Сеняшнiм цудоуным дзяньком мы запрасiлi вас на свята Багач.

    Вядучая 2: У мiнулым людзi адзначалi яго, калi апошнi сноп быу дажаты.
    Сноп урачыста прыносiлi у хату, абмалочвалi i зерне ссыпалi у
    лубку. Затым устаулялi свечку i запальвалi яе.

    Вядучая 1: Такiм чынам рабiуся багач, якi заносiлi у кожны двор, тым самым
    жадаючы багацця. Багач згодна павер*я , забяспечвау нiву жытам i
    прыносiу у хату дастатак i шчасце.

    Вядучая 2: Як кажа беларуская прымаука – «не радзiцца хлеб без справы»
    Доугi шлях цяжкай працы трэба пераадолiць, каб духмяны хлеб
    ляжау на стале.

    Вядучая 1: Адкажыце калiласка шаноуныя госцi, а цi згодны вы самi папрацаваць
    каб духмяны хлеб атрымаць?

    (адказ гледачоу)



    Вядучая 2: Хто нашыя загадкi адгадае, той i пагуляе,
    А пераможца нават прыз атрымае.

    За правiльныя адказы 2 дзяучыны дапаможнiцы раздаюць гледачам кляновыя
    лiсты з дрэу

    Вядучая 1: Было жоутым вырасла зяленым, сонца пацалавала – зноу жоутым
    стала. (Жыта)

    Вядучая 2: Тысячу браткоу адным поясам перавязаны. (Сноп)

    Вядучая 1: Пад лiпавым кустом мяцелiца мяце. (Муку сеюць)

    Вядучая 2: Яго бьюць каламi, рэжуць нажамi, за тое яго так галубяць, што усе
    любяць. (Хлеб)

    Вядучая 1: Тыя, хто атрымау лiсты, бярыце з сабой аднаго сябра або сяброуку i
    выходзьце, калi ласка, да нас на пляцоуку.

    Вядучая 2: Я прапаную вам гульню «Касьба». Вы усе па чарзе будзеце касцамi,
    уявiце сабе, што перад вамi поле (дзьве дзяучыны дапаможнiцы
    выносяць нiць, на якую прывязаны каласкi i адны нажнiцы)
    i вам трэба будзе з зачыненымi вачамi скасiць каласок сярпом.

    Вядучая 1: Касiць вы будзеце па чарзе – у каго атрымаецца зрэзаць каласок,
    той прыз атрымае, ну а каму не пашанцуе – тому дыркi ад абаранак.
    А вы, паважаныя гледачы, можаце дапамагаць – накiроуваць
    удзельнiкау. Умовы гульнi зразумелы? Тады пачалi.

    Гучыць мелодыя беларускай полькi. Праводiцца гульня «Касьба»
    Пасля гульнi пераможцы атрымоуваюць прыз, а каму не пашанцавала частуюцца абаранкамi.

    Вядучая 1: На Багач да усходу сонейка гаспадар засявау нiву жытам. Да азiмай
    сяубы прыступалi урачыста: у доме усе мылася, чысцiлася, а вечарам
    спраулялi урачыстую вячэру.

    Вядучая 2: А якiя вы ведаеце багачоускiя стравы з мукi?

    За правiльныя адказы 2 дзяучыны дапаможнiцы раздаюць гледачам кляновыя
    лiсты з дрэу. У кожнай павiнна быць 5 лiстоу.




    Вядучая 1: Тыя, хто атрымау лiсты, выходзьце, калi ласка, да нас на пляцоуку.


    Вядучая 2: Загудзела, як трэба, жыта скрозь галасамi,
    Заглядзелася у неба да аблок каласамi.
    Будзе хлеба багата – млын муку вырабляе
    Мацi булак згатуе – каб з*ясi потым з чаем.

    Вядучая 1: Зараз мы з вамi перавязем каласы у млын, каб iх абмалоць,

    Вядучая 2: Але спачатку падзялiцеся калi ласка на дзьве каманды.

    Вядучая 1: Уявiце сабе, што ваша каманда – няспынны канвеер, якi будзе малоць
    зерне.

    Вядучая 2: Першы з каманды павiнен узяць каласок з падлогi i перадаваць яго
    над галавой пакуль не дойдзе да апошняга удзельнiка.
    Апошнi павiнен зноу перадаць каласок наперад першаму iграку,
    але ужо памiж нагамi. першы павiнен пакласцi каласок у карзiну.

    Вядучая 1: Але увага: браць наступны каласок першы iгрок можа толькi тады,
    калi у карзiну будзе пакладзены папярэднi каласок, перададзены у
    нiзе. Умовы гульнi зразумелы? Тады пачалi.

    Гучыць мелодыя беларускай полькi. Праводiцца гульня «Млын»
    Пасля гульнi пераможцы атрымоуваюць прыз, а каму не пашанцавала частуюцца абаранкамi.

    Вядучая 1: Усе святкаванне Багача было святасцю – выказваннем вялiкай,
    асобай пашаны да хлеба.

    Вядучая 2: Людзi здауна ствiлiся да хлеба, як да святынi: ен жыцце, галоунае
    багацце. Нездарма хлеб услаулены у многiх народных песнях i яму
    прысвечана шмат прымавак.

    Вядучая 1: I цi ведаеце вы прымаукi пра хлеб? (Адказ)

    Вядучая 2: Я буду пачынаць прымауку, а вы працягваць.
    Шмат снегу… (працягваюць) – шмат хлеба. Той хто правiльна
    адказвае – бяры свойго сябра i выходзь да нас на пляцоуку.

    Вядучая 1: Без хлеба… – няма абеда.

    Вядучая 2: Хлеб не зяць – паглядзяць ды … з*ядзяць

    Вядучая 1: Хлеб усяму … галава

    Вядучая 2: Калi есць хлеб i вада, то усе не … бяда

    Вядучая 1: Ну вось наш ураджай сабраны i абмалочаны. Хлеб трэба звесцi
    з току у свiран. Чым мы зараз з вамi i зоймемся. Падзялiцеся
    калi ласка на дзве каманды. вы павiнны як мага хутчэй перавесцi
    усе зерне, але увага, нi адно зярнятка не павiнна апынуцца на доле.
    Ну что, гатовы? Пачалi!

    Гучыць мелодыя беларускай полькi. Праводiцца гульня.
    Пасля гульнi пераможцы атрымоуваюць прыз, а каму не пашанцавала частуюцца абаранкамi.

    Вядучая 1: Ну вось, наш ураджай зладкваны.

    Вядучая 2: А гэта азначае, што самы час пачаць сапрауднае вяселле.

    Вядучая 1: А зараз, даражэнькiя, зазiрнiце, калiласка, сабе пад крэсла,
    i хто знойдзе там кляновы лiст, выходзьце да нас.

    Выходзяць 4 удзельнiка.

    Вядучая 2: Што ж, добра папрацавалi, а зараз паглядзiм як вы умееце спяваць.

    Першую прыпеуку спявае выдучая а потым удзельнiкi па чарзе.

    Вядучая 1: Няма у мяне голасу
    Стала я хрыпучая
    А то любоу, а то iзмена
    Яна мяне замучала.

    1 - Гарманiст, ану давай
    Весялей нам заiграй
    Заспяваю я прыпеукi
    Ты за мною падпявай.

    2 - Толiк з Пiцеру прыехау,
    Гармонь новую прывез
    Гармонь новая раве
    Бацька хлеба не дае.




    3 - Не хадзiце дзеукi у лазню
    Не хадзiце парыцца
    Ад гарачае прыпаркi
    Пудра уся адвалiцца.


    4 - Не забуду гэта свята
    Не забуду гэты дзень
    Па усяму сялу музыкi
    Вандравалi цэлы дзень.

    Пасля прыпевак вядучыя усiх узнагароджваюць падарункамi.

    Вядучая 2:Багачовы фэст адрознiвауся ад астатнiх размахам свайго гуляння,
    i зараз на прыканцы нашага свята я запрашаю усiх жадаючых да сябе
    на пляцоуку.

    Праводзiцца гульня «Вяселая полька»
    Удзельнiкi становяцца па кругу, вядучыя гавораць умовы гульнi,
    а усе выконваюць.

    Вядучая 1: Пачынаем усе з кружочку –
    Ручкi у нiз - у форму замочка,
    Музыканцiк – рэж нам ох –
    Польку дробну, як гарох,
    Полька у лева аккуратна –
    Полька у права – дэлiкатна.
    ( усе танчуць польку спачатку у права, а потым у лева

    Вядучая 2: А цяпер каб не згубiцца –
    Трэба локцем зачапiцца.
    ( усе танчуць польку спачатку у права, а потым у лева)

    Вядучая 1: А цяпер такiя рэчы –
    Бяромся за суседа плечы.
    ( усе танчуць польку спачатку у права, а потым у лева)

    Вядучая 2: Аб*яуляю разам з тым –
    Што цяпер у нас iнтым,
    Хлопцы i паненкi –
    Бяромся за суседскiя каленкi.
    ( усе танчуць польку спачатку у права, а потым у лева)

    Вядучая 1: А цяпер такiя стачачкi –
    Бяромся за суседа пятачкi.
    ( усе танчуць польку спачатку у права, а потым у лева)

    Вядучыя выказваюць подзяку усiм хто гуляу - запрашаюць усiх заняць
    свае месцы у глядзельнай зале.

    Вядучая 1: Дзякуй вам даражэнькiя за тое, што свята з намi спраулялi…

    Вядучая 2: Прыпеукi спявалi, танчылi, ды у гульнi гулялi,

    Вядучая 1: Хай у вашай хаце заужды будзе мiр i пакой,

    Вядучая 2: Шчасця вам i дабрабыту…

    Вядучая 1: Здароуя i поспехау!

    Разам: Да новых сустрэч!!!

    Гучыць беларуская полька.



    Прыпеукi:

    1 - Гарманiст, ану давай
    Весялей нам заiграй
    Заспяваю я прыпеукi
    Ты за мною падпявай.

    2 - Толiк з Пiцеру прыехау,
    Гармонь новую прывез
    Гармонь новая раве
    Бацька хлеба не дае.


    3 - Не хадзiце дзеукi у лазню
    Не хадзiце парыцца
    Ад гарачае прыпаркi
    Пудра уся адвалiцца.


    4 - Не забуду гэта свята
    Не забуду гэты дзень
    Па усяму сялу музыкi
    Вандравалi цэлы дзень.

  15. #40
    Пользователь
    Регистрация
    20.02.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    57
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    31
    Поблагодарил в

    15 сообщениях

    По умолчанию

    Сцэнарый
    свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі

    Дом культуры святочна ўпрыгожаны. Над уваходам - заклік: "Запрашаем на свята ўраджая!" У фае - выстава дасягненнящ сельскай гаспадаркі, працуюць гандлёвыя рады. Да пачатку свята гучыць фанаграма з песнямі аб Радзіме, працы, беларускія народчыя песні. Затым - дыктарскі тэкст.

    Дыктар: Не знаю, хто той чалавек,
    Хто першы засеяў раллю –
    Сябе ён праславіў навек,
    Шчаслівай зрабіўшы зямлю.

    Ляжала пустэльнай зямля.
    Ёй гэтак маркотна было
    І сонца дарэмна здаля
    Сваё пасылала цяпло.

    І вось ён прыйшоў - чалавек
    І стала раллёй цаліна,
    Ягонаю славай спрадвек
    У полі звініць збажжына.

    Пралятаюць над зямлёй вякі, а сялянскаму роду няма пераводу бо селянін корміць хлебам увесь свет. Пакуль на зямлі ёсць селянін-працаўнік - будзе хлеб, будзе жыццё!
    Хлебароб!.. Святое слова! Святая справа! Гонар усіх часоў і народаў! Вы першымі на золку вітаеце ніву, кланяецеся ёй, шануеце яе. Вы - стомленыя працай - апошнімі развітваецеся з сонейкам. Гэта вашыя рукі - шурпатыя, мазолістыя, напрацаваныя - самыя прыгожыя і пяшчотныя! Бо з іх працы – багацце, радасць, шчасце зямлі!

    Гучыць музыка. У фае з'яўляецца дзяўчына ў беларускім касцюме.

    Дзяўчына: Ой, зайграйце, музыкі,
    Бо настаў дзень вялікі,
    Хай вяселле звініць навакол.
    Хай працоўнае свята
    Ўвойдзе ў кожную хату,
    Хай дастаткам накрыецца стол!

    З'яўляецца Несцерка…

    Несцерка: Добры дзень, сябры! Ого, колькі вас тут сабралася! Не раўнуючы як дроў у лесе. (разглядае залу). А, божа, як тут ясна, як тут красна!
    Дзяўчына: Несцерка, ты што гэта ўварваўся як віхор! У нас тут свята пачынаецца, а ты...
    Несцерка: Якое свята?
    Дзяўчына: Свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
    Несцерка: А я таксама жадаю павіншаваць гэтых людзей са святам. Дык няхай, паважаныя сябры, гэты дзень будзе для вас сапраўдным святам - з віншаваннямі, кветкамі, падарункамі, песнямі, святам, якое вы заслужылі!

    Гучыць беларуская музыка. У фае заходзяць дзяўчаты з фальклорнага гурта.

    - Дзень добры, госці жаданыя!
    Людзі добрыя, працавітыя!
    - Сёння ў нас свята!
    Свята нібы казка!
    Падыходзь бліжэй, калі ласка!
    - Хлеб-соль будзем есці,
    Карагоды весці,
    - На чай гарачы дзьмухаць,
    Ды песні слухаць!

    Выступленне фальклорнага гурта. Пасля выступлення дзяўчаты запрашаюць усіх у глядзельную залу. Працаўнікі сельскай гаспадаркі і госці займаюць свае месцы. Гучаць пазыўныя свята. Адчыняецца заслона. На сцэне — карагод дзяўчат у беларускіх касцюмах. У цэнтры - дзяўчына з караваем. Выходзяць вядучыя.

    Вядучы 1: Добры дзень, дарагія сябры!
    Вядучы 2: Добры дзень, удзельнікі сённяшняга свята!
    Вядучы 1: Сёння мы рады вітаць лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі!
    Вядучы 2: Адшумелі калгасныя нівы,
    Знік з палеткаў самаход-камбайн
    І прамовіў хлебароб рупліва:
    "Прымай, Прыдзвінне, ураджай."
    Вядучы 1: У гэтых звычайных словах подых шчасця, вытканага з радасных турбот. Мы вітаем ураджай-багацце і славуты 2011 год!

    Пачынаецца абрад дажынак.
    У канцы абраду ўдзельнікі выстройваюць "копны" і "вянок"
    і выконваюць народную жніўнію песню, утварыўшы дзве дыяганалі.
    Добры вечар!
    Ой, калі дома - выйдзі паслухай.
    Добры вечар!
    Выйдзі паслухай, што ў бары гудзе.
    Добры вечар!
    Што ў бары гудзе. жнейка к табе ідзе.
    Добры вечар!
    Жнейка к табе ідзе і гасцей вядзе.
    Добры вечар!
    Госці к табе ідуць, снапочкі нясуць.
    Добры вечар!

    На сцэне з'яўляецца дзяўчына ў нацыянальным беларускім строі з хлебам-соллю ў суправаджэнні дзяўчат, якія нясуць у руках снапы. Дзяўчына спявае.

    Рада, рада,
    Што перапёлка
    Лета даждала.
    Рада, рада.

    Рада, рада,
    У сям'і гаспадыня,
    Што жыта дажала,
    Ды ў снапы звязала.

    Дзяўчаты падыходзяць да авансцэны і вітаюць усіх прысутных песняй.

    Добры дзень!
    Жыту яравому,
    Хазяіну палявому,
    Добры дзень!

    Вядучы 2: А зараз, дарагія сябры, я запрашаю на сцэну старшыню выканаўчага камітэта ___________________________.

    У гэты час дзяўчаты спяваюць песню "Ой, у садочку цвіла лілея."

    Ой, у садочку цвіла лілея,
    Дажала жыта старшая жнія.
    Па нашым полі плылі лябёдкі,
    Дажалі жыта красныя малодкі.

    Вядучы 1: Няхай будзе для вас сапраўднае свята — з віншаваннямі, кветкамі, падарункамі, песнямі! Свята, якое вы заслужылі!

    Дзяўчына ўручае каравай старшыні выканкома.

    Вядучы 2: Слова прадастаўляецца старшыні выканкама.

    Напрыканцы выступлення ідзе размова аб укладзе ўсіх працаўнікоў сельскай гаспаоаркі ў агульны каравай 2011 г.
    Гучыць музыка. Сцэну займаюць удзелінікі харэаграфічнага ансамбля, імітуючы ўраджайнае поле. На "поле" выходзяць дзяўчынкі ў нацыянальных строях з падносамі, засланымі рушнікамі. На рушніках - караваі хлеба, загадзя парэзаныя на скібы, але з захаванай формай.

    Вядучы 1: Сёння на найвялікшым сялянскім свяце мы выказваем шчырую падзяку за працу, за сонечнасць хлеба лепшым з лепшых! Мы вітаем вас - пераможцы жніва 2011 года! Няхай усе ведаюць, дзякуючы каму на сталах нашых ёсць і да хлеба!
    Вядучы 2: Сёння свята тых, хто цяжкай працай у спёку і непагадзь, з ранку да ночы, шчыраваў на хлебнай ніве! Вы - соль зямлі, яе гонар і надзея! Дзякуючы вашай працы будзе з чаго жыць і вяскоўцам і гараджанам!
    Вядучы 1: Нізкі вам паклон за працу і руплівасць!

    Вы стаміліся крыху, а можа да поту
    І ад дзённых турбот мо пагляд ваш прыгас?
    Адкладзіце, людзі, турботы на потым,
    Словам шчырым і ветлым вітаем мы вас!

    Вядучы 2: Хай багацце і гонар вам дорыць прырода
    І адыйдзе бяда, і суцішыцца боль,
    Як адчуеце зерня сабранага водар.
    Дзякуй вам, дарагія, за хлеб і за соль!

    Гучыць музыка.

    Вядучы 1: Як палаца вялізнага столь,
    Неба ззяе ў блакітнай красе,
    Дзверы дню ўжо адчынены ўсе,
    Хлебароб і хлеб нам і соль
    На падносе бы сонца нясе.
    Хлебам свежым так пахне навакол,
    Хай зямля ператворыцца ў стол.
    Прыбярэм мы яго і за ім
    Хопіць месца працоўным усім.

    Вядучы 2: Шаноўныя госці свята! Запрашаем да святочнага каравая! Мы верым, што паспытаўшы яго, вы адчуеце шчырую ўдзячнасць да людзей, чыёй працай здабыты гэты сонечны цуд.

    У глядзельную залу ўваходзяць жанчыны і частуюць усіх удзельчікаў свята караваямі.

    Вядучы 1: Каравай ты наш прыгожы,
    Хто з табой зраўняцца можа?
    Бо у гэтым караваі:
    Ад сямі палёў пшаніца,
    Ад сямі крыніц вадзіца,
    Ад сямі каровак масла.

    Вядучы 2: Частуйцеся, людзі добрыя, госці слаўныя і дзякуйце хлебаробам!

    У гэты час удзельнікі фальклорнага гурта спяваюць песню

    Вядучы 1: Дарагія сябры! Сёння на свяце-віншаванні сышліся лепшыя працаўнікі раёна - наш гонар і слава розных прафесій! Гэта механізатары, жывёлаводы, паляводы, аператары машыннага даення і даяркі, шафёры, спецыялісты сельскай гаспадаркі.
    Сябры! Ва ўсе часы на зямлі быў патрэбны добры клапатлівы гаспадар. Зямля стане кармілецай тады, калі чалавек прыкладзе сваю працу, свае працавітыя рукі.
    Вядучы 2: Сёння камбайнёр — галоўная на зямлі фігура. Поспех і вынікі хлебаробчай працы у многім залежаць ад яго. Ён вытрымлівае нялёгкія выпрабаванні жніва і дэманструе сваю сілу і волю,свой характар.
    Вядучы 1: Запрашаем на святочную пляцоўку для ўрачыстага ўшанавання пераможцаў раённага спаборніцтва сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў.

    Ідзе віншаванне хлебаробаў.

    Вядучы 2: Слава полю калгаснаму, слава!
    Мы багаты сабралі ўраджай
    І дажынкі спраўллем па праву,
    Гэй, музыка, нам польку зайграй!

    Вядучы 1: Сёння з вамі, дарагія хлебаробы, лепшыя гарманісты вобласці - удзельнікі раённага і аблаенога свята "Грай, гармонік!"

    Гарманісты граюць польку. На канцы мелодыі на сцэну выходзянь Сцяпан і Ганна.

    Сцяпан: Дзе мы едзем, дзе мы йдзём
    Свята не мінаем,
    Дзе заедзем, дзе зайдзём –
    Таго і вітаем.
    Ганна: Не смяшы ты людзей! Якое тут свята? Якое віншаванне? Воз з усімі пажыткамі, з усімі падарункамі, для перадавікоў купленых на нашым восеньскім кірмашы, згубілі і ўжо тры месяцы знайсці не можам.
    Сцяпан: Маўчы, баба! Ты нічога не разумееш! Валасы доўгія, а розум кароткі. Падумаеш, падарункі! Лепшы падарунак - гэта я!
    Ой, там на гарэ
    Мужык на жонку арэ,
    А другая падбягае:
    "Запражы ж ты мяне!"

    Сцяпан абдымае Ганну.

    Ганна: (адпіхнуўшы Сцяпана) Ах, ты, гнілая качарэжка! Можа табе яшчэ чаго захочацца?
    Сцяпан: Чаго сварышся, кабетачка мая? Ці свята не падабаецца?
    Ганна: Усё падабаецца. Але вось што я думаю. Дзе вочанькі мае былі, калі замуж за цябе ішла? І гаспадар з цябе ніякі. І метр росту, пуд з чаравікамі. Вось дзе сапраўдныя мужыкі! (паказвае ў глядзельную залу) Усім мужыкам мужыкі!
    Сцяпан: Ах, вось у чым справа! Табе падабаюцца іншыя мужчыны?!
    Ганна: Ды не. Я аднаго цябе кахаю. Ідзі лепш пашукай воз з падарункамі. Час ужо ўзнагароды прыпадносіць. А я зараз праспяваю ўсім гасцям прыпеўкі.

    Спявае прыпеўкі.

    Ганна: Дзякую за апладысменты. А дзе ж мой Сцяпан? Пайшоў і знік.

    Ганна адкрывае заслону і бачыць Сцяпана, які на возе есці сала з хлебам.

    Ганна: А божухна! Няўжо гэта наш возік? Знайшоўся ўсё ж. Ой, паглядзіце, людцы добрыя! Бульбачка калгаса__________________________, малачко саўгаса ____________________. А які смачны і духмяны хлеб калгаса ________________________.
    Гучыць вясёлая музыка. На сцэну з песняй выходзяць дзяўчаты.

    Вечарынка ў раёне,
    Клуб напоўнілі да краю
    І шафёры, і даяркі,
    Брыгадзіры і свінаркі,
    Камбайнёры, трактарысты,
    Усіх масцей спецыялісты.

    А гармонік грае, грае,
    Усіх на свята запрашае!

    Эх, і будзем жа, дзяўчаты,
    Да раніцы танцаваць,
    На палях рабілі ўдарна –
    Дык не сорам пагуляць.

    Усе мы з вамі тут сяброўкі,
    Цераз вуліцу жывём,
    Пад баян пад галасісты
    Мы прыпеўкі прапяём.

    У зялёненькім у садзе
    Распусцілась вішанька.
    Лепшы ўдарнік у калгасе —
    Трактарыст мой Мішанька.

    Выйду, выйду я за рэчку,
    На зялёненькі лужок,
    Пагляджу як на камбайне
    Жне мой міленькі дружок.

    Мой каханы ганарысты
    І яму я парачка –
    Ён ў калгасе трактарыстам,
    Ну. а я свінарачка.

    Эх, сяброўка, радасць маю:
    Трактарыста я кахаю.
    Мне сказаў Сярожа мой –
    Будзе сватацца зімой.

    Плацце белае адзену,
    Белае ў гарошынкі,
    Гляне - сэрцайка заб'ецца
    У камбайнёра Лёшанькі.

    Я па травачцы хадзіла.
    Травачка хілілася,
    Сваім мілым трактарыстам
    Усім я пахвалілася.

    Выйду, выйду на крылечка
    І вазьму гітарачку,
    Ну, няўжо ды я не сяду
    З брыгадзірам ў парачку?

    Весялей іграй, гармонь,
    Іграй чарнамехая,
    А я з мілым на камбайне
    Па сялу праехала.

    Мы з сяброўкамі ў калгасе
    Ад цямна і да цямна,
    Яшчэ ноч папрацаваць –
    Трактарамі будуць зваць.

    Я на Коліну гармошку
    Лентачку павесіла,
    У калгасе працаваць
    Хораша і весела.

    Эй, цвіці, красуй навокал,
    Беларускі родны край!
    Хай звініць, расце высока
    Вельмі добры ураджай!

    Ганна: Ой, дзяўчаткі! Як добра, што вы зайшлі да нас. Так дарэчы!
    Дзяўчына: Цётка Ганна, а адкуль у вас столькі дабра?
    Ганна: Ой, дзевачкі! Гэта не простыя пакупкі, гэта вынікі працы нашых калгасаў. А тут на лавах у кошыках узнагароды нашым пераможцам раённага спаборніцтва сярод трактарыстаў, шафёраў, даярак, аператараў машыннага даення, паляводаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі. Разбірайце, дзяўчаты, кошыкі! Дапамажыце павіншаваць пераможцаў спаборніцтва! (да Сцяпана) Сцяпан, запрашай на святочную сцэну прадстаўніка выканкома для ўручэння прэмій нашым слаўным трактарыстам.

    Дзяўчаты спяваюць прыпеўкі, прысвечаныя трактарыстам.
    Ідзе іх віншаванне і ўручэнне падарункаў, прэмій.

    Вядучы 1: Раней усіх устаў шафёр,
    Пабег да гаража,
    Не любіць соннай цішыні
    Гарачая душа.
    Вадзіцель - знаўца ўсіх машын
    З калгаса нашага раёна.
    Бясконцы груз ён перавёз –
    Зайздросны хлебаробскі лёс.
    Вядучы 2: Без гэтых хлопцаў ні адна работа не абыходзіцца. Усе яны - шафёры. Не аруць, не сеюць, не жнуць, не косяць. Але ўся работа ў калгасе пачынаецца з іх. Аб кожным можна расказваць бясконца. Яны маюць багаты вопыт і самі працавітыя, сумленныя. Да сваіх машын адносяцца як да жывых істот. Ды што многа казаць, зараз вы ўбачыце іх сваімі вачыма.

    Ідзе віншаванне шафёраў.

    Вядучы 1: Устаць на досвітку і цемрай праз сяло –
    Туды, дзе ферма, дзе яе чакаюць,
    Ну, а сцяжынку ўсю перамяло
    І так вось кожны дзень, і так без краю.
    А спраў на ферме - толькі паспевай,
    Буронкі просяць рук яе ды ласкі,
    Без малака не здобны каравай
    І ў сем'ях стол, што цеста без закваскі.
    Кармоў за дзень перанясе даволі,
    Прыгожай застаецца, маладой,
    Пякуць далоні, а не чутна болю –
    То гераізм і вечны подзвіг твой!
    Гэтыя добрыя словы мы прысвячаем даяркам і аператарам машыннага даення!
    Ідзе віншаванне.

    Вядучы 2: Ой, даярачкі-дзяўчаты
    Працавіты і багаты.
    Прыгажосцю славяцца,
    Многім падабаюцца.
    Паважаныя сябры, дзякуй вам за добрыя справы і добрыя сэрцы! Здароўя і шчасця! Мы дорым вам песню!

    На сцэне з'яўляецца Сцяпан, які нешта выглядае. Яму насустрач выходзіць Ганна.

    Ганна: Сцяпан, каго гэта ты выглядаеш? Можа дзяўчыну прыгожую нагледзеў на нашым свяце?
    Сцяпап: Ды не. Ты ў мяне самая прыгожая. Ніяк не магу знайсці нашых дзяўчат. Вось толькі што былі...
    Ганна: Ну, ды ладна. Я думаю пара запрасіць на сцэну лепшых спецыялістаў сельскай гаспадаркі.
    Сцяпан: Ганна, дык я ж таксама добры спецыяліст.
    Ганна: Які ты спецыяліст? Можаш толькі добра пад'есці, паспаць ды за дзеўкамі пабегаць. Вось на гэта ты спецыяліст!
    А ў гэтай зале сапраўдныя спецыялісты сваёй справы сабраліся. якія добра працуюць. І такіх спецыялістаў у раёне многа. З лепшымі я вас зараз пазнаёмлю.

    Зачытваецца спіс спецыялістаў, якім ўручаюцца падарункі.

    Вядучы 1: Дарагія сябры!
    Мы кажам вам шчасліва!
    Усякіх даброт вам
    1 асабліва,
    Каб будучы год быў слаўным годам,
    У меру даждлівым, у меру лагодным!

    Вядучы 2: А восень была каб незвычайнай,
    Надзіва хлебнай і ўраджайнай!
    Яшчэ раз са святам вас, паважаныя сябры!
    Поспехаў, шчасця, здароўя!

    Гучыць песня "Дажыначкі".

  16. 2 пользователей поблагодарили Любитель05 за это полезное сообщение:

    boba (28.10.2019), Гурка (15.07.2017)

  17. #41
    Местный Аватар для Алена.by
    Регистрация
    17.01.2010
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    185
    Поблагодарил Поблагодарил 
    76
    Поблагодарили Поблагодарили 
    220
    Поблагодарил в

    64 сообщениях

    По умолчанию

    «Калядачкі”

    Я- дзяўчынка маленька, спаднічка рабенькая.
    Чаравічкі чырвоныя, будзьце са святам – здаровыя!

  18. #42
    Местный Аватар для Алена.by
    Регистрация
    17.01.2010
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    185
    Поблагодарил Поблагодарил 
    76
    Поблагодарили Поблагодарили 
    220
    Поблагодарил в

    64 сообщениях

    По умолчанию

    Зала прыбрана пад беларускую хатку, дзеці сярэдніх групп сядзяць, як гледачы. Гучыць беларуская музыка зяуляюцца бабай.
    Баба Заплюшчыце вочы хутчэй, да сабе уявіце ярчэй.
    Як надыходзілі узімку калядкі, як смачныя пяклі аладкі.
    Як прыбіраліся усе у маскі – нікога не пазнаеш без падсказкі.
    Як бралі у рукі карабец і ішлі па вёсцы канца у канец.
    Вось зараз і да нас каляднічкі прыйдуць.
    А вось нават і яны!
    Гучыць беларуская музыка, уваходзяць дзеці
    Усе разам Добры дзень таму, хто у гэтым даму!
    1 дзяця Калядзін, калядзін. Я у бацькі адзін.
    Караценькі кажушок, дайце мне на піражок.
    2 дзяця А на верх каубасу, бо я хату разнясу.
    3 дзяця А на вуліцы мароз прыпякае добра нос.
    Не дае нам стаяць, трэба нас пачаставаць.
    4 дзяця Ці – смачны пірог, ці бялюсенькі тварог.
    5 дзяця Гаспадынька не скупіся з намі хутка падзяліся.
    6 дзяця Не хацім мы больш стаяць, хацім песенкі спяваць.
    Песня “Дзякуй зімка”
    7 дзяця У вас няма чаго даваці, бо любілі доуга спаці.
    8 дзяця Можа у летку у халадку, вы ляжалі на баку? Дык нічога не гатавалі ?
    Усе разам Дык навошта мы спявалі ?
    9 дзіця Шчадрыначка шчадравала,
    Каб гаспадыначка нас пачаставала! (сядаюць)
    Баба Як цудоуна вы спявал!, заставацеся вы з намі.
    Вас мы будзем частаваць і другіх гасцей чакаць.
    Вунь яны – нашы госці, заходзьце калі ласка!
    Заходзяць другая група дзяцей пад беларускую музыку з музычным! !нструментам!.
    Усе разам Добры дзень добрым людзям!
    1 дзіця Што ты цетка наварыла, што ты цетка напякла?
    Падавай сюды хутчэй не марозь малых дзяцей!
    2 дзіця Гаспадынька не скупіся з намі хутка падзяліся.
    Ці ступу малака, ці цукерак поу – мяшка.
    Баба А за што вас шаставаць?
    Трэба песеньк! Спяваць!
    Песня “Міхасёк” з музычнымі інструментамі
    3 дзіця Я- хлопчык маленькі, з мяшком хаджу каляду збіраю.
    Вечар добры, дайце пірог доўгі.
    4 дзяця Я- дзяўчынка маленька, спаднічка рабенькая.
    Чаравічкі чырвоныя, будзьце са святам – здаровыя!
    Дзякуй, мае дараженькія
    Баба Праходьте калі ласка!
    (гучыць музыка дзец! праходзяць)
    Баба Могуць госцікі спяваць, а ці могуць танцаваць?
    Просім музыку іграць, а дзяцей у кола стаць.
    Танец “У леса на опушке”
    Баба Малайцы! Малайцы мае любыя дзеткі.
    Але ж гэта не усі гостікі, да нас яшчэ нехта ідзе.
    Пад музыку уваходзіць Яга
    Яга Где мой трон? Где мой трон?
    Баба Не волнуйтесь, вот и он! Ну, Ягусенька привет!
    Яга Сделайте поярче свет! Не Ягуся вовсе я, королева Снежная!
    Баба Будь в наряде ты любом, но тебя мы узнаем!
    Яга Ладно, ладно так и быть, но хочу тебя спросить.
    Говорят, что дед Мороз приготовил целый воз для детей подарков.
    Вкусных, сладких, ярких.
    Баба Дед Мороз здесь побывал и подарки нам раздал
    А причем к подаркам ты?
    Яга Ой, поесть бы вкусноты!
    Баба Ты бы бабушка Яга пироги нам испекла!
    Яга Ладно, побегу пирогов вам напеку!
    Пад музыку Яга убягае.
    Баба Ой, глядзіце, да нас нехта ідзе.
    Выходзіць цыганка з мішкай
    Цыганка Кланяйся мішка усім нізка (кланяецца)
    Малайчына! Мой мішка вучоны ды вумны!
    Ну-ка мішка, пакажы як дзевачкі танчуць(паказвае)
    Ну-ка мішка, пакажы як бабы танчуць (паказвае)
    А пакажы як бабы з працы ідуць дамоу! (паказвае)
    Перн!к! люб!шь? (паказвае галавой)
    Тады паскачы гападыне шчасця прыняс!. (скача)
    Баба Ды як! Цудоуны м!шка, трымай падарунк!! (дае гасц!нцы)
    (гучыць музыка зяуляюцца разбойн!к!)
    Танец разбойн!кау
    Усе разам Добры дзень таму, хто у гэтым даму!
    1 дзяця Нам не хочацца чакаць –
    Загадайце калядаваць!
    2 дзяця Шчадрую, шчадрую каубасу чую,
    Дайце каубасу, я дамоу панясу.
    3 дзяця Дайце кусок сала – каб добра стала.
    4 дзяця Дайце канфет, каб не была бед.
    5 дзяця Гаспадынька не скупіся з намі хутка падзяліся.
    6 дзяця Не хацім мы больш стаяць, хацім падарункі палучаць.
    Баба Добра вы нас пазабаулялі нашы госці, а за гыта мы вас пачастуем (частуе)
    Баба Ну вось усе нашыя госці сабраліся. Зараз пойдзем да бабы Ягі на пірагі.
    Голос з-зала “Не, яшчэ не усе”
    Пад музыку уваходзіць цыган з казлом.
    Цыган А ці шырокія сцены, каб нас пачаставаць?
    А ці добрыя людзі, каб нас пачаставаць?
    Баба А чаго вас частаваць? А гэта, хто такі?
    Цыган Гэта мой вучоны конь! Глядзіце у вачах агонь.
    Разумее усе з поуслова, дзевы бачалі такога?
    Баба Дык ён, ледзве стаіць!
    Цыган Гэта у яго баляць ногі, з дальняй дарогі.
    А так у яго паходка – як у моры лодка! (паказвае паходку)
    Баба Дык ён ужо падае! Что з ім рабіць?
    Цыган А ён можа араці, можа шчасця нагадаці
    Баба А рагамі забадаці! Гэта ж не конь, а казёл?
    Цыган Ну, няхай сабе казёл, але ж глянь, які арол!
    Зараз з вамі ён згуляе, вашых дзетак забадае!
    Гульня з казлом
    Казёл Ду-ду-ду, я казёл-барада.
    Ду-ду-ду пабег у вёску,
    Ду-ду-ду купіу косу.
    Дзеці А нашто коса?
    Казёл Каб сена касіць!
    Дзеці А нашто сена?
    Казёл Каб каровак карміць
    Дзеці А нашто кароукі ?
    Казёл А каб малачко даіць.
    Дзеці А нашто малочко?
    Казёл А каб дзяцей паіць!
    Дзеці А нашто тыя дзеткі?
    Казёл А каб іх лавіць…(ловіць дзяцей) (у канцы ён падае)
    Цыган Ай, што вы нарабілі. Майго казла пагублі.
    Баба Можа даць козліку сала?
    Казёл Сала будзе мала!
    Баба Можа хочаш меду?
    Казёл Мёд не ел я з роду.
    Баба Так цукерак мода даць!
    Казёл Трохі хай павесяляць! А на рожанькі-два прожанькі.
    Баба Трэба угасціць каляднічкау. Вось вам нашыя гасцінцы.
    Цыган з казлом уходзяць пад музыку.
    Баба Хутка праляцеу час, зараз пойдзем з вамі да бабы Ягі у госці…
    А каб нам было весялей разам станем у кола 1 праспяваем.
    Карагод “З новым годам”(сядаюць)
    А зараз пагукаем ізбушку бабы Ягі да нас, яна і пачастуе нас.
    Дзеці Цып-цып!
    Пад музыку выходзіць ізбушка на курьіх ножках і частуе дзяцей.
    Баба Сею вам пшаніцу, каб заўжды на стале была хлеба паляніца.(сыпле зерне)
    Сею вам квасолю, каб была добрай да вас ваша доля.
    А на гэтай мове бывайце здаровы.
    Жывіце ў раскошы, майце торбу грошаў.
    Усяго даволі. А бяды- ніколі!
    Усім дзякуй! Да пабачэння!
    Калядоўшчыкі пад вяселую музыку ўходзяць.

  19. Следующий пользователь сказал cпасибо Алена.by за это полезное сообщение:


  20. #43
    Местный Аватар для Алена.by
    Регистрация
    17.01.2010
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    185
    Поблагодарил Поблагодарил 
    76
    Поблагодарили Поблагодарили 
    220
    Поблагодарил в

    64 сообщениях

    По умолчанию

    Зала прыбрана пад беларускую хатку, дзеці сярэдніх групп сядзяць, як гледачы. Гучыць беларуская музыка зяуляюцца вядучая.
    Вядучая Заплюшчыце вочы хутчэй, да сабе уявіце ярчэй.
    Як надыходзілі узімку калядкі, як смачныя пяклі аладкі.
    Як прыбіраліся усе у маскі – нікога не пазнаеш без падсказкі.
    Як бралі у рукі карабец і ішлі па вёсцы канца у канец.
    Вось зараз і да нас каляднічкі прыйдуць.
    А вось нават і яны!
    Гучыць беларуская музыка, уваходзяць дзеці
    Усе разам Добры дзень таму, хто у гэтым даму!
    1 дзяця Калядзін, калядзін. Я у бацькі адзін.
    Караценькі кажушок, дайце мне на піражок.
    2 дзяця А на верх каубасу, бо я хату разнясу.
    3 дзяця А на вуліцы мароз прыпякае добра нос.
    Не дае нам стаяць, трэба нас пачаставаць.
    4 дзяця Ці – смачны пірог, ці бялюсенькі тварог.
    5 дзяця Гаспадынька не скупіся з намі хутка падзяліся.
    6 дзяця Не хацім мы больш стаяць, хацім песенкі спяваць.
    Песня “Дзякуй зімка”
    Вядучая Малайцы! Малайцы! А што далей?
    7 дзяця У вас няма чаго даваці, бо любілі доуга спаці.
    8 дзяця Можа у летку у халадку, вы ляжалі на баку? Дык нічога не гатавалі ?
    Усе разам Дык навошта мы спявалі ?
    Вядучая Могуць госцікі спяваць, а ц і могуць танцаваць?
    9 дзяця Ой, каляднічкі давайце, дружна танчыць пачынайце!
    Танец “Чаму ж мне ня пець”
    Вядучая Як цудоуна вы плясалі, заставацеся вы з намі.
    (Дзеці сядаюць пад музыку)
    Вядучая Вас мы будзем частаваць і другіх гасцей чакаць.
    Гучыць беларуская музыка, уваходзяць дзеці, спяваюць каляду
    Усе разам Добры дзень добрым людзям!
    1 дзіця Што ты цетка наварыла, што ты цетка напякла?
    Падавай сюды хутчэй не марозь малых дзяцей!
    2 дзіця Гаспадынька не скупіся з намі хутка падзяліся.
    Ці ступу малака, ці цукерак поу – мяшка.
    Вядучая А за што вас шаставаць? Трэба вам патанцаваць!
    Танец “У леса на опушке”
    Вядучая Малайцы! Малайцы мае любыя дзеткі.
    Але ж гэта не усі гостікі, да нас яшчэ нехта ідзе.
    Пад музыку уваходзіць Яга
    Яга Где мой трон? Где мой трон?
    Ведущая Не волнуйтесь, вот и он! Ну, Ягусенька привет!
    Яга Сделайте поярче свет! Не Ягуся вовсе я, королева Снежная!
    Ведущая Будь в наряде ты любом, но тебя мы узнаем!
    Яга Ладно, ладно так и быть, но хочу тебя спросить.
    Говорят, что дед Мороз приготовил целый воз для детей подарков.
    Вкусных, сладких, ярких.
    Ведущая Дед Мороз здесь побывал и подарки нам раздал
    А причем к подаркам ты?
    Яга Ой, поесть бы вкусноты!
    Ведущая Ты бы бабушка Яга пироги нам испекла!
    Яга Ладно, побегу пирогов вам напеку!
    Пад музыку Яга убягае.
    Вядучая Ой, глядзіце, да нас нехта ідзе.
    Гучыць музыка уваходзіць Воука.
    Вовка Это я куда попал? Я себе тихонько спал.
    Ведущая Ты попал на калядные вячорки. Мы здесь поем и танцуем, веселимся.
    Может и там поможешь чем-нибудь поможешь в этом деле?
    Вовка Вот так всегда опять кому-то надо помогать.
    Вот бы стать сейчас царём, все бы было не почём.
    Ничего б не делал я, не ругали бы меня.
    Нет на свете лучше дела, чем лежать весь день без дела. (Ложится на бок)
    Звучит музыка, появляется Царь.
    Царь Эх, тряхну я стариной, пусть завидует любой.
    Я заборы крашу, чтобы стало краше.
    Будет мне царю почёт и молва кругом пойдет.
    Царь мол не бездельник, большой он рукодельник.
    Вовка Эй, царь –господин, что работаешь один?
    Царям не полагается с этим слуги справятся.
    Царь Ты малец от куда сам, чтоб советовать царям,
    Царь обязан потрудиться, чтоб совсем не облениться
    Вовка Ну, какой ты царь тогда, коль работаешь всегда.
    Царь Ты, хоть молод, но ленив и к тому же ты болтлив
    Был бы ты уже большой, сразу б голову долой.
    Слуги, эй сюда ступайте и указ мой зачитайте!
    (царь садится на место, выходят под музыку слуги)
    Слуги Кто не трудиться, но ест – для того не место здесь
    Всех бездельников болтливых и ленивых
    Прогонять из царства вон! Вот вам царский здесь закон!
    (хватают Вовку и уводят под руки)
    Ведущая Ну, вот все гости собрались! А дзе же лиска-Алиска?
    (под музыку появляется кот)
    Лиса Где, этот бездельник кот, что-то долго не идёт
    (под музыку появляется кот)
    Лиса Это что еще за чудо и взялось оно откуда?
    Кот Это ж я, Базилио-кот меня каждый узнает!
    Лиса Ну, а это что такое, да и острое какое.
    Кот Ёлку надо мне спилить, себе праздник подарить. А спилю-ка я эту ёлку.
    Лиса От котов так мало толку.
    Ведущая Стойте, не ругайтесь, у нас сегодня праздник – колядные вечерки.
    Кот А я и не знал!
    Лиса Объявление об этом напечатано в газетах.
    Кот Я газеты не читал и чуть-чуть не опоздал.
    Надо мне разбойников позвать. Они будут танцевать.
    Танец разбойников.
    Вядучая Ну вось усе нашыя госці сабраліся. Зараз пойдзем да бабы Ягі на пірагі.
    Голос з-зала “Не, яшчэ не усе”
    Пад музыку уваходзіць цыган з казлом.
    Цыган А ці шырокія сцены, каб нас пачаставаць?
    А ці добрыя людзі, каб нас пачаставаць?
    Вядучая А чаго вас частаваць? А гэта, хто такі?
    Цыган Гэта мой вучоны конь! Глядзіце у вачах агонь.
    Разумее усе з поуслова, дзевы бачалі такога?
    Вядучая Дык ён, ледзве стаіць!
    Цыган Гэта у яго баляць ногі, з дальняй дарогі.
    А так у яго паходка – як у моры лодка! (паказвае паходку)
    Вядучая Дык ён ужо падае! Что з ім рабіць?
    Цыган А ён можа араці, можа шчасця нагадаці
    Вядучая А рагамі забадаці! Гэта ж не конь, а казёл?
    Цыган Ну, няхай сабе казёл, але ж глянь, які арол!
    Зараз з вамі ён згуляе, вашых дзетак забадае!
    Гульня з казлом
    Казёл Ду-ду-ду, я казёл-барада.
    Ду-ду-ду пабег у вёску,
    Ду-ду-ду купіу косу.
    Дзеці А нашто коса?
    Казёл Каб сена касіць!
    Дзеці А нашто сена?
    Казёл Каб каровак карміць
    Дзеці А нашто кароукі ?
    Казёл А каб малачко даіць.
    Дзеці А нашто малочко?
    Казёл А каб дзяцей паіць!
    Дзеці А нашто тыя дзеткі?
    Казёл А каб іх лавіць…(ловіць дзяцей) (у канцы ён падае)
    Цыган Ай, што вы нарабілі. Майго казла пагублі.
    Вядучая Можа даць козліку сала?
    Казёл Сала будзе мала!
    Вядучая Можа хочаш меду?
    Казёл Мёд не ел я з роду.
    Вядучая Так цукерак мода даць!
    Казёл Трохі хай павесяляць! А на рожанькі-два прожанькі.
    Вядучая Трэба угасціць каляднічкау. Вось вам нашыя гасцінцы.
    Цыган з казлом уходзяць пад музыку.
    Вядучая Хутка праляцеу час, зараз пойдзем з вамі да бабы Ягі у госці…
    А можа пагукаем ізбушку бабы Ягі да нас, яна і пачастуе нас пірагамі.
    Дзеці Цып-цып! Пад музыку выходзіць ізбушка на курьіх ножках і частуе дзяцей.
    Вядучая Сею вам пшаніцу, каб заўжды на стале была хлеба паляніца.(сыпле зерне)
    Сею вам квасолю, каб была добрай да вас ваша доля.
    А на гэтай мове бывайце здаровы.
    Жывіце ў раскошы, майце торбу грошаў.
    Усяго даволі. А бяды- ніколі!
    Усім дзякуй! Да пабачэння! Калядоўшчыкі пад вяселую музыку ўходзяць.

  21. Следующий пользователь сказал cпасибо Алена.by за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019)

  22. #44
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    8 Сакавіка
    Сцэнарый свята для дзяцей старэйшай групы


    Гучыць музыка (грамзапіс). Дзеці заходзяць у залу, зручна рассаджваюцца і пачынаюць рыхтаваць падарункі для матуль. Як быццам незнарок у залу ўваходзіць вядучая.

    Вядучая. Цікава паглядзець, што тут адбываецца, я пастаю, паназіраю. Дзеці спяваюць песню "Сёння свята нашых мам" Р. Пукста.

    Дзеці. Мы сёння будзем віншаваць нашых мам і бабулек са святам.
    Вядучая. Добры дзень, мае даражэнькія! А чым гэта вы тут займаецеся?
    Дзеці. Мы рыхтуемся да свята мам і бабуль. Робім для іх падарункі. Вось бачыце, якія?
    Дзеці (па чарзе). Я малюю, а я вышываю...
    Дзяўчынка.
    А я прачнуся рана,
    Калі яшчэ ўсе спяць,
    Каб роднай, мілай маме
    Пралесачак нарваць.
    Першы хлопчык.
    I я нарву пралесак
    I песеньку сваю
    Прыгожай самай, самай
    Я мамачцы спяю.
    Другі хлопчык.
    Спяю пра сіні ранак,
    Пра сонца і расу.
    Маёй любімай маме
    Пралескі прынясу.
    Вядучая. Ну, тады збірайцеся хутчэй, мае даражэнькія.
    Дзеці.
    Праўда, праўда, не ўтрываць,
    Пойдзем кветачкі шукаць.
    Вядучая.
    А вось вам у дарогу
    I хлеба акрайчык,
    I дудка-весялуха.
    Да пабачэння, дзеткі!
    Пад музыку дзеці ідуць па зале, прыходзяць на "лясную палянку".

    Вядучая.
    I ад роднага парога
    У свет іх вывела дарога.
    Вось ідуць яны паволі
    Сцежкай, што віецца ў полі,
    Раптам каля ручайка
    Дзеці ўбачылі шпака,

    Дзеці спяваюць песню "Прыляцелі шпакі", муз. П. Падкавырава.
    Некалькі дзяцей выконваюць танец шпакоў.
    Дзеці.
    Даражэнькія шпакі,
    Адкажыце, калі ласка,
    Ці прачнуліся на ўзгорку
    Яснавокія пралескі?
    Шпакі.
    Засумавалі кветачкі,
    Засумавалі нездарма.
    Хмарка неба засланіла,
    Сонейка тры дні няма.
    Трэба сонейка знайсці —
    Кветачкам дапамагчы.
    Дзеці.
    А ці не можаш ты сказаць,
    Дзе нам сонейка шукаць?
    Шпак.
    Вось Сарока тут стракоча недалёка,
    А яна заўсёды рада
    Усім даваць свае парады.
    Некалькі дзяцей прыселі пад елачку, а ўсе астатнія пачынаюць гульню "Сарока".
    Дзеці (ідуць па кругу).
    Чэ, чэ, чэ, Сарока!
    А дзе была?
    Сарока. Далёка!
    Дзеці.
    На прыпечку сядзела,
    Далёка глядзела,
    Кашку варыла,
    Дзетак карміла.
    Сарока.
    Гэтаму дала, (4 разы)
    А гэтаму не дала.
    Ён па ваду не хадзіў,
    Цеста не мясіў.
    Селі, паелі, (дзеці прыселі)
    Крыху пасядзелі,
    Шух, шух, шух —
    Паляцелі!
    Сарока падлятае да дзяцей.
    А куды вы, дзіцяняткі,
    Ідзяце адны, без маткі?
    Дзеці.
    Мы ідзём па белым свеце —
    Сонейка тры дні не свеціць,
    Ці не можаш падказаць,
    Дзе яго нам адшукаць?
    Сарока.
    Пакуль сонца не відно,
    Я не знаю, дзе яно.
    Можа, ў Вожыка спытаць,
    Дзе яго вам адшукаць?
    Выходзіць Вожык, іграючы на дудцы.
    Дзеці.
    Да цябе прыйшлі здалёку,
    Ці не можаш ты сказаць,
    Дзе нам сонейка шукаць?
    Вожык.
    За гарой
    Вечаровай парой,
    Дзе абрыў навіс круты,
    Ходзіць месяц залаты.
    Ён бывае ў той старонцы,
    Дзе шукаць вам трэба сонца.
    Выходзіць Месяц.
    Месяц.
    Вы паспелі ў самы раз.
    Той знаходзіць, хто шукае;
    Сонца ў хмарках спачывае.
    Месяц запрашае ўсіх у карагод і вядзе змейкаю па зале. Выходзіць Сонейка. Выбягаюць дзяўчынкі-хмаркі. Яны спачатку калышуць Сонейка, потым накрываюць яго і садзяцца вакол.
    Дзеці.
    Сонца-сонейка, уставай
    I цяпло-святло нам дай.
    Каб сягоння на узлеску
    Распусціліся пралескі.
    Моцна Сонейка заснула.
    Як яго нам разбудзіць?
    Трэба ветра папрасіць!
    Усе дзеці пачынаюць дзьмухаць. Хмаркі разбягаюцца, але Сонейка не прачынаецца. Каб разбудзіць Сонейка, дзеці вырашаюць сыграць на музычных інструментах. Гучыць музыка.
    Сонейка.
    Хто іграе пад акном?
    Хто грукоча тут кійком?
    Дзеці.
    Сонца-сонейка, уставай
    I цяпло-святло нам дай.
    Каб сягоння на узлеску
    Распусціліся пралескі.
    Сонца.
    Хмарка чорная хавала
    Ад усіх мяне тры дні,
    I гайдала, і люляла,
    I казала: "Спі, засні".
    Спаць мне хочацца яшчэ,
    Як жа сон сагнаць з вачэй?
    Вядучая.
    Трэба Сонейка памыць,
    Кожны знае, што-рабіць.
    Дзеці "мыюць" і ўпрыгожваюць Сонейка.
    Вядучая.
    Сонца весела смяецца,
    Сталі ўсе на Сонцы грэцца...
    Сонца.
    Зноў па вызваленых нівах,
    Па лугах, лясах шумлівых
    Лёгкай я іду хадою,
    Абуджаю ўсё жывое.
    Траўку з глебы выпускаю,
    Ліст бярозы распускаю.
    Дзе ні йду я — гляньце, дзеткі! —
    Распускаюцца пралескі!
    Дзяўчынкі выконваюць танец "Пралескі і сонейка".
    Вядучая.
    Зялёныя елачкі
    Спалі на узлеску.
    А сваю галоўку
    Узняла пралеска.
    Тоненькую ножку
    3-пад пярынкі белай
    На зямлю пралеска
    Ставіла нясмела.
    Сонца.
    Зорачка лясная,
    3 новым нараджэннем
    Я цябе вітаю.
    Вядучая.
    I, пачуўшы гэта,
    Дзеці закрычалі.
    Дзеці.
    Мы цябе, пралеска, усю зіму чакалі!
    Выбягаюць усе дзеці і спяваюць песню "Пралескі" Л. Мурашкі.
    Першае дзіця.
    Маю маму, добрую такую,
    Я са святам слаўным павіншую.
    I так шчыра, моцна пацалую.
    I прамоўлю ласкавае слоўца —
    Мамачка засвеціцца, як сонца.
    Другое дзіця.
    Не пайду гуляць я сёння —
    Бабка хворая мая.
    Ёй ніхто на белым свеце
    Не паможа лепш, чым я.
    У дзень свята веснавога,
    Каб ёй стала найляпшэй,
    Я кажу ад сэрца шчыра:
    Папраўляйся найхутчэй.
    Дзеці ўручаюць матулям і бабулям свае падарункі. Пасля выконваюць танец па выбару ці заканчваюць свята музычнай гульнёй.

    Таццяна КАВАЛЁВА, музычны кіраўнік ясляў-сада № 526 Мінска.
    Вера ЧАМРУКОВА, музычны кіраўнік ясляў-сада № 498 Мінска.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  23. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019)

  24. #45
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,655
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,347
    Поблагодарил в

    350 сообщениях

    По умолчанию

    ДЗЕНЬ МАЦІ

    Мэта: выхаваць у навучэнцаў светлае пачуццё любові і павагі да жанчыны, маці, удасканальваць маральна-этычную культуру дзяцей, развіваць творчасць і ініцыятыву вучняў, садзейнічаць праяўленню індывідуальнасці кожнага дзіцяці.

    Абсталяванне:

    Ход мерапрыемства

    1 вяд. Мама, мамачка, матуля…-наймілагучнейшыя, найдаражэйшыя словы на свеце. Што можа быць больш святым, чым імя маці? Для любога з нас: дзіцяці, падлетка,юнака, пасівелага дарослага – маці – самы родны, самы дарагі чалавек на зямлі, які даў нам жыццё.

    2 вяд. Таму вельмі правільна і справядліва, што ў Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах свету, з 1996 году дзень 14 кастрычніка зацверджаны як Дзень маці.

    1 вяд. Дзень маці супадае з вялікім народным і царкоўным святам Пакроваў.
    Як тлумачыць праваслаўная царква, Пакровы – пакрывала Божай маці, якая абараніла людзей ад бяды…

    2вяд. І нашыя маці гатовыя на самыя неверагодныя ахвяры дзеля шчасця сваіх дзяцей. Маці не проста любіць сваё дзіця, слабое і дужае, прыгожае і не прыгожае, спакойнае і краклівае, маці разумее яго ў шчасці і у горы, ў смутку і радасці, калі жыццё жорстка абыходзіцца з ім.
    А зараз паслухайце верш “Мамачка”
    Мамачка, матулечка
    Так радасна з табой!
    Самая ласкавая,
    Люблю я голас твой.

    Сонейка маё.
    Зорачка мая!
    Песеньку табе
    Праспяваю я.

    Мамачка, матулечка,
    Так весела з табой!
    Свята мне прыносіш ты
    Усмешкай маладой.

    Сонейка маё,
    Зорачка мая!
    Кветачку табе
    Намалюю я.

    1 вяд. Маці – працаўніца, маці – карміліца. Маці – заступніца. У цяжкія хвіліны сагравае промнямі сваёй любові, свеціцькалі цёмна, грэе, калі холадна, аддае апошні кавалак, калі голадна, заклывае грудзьмі, калі насцігае смяротная небяспека.

    Гучыць песня “Маці”

    2 вяд. Ад разлукі сум, ад разлукі баліць сэрца маці. У народзе гавораць: “Што больш мяккае, чым пух?- сэрца маці, што больш цвёрдае чым камень?- серца маці” а таксама ў маці самыя ласкавыя рукі, якія умеюць усё.

    Гучыць песня “Матуліны рукі”

    Гучыць верш “Свята мам”

    Сёння свята нашых мам.
    Прыйдуць мамы ў госці к нам
    Мы ўсім класам іх чакалі,
    Падарункі рыхтавалі.

    Хто карціну маляваў,
    Хто хусціну вышываў,
    Кожнай маме - падарунак,
    Кожнаў маме - пацалунак.

    Павіншуем жа сваіх
    Мама любімых дарагіх.
    Дружна песню заспяваем,
    Дружна шчасця пажадаем.

    Конкурс з шарыкамі: Хлопчыкам раздаюцца надзіманыя шарыкі, на якіх яны павінны намаляваць прыгожы твар дзяўчынкі, у каго як атрымаецца, і завязаць на яго хустачку. У каго хутчэй атрымаецца, той і пераможца конкурсу.

    Конкурс “Прыбяры хутчэй сяброўку” на сцэну запрашаюцца пары, хлопчыкі з дзяўчатамі. Хлопцам даецца розная адзежа жаноцкая і яны павінны адзець кожны сваю дзяўчыну, хто хутчэй і прыгажэй адзене тая пара і перамагае.

    Склала сцэнар да свята мам Вайтовіч Алена.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  25. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019)

Страница 3 из 6 ПерваяПервая 123456 ПоследняяПоследняя

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru