Страница 2 из 6 ПерваяПервая 123456 ПоследняяПоследняя
Показано с 16 по 30 из 84

Тема: Белорусские праздники

  1. #16
    Местный Аватар для Алена.by
    Регистрация
    17.01.2010
    Адрес
    Гомель
    Сообщений
    185
    Поблагодарил Поблагодарил 
    79
    Поблагодарили Поблагодарили 
    225
    Поблагодарил в

    65 сообщениях

    По умолчанию

    Купалле
    Святочна ўпрыгожаная пляцоўка. Дзяўчынкi i хлопчыкi апрануты ў беларускiя касцюмы. У дзяўчат на галовах вяночкi .
    Вяд.: Добры дзень, дзецi , добры дзень зямлiца родная.
    Пачынаецца свята народнае.
    На Яна Купала з хаты выйшлi малойцы, дзяўчаты,
    Выйшлi падлеткi дзеткi , дзяды маладзiцы, кабеткi,
    Ой, колькi народу багата сабрала Купальскае свята.
    Сення будуць музыкi iграць, сення будуць дзеўкi гуляцi,
    Малодачкi спявацi , старыя бабы сядзецi , ды на тое дз!ва глядзецi:
    Купалiнка: Шла Купала сялом, сялом,
    Давала дзеўкам чалом, чалом.
    А чаго вы сядзiце? Хутчэй на горачку iдзiце.
    Дзiця: А там на горачцы агнi гараць-
    Будуць дзеукi краскi зб!раць,
    Будуць хлопцы праз агонь скакаць
    I Купалачку прывячаць.
    Дзiця: Купалле- гэта свята сонца i агню.
    Будзем сення свята гуляць
    Свята гуляць, агонь раскладаць.
    Дзiця: Сення у нас Купала: сам Бог агонь расклаў,
    Давайце Купалачку прывiтаем и « Купалiнку» праспяваем.
    Песня и танец «Купалiнка».
    Вяд.: На свята усiх запрашаем, хто смяяцца жадае.
    Дзяучат- каб вяночкi вiлi, а хлопцау- у пляс каб хадзлi.
    Бо толькi Купальскае свята вяселлем и жартам багата.
    На свята прыяджаюць баба Еука и дзед Тумаш.
    Баба: Добры дзень, маi дараженькiя!
    Дзец : Добры дзень!
    Дзед: А што гэта у вас за свята?
    Дзец : Купалле!
    Баба: А цi ведаеце вы, што такое Купалле? Гэта цудоунае свята. Дауным-дауно iснавала нават легенда, што у Купальскую ноч нiбы расцвiтае Папараць-кветка i той, хто яе ашукае, можа авалодаць усiм зямным скарбам, будзе самы шчаслiвы на свеце.
    Дзед: Ой, баба, чаму ж ты мне раней аб гэтым не гаварыла?
    Пайду шукаць кветку.
    Баба: Куды ты, стары? Яе можа знайсцi толькi малады и смелы
    чалавек.
    Дзед: Ну, як зауседы, спазнiуся. Калi быу я малады, я быу хлопцам хоць куды.
    i спявау, i танцавау, на гармонiку iграу.
    Вяд.: Лепш патанцуйце для нас ды праспявайце якую- небудзь песню.
    Дзед и баба выконваюць песню «Сабiрайся у госцi, мой дзядок».
    Вяд.: Дзякуй вам, як добра вы спяваеце.
    Баба: Стары,а куды я паклала краскi-зелкi ад усякай хваробы, ад рознай нягоды.
    Дзед: Ды вось яны у кошыку.
    Баба: Зямля-мацi,благаславi травы брацi i вам давацi, бярыце- лячыцесь.
    Вяд.: Дзякуй вялiкi .На Купалле у зелках - кветках самыя каштоуныя лекавыя
    якасцi . Таму гэта лепшы час для iх нарыхтоукi .
    А зараз давайце пашукаем гэту чароуную кветку.
    Дзецi разам з бабай и дзедам шукаюць кветку. Вядучая знаходзiць кветку.
    Купалiнка: Вось калi у гушчар пайшлi , кветку- папараць знайшлi .
    Пад музыку выбягае баба Яга, забiрае кветку.
    Баба Я.: Ага мяне на свята не запраciлi , а кветку знайшлi , не будзе вам свята.
    Вяд.: Вярнi нам гэтую кветачку.
    Б.Яга: Вось я зараз ператвару цябе у дрэва цi у мухамор.
    Вяд.: Вярнi нам, калi ласка, я хацела падарыць яе дзецям, каб у iх зауседы
    было весела, каб яны зауседы былi добрымi i шчаслiвымi .
    Б.Яга: Кал мне спадабаецца на вашым свяце, можа и падару яе вам.
    Вяд.: Калi ласка, заставайся у нас.На Купальскае свята жадаем шчасця багата.
    А зараз музык! зайграйце, у радочак усе устаньце.
    Аркестр «Зайграй жа мне дударочку»
    Б.Яга: Малайцы! А зараз запрашаю вас пагуляць.
    Гульнi «Даганялкi», «Верабей», «Жабка».
    Б.Яга:Добра вы гуляецце,добра спяваеце, а вот прымаукi ды прыказкi ведаеце?
    Вяд.: Ведаюць!
    Дзiця: Без працы няма чаго хлеба шукацi .
    Дзiця: Дзе няма ахвоты, там няма работы.
    Дзiця: Калi старанна косяць, то сена з мой не просяць.
    Дзiця: Прышоу працаваць- няма чаго часу каратаць.
    Б.Яга: Вельмi мне падабаецца на вашым свяце,таму я вырышыла падарыць вам чароуную Папараць-кветку,кааб усе зямныя скарбы-здароуе,шчасце, радасць, любоу- былi вашымi .
    Вяд.: Дзякуй вялiкi . А зараз усiх запрашаю у карагод.
    Карагод « Лета краснае».
    Б.Яга: Добра у вас, але пара мне у лес збiрацца, раскажу усiм лясным жыцелям,
    як!я тут жывуць добрыя дзецi .
    Баба Яга уходзiць з пляцоукi .
    Баба: А для вас мае, любанькiя, я прыгатавала пачастунак.
    Вось таkiя смачныя булачкi .
    Дзед: Баба мая пячэ булачкi Вельмi смачныя.
    Вяд.: Дзякуй и вам.
    Дзецi частуюцца . Гучыць беларуская народная музыка.

  2. Следующий пользователь сказал cпасибо Алена.by за это полезное сообщение:

    muzrukv (19.06.2019)

  3. #17
    Авторитет Аватар для mar62
    Регистрация
    29.09.2009
    Адрес
    минск
    Сообщений
    1,438
    Поблагодарил Поблагодарил 
    180
    Поблагодарили Поблагодарили 
    133
    Поблагодарил в

    46 сообщениях

    По умолчанию

    Девочки, сейчас идет подготовка к летнему периоду. Поэтому думаю купалье будет к месту.

    Фальклорнае свята « Купалле»

    Дзецi збiраюцца на упрыгожанай пляцоуцы.
    Купалiнка Добры вечар, зямлiца родная, пачынаецца свята народнае
    Реб На Яна Купалу з хаты выйшлi малойцы, дзяучаты
    Выйшлi падлеткi и дзеткi, дзяды, малалеткi, кабеткi
    Ой, колькi народу багата сабрала Купальскае свята
    Реб Сення будуць музыкi играцi, сення будуць дзеукi гуляцi, малодачкi спявацi
    Старые бабки сядзецi ды на тое дзiва глядзецi.
    Куп Сення Купалле святкуем и спяваем и танцуем.
    Карагод « Дудалка»( па паказу Купалинкi )
    Куп Як навокал прыгожа!Колькi розных кветак и зелак. Давай и пра iх паслухаем вершы.
    Реб Кветкi вытканы у траве, музыка гучыць,
    З неба сонейка плыве у гэту казку адпачыць
    Реб А кветкi- люба глянуць- стракатаю сям*ей
    Сышлiся на паляну, на летнi мiтынг свой.
    Куп Давайце паглядзiм, як прыгожа танчаць нашы кветачкi.
    Танец кветак( ст.гр)
    Куп А на Купалле зауседы касцер разводзiли и толькi самые спрытныя и лоукия магли яго пераскочыць. Зраз мы даведаемся ,цi есць у нашым садочку такiя дзецi.
    Дзецi пераскокваюць цераз стылiзаванае вогнiща.
    Куп Малайцы, усе спрытныя и лоукiя. Але я вам яшчэ не усе расказала. У купальскую ноч у лесе распускаецца чароуная папараць-кветка. Хто яе знойдзе -будзе добрым, прыгожым и самым шчаслiвым у свеце. А можа i мы паспрабуем яе пашукаць? Згодны? Тады бярыцесь за руки , пойдзем шукаць папараць- кветку.
    Дзецi iдуць змейкай па пляцоуцы.
    Куп Вось мы i прыйшлi. Можа хто бачыць папараць- кветку? Я ведаю, яе забрала ведзьма. А вось яна и сама iдзе да нас.
    Уваходзiць Ведзьма.
    Ведзьма А што вы робiце у маiм лесе, што шукаеце? (адказы дзяцей) Захацели папараць-кветку знайсцi? Яна расце на чароунай палянцы.
    Куп Кали ласка, дапамагi нам знайсцi туды сцяжынку.
    Ведз Дапамагу, калi вы са мной пагуляеце, а то мне вельми сумна сядзець адной.
    Куп Абавязкова пагуляем. Мы навучым цябе вельмi цiкавай гульне « Знайдзi сабе пару»
    Гульня «Знайдзi пару»
    Ведз Так добра и весела я дауно не гуляла, я абавязкова пакажу вам, дзе расце чароуная кветка. Яна расце у такiм гушчары, дзе не ступала нага чалавека. Паглядзiце, якое там павуцiнне.
    Творчая кампазiцыя з разiнками (по т. Баравiк) ст.гр.
    Ведз Мы здолелi прайсцi праз павуцiнне, а вось i чароуная кветка. Паглядзiце, якая яна прыгожая. Хто возьме яе у руки, той загадае пажаданне и яно адбудзецца.
    Дзецi загадваюць пажаданнi.
    Куп А у гэта свята вяселае будуць усе музыки грацi, а дзеткi будуць усе скакацi.
    Выходзьце , дзеткi, у кола, будзем свята адзначать, разам будзем танцаваць.
    Свабодны танец « Полька-Весялуха»
    Ведз Ой , добра мне было з вами, але ж трэба далей бегчы по сваим справам. Да пабачэння , дзецi. (ведзьма уходзiць)
    Куп Вось i скончылась наша купалле- свята росквiту зямли, свята народнай творчасцi. А зараз давайце возьмем рознакаляровыя крэйды i намалюем самыя прыгожыя кветкi на зямлi.
    Дзецi малююць крэйдамi на асфальце.
    С юмором по жизни. Марина.

  4. 2 пользователей поблагодарили mar62 за это полезное сообщение:

    m-diana-2007 (13.09.2021), solnet (01.01.2019)

  5. #18
    Местный Аватар для Миронова
    Регистрация
    22.02.2010
    Адрес
    Беларусь, Шарковщина
    Сообщений
    160
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1
    Поблагодарили Поблагодарили 
    23
    Поблагодарил в

    13 сообщениях

    По умолчанию

    Вельмі цудоўна, што з'явілася наша беларуская старонка. Жадаю прапанаваць вам свой сцэнарый на Купалле.
    “КУПАЛЬСКІЯ ЗАБАВЫ”
    Сцэнарый народнага свята Купалле
    Дзеючыя асобы :
    муж Янка,
    жонка Вэрця,
    цётка Яніна-чараўніца,
    чатыры дзеукі.

    Пляцоўка ўпрыгожана "варотцамі", 2 стаўба ўпрыгожаны кветкамі, вянкамі, падрыхтавана кастрышча.
    Трэк 1
    Гучыць купальская песня, выходзяць дзяўчаты, водзять карагод вакол варотцаў, вешаюць на іх свае вянкі, у карагодзе ўходзяць.
    На пляцоўку выходзіць Вэрця.
    ВЭРЦЯ: А дзе тэта мой стары падзеўся ? Абяцаў прынясці старыя рэчы ў купальскі касцёр. А сам некуды знік. / Убачыла варотцы / Во, якія дзеукі малайцы, прыгожыя варотцы падрыхтавалі. / Да людзей /. Добры вечар, паважаныя ! Мне, вельмі, прыемна, што ўвесь беларускі люд сабраўся на Купалле. Людцы добрыя, а ці ведаеце вы нашто ў гэту чароуную ноч ладзяцца варотцы ? Не, не ведаеце ? Варотцы – сімвал ачышчэння, забароны ад хваробы, няшчасцяў.
    Трэк 2
    На пдяцоўку, нібы конік, цягне за сабой цялегу са старымі рэчамі, выбягае Янка.
    ВЭРЦЯ: Янка, які ты у мяне рэзвы, нібы конік. / Лашчыць чыць яго /. Ну, добра, трэба ўсё гэта ў вогнішча скідаць. Хутка можа дзеукі прыдуць.
    Трэк 3
    Пакуль яны скідаюць старыя рэчы, з'яуляеца жанчына Яніна.
    ЯНІНА: Прывітання, суседзі.
    ГАСПАДАРЫ: Прывітанне, Яніна !
    ЯНІНА: Да свята рыхтуецеся? / Азіраецца навокал /.
    ВЭРЦЯ: Так, суседачка ! / У бок /. Нешта азіраецца, мусіць, зноу нейкую дрэнь хоча зрабіць. / Мужыку / Добра, Янка, пойдзем да хаты за юшкай з рыбы.
    ЯНКА: Так, так, час надыйшоу, трэба ісці.
    Гаспадары уходзяць. Яніна застаецца адна.
    ЯНІНА: Каб ваша скаціна была, як шчаціна. Во, як жывуць, I у хаце ўсё ёсць. I дачка – прыгажуня. Як сыр у масле катаюцца. А мне век адной бедаваць. Ну, нічога, я вам яшчэ зраблю...
    Лезе ў торбу, дастае пучок зёлак/.
    Трэк 4

    ЯНІНА: Вось чароўныя зёлкі, трэба мне іх запаліць, гаспадыню з ног зваліць.
    Яніна выконвае магічныя дзеянні, потым дастае вяроуку.
    ЯНІНА: А, чароуная аборка,
    Справу зробіць, вельмі, лоўка. /Завязвае па чарзе вузелкі/
    Завяжу я вузялок, кабы ён мне дапамог,
    Каб і апетыт прапаў, каб тугу на іх нагнащ.
    Дачка замуж, каб не выйшла
    I жыццё, каб ваша скісла,
    Каб нічога не вялося, не хацелася ды не маглося.
    Ну, вось, справа зроблена. Цяпер пагляджу, як ім добра будзець. Фу, каб нячысцікі на іх!
    Трэк 5

    Гучыць страшная музыка, на пляцоуцы у танцы з'яуляюцца русалкі. / Русалкі - пераапранутыя дзеукі /. Дзве русалкі абліваюць вадой людзей, выносяць рэквізіт, патрэбны для гульняу. Так сама русалкі пужаюць цётку Яніну.
    РУСАЛКА 1: Спужалася, Яніна ?
    ЯНІНА: Адкуль вы мяне ведаеце ?
    2-я: А мы усё ведаем.
    3-я: Бо мы – русалкі.
    ЯНІНА: Не, не спужалася, бо даўно хацела ў вас спытаць, ці можаце вы падрабіць што-небудзь гаспадарам
    4-я: Што падрабіць?
    ЯНІНА: Ну, напрыклад, жыццё ім сапсаваць?
    1-я: Мы ўсё можам, толькі нам патрэбны...
    2-я: Шэрсць ката
    3-я: Бычы рогі
    4тя: Свіное капытца.
    ЯНІНА: Не бяда, усё гэта ў мяне ёсць. Русалачкі, вы мяне тут пачакайце, я хуценька злётаю да хаты, прыцягну ўсё гэта. Добра ?
    РУСАЛКІ: Бяжы, бяжы, ды не затрымлівайся !
    ЯНІНА: Ды я туды і назад. / Яніна уцякае /
    2-я: Сястрыцы, а, каб, з мальцамі пажартаваць ? Вядзіце да мяне трох хлопцау ! А я сабе лепшаго выбяру, ды павесялюся з ім. / Дзеукі выводзяць трох хлопцау /. Вось, дык, хлопцы ! Ладныя ды статныя, хоць усіх у возера. Завязвайце, дзеукі, ім вочы хусткамі, а я буду трымаць у руках вяночак – званочак, ды звінець ім. Хто мяне зловіць, той і будзе маім абранікам.
    Гульня " ЗЛАВІ РУСАЛАЧКУ
    2-я: Самым лоўкім аказаўся гэты хлопец. Як цябе клічуць? /Адказвае/, Я дару табе падарунак, ды русалчын пацалунак. Радуйся, бо русалка не кожнага цалуе, а каго пацалуе, той не забудзе яе ніколі. На іншых дзевак больш не гляне. Ды глядзі, блізка да возера не падыходзь, бо зацягну.
    3-я: А я так сама хачу павесяліцца. Дзеукі, запрашайце да мяне людзей. /Дзеукі выводзяць 4-6 чалавек/. Во, пажартую! Зараз мы усе разам будзем выконваць русалчын танец. / Танцуюць/.
    Трэк 6
    Гульня “Русалчын танец”
    3-я: Добра, вельмі добра, а зараз бяжыце хутчэй, бо заказытаем. /Русалкі смяюцца/.
    4-я: Дзеукі, а зараз склікайце народ дзеля майго шаленства. /Дзеукі выводзяць 4 чалавек/. Бачу, што вы сапраўдныя свавольнікі. I мне гэта вельмі прыемна. Ці ведаеце вы, што русалкі вельмі любяць спяваць? А калі нехта пачуе гэтыя спевы, будзе зачараваны на усё жыццё. Аднаго з вас я буду апекаваць. Але толькі тады, калі праспявае мне што-небудзь, ды так, каб мне захацелася кінуцца ў вір.
    Ой мороз мороз
    Шумел камыш
    Напилася я пьяна
    Виновата ли я
    Гульня “Праспявай Русалцы".
    4-я: Добра спяваеце, цудоуныя з вас атрымаліся б вадзянікі, ды русалкі. Але ж больш да усіх мне прыйшоуся да спадобы ... 3 гэтай ХВІЛІНЫ вы пад маёй ласкай.
    2-я: А цяпер я вам праспяваю сваю песню, зараз усих зачарую.
    Трэк 7
    М.Катович “Лето красное”

    1-я: Ой, сястрыцы, і весела, добра пажартавалі.
    На пляцоўку выбягае цётка Яніна.
    ЯНІНА: Вось, прынесла: і шэрсць, і рогі, і капыты.
    1-я: Скажы, Яніна, а ці можна людзям такія пакасці рабіць ?
    ЯНІНА: Вы ж казалі, што ўсё можаце.
    2-я: А мы пажартавалі.
    3-я: А цябе зараз крапівай абсцібаем, каб гадасці не рабіла.
    РАЗАМ: Ды заказытаем !
    РусалкІ сцібаюць Яніну крапівай, гоняць яе праз варотцы. У тэты час на пляцоуку выходзяць гаспадары.
    ВЭРЦЯ: А тут што робіцца ?
    Янка: Вэрця, уцякаем, нячысцікі.
    Да гаспадароу падбягае Яніна.
    ЯНІНА: Суседзі, мілыя, прабачце мяне, калі ласка. Я больш ніколі не буду, тут такое здарылася, мяне русалкі ледзь у вір не зацягнулі.
    Яніна дастае вяроукі, развязвае вузелкі, кідае вяроукі у вогнішча.
    ЯНКА: Яніна, а што ты робіш? Якое ты просіш прабачэнне ?
    ЯНІНА: За усё, за ўсё мяне прабачце !
    ВЭРЦЯ: А пра якіх русалак ты гаворыш ? Ці не пра гэтых ?
    ЯНІНА: Пра гэтых, пра гэтых !
    ВЭРЦЯ: Ды, гэта ж, дзеукі нашы.
    Дзеукі смяюцца.
    1-я: Цётка Яніна, не пужайцеся !
    2-я: Але ж болей так ніколі не рабіце.
    3-я: I мы нікому не скажам.
    4-я: Гэта застанецца нашай маленькай тайнай.
    ГАСПАДАРЫ: Вы гэта пра што ?
    ДЗЕУКІ: Пра нешта.
    ВЭРЦЯ: Не хочаце гаварыць, Бог з вамі.
    ЯНКА: Чаго нарадзіліся няведама кім ?
    2-я: Мамачка, татачка, не злуйцеся.
    ДЗЕУКІ: Мы ж пажартавалі.
    ВЭРЦЯ: Добра, бяжыце пераапранайцеся.
    Дзеукі ўбягаюць.
    ЯНКА: А ўсё ж такі дзеўкі – малайцы! Не забываюцца наших звычаяў.
    ВЭРЦЯ: /Да Янкі з Янінай / А ці памятаеце вы, у якія гульні даўней гулялі ?
    ЯНІНА: Можа навучым нашых гледачоў у купальскія гульні гуляць ? Я, напрыклад купальскую польку ведаю
    (запрашае людзей на польку)
    Пачынаем усё з кружочку,
    Рукі ўнізе на замочку.
    Гэй, музыка, рэж нам ох!
    Польку дробну, як гарох.
    Трэк 8

    Полька ўлева ,полька ўправа.
    А цяпер каб не згубіцца,
    Трэба лоцем зачапіцца,
    Полька ўправа акуратна,
    Полька ўправа далікатна.
    А цяпер, такія рэчы,
    Бяромся за суседа плечы.
    Полька ўлева ,полька ўправа.
    Ручкі цэлы?
    Ножкі не стаміліся?
    Самі вы не зажурыліся?
    Аб’яўляю разам з тым,
    Што цяпер у нас інтым,
    Хлопцы ды паненкі,
    Бяромся за каленкі.
    Полька ўлева ,полька ўправа.
    А цяпер пайшлі ў скокі,
    Круціцеся ва ўсе бокі.
    (танец-гульня “Полька”)

    ЯНКА: Я так сама знаю гульню. Але гэта гульня для сапраўдных мужчын. Бабанькі, запрашайце да мяне 2-х мужчын, ды каб моцныя былі. /Запрашаюць/. Во, мужыкі, браўно, а вось вам мяшкі, станавіцеся на браўно і пры дапамозе гэтых мяшкоў паспрабуйце адзін аднаго саштурхнуць. Хто з вас больш затрымаецца, той пераможа. А таксама атрымае прыз.
    Трэк 9
    Гульня "Хто дужэйшы". Гульня паўтараецца некалькі раз.
    ЯНІНА: Вось хлопцы дужыя, аж захацелася ім праспяваць
    Трэк 10
    ВЭРЦЯ: А хто з вас, паважаныя, хоча піва папіць ? Падыходзьце да мяне. Ці ведаеце вы, мае даражэнькія, што на Купалле, звычайна, выбіраюць кумоў ? А кумаускія вузы мацнейшыя чым кроўныя ! Зараз вы таксама будзеце кумавацца. 3 дапамогай піва. Вы будзеце паіць адзін аднаго.
    Гульня "Кумаванне". Паутараецца некалькі раз.
    Трэк 11
    ЯНКА: Ну, бабанькі, у гульні пагулялі, паскакалі, трэба касцёр запальваць.
    ВЭРЦЯ: Дзевак пачакай.
    ЯНІНА: Вунь ідуць, купалле нясуць.
    ВЭРЦЯ: Янка, запальвай вогнішча.
    Муз нумар М.Катовіч “Рэчанька”
    Трэк 12

    Гучыць музыка, Янка запальвае касцёр. Выходзяць дзеукі, нясуць куклу - чучала Купалле. Абыходзяць вакол вогнішча, кідаюць куклу у касцёр. Падыходзяць да мікрафонаў.
    ДЗЕУКІ:
    1-я: Лавіце вяночкі !
    2-я: Хто зловіць, таго доля чакае шчастлівая.
    3-я: Хваробы адыйдуць.
    дзяўчаты кідаюць вянкі ў натоўп, людзі ловяць.
    Трэк 13
    ДЗЕУКІ:
    1-я: Людзі добрыя, са святам вас !
    2-я: Жадаем вам шчасця – долі, ды вялікай любові !
    3-я: Дзецям вашым – здароуя!
    4-я: Родным вашым – яснага сонца !
    ЯНІНА: Хадзіце праз варотцы.
    ЯНКА: Скачыце праз вогнішча.
    ВЭРЦЯ: Кідайце ў вогнішча старыя рэчы.
    УСЕ РАЗАМ: Да пабачэння !

  6. 2 пользователей поблагодарили Миронова за это полезное сообщение:

    muzrukv (19.06.2019), Гурка (04.06.2017)

  7. #19
    Местный Аватар для Миронова
    Регистрация
    22.02.2010
    Адрес
    Беларусь, Шарковщина
    Сообщений
    160
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1
    Поблагодарили Поблагодарили 
    23
    Поблагодарил в

    13 сообщениях

    По умолчанию

    ...і яшчэ:
    Ведзьма: Чую сэрцам мой каханы сюды ідзе эге, галубчык, ня будзь я ведзьмай, калі ў гэтую ноч купальскую ты ад мяне збяжыш. Даўшы абяцанку, назад словы не возмеш, будзеш маім мужыком. Куды б гэта мне схавацца? (хаваецца у стог сена з'яўляецца Купалінка)
    Купалінка: А вось і той стожок, пад якім Ян спатканне прызначыў. ( Бачыць, што нікога побач стажка няма ). Вось дзіва – няма ні душы… Няўжо забыўся пра мяне? Вось і сонца за гару садзіцца, а яго ўсё няма. Пачакаю крыху
    / прысаджваецца поруч стожка /.
    Ведзьма: Каханенькі /зачыняе рукамі вочы Купалінцы/ Куды гэта ты сёння спяшаеся, на ноч гледзячы? Ці не да іншай прыгажуні?
    Купалінка: Ян, не дуры! Пусці, дай вочы адкрыць!
    (Ведзьма, пазнаўшы па голасу Купалінку, хавае рукі і разам
    са стогам сена імкнецца ўцячы.)
    Купалінка: / даганяючы стог / Ян, што за жарты дурныя? Чуеш, а не то я пайду! Ян! Вось я табе цяпер задам, / зрывае з Ведзьмы стог / Ой!
    Ведзьма: / спалохаўшыся не меньш Купалінкі / Ай!
    Купалінка: Ты хто?
    Ведзьма: А ты хто?
    Купалінка: А ты што ў стогу рабіла?
    Ведзьма: А ты што пад стогам?
    Купалінка: Я чакала жаніха свайго.
    Ведзьма: А я будучага мужа вартавала .
    Купалінка: Выходзіць, што наш з табой лёс падобны. Я чакала каханага і ты. Ведзьма: Як цябе завуць?
    Купалінка: Купалінкай бацькі назвалі.
    Ведзьма: А мяне Ведзьмай у народзе клічуць. Дык, вось, Купалінка, што я табе скажу, ніякі ён мне не каханы, а толькі замуж трэба, бо ў дзеўках засядзелася. А жаніх мой, Лешы, мужык багаты, відны. Кажа мне, кахаю, жыць не магу, такія ласкавыя словы гаворыць, аж усё цела ные ад жадання другі раз думаю што да вяселля не ўтрымаюся, бяда гэткая.
    Купалінка: А што пасля вяселля?
    Ведзьма: Ой дачушачка мая, ты ж зусім яшчэ дурненькая, пойдзем, усё табе раскажу.

    (На пляцоўку выходзіць Лешы).
    Лешы: Эх, гэтак трэба было ўліпнуць! I які гэта чорт дзернуў мяне раскрыць тайну папараць-кветкі Ведзьме. (з'яўляецца Чорт)
    Чорт: Клікаў мяне, ваша лясное сіяцельства?
    Лешы: Цьфу, успомні Чорта, ён і паявіцца. (ходзіць і разваджае, Чорт – след у след. Цяпер Ведзьма шантажыруе мяне: "Не ажэнішся на мне – раскажу ўсім людзям – дзе, як і калі шукаць папараць-кветку". Што рабіць? Нельга ўсім валодаць гэтай тайнай.
    Чорт: Ваша сіяцельства, а давайце яе ў маёй багне ўтопім.
    Лешы: Каго?
    Чорт: Ведзьму!
    Лешы: Нельга.
    Чорт: Чаму?
    Лешы: Вада смярдзець будзе.
    Чорт:Ды гэта нічога, ад калодзежаў далёка.
    Лешы: Ды адчапіся ты, свіння з рагамі!
    Чорт: Вось і прапануй свае паслугі.
    Лешы: Так, хутка апоўнач, трэба нешта рабіць. Сёння я запрошаны на Купальскае свята, можа каго сустрэну са сваіх – параімся, што рабіць.
    (Выходзяць Ведзьма і Кікімара.)
    Ведзьма: Кікі, не адставай! Эх! Нарэшце выйду замуж. Ужо каго я не абхаджвала: і Вадзянога, і Палявіка, і Баруна... Нават ў прафкаме пуцёўку выбіла ў Сочы – хацела абкруціць Нептуна. А ні як! А тут – удалося. Самога Лешыга ўдалося захамутаць.
    Кікімара: Колькі бабы не каюцца – дзеўкі замуж збіраюцца. Як гэта табе
    ўдалося?
    Ведзьма: Табе, сяброўка, скажу: падпаіла аднойчы яго сваім зеллем, то ён і выбалтаў мне адну сваю тайну, а каб я маўчала, паабяцаў ажаніцца на мне.
    Кікімара: Дык гэта ж шантаж!
    Ведзьма: А што зробіш, калі па другому не атрымліваецца. Лешы, ты дзе?
    Лешы: Цьфу, цьфу, цьфу. Тут я.
    Ведзьма: Красаўчык мой, жанішок.(Лешы аглядае Ведзьму)
    Лешы: Што гэта ў цябе за выгляд?
    Ведзьма: Вясельны.
    Лешы: Не магла лепш апрануцца? Глядзі колькі паважаных гасцей.
    Ведзьма: Што ты ў модзе разумееш. Гэта ўбранне ад куцюр.
    Чорт: (здзіўлена) Ад каго?
    Ведзьма: Сукенка – ад Зайцава, спадніца – ад Бярлуччы, абутак – ад Сент-Ларан.
    Чорт: Ого, куды дабралася!
    Ведзьма: Дзеля шлюбу – чаго не зробіш.
    Лешы: Добра, калі паабяцаў, то слова стрымаю. Але ажэнемся пасля апоўначы. Калі ніхто не знойдзе папараць-кветку, то буду ўпэўнены, што і ты язык за зубамі трымала, бо ён у цябе надта доўгі. А цяпер пойдзем бліжэй да вогнішча – святкаваць Купалле разам з усімі будзем. А вы, пачвары лясныя, каб сёння не перашкаджалі святу.
    Кікімара: (убок) Сам пачвара.
    Лешы: Хто сказаў?
    Кікімара: Я кажу – зразумелі.
    (Лешы ідзе да вогнішча, да яго падыходзіць Купаліш)
    Купаліш: Добры вечар, зямліца родная.
    Пачынаецца свята народнае
    Добры вечар, палеткі і кветкі
    Добры вечар, дарослыя і дзеткі
    Вечар добры, купальскае свята!
    Лешы: Не шукайце папараць-кветкі
    Не знайсці вам, мае дзеткі,
    Прыгажосцю вас прырода надзяліла
    I ў маладосці ваша сіла
    А каб ў гаі застала вас ранне,
    Паспяшайце к нам на Купалле!
    А вунь і Купалінка ідзе.
    ( Выходзяць Купалінка з дзяўчатамі. Яны водзяць карагод, Купаліш становіцца паміж дзяўчат, яны разбягаюцца, потым адна з дзяўчат пытаецца у Купаліша)
    Дзяўчына1: Ян, ты ведаеш, што такое каханне.
    Купаліш: Ведаю.
    Дзяўчына 2: А ці ёсць сярод нас твая любая.
    Купаліш: Ёсць, але я вам не скажу.
    Дзяўчына3: А давай мы праверым, ці сапраўднае тваё каханне.
    (дзяўчаты завязваюць вочы Купалішу, ставяць яго у круг і раскручваюць, потым ён павінен знайсці сярод дзяўчат сваю каханую)
    Дзяўчына1: Вось цяпер мы бачым, хто твая каханая.
    (Купаліш бярэ Купалінку за руку і вядзець яе да вогнішча, дзяўчаты ідуць за імі, і кікімара з ведзьмай, так сама. Пад купальскую песню абыходзяць вакол вогнішча.):
    Голас за кадрам:
    Летняя ночка купальская... Народныя паданні кажуць, што ў гэтую ночку прывабным святлом гараць агеньчыкі кладаў. Дрэвы переходзяць з месца на месца. У гэтую ноч ведзьмы, вадзяныя, чэрці, русалкі робяць ліхія справы, пасылаюць хваробы, перашкаджаюць пошукам папараць-кветкі.
    Лешы: Але сення па майму загаду нячысцікі адмаўляюцца ад сваіх нядобрых спраў і прыбываюць да нас святкаваць старажытнае свята. (Купаліш устанаўлівае на навогнішча кола.) Сення гаспадары свята – Купалінка з Купалішам. Ім мы і даручым запаліць купальскае вогнішча і кола – сімвал сонца, у гонар якога і спраўляюць Купалле.
    Голас за кадрам: Купалле – свята сонца, буйнай зеляніны і ўшанаванне агню, які абагравае і корміць чалавека.Гэта свята працы і адпачынак перад касавіцай і жнівом.
    (Купаліш і Купаліпка пад купальскую песню запальваюць вогнішча. Запаліўшы касцёр водзяць карагод.) Лешы – разам з усімі, нячысцікі асобна.Потым нячысцікі накіроўваюцца да агульнага карагоду.
    Купаліш: Вы куды?
    Нячысцікі: На баль, на баль.
    Купаліш: А што вы можаце рабіць, каб нашы госці не сумавалі?
    Чорт : Мы ўсё можам!
    Ведзьма: Хочаш я ператвару Купалінку ў лягушку.
    Лешы: Звар'яцела? Нават не думай!
    Ведзьма: Так і зраблю, калі не ажэнішся на мне.
    Лешы: Кажу табе, пачакай апоўначы, а пакуль святкуй разам з астатнімі.
    (Дзяўчаты, сабраўшыся у купку плятуць вянкі)
    Дзяўчына 1: Карагоды павадзілі, вянкоў наплялі. Хутка апоўнач, хлопцы
    пойдуць папараць-кветку шукаць.
    Дзяўчына 2: Кажуць, хто знойдзе папараць-кветку, стане шчаслівым, зможа
    знайсці скарб.
    Дзяўчына З: Ад шчасця ніхто не адмовіцца. Але скарбы сцерагуць злыя сілы.
    Нашы хлопцы цяпер пужлівыя, нават цені сваёй баяцца.
    Дзяўчына1: А калі мы іх півам пачастуем, то крыху смялейшыя стануць.
    Дзяўчына 2: I праўда, сябровачкі, цягніце пачастунак. Можа толькі на першы
    погляд здаецца, што нашы хлопцы труслівыя? Ну, хто паспрабуе атрымаць кубак піва?
    Дзяўчына3: А што хлопцам ды мужыкам рабіць?
    Дзяўчына 1: Няхай пакажуць, як яны могуць у цёмным лесе паміж дрэў хадзіць,
    папараць-кветку шукаць.
    (Гульня "Прайсці паміж жбанамі")
    Дзяўчына 2: Добра хадзілі па лесе, а калі сустрэнуць мыш, жабу, альбо змяю? У іх ператвараюцца ведзьмы! Бажуся, што пачастую таго, хто з завязаннымі вачамі пападзе па вядру.
    (Гульня "Бей, ды нерабей")
    Дзяўчына 3: Дзяўчаты, а што гэта мы ўсё хлопцам выпрабаванні робім, а давайце і з дзяўчатамі пагуляем.
    (на сцэну запрашаюць 6 дзяўчат, гульня “Заплятанне касы”)
    Ведзьма: Эх, не навіджу! Развесяліліся, я вам настрой папсую! Кікімара…
    Кікімара: Ну, што табе?
    Ведзьма: Маркотна.
    Лешы: Якуюсь яшчэ пакасць прыдумала?
    Кікімара: На гэта яна здатная!
    Ведзьма: Квасу хачу! (Кікімара падае квас.) Не хачу квасу, хачу карасёў у смятане!
    Кікімара:А больш ты нічога не хочаш?
    Ведзьма:Зволю з пасады!
    Кікімара: Ну і звальняй. Мяне Ведзьма з Чорных гор даўно да сябе запрашае.
    Ведзьма: Жартую я, жартую! (Шэпча на вуха). Сазывай усіх нячыстых!
    (Крадуць Кулалінку).
    Купаліш: Людзі добрыя, нявеста знікла! (Купаліш і дзяўчаты бягуць шукаць). Лешы: Дапамажыце! Укралі Купалінку (да Ведзьмы) Твая чорная справа?
    Ведзьма: Цяпер гэта называецца не чорнай справай. А кіднеппінгам. А Купалінку вярну, калі ажэнешся на мне.
    (выходзіць Купаліш з Купалінкай і дзяўчатамі)
    Купаліш: Не журыся, дзядзька.. Я Купалінку выратавыў, папараць-кветку знайшоў, і злыдняў прывёў.
    Лешы: Ну вось і добра, значыць свята працягваецца, (на Ведзьму) а ты згінь з вачэй маіх! (Ведзьма уцякае), а гэтых пакараць (нячысцікаў прымушаюць скокнуць праз вогнішча, б'юць крапівай, абліваюць купальскай вадой)
    Купаліш: Яшчэ раз віншуем вас людзі добрыя са святам і запрашаем вас на купальскі канцэрт.

  8. 2 пользователей поблагодарили Миронова за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019), Гурка (04.06.2017)

  9. #20
    Местный Аватар для Миронова
    Регистрация
    22.02.2010
    Адрес
    Беларусь, Шарковщина
    Сообщений
    160
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1
    Поблагодарили Поблагодарили 
    23
    Поблагодарил в

    13 сообщениях

    По умолчанию

    ...і яшчэ:
    Сцэнарый народнага свята Купалле
    “А на Купала рана сонца грала”
    / Пляцоўка святочна ўпрыгожана кветкамі./
    / На сцэну выходзяць сяброўкі: Ганна і Мар'я з кошыкамі ў руках./
    (фонавая музыка для суседак)
    ГАННА: Хутчэй, Мар'я, бо на свята спазнімся, і крама закрыецца, а я ж яшчэ нічога не паспела прыкупіць.
    МАР'Я: I навошта я з табой на свята пайшла, лепш бы займалася сваімі справамі.
    ГАННА: Маўчы ўжо ты, лепш дапамажы знайсці кашалёк з грашыма. Куды гэта я яго паклала,можа дзе згубіла?
    / Map'я ў руках трымае кашалёк і паказвае Ганне./
    ГАННА: Ах ты шэльма, давай яго сюды.
    МАР'Я: Э-э, не спяшайся сяброўка, перш-наперш адгадай загадкі. Вось табе першая: чатыры вушкі і два брушкі.
    Г АННА: Гэта жаба.
    МАР'Я: Ой, сяброўка, рассмяшыла ты мяне і ў весь белы свет.
    Дзе ты бачыла ў жабы чатыры вушкі і два бруші? Гэта ж падушка.
    ГАННА: Усё б табе падушка ды прыпечак. Не, сяброўка мая, мяне не падманеш.
    МАР'Я: Добра, слухай другую загадку: па хаце ходзіць, хвастом водзіць. (венік)
    ГАННА: О, гэта я ведаю, гэта мыш.
    МАР'Я: /смяецца/ Не, не адгадала.
    ГАННА: Тады я звярнуся да гледачоў. Дапамажыце, людцы добрыя,
    а то яна мне мой кашалёк не верніць і што мне у краме без грошай дадуць.

    (загадвае яшчэ тры загадкі, гледачы выказваюць свае варыянты./
    1.Між агуркамі, буракамі,
    Каза з зялёнымі рагамі. (цыбуля)
    2.Калматы, вусаты,
    Есці пачынае, песенкі спявае(кот)
    3.Што за палена з ямай да калена.(бот)

    МАР'Я: Слухай, даражэнькая, сама мазгоў не маеш, чужыя запрашаеш.
    / На сцэну запрашаюцца гледачы./
    МАР'Я: Вось трымайце, даражэнькія, па ветачцы купальскай. А ці хадзілі ж вы ўчора ў лазню?
    / Удзельнікі адказваюць./
    МАР'Я: А мы зараз пабачым, ці можыце вы самі сабе зрабіць венік?
    (гучыць вясёлая музыка для конкурса)
    (Гульня "ВЕНIКI" Выносім бярозавае вецце і раздаём удзельнікам. Па камандзе кожны ўдзельнік павінен зрабіць сабе венік.Хто хутчэй і прыгажэй зробіць,той і пераможа, ідзе гульня.)
    ГАННА: Бачыш Мар'я, якія ў мяне памочнікі ,аддавай мой кашалёк.

    МАР'Я: Але ж, даражэнькая мая, венікі яны зрабілі, але каб у лазню ісці трэба мець мыла і мачалку. Вось вам падарункі.
    ГАННА: Пойдзем хутчэй, бо крама закрыецца.
    (гучыць музыка для харавода)
    (Ганна і Мар'я зыходзяць са сцэны, выходзяць дзяўчаты водзяць карагод)
    АЛЁНА: Ой, дзяўчаткі, куды ж гэта нашы хлопцы зніклі? Мусіць, нешта
    нядобрае надумваюць.
    ГЛАША: А нам і без іх нядрэнна. Хадзем лепш вянкі купальскія плесці.
    (Чуюцца лаянка, крык, тупат. Выбягае Дзед Ян.)
    ДЗЕД ЯН: Добры вечар, дзяўчаты! Якія вы прыгожыя ды вясёлыя! А пад
    старасць, нябось, будзеце такімі злымі, як мая Баба.
    ДЗЯЎЧАТЫ (абурана): Не, не будзем!
    АЛЁНА: Ой, Дзед Ян, калі ваша жонка злуецца, то хто, калі не вы, яе раззлаваў!
    ДЗЕД ЯН: (узрушана). Не вінаваты я! (мнецца) Калі толькі самую дробязь. Не верыце? Я вам цяпер усё раскажу...
    ГЛАША: У іншы раз распавядзеце. Мы спяшаемся. Нам яшчэ трэба вянкі сплесці, пакуль сонца высока. Бо надыходзіць ноч на Яна Купалу.
    АЛЁНА: Вядзьмарская ноч, калі дзяўчатам варажыць можна, вянкі па вадзе пускаць, карагоды вадзіць ды праз вогнішча скакаць.
    ДЗЕД ЯН: Людзі на гулянне збіраюцца, а мяне мая старая працаваць прымушае! А усё таму, што сама гультайка і соня! Яна жа прывыкла ўставаць з пеўнямі. Певень заспяваў – мая Бабка на нагах! Прэцца карову даіць. А сёння певень наш праспаў, і жонка праспала! (Падвышае голас.) А я вінаваты! Ну, крыху правініўся! Учора ўвечар схаваў бутэлечку ў кошык са збожжам, а яна тамака перакулілася і разлілася. Бабка здуру гэтым збожжам курэй напаіла, гэта значыць накарміла. А певень малайчына – збожжа хмельнага пад'еў і спіць. І куры спяць. І Баба мая храпіць! (Зноў падвышае голас.) А я вінаваты ў тым, што жонка ў мяне соня і гультайка!
    (Падчас маналогу Дзеда Яна дзяўчаты сыходзяць. З'яўляецца Бабка Марфа з матыгай, слухае, падпёршы яе галавой.)
    БАБКА МАРФА: Дык вось у чым справа! А я спалохалася, што куры захварэлі, думала птушыны грып іх паваліў. (б’е дзеда матыгай), ірад ты гэтакі. Чым языком малоць – ішоў бы градкі палоць! Кажуць, хто не выпале агарод да Яна Купалы, таму чорт увесь год будзе траву падсяваць! (Сыходзіць.)
    ДЗЕД ЯН: Добра, Марфачка, добра... Добра палоць, калі ведаеш, якую траву драць. А я, акрамя крапівы, ніякай травы не ведаю. І жонка ў мяне няўмёха – запусціла агарод.. .Эх, вярнуцца бы гадоў на пяцьдзесят назад...
    (Дзед Ян незадаволена варочае матыкай, выходзіць Міхась. Адзін з іх падкрадаецца, дакранаецца да пляча Дзеда Яна, той спалохана падскоквае.)
    ДЗЕД ЯН: Цьфу! Спалохаў, паганец! Думаў, Баба!
    МІХАСЬ: Дзед Ян, няўжо ты жонкі баішся?
    ДЗЕД ЯН: Я баюся?! Ды барані Бог! Гэта я для выгляду, каб яна думала, што я баюся!
    МІХАСЬ:А-а-а, тады ўсё зразумела!
    ДЗЕД ЯН: (храбрыцца). Што, што вам зразумела? І наогул, годзе! Разыйдуся я са
    сваёй Бабай, вось сёння і разыйдуся!
    МІХАСЬ: Сёння, цяпер? І як ты гэта зробіш?
    ДЗЕД ЯН: Вы падумайце, які сёння вечар? Сёння дзяўчаты будуць карагоды
    вадзіць, вянкі плесці, варажыць. Вось тамака і знайду сабе маладзенькую.
    МІХАСЬ: Цікава было б паглядзець, як яны варажыць будуць! У такі момант да іх не падступішся.
    ДЗЕД ЯН: Прыдумаў! Хадзем са мной.
    (Дзед Ян з хлопцамі сыходзяць са сцэны, выходзяць суседкі)
    (фонавая музыка для суседак)
    МАР'Я: А ці чула ты, Ганна, хоць адну легендаў звязаную з Купаллем.
    ГАННА: А што такое легенда, гэта навука якая?
    МАР'Я:Ой, даражэнькая, дык ты ж зусім цёмная баба. Ёсць розныя легенды, якія складалі нашы продкі стагодзямі.У першую чаргу легенда пра папараць-кветку і той, хто яе адшукае можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі і будзе самы шчаслівы на свеце.
    ГАННА: Якая прыгожая легенда. Пайду і я папараць-кветку шукаць.
    МАР'Я: Стой! Куды ты? Ці ведаеш ты,што гэтая кветка цвіце ў лесе ноччу, але знайсці яе можа толькі малады і смелы чалавек?

    ГАННА: Ну вось, я як заўсёды спазнілася.Чаму ты раней аб гэтым не гаварыла?
    Як была я маладая.
    Была дзеўка удалая.
    Я спявала,танцавала
    I малойцамі гуляла.
    I ўсе скарбы былі мае.

    МАР'Я: Няма таго, што раней было.І навошта табе гэтыя скарбы?

    ГАННА: Навошта-навошта, можа я замест лыскі "Таёту" куплю, а замест бульбы "Снікерсы" есці буду.
    МАР'Я: Ой, Ганна, у мяне ад тваіх баек галава трашчыць. Годзе нам спрачацца, прайшлі тыя часы, калі ты як маладая кабылка бегала. Усяму свой час.
    ГАННА: Праўда твая, сяброўка!
    МАР'Я: Ведаеш, я ўчора ў лесе была, грыбоў назбірала, ледзь да хаты дайшла і сёння пайшла б, каб ты мяне на свята не пацягнула. А грыбоў там відзьма-нявідзьма, вунь аж адсюль відаць.
    ГАННА: /у бок/ А я адна ў лес не пайду. Людцы добрыя, хлопцы маладыя, дапамажыце мне грыбоў назбіраць.
    / На сцэну выходзяць удзельнікі гульні "3бop грыбоў"./
    (гучыць вясёлая музыка для конкурса)
    (Гульня "Збор грыбоў".3 завязанымі вачыма трэба сабраць як мага больш грыбоў, якія параслі ў лесе. Хто хутчэй і больш назбірае, той і пераможца)

    ГАННА: Ну вось і ў мяне на снеданне будуць маладыя грыбочкі.
    МАР'Я: Вось як добра. Ганна паглядзі, што гэта за дзяўчаты да нас ідуць?
    ГАННА: Дык гэта ж Янінка, вясковая дзяўчынка, са сваімі сяброўкамі.
    Мабыць дзяўчаты ідуць варажыць, пойдзем не будзеі ім перашкаджаць.
    (Ганна і Мар'я зыходзяць са сцэны, выходзяць дзяўчаты)

    АЛЁНА: Шарэе. Хутка ноч купальская наступіць. Трэба нам, дзяўчыны, абраць Купалінку. А ёю павінна стаць самая прыгожая...
    УСЕ: Я!
    АЛЁНА: Самая вясёлая!
    УСЕ: Я!
    АЛЁНА: Самая працавітая!
    УСЕ: Я!
    АЛЁНА: Самая сціплая дзяўчына.
    УСЕ: Я!
    (Уваходзіць Дзед Ян, вядзе за рукі перапранутых у сукенку Міхася - у вялікіх вянках, з-за якіх амаль не відаць твараў. Хлопец ўпіраецца.)
    ГЛАША: Хто гэта з вамі, Дзед Ян? У нашай вёсцы такой дзяўчыны няма.
    ДЗЕД ЯН: Знаёмцеся, дзяўчаты, гэта мая ўнучка ў госці прыехала, Агрыпінка. Прыгажуня! Можа, яе Купалінкай абярэце?
    НАСЦЯ: Дзесьці я іх бачыла... Кагосьці яна мне нагадвае...
    (Дзяўчыны ўзіраюцца, перапранутыя Хлопцы жадаюць уцячы, Дзед Ян не адпускае.)

    ДЗЕД ЯН: Унучачка на мяне падобныя! Глядзіце, Прайдзіся, прыгажуня мая! Пакажыся, дзетка! Вось якая кветачка– выліты я! А вам сорамна так гасцей сустракаць!
    НАТАЛЛЯ: Сапраўды! Унучка – выліты дзедаў партрэт!
    ДЗЕД ЯН: (пакрыўджана). Адразу б так!
    АЛЁНА: Не крыўдуйце, лепш скажыце, дзе ваша Бабка Марфа? Яна б нам распавяла, як даўней варажылі на Купалу.
    КАЦЯ: Пра варожбы з вяночкамі мы ведаем: іх можна на ваду апускаць, можна на галінкі дрэў кідаць: павісне вяночак на галінцы, значыць выйдешь замуж сёлета.
    ДЗЕД ЯН: А навошта баба, як варажыць, я вам раскажу. (пра сябе) Ракі побач няма , ды і бярозы высокай таксама няма зблізку, затое людзей на гулянне шмат. Вось і кідайце свае вянкі па чарзе кожная, звярнуўшыся спіной да гледачоў. Калі жанчына вянок зловіць – не знойдзеш сабе пару сёлета, калі мужчына – сустрэнеш хлопца добрага, а калі хлопец вянок схопіць – тут ужо трымай вуха вастро!
    (Ціха гучыць музыка. Дзяўчыны кідаюць вянкі ў натоўп гледачоў. Дзед Ян весяла каментуе. Хлопцы, перапранутыя дзяўчынамі, таксама жадаюць паваражыць, хапаюцца, забыўшыся, за вянкі, Дзед Ян іх своечасова спыняе.)
    ДЗЕД ЯН: (Міхасю.) З розуму сышоў! Зараз усім паваражу. Вось у мяне ёсць чарадзейны купальскі мяшочак, з якога праз купальскі вянок кожны можа выняць прадмет, які прадказвае будучыню.
    (Варажба. Набор прадметаў па жаданні арганізатараў. Дзед Ян варожыць, вяртаецца на пляцоўку. "Дзедавы ўнучкі", таухаючы адна адну, кідаюцца да мяшочка: Рыгор дастае ляльку, Дзед Ян у жаху тлумачыць, што "яна ў падоле прынясе". Міхась выцягвае бутэльку - значыць, "у беднай унучкі муж будзе п'яніца").
    АЛЁНА: Дзяўчаты, давай заспяваем прыпеўкі!

    (Дзяўчыны па чарзе спяваюць прыпеўкі, Міхась
    таксама спявае, памыляюцца.)
    Прыпеўкі:
    1.Пастараемся дзяўчаты
    Усе канавы закапаць,
    К нам такія хлопцы ходзяць,
    Што з канавы не відаць

    2.У мяне мілёнкі два
    Абое інваліды
    Аднаго заелі вошы,
    А другога гніды.

    3.мяне мілы праважаў
    Да самой калітачкі,
    Ён пайшоў, а я глядзела
    На крывыя лытачкі.

    4.нашы хлопцы задаюцца,
    Што ўмеюць танцаваць.
    А як выйдуць танцаваць,
    Ногі цыркулем стаяць.

    5.Як у нас па двары
    Бегаюць цыпляты.
    Хлопцы ловяць і цалуюць,
    Думаюць дзяўчаты.

    6.Усе хлопчыкі прыйшлі
    Пры касцюмах пры часах
    Маё чухала прыбухала
    У парваных сапагах.

    7. У нашу цэркву я пайду
    На святу нядзельку,
    Гляну раз на абразы,
    А сем разоў на дзеўку.
    Ой! На хлопца!

    (Усё танчаць. Грыгорый і Міхась, забыўшыся, заігрываюць з дзяўчатамі. Дзяўчаты уцякаюць у бок. Хлопцы працягваюць скакаць, у аднаго з іх валіца з галавы вянок. Нямая сцэна.)
    АЛЁНА: Глядзіце, дзедава ўнучка Агрыпіна – амаль лысая!
    ГЛАША: (здымаючы з галавы іншага хлопца вянок). І з вусамі!
    НАТАЛЛЯ І НАСЦЯ: Гэта ж наш Міхась! Ах ты!
    (Рыгор і Міхась уцякаюць. Дзяўчаты заўважаюць Дзеда Яна,
    які таксама збіраецца уцячы)
    НАТАЛЛЯ: Гэта ж трэба такое прыдумаць! Агрыпінка! Мальвінка!
    ГЛАША: А мы вушы развесілі! (Наступаючы на Дзеда Яна.) Ужо вы ад нас не ўцячэце!
    ДЗЕД ЯН: А што я? Я нічога!
    (Выбягае Бабка Марфа, спыняе Дзяўчат.)
    БАБКА МАРФА: Караул! Забіваюць! Супакойцеся, дзяўчаты (Дзеду Яну.) Прызнавайся, што ізноў нарабіў?
    ДЗЕД ЯН: Нічога! Гэта Хлопцы.
    БАБКА МАРФА: Бессаромніцы! Напалі на пажылога чалавека, замест таго каб павіншаваць з надыходзячым святам. Бо заўтра Янаў дзень!
    АЛЁНА: Прабачыце. Мы для вас добрую песню праспяем.
    ДЗЕД ЯН: Э не! Дазвольце мне Купалінку выбраць?
    БАБКА МАРФА: А ты ўсё такі ж! Сівізна ў бараду – нячысцік у рабро! Выбірать нікога не трэба. Хай кожная адчуе сябе ў гэты вечар Купалінкай. Сёння ў кожнай у вачах праскоквае вядзьмарская іскрынка чарадзейнага купальскага вогнішча.
    ДЗЕД ЯН: Хлопцы, распальвайце купальскае вогнішча! Дзяўчаты, загадвайце запаветныя жаданні і кідайце ў агонь свае вянкі!
    (раздае вянкі усім дзяўчатам на свяце, яны кідаюць іх у вогнішча,
    Дзед і баба сыходзяць са сцэны,а дзяўчаты з хлопцамі застаюцца каля вогнішча,
    у гэты момант на сцэну падымаюцца суседкі)
    (гучыць народная фонавая музыка)
    ГАННА: Паслухай Мар'я, што гэта тут робіцца, нешта запалілі, пакуль мы з табой хадзілі, цягні хутчэй вогнетушытель, будзем тушыць пажар. (хочыць бегчы, Мар’я яе спыняе)

    МАР'Я: Куды ты пабегла як ашалелая, нічога страшнога не зрабілася. Во дзе дуркаватая. Ганначка, гэта ж вогнішча купальскае, нашы продкі верылі, што агонь мае ачышчальную сілу, і у ім згарае ўсё дрэннае, што мяшае нам жыць!
    ГАННА: Вось як цікава, а я думала….
    МАР'Я: Такое ўяўленне, суседачка, што ты ўсё жыццё пражыла ў лесе і ніколі з яго не выходзіла, нічога ніколі не бачыла, нічога ніколі не чула… цемра!
    ГАННА: Ну, ты глядзі мне папрашу не абскарбляць.
    МАР'Я: Добра добра не хвалюйся, давай лепш песню добрую паслухаем.
    Блок песен
    _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
    ГАННА: Я з гэтымі песнямі нашу маладосць успомніла. Некалі ж і мы весела адпачывалі, маглі песні спяваць, танцы танцаваць, гульні гуляць.

    МАР'Я: Так-так Ганна, я з табой згодна. Давай крыху пагуляем, люблю я гэтую справу.

    ГАННА: Вось тут вы бачылі як прыгожа спявалі нашы дзяўчаты, а няўжо сярод вас не знойдзецца певуноў.
    / Iдзе гульня "Прыпеўкі",/
    (музыка для прыпевак)
    МАР'Я: Прыпеўкі напісаныя на лістах паперы раздаюцца ўдзельнікам конкурсу. Пад музыку ўдзельнікі па чарзе спяваюць прыпеўкі.
    ГАННА: Хто лепш праспявае, той і прыз атрымае.

    МАР'Я: Вось, як весела мы час праводзім, а давайце яшчэ паслухаем
    як спяваюць самадзейныя артысты.
    Муз.нумар
    (фонавая музыка для суседак)
    / На пляцоўку выходзяць Мар'я 1 Ганна./
    ГАННА: Якія цудоўныя песні спяваюць.
    МАР'Я: Дзяўчаты, у нас да вас некалькі пытанняў:
    ГАННА: Баку, важу, не вывезу, нашу, шашу , не вынесу. /Вада./
    МАР'Я: Не стучыць, не грымчыць, у акенца глядзіць. /Сонца./
    ГАННА: У вясковай с вітцы, полымя на нітцы. /Свечка./
    МАР'Я: Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. /Клубок./
    ГАННА: Румяны Піліп да палкі прыліп. /Яблык./
    МАР'Я: Ходзіць пан па градзе, носіць блін на барадзе. /Пятух./
    ГАННА: У вадзе купаўся, сухім застаўся. /Гусь./
    МАР'Я: Лата на лаце, ніткі не зняці. /Капуста./
    ГАННА: Дзеўка ў каморы, яе косы на двары. /Морква./
    МАР'Я: На той свет бяжыць - скача,
    Назад вяртаецца - плача. /Вядро з калодзека./
    / Тыя, хто правільна адказаў на пытанні, выходзяць на пляцоўку,
    кожнае даецца па тры кветкі/
    ГАННА: Які я прыгожыя дзяўчаты, як тыя кветачкі, што ў іх у руках.
    I мы павінны зараз з іх сплясці два вяночкі. Для гэтага падзелімся на дзве каманды. 3 гэтай колькасці кветак якую маеце, кожная каманда пляце вянок.
    (гучыць вясёлая музыка для конкурса)
    / Iдзе гульня "Спляці вянок"./
    МАР'Я: Дзякуй за гульню.
    ГАННА: Ой, якія спрытныя дзяўчаты. А якія ж яны прыгожыя вянкі сплялі.
    / Прымярае вянок да сваей галавы./
    МАР'Я: Ой людцы добрыя паглядзіце на гэтую кабету. Ён жа табе як карове сядло. Цябе твой Яўхімка сустрэне не пазнае. Маладзіца знайшлася, сымай хутчэй.
    ГАННА: Чаго ты да мяне прычапілася, ці можа зайздросціш маёй прыгажосці.
    МАР'Я: Ой, няма патрэбы зайздросціць за мной і цяпер мужыкі гужам ходзяць.
    ГАННА: Каго гэта ты называешь мужыкамі, можа Федьку, які п’е кожны дзень не прасыхаючы і да цябе ходзўе грошы пазычаць; ці можа Грышку, які год 50 бабылём ходзіць.
    МАР'Я: А хоць і іх, дык што яны не мужыкі? А вось давай паглядзім хто сабе хутчэй мужыкоў набярэ.
    (жанчыны ідуць шукаць мужыкоў, кожная бярэ сабе па 3 мужыкоў)
    МАР'Я: Ну вось, а цяпер давай паглядзім, чые мужыкі дужэйшыя
    (праводзіцца гульня перацягванне каната, прызы)
    Муз.нумар.
    (Мар’я выносіць на сцэну гіру)
    ГАННА: Ну дуркаватая баба, знайшла час спортам займацца.
    МАР'Я: Не языком бы малола, а лепш дапамаглаб.
    ГАННА: Ну яшчэ чаго уздумала, ахвота мне кішкі рваць, табе трэба ты і цягні.
    МАР'Я: Дзякуй табе суседачка на добрым слове, добра, добра папросіш ты ў мяне карову тваю падаіць, паглядзім, як я табе пабягу.
    ГАННА: (схамянуўшыся) Ой, зараз, зараз суседачка, нашто ж ты такі цяжар адна цягаеш, у мяне б папрасіла, я б з ахвотай дапамагла б.
    МАР'Я: Ну вось, а зараз нам патрэбна чатыры дужых хлопцы, трэба хочыць паказаць сваю моц у падняцці гірі.
    (гульня “Падняцце гіры”, узнагароды)
    ГАННА: Малайцы, хлопцы, ёсць яшчэ волаты і ў нашай вёсцы.
    (Муз. Нума.)
    МАР'Я: Дзякуй табе, Ганачка, што выцягнула мяне на свята, я хоць людзей пабачыла, ды сябе паказала.
    ГАННА:Ну вось, а ты не хацела ісці, але ж нам на дому трэба збірацца.
    МАР'Я: Як дадому, ну давай яшчэ крыху застанемся…
    ГАННА: Ну добра, калі ты так просіш… а вас, людцы добрыя, яшчэ раз віншуем са святам Купалле і запрашаем на святочную дыскатэку.

  10. 2 пользователей поблагодарили Миронова за это полезное сообщение:

    Гурка (04.06.2017), моз (10.09.2018)

  11. #21
    Местный Аватар для alenagomel
    Регистрация
    21.03.2009
    Адрес
    г.Гомель
    Сообщений
    181
    Поблагодарил Поблагодарил 
    148
    Поблагодарили Поблагодарили 
    61
    Поблагодарил в

    30 сообщениях

    По умолчанию

    ПРОГРАММНОЕ СОДЕРЖАНИЕ: знакомить с народными традициями и обычаями, привлекать детей к театрализованной деятельности, проверить , развивать творческие способности детей, художественно- речевую, музыкальную и мимическую выразительность, быстроту, ловкость, координацию движений в играх, соблюдение правил проведения игр; создавать веселое, праздничное настроение.
    ДЕЙСТВУЮЩИЕ ЛИЦА: Ведущий,
    Купалинка
    Баба
    Ведьма
    ОБОРУДОВАНИЕ: костер, веник из трав, из веток деревьев, веночки, ведра с водой, для украшения стадиона флажки, рушники, цветы.


    ХОД ПРАЗДНИКА:
    Под народную музыку дети рассаживаются на места.
    Ведущий: Сегодня мы собрались на праздник Купалья. Это очень стародавний праздник. Еще утром 6 июля люди ходили в поле и собирали Купальские травы, при этом пели народные песни, так как считалось, что Купальская ночь и народные песни придают травам целебную, чудодейственную силу. Собранные в Купальскую ночь травы использовали для купальских костров, венков, святили в церквях, чтобы потом лечиться ими от болезней и чародейства. Наша земля богата целебными травами.
    Земля-мать
    Благословила травы брать,
    И вам давать.
    Для того, чтобы лечиться от болезней. О лекарственных травах и как ими лечиться расскажет наша медсестра, Анна Ивановна.
    Рассказ медсестры о ромашке, подорожнике, липе и зверобое.
    Ведущий: Шла Купалка селом, селом,
    Давала хлопцам челом, челом,
    Под белорусскую народную мелодию «Рэчанька» входит Купалинка.
    Купалинка: Приехала Купалинка
    На 70 тележках,
    Привезла Купалинка
    Добра, здоровья,
    Богатства и почести.
    Ведущий: Купалинка принесла волшебный пучок из купальских трав и веток деревьев, до кого она дотронется им, тот будет здоровее, богаче и счастливее.
    Купалинка обходит участников, дотрагивается пучком до всех.
    Ведущий: Ребята, давайте пригласим Купалинку спеть и хоровод заведем.
    Заводи хоровод,
    Расступися, народ,
    Потанцуй, Купалинка,
    Наша девочка маленька.
    Исполняется хоровод «Купалинка» (б.н.м.)
    Ведущий: Ребята, в старину на Купалье играли в игру «Забери веночек». Какую девочку мальчик догонит, с той они потом дружили. (дети становятся парами друг за другом. Купалинка остается одна.)
    Ведущий: Все пару нашли, а Купалинка одна осталась.
    На море уточка купалась,
    На бережку сушилась
    А наша Купалинка
    Горько зажурилась.
    Иди, Купалочка,
    Найди себе парочку.
    Проводится игра «Ручеек»
    Баба: Знаете, для чего жгли костер на Купалье? На нем сжигали старые вещи и целебные травы. И перепрыгивали костер для того, чтобы в его пламени сгорели, как эти старые вещи, все горести и болезни. Кому удастся перепрыгнуть костер, не будет болеть весь год.
    Дети: Гори, гори ясно,
    Чтобы не погасло.
    Динь- дон, динь- дон,
    Выбегайте быстр о вон!
    Дети перепрыгивают через костер.
    Баба: А еще в костер люди бросали пучок целебных ароматных трав и дышали этим дымом, чтобы очистится от болезней и всего злого. Вот понюхайтеЮ, это любистик.
    Дети нюхают травы возле костра, вбегает Ведьма с ведром воды.
    Ведьма: Не позволю лечиться! Потушу ваш костер! (пытается залить огонь, дети не пускают)
    Баба: Уходи от костра, ведьма! Много ты зла наделала!
    Ведьма: Пока вы гуляли,
    Жито не сторожили,
    Я жито ломала,
    И корни копала!
    Ведущий: Прогоним мы тебя, злая ведьма, ребята у нас смелые, сильные и ловкие!
    Ведьма: А сейчас проверим.
    Проводится игра «Саука ды Грышка» (б.н.м.)
    Ведьма: Ну и что, что вы такие ловкие! Зато я лучше плясать умею!
    А у бабы у Яги
    Костяные 2 ноги!
    А я бабка первый класс,
    И танцую лучше вас!
    Ведущий: Неправда! Наши дети тоже прекрасно танцуют! Выходи соревноваться.
    Танцевальный конкурс под «Лявониху»(б.н.м.)
    Ведущий: На Купалье самая короткая ночь, и люди выходят утром полюбоваться, как солнце играет единственный день в году. И наш костер тоже символизирует солнышко.
    Проводится игра «Солнышко и дождик» муз. Раухвергера
    Вот и солнышко взошло,
    И тепло нам принесло,
    По лужку пойдем гулять,
    И цветочки собирать.
    Будем прыгать и играть.
    А тут тучка подошла,
    Дождик деткам принесла.
    Капельки стучат звончей,
    Убегайте побыстрей!
    Баба: Из белорусских купальских растений и веток мы сделали волшебный веник, с каждого дерева по одной ветке, опустим в купальскую воду, и Купалинка побрызгает всех вас, чтобы былы здоровы и не болели.
    Купалинка с ведущей обходят детей, брызгают.
    Ведущий: Мы помоемся росою,
    И очистимся водою,
    На здоровье, на богатство и на СЧАСТЬЕ!
    Под белорусскую народную музыку дети уходят.

  12. 2 пользователей поблагодарили alenagomel за это полезное сообщение:

    baranova n (22.06.2016), solnet (01.01.2019)

  13. #22
    Мастер Аватар для girei.liusjena
    Регистрация
    31.10.2010
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    589
    Поблагодарил Поблагодарил 
    3,195
    Поблагодарили Поблагодарили 
    2,514
    Поблагодарил в

    318 сообщениях

    По умолчанию

    Дажынкі
    ( жнеячкі спяваюць песню і заканчываюць жаць поле)
     паглядзіце, жнеячкі, якая стала вузенькая наша ніўка, як у той песні.
     Ну, што ж , жнейкі, пара нам бараду завязываць.

    ( жнеі завязываюць бараду чырвонай стужкай і спяваюць)
    - а цяпер трэба бараду прапалоць, каб ніколі не расла трава ў жыце.
    - Гэта мы хуценька!
    - А цяпер пакладзём хлеба і солі ў бараду, каб у нашага гаспадара заўсёды быў хлеб на стале.
    - Праўда, праўда, каб было жыта на наступны год.

    Жняя тройчы абыходзіць бараду і прыгаварвае:
    Ніўка, ніўка, аддай маю сілку
    На другую ніўку!
    Судзі, божа, на лета жаць
    І ядронейшае і гусцейшае!

    каб знізу было ужыніста, зверху каласіста
    на таку умалотна
    а ў дзяжы падыходна.
    А цяпер можна паваражыць. Самая праўдзівая варажба на саломе з барады. Калі выцянеш саломы ў цотку, выйдзеш замуж, ці хлопец ажэніцца, а калі ў лішку – будзеш хадзіць бабылём.
    (прапанаваць паваражыць).
    - пара дадому збірацца, ужо раса сцюдзёная пала, вечар вечарэе, ды і ніўку мы сваю сжалі.
    - Рана яшчэ збірацца нам дамоў. Трэба вянок сплясці, гаспадара павіншаваць, а то гаспадар не будзе ведаць ці дажалі мы жыта.
    - Ой, праўда. Гэта ж яшчэ раніцай наш Іваначка хадзіў, ключыкі насіў амбар адмыкаў, кружкі наліваў, нас жнеек паджыдаў, давайце хуценька вянок звіваць.

    ( жнейкі звіваюць вянок і спяваюць песню)

    - Ой, паглядзіце, які вянок атрымаўся. Давайце адзенем на галаву самай старэйшай жнейцы, няхай вядзе нас да гаспадара.

    Кружком, дзевачкі, кружком,
    К гаспадару з паклонам,
    Не самі мы ідзём,
    Мы вяночак нясём.

    ( жнейкі падыходзяць да гаспадара)
    - Паважаны гаспадар! Шчыра віншуем з дажынкамі!
    - Жадаем вам добрага здароўя
    - Сямейнага дабрабыту
    - Каб у вас кожны год вырастала добрае жыта
    - Каб у вас круглы год быў хлеб на стале
    - Каб вы кожны год звалі нас на дажынкі.

    - Дзякую, дзякую, жнейкі.Вы стаміліся, добра папрацавалі, а зараз частуйцеся салодкай саладухай.

    - Глядзіце, а вунь і музыканцікі ідуць на Іванькаў двор.

    - Грай, музыканцік, “Полечку-лужаначку” ( танец)


    ( могуць быць нумары песень і танцаў)

    - Ой, і засядзеліся, пане-гаспадару, пара і дадому.

    - Дзякуй, табе, гаспадару, за гасціннасць

    - Дай, божа, год прыждаці,

    Зноў вясёлым жыта жаці.
    -Вам шчасце і долі і хлеба ўволю!

  14. 2 пользователей поблагодарили girei.liusjena за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019), Алусик (26.09.2018)

  15. #23
    Местный Аватар для Wenera
    Регистрация
    12.01.2010
    Адрес
    Минск
    Сообщений
    110
    Поблагодарил Поблагодарил 
    223
    Поблагодарили Поблагодарили 
    499
    Поблагодарил в

    37 сообщениях

    По умолчанию

    ВОСЕНЬСІ КІРМАШ
    старэйшая група

    1 дз: Усе хутчэй збірайцеся
    Ды на свята выпраўляйцеся.
    На кірмаш вас запрашаем
    Песні, пляскі абяцаем.
    2 дз: Маня! Ясь! Андрэйка!
    Ціт! Міколка! Апанас!
    Беларускі кірмаш запрашае ў госці вас!
    Разам: Э-гэ-гэ! З ўсіх бакоў вас і вашых дружбакоў
    Беларускі кірмаш запрашае ў госці вас!
    Уваходзяць дзеці і дарослыя.
    Песня “Бларускі кірмаш”
    Займаюць месцы
    Вяд: Увага! Увага!
    Палаткі адчыняюцца, кірмаш пачынаецца!
    Адчыняецца заслона. Стаюць латкі і гандляры.
    1 ганд: Тут у нас на кірмашы
    Скамарохі – бульбяшы,
    Стужачкі ды хустачкі,
    Пернікі ды курачкі!
    2 ганд: Загляніце да нас у палатку:
    Есць цукеркі – шакаладкі,
    А захочаш бублікі –
    Даставайце рублікі!
    1 ганд: Падыходзьце!
    2 ганд: Купляйце!
    3 ганд: Гэй да нас сюды хутчэй
    Падыходзьце весялей!
    Усім мірам налятайце,
    Нашы лапці закупляце!
    г. “Лапці”
    Вяд: Ціха, дзеці, цішей.
    Барабаніць дожд па даху.
    Трэба нам усім разам устаць
    Ды пра дожджык заспяваць.
    п. “Мокрыя вяровачкі”
    Дзіця падыходзіць да палаткі з маскамі
    3 дз: Ну і шмат туту усяго –
    Вочы разбягаюцца.
    Дайце нам вунь тую маску-
    Вельмі падабаецца!
    4 ганд: Хто загадкі адгадае –
    Той іх і атрымае.
    Загадкі пра гародніну
    “Карагод агародніны”
    Дзіця падыходзіць да палаткі з інструментамі
    4 дз: Інструменты для вяселля мы купіць жадаем.
    Калі вы нам прададзіце – мы для ўсіх сыграем!
    5 ганд: Калі ласка, выбірайце.
    Ды прагожа нам сыграйце.
    Аркестр
    Вяд: Гэй, панове! А што вы ўсе сядзіце? Прыйшлі на кірмаш дык купіце што – небудзь! Хоць рушнічок, а можа хусцінку! А пакуль вы развязваеце торбу з грошыкамі, мы пацешым вас вяселай пляскай!
    Танец “Полька - трапятуха”
    За дзвярыма чуецца: “Тпру! Прыехалі!”
    Уваходзяць Дзед і Баба
    Баба: Ледзь паспелі на кірмаш за тваей кабылы! Усе бакі адбіла, каб яна згарэла!
    Дзед: Любачка мая не сварыся! Давай што купім...мне або табе!
    Баба: Грошай няма! С пачатку трэба рагулю прадаць. Дзе ты яе пакінуў, недарэка?! Вядзі сюды! Вон колькі пакупнікоў!
    Дзед вядзе карову
    Дзед: Ах, сябры нашыя, радзіцелі, купіць рагулю не жадаеце? Другой такой няма, прадаем як дарма!
    Баба: Паглядзіце. Якая ў яе паходка - пляве, нібы лодка. (карова ходзіць) Вось паглядзіце, якая яна ў мяне ласкавая. (карова мычыць, бадаецца)
    Дзед: Гэй, шаноўныя! Кашалькі адчыняйце, сваім гаспадыням рагулю купляйце. Ну хто пачне торг? Устроім аукцыен! (Бацькі называюць цену, карова вертіцца)
    Вяд: Чакайце дзед і баба. Можа мы за рагулю старгуемся?
    Дзед: А колькі дасце?
    Вяд: Грошай у нас няма. Можа прыпеўкамі возьміце?
    Прыпеўкі
    Дзед: Ну развесялілі вы нас. Добра бярэце рагулю. Гадайце яе добра. Карміце яе без нітратай – малака будзе багата!
    Карова уходіт
    Баба ідзе да гародніны
    Баба: Дзядулька, ты паглядзі якую рэпку вырасцілі дзеткі! Трэба мне пераняць ў іх вопыт.
    Вяд: А мы не толькі раскажам але і пакажам.
    Казка “Рэпка”
    Дзед: Пасадзіў я рэпку ў градцы мяккай,
    Паліваў я рэпку смачнаю вадою.
    Палюбіла моцна сонца нашу рэпку,
    І сябруе рэпка з зорачкай адною.
    Рэпка падрастала, вышэй градкі стала,
    Рэпцы месца не стае, рэпка неба дастае,
    Пачастую рэпкай ўвесь садок наш.
    Эх! Наварыць бабка салодзенькай кашы. (цягне рэпку)
    Певень: Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку!
    Паглядзіце, цягнуць рэпу!
    Куры! Куры! Ко-ко-ко!
    Паглядзіце, хто каго?
    Баба: Ну-ка, певень, кыш дамоў,
    Туту зусім не да размоў.
    Мы паглядзім, хто каго,
    Я бабулька – ого-го!
    Замест ранішняй зарадкі я палю заўседы градкі
    І магу я для ўнучкі наварыць салодкай бручкі.
    Зараз вырвем рэпку з дзедам, як я стану за ім следам.
    Певень: Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку!
    Паглядзіце, цягнуць рэпу!
    Куры! Куры! Ко-ко-ко!
    Паглядзіце, хто каго?
    Унучка: Пачакай жа, бабка, пачакай жа, дзедка.
    Пачакай і мяне ў гародзе, рэпка.
    Я зраблю прычоску, туфелькі абую,
    Крэмам змажу ручкі, вам дапамагу я.
    Да чаго ж салодкая, параная рэпка.
    Вось як трэба, бабка!
    Вось як трэба, дзедка!
    Певень: Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку!
    Паглядзіце, цягнуць рэпу!
    Куры! Куры! Ко-ко-ко!
    Паглядзіце, хто каго?
    Жучка: Што за шум? Што за гам?
    Распачалі та-ра-рам!
    У мяне так много спраў!
    Гаў – гаў, гаў – гаў!
    Я абгаўкаў рапуху, і суседчыну квактуху.
    Потым я сядзела, ела, цэлы дзень хвастом вярцела.
    Замарыўся, гаў-гаў! Вось як многа ў мяне спраў.
    Яшчэ трэба працаваць. Добра, буду рэпу рваць.
    Певень: Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку!
    Паглядзіце, цягнуць рэпу!
    Куры! Куры! Ко-ко-ко!
    Паглядзіце, хто каго?
    Кошка: Я Кэт, або Кэцці, завуць мяне Кошкай,
    На мовах усіх я мурлыкаю трошкі.
    Свае кіпцюрыкі з манікюрыкам люблю паказваць я курам.
    Такія, як я, далікатныя, рэдкія,
    Якая мне справа да дзедавай рэпкі?
    Адкрыю я вам па сакрэту: я рыбу люблю, а не рэпу.
    Але вам пярэчыць не магу, так і быць дапамагу!
    Певень: Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку!
    Паглядзіце, цягнуць рэпу!
    Куры! Куры! Ко-ко-ко!
    Паглядзіце, хто каго?
    Мышка: Я – мышка, я вельмі дужая! І льва, і слана я адужаю.
    Я не баюся ніякай работы, заўседы працую да семага поту.
    Станавіся па парадку! Не тапчыце толькі градку.
    Ну-ка, дзедка, за рэпку хапайся,
    А ты бабака, за дзедку трымайся.
    Ты, Унучка не ляніся, мацней за бабку ўчапіся.
    Жучка – за Ўнучку, Кошка – за Жучку.
    Мяне, кошка, не кусай, от задам я наганяй.
    Дзед: Эй, ухнем!
    Баба: Эй, охнем!
    Унучка: Эй, ахнем!
    Жучка: Эй, гаўкнем!
    Кошка: Эй, мяўкнем!
    Мышка: Эй, піскнем!
    Певень: Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку! Мышка выцягнула рэпу!
    Вось дык мышка, маладзец! Але казцы не канец!
    Паглядзіце, вось дык рэпа! Ку-ка-рэ-ку! Ку-ка-рэ-ку!
    Заняла яна увесь двор! Да якіх жа гэта пор?
    Мышка: Рэпку выцягнула я. Рэпка, значыцца, мая!
    Ведаю я паратунак – усіх заву на пачастунак!
    Кланяюцца
    Дзед: Усе занатавала, мая даражэнькая?
    Баба: Ага. Усе. Ды не стой ты, як пень! Тыж прыехаў на кірмаш,
    Бяры мяне за бокі і пойдзем ў скокі!
    Дзед: Гэй, музыка! Рэж нам, ох! Польку дробну, як гарох!
    т. “Лысы”
    Вяд: Хто адгадае загадку, хто скажа, хто знае,
    Што у нашым краі, як і колас паважаюць
    Хлебам другім называюць?
    Дзеці: Бульба!
    Вяд: Так! Гэта бульбінка – беларусачка,
    Паненачка – шэрая сукеначка!
    Дзед: А зараз, сябры і сяброўкі, паглядзім, хто з вас спрытны і лоўкі.
    г. “Бульба”
    Дзед: Бабуленька! Купі мне дудуку. Я табе граць буду!
    Баба: Вой, вой, вой! Тыж не ўмееш!
    Дзед: А дзеці мяне навучаць!
    п. “Мая дудка”
    Баба: Вось як весела і добра калі ў полі чыста, а ў каморы поўна!
    Дзед: А час ужо развітацца і дадому ўсім вяртацца!
    Да пабачэння сябры!
    Уходят
    Вяд: Надыходзіць сумны час, нам пара растацца.
    Але просім шчырпа вас зноў да нас завітацца.
    Добра мы папрацавалі, добра пелі і гулялі.
    Надышоў і смачны час – частаваць я буду вас!

  16. 2 пользователей поблагодарили Wenera за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019), Женива (30.09.2017)

  17. #24
    Пользователь Аватар для vika***457
    Регистрация
    23.08.2011
    Адрес
    Минск
    Сообщений
    39
    Поблагодарил Поблагодарил 
    0
    Поблагодарили Поблагодарили 
    23
    Поблагодарил в

    13 сообщениях

    По умолчанию

    Фальклорнае свята

    «Гуканне вясны»
    Для дзяцей группы “Фантазёры”

    Гучыць музыка. У залу уваходзяць дзец1.
    Вяд. Дзец1, хто з вас ведае, якая пара года зарас наступ1ла? ( Вясна)
    А з1ма аж пачарнела,
    Годзе ее тут кросны ткаць,
    Гэй, маленства, жыва, смела
    Выйдзем веску прыв1таць.
    Дз1ця: Сонейка вясновае радасна усм1хаецца,
    Ззяе усе абноваю: « Прыв1танне, ран1ца!»
    Дз1ця: За лясами с1н1м1 гром гудзе, стараецца,
    Гурт дзяцей вяселых да сяла спяшаецца.
    Вяд. А ц1 не пайсц1 нам , дзец1, у веску сустракаць Вясну?
    Пад сонейкам добра будзе на двары гуляць.Чуеце, нешта зв1н1ць у небе срэбным званочкам? Прыклядзецца, дык не в1даць н1кога, а у небе ц1ха разл1ваецца тоненькая песенька, як грае хто на срэбнай дудачцы…? Чуеце, ну пайшл1 хутчэй!
    Заслона адчыняецца, з хаты выходзяць дзед з бабай.
    Вяд. Дзядуля, бабуля! Глядз1це, каго я прывяла да вас у госц1!
    Баба. Добры дзень, даражэньк1я!
    Не ведала ж я, не гадала,
    Што стольк1 гасцей да мяне зав1тала!
    Вяд. Як вы жыв1це?
    Дзед. Ды вось, з1мачку пераз1мавал1, вясну дачакал1ся.
    Вяд. А што ж ты, дзядок, роб1ш?
    Дзед. Раблю з вярбы св1сцелк1 на радасць дзецям, вясну-красну чакаю.
    Баба. Давайце усе разам пакл1чам яе, тады яна хутчэй прыдзе.
    Дзец1 спяваюць песню « Мы цябе чакаем».
    Чуецца музыка. У залу уваходз1ць Вясна.
    Вясна: Добры дзень, мае даражэньк1я, 1 дарослыя, 1 маленьк1я!
    Ус1м, хто мяне чакау, карагодз1к1 рыхтавау.
    Вяд. Вясна-красна, што ты нам прынесла?
    Вясна: А прынесла я малым дзетачкам па яечку,
    Старым бабачкам па к1ечку,
    Маладым цетачкам- па дз1цяц1,
    Добрым дзядзечкам-па лапаце,
    Каб зямельку усе ускапал1,
    Буйным зерняткам засявал1,
    Лета цеплае сустракал1!
    Карагод « Прыйшла вясна»
    Вершы аб вясне.
    Вясна: А ц1 ведаеце вы, дзец1, птушак, як1я жывуць на Беларус1?
    Вясна: Кал1 ведаеце, дык адгадайце загадк1:
    1.Дохтар дзюбай стукае, трубкаю не слухае:
    «Тук, тук, тук, тук, пэуна чул1 у лесе стук?»
    Ледзь паспее адпачыць – 1 давай 1зноу л1чыць… (дзяцел).
    2.Круглыя, як мячык1, быццам адуванчык1,
    На дварэ ля хаты ходзяць, 1 зярнятк1 усе знаходзяць… (кураняты).
    3.У церамку жыве, прыгожы голас мае,
    Спявать вял1к1 ен мастак, ну а завецца птушка… (шпак).
    Песня . «Прыляцел1 шпак1»
    4.Звыраю першы вяртаецца, з песняй да свету звяртаецца.
    Поля 1 неба сябрук – гэта вядома…(жаурук).
    Гульня . «Птушачка», верш «Шпак».
    Вяд. Вясна – красна, што ты яшчэ прынесла?
    Вясна: Я прынесла вам песн1-песеньк1, каб спявал1 з года у год,
    Я прынесла вам гульн1, карагоды, каб вадз1л1 кожны год!
    Карагод. «Дударочку» («Саука ды Грышка»).
    Дз1ця: Усе хутчэй пастауце вуха,
    Будзе полечка «Трасуха»
    Пляска. «Трасуха»
    Дзед: Чуеце, курачка сакоча? Зноу яйка знесла!
    Гульня. «Курачка»
    Баба: Паглядз1це, кольк1 курк1 яек знесл1! Будзе чым вял1кдзень сустракаць, гасцей частавць!
    Вясна: Дзец1, а я ж не сама да вас прыйшла, мяне птушачка на крылах прынесла. А якая, адгадайце.
    Ходз1ць па балотах у чырвоных ботах.
    Ножк1 высока падымае, жаб шукае.
    Дзец1: Бусл1к!
    Вясна: Давайце усе разам пакл1чам яго!
    Дзец1: Бусл1к, бусл1к, прылятай, з нам1 трошк1 пагуляй!
    Бусл1к: Хто ж мяне кл1кау, хто ж мяне чакау,
    Хто ж мне жаб прыгатавау?
    Дзец1: Мы!
    Бусл1к: А дзе тыя жабкы?
    Вясна: Дзетк1, пагуляем з бусл1кам? Вы будзеце жабкам1, а ты, Бусл1к, стой нерухома, жаб выглядай!
    Гульня. «Бусел»
    Дзец1: Бусел, Бусел, дзе ты быу?
    Бусл1к: На балоце жаб лав1у,
    Дзве злав1у, дзве згуб1у,
    Астатн1я спужал1ся,
    У балоце пахавал1ся.
    (Пасля гэтых слоу дзец1 уцякаюць ад Бусл1ка, хаваюцца, ен 1х даганяе).
    Бусл1к: Добра вы гулял1, спрытныя жабы! Птушка я вядомая. Зараз хачу паслухаць, што вы ведаеце пра мяне.
    Вяд. Мы шмат ведаем пра цябе.
    Дз1ця: Кал1 буслоу многа ходз1ць па балоце, дык лета мокрае будзе,
    Няма буслоу на балоце – лета будзе сухое.
    Дз1ця: Ведае мы, што ты шчасце людзям прынос1ш.
    1 ведаем мы, як шчыра папрос1ш,
    Ты, бусл1к, харошы дз1цятка прынос1ш.
    Дз1ця: Таму, каму трэба сястрычка ц1 брац1к,
    Пра гэта усе трэба мамцы сказац1.
    Дз1ця: Мы люб1м цябе 1 вясною чакаем,
    Ад шчырага сэрца цябе сустракаем.
    Бусл1к: Вось як многа вы пра мяне ведаеце. Дзякуй вам за добрыя словы.
    Вяд. Бусл1к! А мы пра цябе дражн1лку ведаем.
    Бусл1к: Якую?
    Дз1ця: Бусл1к, бусл1к, клекатун, цягай бабу за каутун,
    Цягай, цягау, валачыу 1 у балоце намачыу.
    (Бусл1к пасмурнеу, галаву апусц1у).
    Баба: Птушачка мая жаданая, а чаго ж ты так1 спахмурнелы, што здарылася?
    Бусл1к: Дык вось, дзец1 сказал1, што быццам я цягау цябе ды валачыу 1 намачыу нават. А я ж гэтага не раб1у.
    Баба: А ты пакрыудз1уся? Гэтую дражн1лку я ведаю яшчэ з маленства. Але ж яна да нас не аднос1цца. Гэта пра бабу нядбайную 1 неахайную, якая хату сваю да свята не прыбрала. А я ж палатна наткала, кросенцы павык1двала, столь пабял1ла, сцены 1 падлогу памыла, хату прыбрала. А я з табою, Бусл1чак, сябрую яшчэ з маленства. Як вы думаеце, дзетк1, ц1 была я малой?
    (Адказы дзяцей)
    Баба: Была 1 чакала бусл1кау, як вы, а можа яшчэ трошк1 больш. У народзе есць такое павер*е: як бусл1ка у палеце убачыш, то будзеш птушкаю увесь год лятаць.
    Будзеш дужы ды бадзеры. Вось як, бусл1чак, цябе зауседы чакал1 1 чакаем, 1 песню табе прысвячаем.
    Песня « Родны Бусел».
    Бусел: Дзякуй вам, за такую цеплую сустрэчу. Я усю з1мачку у чужых кра1нах сумавау па родных мясц1нах, па дзетках-гарэзах, па нашаму бэзу, па чыстых крын1цах, па песнях-жыв1цах. А зараз палячу я бусл1ху да гнязда кл1каць.( Адлятае).
    Дзед: А зараз , мае даражэньк1я, трэба нам з бабай за працу брацца: у гародзе прыбрацца, зерне нарыхтаваць, дрэвы ды кусты абкапаць.
    Баба: Будзце вяселы, як тая вясна, будзце здаровы,як тая вярба.
    Слухайце бацьку, слухайце мац1,не забывайце ус1м памагац1.
    Старэньк1м, маленьк1м, ц1 хворым , можа, а вам ус1м хай Бог дапаможа!
    Дзец1 пак1даюць залу.

  18. Следующий пользователь сказал cпасибо vika***457 за это полезное сообщение:

    Алусик (24.03.2016)

  19. #25
    Новичок
    Регистрация
    18.11.2009
    Сообщений
    22
    Поблагодарил Поблагодарил 
    3
    Поблагодарили Поблагодарили 
    10
    Поблагодарил в

    5 сообщениях

    По умолчанию

    Сценарий нашла на прсторах нета. Спасибо автору.

    Сцэнарый “Запрашаем на вячоркі”

    Перад сцэнаю калодзеж, дзяўчаты ідуць па ваду і спяваюць.
    Падыходзяць адна да другой:

    Алеся: - Добрай раніцы, Каця! Чаго зажурылася?
    Каця: -Ой, Алесечка, гора ў мяне. Ніхто замуж не бярэ, а толькі сватае. Не ладзіцца ў нас нешта з Грышкам.
    Алеся:-Чаго гэта?
    Каця:- Не ведаю. Здаецца, і любіць мяне, а ўсё на другіх паглядвае.
    Алеся:- А можа, лепш да знахаркі пайсці? Ці ж табе век па ім сохнуць. Яна ж так прыгаворыць, што заўжды за тваёй спадніцай бегаць будзе. А адну замову і я ведаю, паслухай:
    Я іду каменным бродам, а мой Грышка гарою. Я стаю і дзіўлюся ў ваду. Яка з мяне цень: з вады – вадзяна, а з лазы лазіна, а з мяне -- мая. Як мая нага за нагою, каб так Грышка за мною. Каб ён куды ішоў – не дайшоў, каб ён еў – недаеў, каб ён спаў – недаспаў. Каб ён дзень і ноч думаў аба мне – і ў ядзе, і ў хадзе, і ў сне думаў аба мне – і ў ядзе, і ў хадзе, і ва сне думаў аба мне.

    Чуецца голас гаспадара. З’яўляецца і сам.
    Гаспадар:- Алесю! Дзе вас чорт пабраў? Старая з кудзеляю пайшла недзе, маладая па ваду. Вас толькі па смерць пасылаць. А гаршкі ў печы павыкіпалі, і падліць няма чым. Алесю, хутчэй ваду нясі. Хіба аднымі рукамі ўправіш усё? Пакуль свінні ўправіў, куры з сядла павыляталі, з курамі навёў парадак – цяля вылезла, цяля загнаў – печ выгарала. От!
    Махнуў рукою, пайшоў прэч. Дзяўчаты смяюцца.

    Алеся: - Ой, загаварылася я з табою, бяры сёння работу ды прыходзь вечарам. (разыходзяцца)
    Каця: -Добра, Алесечка! ( і пайшла )
    Алеся з вёдрамі пайшла ў хату.

    Прыходзяць хлопцы з кароваю да калодзежа.
    Адзін з іх:-Васіль, ці чуў, сёння ў Алесі вячоркі збіраюцца.
    Другі:-Ну дык што? Прыйдзем, павесялімся.
    Адзін з іх: -Так- то яно так. Але трэба было б неяк дзяўчат напалохаць.
    Другі: Добра, вось толькі карову напоім, ды што-небудзь прыдумаем.(уходзяць з кароваю)

    Вечар. Занавес адкрываецца. Гаспадыня прадзе. Гаспадар коле лучыну, гарыць лямпа. Дачка Алеся ходзіць па хаце, наводзіць парадкі, прыбірае вопраткі, напявае песеньку:
    Ой, рэчанька, рэчанька,
    Чаму ж ты няпоўная?
    Чаму ж ты няпоўная,
    З беражком няроўная?
    Забягае Каця спяваючы:
    А як жа мне поўнай быць,
    З беражкамі роўнай плыць.
    Разам:
    -Ой лі, ой лі, з беражкамі роўнай плыць.
    Алеся: -Ой, Кацечка, добра, што ты раней прыйшла. Дапамагай хутчэй, а то госці хутка прыйдуць.
    (дзяўчаты прыбіраюць)
    Гаспадыня: -І сумна неяк. Як падумаеш, як мы яшчэ ў дзеўках хадзілі, як весела было нам. А як зачуеш, што збіраюцца вячоркі – свята было. Дзеўкі яшчэ з абеду рыхтавацца пачынаюць. А што хлопцы былі? Як схопіць якую на рукі, так і носіць, так і носіць, так і носіць.
    Алеся: -А што, мамка, і татка насіў Вас?
    Гаспадыня: -А што ты думала. Я дзеўкай спраўнай была.
    Гаспадар:- А ўжо ж. Глянеш – хоць пацалуй, а прыгубішся – плюнеш. Як дзеўкаю была – іграла, спявала. А як замуж выйшла – ног не валачэ. От, дзе б маладую прыціснуць!
    Алеся: -Чаго гэта Вы, татачка, вярзеце такое брыдкае? Лепш на печ лезьце спаць.
    Гаспадыня: -А праўда, стары, лезь на печ, хопіць смяціць, а то госці зараз прыйдуць. А вы, дзяўчаткі, прыбірайце хутчэй.
    Дзяўчаты прыбіраюць смецце, гаспадар лезе напеч.

    Уваходзяць госці – Матруна, Ганна са сваёй работай.
    Матруна:- Добры вечар усім у хату! Вось, прымайце на пасядзелкі. Кажуць, сёння ў вас збіраюцца.
    Ганна: -Любіце гасцяваць, любіце і прымаць.
    Гаспадыня: -Добры, вечар, праходзьце, жанчынкі, праходзьце. Сядайце. Расказвайце, што новага ў вас, якім клопатам жывяце?
    Матруна: -Ой, кумачка, адзін клопат – аб дачцэ. Нешта сумуе яна. А мне глядзець на яе маркотна. Сэрца крывёю абліваеца.
    Дзяўчаты гадаюць на картах, размову не слухаюць.
    Гаспадыня:- Ой, не кажы, Матруначка, малыя дзеці – малы клопат, А парастуць – праблем не абярэшся.
    Гаспадар: (з печы) -От, больш прыдумваеце. За сваімі дочачкамі на нас, мужыкоў забыліся. Гуляюць, весяляцца, жывуць на ўсім гатовенькім, чаго яшчэ трэба?
    Гаспадыня: -Пра каго гэта мы забыліся? І наварыш, і накорміш, і паабмываеш. Чаго яшчэ трэба? Маўчаў бы ўжо. Ляжы лепш на печы, дрэнна яму жывецца.
    Гаспадар махнуў рукой і замаўчаў.
    Гаспадыня: -А ты Ганна, што маўчыш?
    Ганна: -А, што там гаварыць. Мне лягчэй. У мяне хлопцы. Грышка мо жэніцца хутка. Пара думаць аб вяселлі, от і задумалася.
    Гаспадар:-Хопіць языкамі малоць, паспявайце лепей.
    Матруна:- І то праўда, Алесю, Кацю, хопіць на картах гадаць. Дапамажыце дагнаць маладыя гады.(Спяваюць песню “Ой сівы конь бяжыць”)

    Прыходзяць яшчэ жанчыны і мужчыны.
    1-я: - Прымай, гаспадыня, на пасядзелкі. Пачулі галасок. Нешта сумнае тут у вас гучала.
    2-я: - мы з работаю сваёй пасядзім, пагутарым, бо гавораць: ідзі ў людзі – не загубішся.
    1-ы мужчына: -Як то кажуць: і шыла, і мылы, і прала, і ткала, і ўсё – языком.
    Гаспадыня: - Сядайце, дзеванькі, сядайце, бабанькі. У гурце нішто не страшна, ды і весялей вечар доўгі скаратаць.

    Толькі расселіся, пачалі работы свае рабіць, як у гэты момант урываецца Тэкля з сітам.
    Тэкля: (убачыўшы Матруну) – Матруначка, і ты тут. Я ж так і думала, што ты сюды дабегла. Каб ты так да працы бегла, як да вячорак!
    (трасе дзіравым сітам перад ёю) – Ты што , у гэтым сіце каменне сеяла ці проса?
    Матруна: -Ну, што ты, Тэклечка, вярзеш? Якое яшчэ там сіта? Якое каменне? Нічога я ў цябе не пазычала. Можа, гэта Аўдоля Мікітава? У мяне ж сваё сіта ёсць.
    Тэкля:- Якая яшчэ Аўдоля? Я ж табе яго давала. Дык ты яшчэ і не прызнаешся! Паставіла цішкам дзіравае сіта ў сенцах. Вось я табе зараз пакажу, дзе ракі зімуюць.(Калоціць Матруну па галаве, здзірае хустку; абедзве б’юцца. Бабы раздымаюць іх, але не тут-то было.Злазіць з печы гаспадар).
    Гаспадар:-Тэклечка, Матруначка, бабанькі, ці ж вы біцца-сварыцца прыйшлі? Паспявайце лепей песню.
    Гаспадар і гаспадыня раздымаюць іх, садзяць на лавы, жанчыны заспявалі “Ой, у лузе пры даліне”)
    Тэкля:-Песня напомніла мне пра гісторыю, якую калісь мне бабуля расказвала, калі будзеце слухаць, то раскажу.
    Усе:-Будзем, будзем! .(Расказвае гісторыю)

    Адна з жанчын: -Ой, і праўда ж, бабанькі, і мне такое свёкар расказваў.
    Матруна:- Ой, бабанькі, і я вам таксама гісторыю раскажу, слухайце (Расказвае)

    Госць: - Хопіць страхоццяў. Давайце лепш паспяваем.
    Адна з жанчын: А якую?
    Усе: -“О, ляцелі гусі з броду”.(Усе спяваюць)
    Пасля песні ў хату ўвальваецца моладзь з частушкамі. Адзін з іх іграе, Грышка з дзяўчатамі ў абдымках спяваюць:

    Мы з дзяўчатамі ўдваём Я надзену чаравікі
    Вам прыпеўкі прапаём, Пайду на гулянне.
    Пад вясёлы перабор Эх, гармонік, заіграй
    Няхай пляша ў полі бор. Пра маё каханне.

    На стале стаіць талерка, Беларуская старонка
    А ў талерцы – ножыкі. Славіцца абрусамі.
    Нашы хлопцы задаюцца, Салам, бульбай, пачастункам
    Як у полі вожыкі . Ды хлапцамі русымі.


    На мяне дзяўчаты кажуць, Гарманіста палюбіла –
    Што я глухаватая Заругала мяне маць.
    Маці сала не дала – Не ругай мяне, мамаша,--
    Я не вінаватая. Развясёлы будзе зяць!

    Гаспадар: - Ой, дзяўчаткі мае, сыраежачкі,
    Пасаліў бы я вас – няма дзежачкі.
    Гаспадыня: -Дзяўчаты, хлопцы, полечку паскачыце, і мы маладосць успомнім
    Усе танцуюць полечку, пасля бяруцца ў скокі і гаспадыня з гаспадаром

    Жанчына: -Ой і павесялілі ж вы нас, дзяўчаткі, хлопчыкі.А вы , цётачка, (павярнуўшыся да Матруны) кажаце, што моладзь у нас не такая нейкая.
    Гаспадыня:-Ты б, гаспадар, прынёс чаго, пачаставаў гасцей. Яблыкаў мочаных, грушак, кваску прынясі. А я па печыва схаджу. (Калі гаспадары з’явіліся з пачастункамі, дапамагаць кінуліся Алеся з Кацяй).
    Усе частуюцца, дзякуюць за пачастункі, хваляць квасок, печыва.
    Дзяўчаты заспявалі песню “Купалінка”
    Ганна: Малайцы, дзяўчаты! Добра спяваеце.Але ж і мы можам. А ну, Наталка, давай нашу, любімую!
    Выконваеца песня “Цячэ вада ў ярок” або “Ў саду гуляла, цветы збірала”

    Уваходзіць шаптуха, з торбаю, крыху пакульгвае, з кіёчкам у руцэ.
    Шаптуха: -Добры вечар у хату! Вельмі добра, што ў вас так людна.
    Гаспадыня: -Праходзьце, цётачка, праходзьце. Вы, мабыць, многа нахадзіліся, стаміліся, сядзьце, адпачыньце з дарогі, заадно і пачастуйцеся.
    Алеся частуе Шаптуху, тая не есць, кладзе ўсё ў торбачку.

    Гаспадар: -Ну, цётачка, раскажыце, дзе былі, што бачылі, чулі? А мы паслухаем.
    Шаптуха:-Многа хадзіла, шмат лапцяў стаптала. Многа і гісторый розных чула . Адразу і не прыпомніш. Ну, вось нядаўна ў Мікіцічах расказвалі:
    Маладая адна выйшла замуж за старога чалавека. І ўсё на яго: чорт стары ды чорт стары. Нарадзілася ў іх дзіця. Усё роўна жонка мужа чортам называе. Пайшла яна аднойчы ў лазню мыцца і сына з сабою ўзяла. А на мужа і кажа: “Прыйдзеш праз паўгадзіны, забярэш дзіця”. Праз паўгадзіны пастукалі ў дзверы. Жонка не гледзячы выпхнула дзіця за дзверы, а сама мыецца далей. Тут зноў хтось стукае:
    -Давай сына, хопіць яго там парыць.
    -Якога сына? Я ж табе яго аддала.
    Так маці аддала сваё дзіця старому чорту-лазніку.
    (Жанчыны з жахам заківалі галовамі, а моладзь захіхікала)
    Шаптуха:- Але не хвалюйцеся, з вамі такога не здарыцца. Можа, каму лепш пашаптаць трэба?
    Алеся (падбягае да Шаптухі): -Ой, цётачка, трэба, трэба.(адводзіць убок, да Каці, тая шэпча,
    Алеся паказвае на Грышку, каб прышаптала яго да Каці, жанчыны ў гэты момант заспявалі песню “ Чаго вада каламутна?”

    Прыходзяць хлопцы, прыносяць нешта ў меху
    1-ы: -Добры вечар у хату!
    2-і:- На пасядзелкі прымеце?
    Дзяўчаты: -Прымем, прымем!
    Гаспадыня: -Праходзьце, хлопчыкі, хоць і цесна ў хаце, але ў цеснаце, ды не ў крыўдзе.
    Каця:- А што гэта вы, хлопцы, прынеслі? Можа, пачастункі якія?
    Дакранаецца да меха, а ён паскакаў.
    Каця: -Ой, дык гэты мех жывы? (дакранаецца яшчэ раз, а з меха выскачыў “чорт”—(пераапрануты хлопец) Дзяўчаты нарабілі віску.
    “Чорт”: -Дзяўчаткі, вы што, мяне не пазналі? Гэта ж я – Паўлюк. Ужо і пажартаваць нельга.
    Усе смяюцца, б’юць хлопцаў кулакамі ў спіны.
    Адна з жанчын: -Ой, дзяўчаткі! Хопіць жартаваць, паспявайце што-небудзь вясёленькае!
    Грышка падыходзіць да Каці, выводзіць яе на сярэдзіну хаты. Выконваюць песню
    “Ты ж мяне падманула”

    Уваходзіць Несцерка, у капелюшы, падпаясаны прыгожым поясам, у кажушку, прытоптвае і спявае: -Ой, Лявоніха, Лявоніха мая
    Падабаецца мне музыка твая.
    Ты з дзяцінства карагодная,
    У юнацтве-- навамодная.
    Усе:-О, Несцерка! Несцерка прыйшоў!
    Несцерка:-Добры дзень , сябры-браточкі!
    Эге, колькі вас тут сабралася!
    Не раўнуючы, як дроў у лесе.
    Ой, прабачце, можа, каго абразіў?
    Не, не, як кветак у полі!
    Гаспадар: -Праходзь, праходзь, Несцерка, будзь госцем (падстаўляе табурэт)
    Несцерка:- Ой вясёлае сёння свята, і гасцей тут вельмі багата
    Адзін з гасцей: -Ну, Несцерка, раскажы, дзе быў, што чуў?
    Несцерка:-О! Дзе я толькі не быў? Нават у самой Масковіі пабываў.
    Мужчына: -Ідзі ты, нябось брэшаш?
    Хлопец: -Брэшаш, брэшаш, Несцерка!
    Несцерка: -От яшчэ будуць пярэчыць. А ведаеце, як у Масковіі наш боршчык называюць?
    Жанчыны:- Як?
    Несцерка: -Первое (расцяжна)
    Адзін з гасцей:- Несцерка, яшчэ што-небудзь раскажы
    Несцерка: -Гэта ў Спораве было.Іду я па вуліцы, бачу: хлапчук вядзе на вяроўцы цяля, якое кідалася ва ўсе бакі. А тут якраз ураднік праязджаў.
    -Ты чаму перада мною шапкі не здымаеш, хам?!—закрычаў ён на хлопца.
    -Калі ж мае рукі заняты, пане ўраднік. Злезце, калі ласка, з воза, патрымайце цяля, а я шапку здыму.
    Усе смяюцца.
    Адзін з гасцей: -А ці не ў гэтай вёсцы мужык на вяроўцы зацягнуў цяля на хлеў у галодны год, каб жыта , якое прарасло, паела,? А яно і задушылася.
    Несцерка: -У гэтай, у гэтай. Там і такое было: адзін дзівак падпаліў сабаку хвост і пусціў у бок возера, а ён, ашалелы, пабег у вёску—палову сяла спаліў.
    Мужчына: -Ёсць жа дзівакі на свеце!
    Несцерка:- А я вось у Поразаве быў. Там вось у такую гульню моладзь гуляла.А ну, станавіцеся ў круг. Навучу. Вось яблычак. Трэба яго, трымаючы пад барадою, перадаць другому. Зразумелі? Але хто ўпусціць, той будзе цалавацца. Ну, пачынаем. (гульня праходзіць пад музыку бубна ці пад свісцёлкі).
    Адна з жанчын: - Ох і насмяшыў жа ты нас, Несцерка, зараз моладзь і не супакоіш. Ніякай працы за вамі няма, рассаджвайцеся, лепш паспяваем.
    Выконваецца песня “Ой у лузе пры даліне”

    Грышка падыходзіць да Каці, адводзіць на край сцэны.
    Грышка: -Што гэта, мая каханенькая, мяне сёння да цябе, як магнітам цягне. Ты сёння такая прыгожая, як ніколі, і танцуеш лепш за ўсіх, і спяваеш.
    Каця(убок): -Дапамагла ж такі бабуля.
    Каця (даГрышкі): -Ой, Грышачка, няўжо гэта праўда. Нарэшце ты мяне заўважыў. Я такая шчаслівая сёння.
    Выходзіць шаптуха, кланяецца ўсім.
    Шаптуха:- Ну, мне пара. Дзякуй, гаспадынька, за гасціннасць, за цяпло і за пачастункі. Пайду ў іншае сяло. Уходзіць

    Грышка з Кацяй бяруцца ў пару і танцуюць “Лявоніху”, моладзь падтрымлівае.
    Адна з жанчын: -Ой, ужо і пеўні заспявалі на плоце, пара па хатах.
    Другая: - І праўда, засядзеліся мы не на жарт.
    Гаспадыня: -Дык мо паспявалі б што напаследак?
    Госць: -Ды хапіць ужо, гаспадынька. Дзякуем за ўсё: і за вяселле і за пачастункі.
    Тэкля з Матрунай: - Жадаем мы вам, каб у вас, як і ў нас усё было ў місцы і ў калысцы.
    Адна з гасцей: -Каб вашы дзяды не мелі бяды!
    Другая: -Каб вашы ўнукі не зналі мукі.

    Усе ў стаюць і спяваюць песню “Бывайце здаровы, жывіце багата”
    Последний раз редактировалось Лянок; 22.09.2011 в 18:01.

  20. #26
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Беларускі ўраджай
    Сцэнарый восеньскага гульнёва-спартыўнага мерапрыемства

    А. Л. МІХАЙЛАВА, выкладчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава.


    На свята запрашаюцца бацькі, вучні іншых класаў. Праводзіцца папярэдняя работа: клас дзеліцца на тры каманды, дзеці даюць ім назвы, выбіраюць капітанаў.

    Вядучы. Добры дзень, паважаныя госці і ўдзельнікі свята! На календары сярэдзіна восені, час, калі сабраны ўраджай на калгасных палетках і ўласных участках. Сваю назву — "Беларускі ўраджай" — свята атрымала не выпадкова, бо кожны яго этап будзе праходзіць у выглядзе спаборніцтва і мець назву пэўнай агародніны або культуры, што традыцыйна вырошчваецца на Беларусі. Назвы этапаў зашыфраваны ў загадках, і той, хто адгадае іх, атрымае восеньскі прыз. А вы ведаеце, якія культуры традыцыйна вырошчваліся і зараз вырошчваюцца на Беларусі? Калі ласка, капітаны каманд, падыдзіце да мяне. (Капітаны каманд прадстаўляюцца.) Па сігналу "Пачынай" вы па чарзе павінны называць агародніну, садавіну ці злакавую культуру, што расце на палетках нашай краіны. Той, хто назаве большую колькасць культур, будзе пераможцам. А вас, гледачы, я прашу быць суддзямі і кожны адказ капітанаў каманд ацэньваць хорам словамі "Так" або "Не". Згодны? Тады пачынаем. (Пераможца ўзнагароджваецца якой-небудзь агароднінай: морквай, бураком ці капустай.)Малайцы! Добра ведаеце назвы культур, што растуць на тэрыторыі нашай краіны. Значыць, можна пачынаць нашы спаборніцтвы. Адгадваем загадку.
    Повен хлявец белых авец.
    Круглы, смачны, паласаты,
    Мы яму бясконца рады.
    (Гарбуз.)
    (Удзельнік свята, які першым назваў адгадку, атрымлівае прыз — садавіну ці агародніну.)
    I этап. Гарбуз.
    1. Гульня "Гарбуз".
    На зямлі ці падлозе чэрціцца круг. Вучні па схеме "хлопчык — дзяўчынка" бяруцца за рукі, утвараючы круг унутры начэрчанага. Па камандзе вядучага дзеці рухаюцца па кругу па ходу гадзіннікавай стрэлкі, затым супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. На словы вядучага "Адчыніць вароты" загадзя выбраная пара (хлопчык, дзяўчынка) разрываюць круг — расчыняюць вароты. Вядучы выводзіць з круга ўсіх дзяцей ланцужком, потым зноў заводзіць у круг, толькі спінай уперад. На словы "Зачыніць вароты" круг змыкаецца, вучні цяпер ходзяць па кругу спінаю ўперад. Дзеці, якія пераступілі цераз намаляваную лінію круга, разарвалі яго ці ланцужок у час хадзьбы, з гульні выбываюць. Пераможцамі лічацца апошнія 4 — 5 удзельнікаў спаборніцтва. Ім уручаецца агародніна ці садавіна.
    2. Гульня "Вынесі гарбуз".
    Па сігналу вядучага ўдзельнікі кожнай каманды па чарзе павінны вынесці на далоні з агарода (пераступіць за начэрчаную на зямлі ці падлозе лінію) "гарбуз" — надзьмуты і размаляваны пад гарбуз паветраны шарык. Ігрок, які не змог утрымаць шарык на далоні, з гульні выбывае. Перамагае каманда, у якой большасць ігракоў выканаюць заданне. Яны атрымліваюць узнагароды.
    (Вядучы падводзіць вынікі першага этапу, узнагароджвае каманду-пераможцу пэўнай агароднінай, загадвае загадку.)
    Нарадзіўся сярод градкі,
    Быў шурпаты — вырас гладкі,
    I ляжыць пад кустом
    Дагары крывым хвастом.
    (Агурок.)
    II этап. Агурок.
    1. Гульня-спаборніцтва "Збіраем ураджай".
    Ўдзельнікі дзвюх каманд бяруцца за рукі і ўтвараюць шчыльны круг. Гэта кошык. Члены трэцяй каманды бяруць па мячу (агурку), становяцца ў калону адзін за адным на адлегласці 3 — 4 метры ад круга. Па сігналу вядучага яны закідваюць мячы ў кошык. Колькасць закінутых мячоў падлічваецца. Затым гэта заданне па чарзе выконваюць першая і другая каманды. Пераможцай становіцца каманда, якая "назбірала" большую колькасць "агуркоў".
    2. Конкурс-жарт сярод балельшчыкаў.
    Трэба як мага хутчэй з'есці скрылёчкі агуркоў, што ляжаць на талерках, без дапамогі рук, іх трымаюць за спінай. У конкурсе могуць прымаць удзел 2 — 4 балельшчыкі. Пераможца ўзнагароджваецца прызам — вялікім агурком.
    Вядучы. I зноў, адгадваем загадку, атрымліваем прыз.
    Чорная світка,
    Ды белая спінка,
    Горкая на смак,
    Ды карысная ў салаце.
    (Рэдзька.)
    III этап. Рэдзька.
    1. Гульня "Рэдзька".
    Выбіраюцца "пан" і "гаспадыня". Ўдзельнікі гульні садзяцца на кукішкі — гэта рэдзька. "Пан" і "гаспады¬ня" вядуць дыялог:
    Пан. Стуку-груку!
    Гаспадыня. Хто там?
    Пан. Сам пан!
    Гаспадыня. Чаго прыехаў?
    Пан. Захварэла пані, захацела рэдзькі.
    Гаспадыня. Рві-рві, нарывай, толькі карэньчыкі пакідай!
    "Пан" становіцца на кукішкі, стараецца злавіць "рэдзьку", якая ўцякае ад яго. Каго ён зловіць, той выбывае з гульні. Гульня працягваецца, пакуль не застанецца адна "рэдзька" — яна і будзе пераможцай. Узнагарода дастаецца камандзе-пераможцы.
    2. Конкурс сярод балельшчыкаў "Папялушка".
    Тры дзяўчынкі на хуткасць выбіраюць гарох, боб, фасолю, якія змешаны ў адной талерцы. Пераможца атрымлівае ўзнагароду.
    (Вядучы загадвае загадку).
    Зялёныя і густыя
    На градках выраслі кусты.
    Падкапаў іх наш Андрэйка,
    Пад ім — цэлая сямейка.
    (Бульба.)
    1. Эстафета "Садзім бульбу".
    На падлозе малююцца кружкі (ямкі) па колькасці дзяцей, якія прымаюць удзел у эстафеце. Кожны з іх атрымлівае бульбіну і палачку. Па сігналу вядучага вучні павінны пасадзіць бульбіну (закаціць палачкай у кружок). Перамогу атрымлівае каманда, ўдзельнікі якой першымі справяцца з заданнем.
    2. Конкурс для балельшчыкаў "Хто хутчэй".
    Па аднаму балельшчыку ад кожнай каманды збіраюць "пасаджаную" ўдзельнікамі эстафе¬ты бульбу ў кошыкі. Перамагае той, хто першым выканае заданне. Падводзяцца вынікі спаборніцтваў.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  21. 3 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019), solnet (01.01.2019), Алусик (26.09.2018)

  22. #27
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Святы восені


    Зала святочна прыбрана вышытымі ручнікамі, на сценах размешчаны плакаты, дзе вялікімі літарамі запісаны прымаўкі:
    * Восень – на дзень пагод восем.
    * Увосень за стол просім.
    * Да восені рыхтуйцеся ранняй вясной.
    * Верасень — месяц халодны, але сыты.
    * У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
    * У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
    На лаве, пакрытай дываном, сядзяць дзеці.
    1-ы чытальнік.
    Штосьці ад бярозы
    Лісце адлятае,
    Кажуць, у дарозе
    Восень залатая.
    2-і чытальнік.
    Восень, восень залатая
    Сее радасць на зямлі,
    Хмарка ў сінім небе тае,
    Мкнуць у вырай жураўлі.
    3-і чытальнік.
    Ярка, хораша прыбрала
    Ўсюды дрэвы і кусты,
    Iзямлю памалявала
    Ў колер жоўта-залаты.
    4-ы чытальнік.
    Ты ўсё бліжай, бліжай –
    Не спяшайся, восень.
    Ты прыходзь тады ўжо,
    Як пажнём, пакосім.
    5-ы чытальнік.
    Хлебным караваем
    Стрэнем цябе, восень,
    Бульбу як скапаем,
    Кошыкамі зносім.
    Выходзіць дзяўчынка ў касцюме Восені.
    Восень.
    Шанаванне добрым людзям,
    Хай вам радасці прыбудзе!
    Гучыць беларуская народная музыка. Выходзяць шасцёра вучняў.
    1-ы вучань.
    Восень, восень, прывітанне!
    Рады мы тваім дарам.
    2-і вучань.
    У цябе мы запытаем, што прынесла, восень, нам?
    Восень. Я прынесла вам мукі.
    Усе дзеці. Значыць будуць пірагі!
    Восень. Я прынесла грэчкі.
    Усе дзеці. Будуць перапечкі!
    Восень. Бурачкоў, капусты, круп...
    Усе дзеці. Будзе боршч і будзе суп...
    Восень. Ці вы рады грушам?
    Усе дзеці. На зіму насушым!
    Восень. Ну, а яблыкі што мёд.
    Усе дзеці. Нам на сочыва, кампот!
    3-і вучань. Ты і яблыкаў, і мёду, ты і хлеба нам дала.
    4-ы вучань. Ну, а добрае надвор’е ты для нас не прыпасла?
    Восень. Я пашлю вам дожджык з неба!
    Усе дзеці. Не, не хочам, нам не трэба!
    5-ы вучань. Дожджык, не перашкаджай, мы збіраем ураджай.
    6-ы вучань. Будзе ў нас багаты год, а цяпер – у карагод!
    Дзеці водзяць карагод, выконваюць песню пра восень.
    Восень.
    Вы ў полі працавалі, там палолі, убіралі.
    А цяпер я запрашаю вас на свята ўраджаю.
    Гучыць беларуская народная музыка.
    Чытальнік. Свята ўраджаю, ці Дажынкі – старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі збожжа. У гэты дзень сяляне рабілі так званы Багач. (Адзін з дзяцей бярэ Багач і абносіць ім гасцей.) Бралі посуд, напаўнялі яго жытам, устаўлялі ў зерне свечку. Багач пераносілі ад хаты да хаты, тым самым жадаючы кожнаму гаспадару шчасця і багацця.
    Восень. Чым хата багата, тым і рада. А самая багацейшая тая, у якой гучаць песні.
    Выконваецца песня”Беларуская танцавальная”.
    Восень.
    У гародзе каля градак шмат цікавых ёсць загадак.
    Той, хто градкі даглядае, той загадкі адгадае.
    Вучаніца.
    От бабуля важна села і глядзіць навокал смела.
    У зямлю схавала лапаць,
    як зачэпім – будзем плакаць.
    Гэта злосная бабуля называецца ...
    (цыбуля).
    Паказвае малюнак-адгадку.
    Вучань.
    У бабулі родны брат ласкавейшы быццам,
    А да слёз давесці рад так, як і сястрыца.
    Ты не вельмі плач, сынок, калі шчыплецца ...
    (часнок).
    Паказвае малюнак-адгадку
    Вучаніца.
    Гэта што за важны туз? Хвост зялёны, чэпкі вус?
    Усім вядомы карапуз Пузан Пузанавіч ...
    (гарбуз).
    Паказвае малюнак-адгадку.
    Вучань.
    З вусамі, а не стары, зайздросныя вочы.
    За што-небудзь на двары учапіцца хоча.
    Хопіць хітрасці на трох. Ну, на тое ж ён ...
    (гарох).
    Паказвае малюнак-адгадку.
    Выходзяць дзяўчынка і хлопчык, яны нясуць вялікую рэпку. Яе можна зрабіць з пап'е-машэ.


    Вучаніца.
    Я на градцы каля хаты рэпку пасадзіла.
    I яна на радасць нам шчодра ўрадзіла.
    Вучань.
    Усе да нас хутчэй ідзіце
    I на рэпку паглядзіце.
    Што за дзіва, што за цуд!
    Пачастункаў поўна тут!
    Хлопчык з дзяўчынкай знімаюць з рэпкі вяршок і раздаюць гасцям пачастункі: яблыкі, грушы, моркву, бульбу і іншую гародніну. Затым дзеці спяваюць песню “Ураджай збірай”. Выходзіць восень.
    Восень.
    Ёсць дзень, калі з вякоў ссівелых
    ідуць, ідуць да нас дзяды.
    А мы з душой неачарсцвелай
    сустрэць гатовых заўжды
    1 -ы чытальнік. Дзяды – гэта дзень памяці нашых продкаў. Свята адзначалі ў суботу, рыхтаваліся да яго загадзя: прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні, вешала свежыя фіранкі, ручнікі. Засцілалі белым абрусам стол.
    2-і чытальнік. У гэты дзень наведвалі магілы памерлых родзічаў. Вячэра была ўрачыстай. За сталом успаміналі ўсіх продкаў, іх характары, добрыя справы, пэўныя прыгоды.
    3-і чытальнік. Усе верылі, што Дзяды наведваюцца ў хату, таму гаспадары адчынялі вокны ці дзверы, накрывалі Дзядам святочны стол з рознымі пачастункамі.
    4-ы чытальнік. На тое, што Дзяды з’яўляліся на самай справе, указвалі розныя прыкметы – заляцела асенняя мушка, пачуўся ў цішыні пэўны скрып – значыць Дзяды прыйшлі, чакаюць успамінаў пра сябе.
    Вучань.
    Мая Радзіма – жытні колас,
    Сінь мурагу, язміну цвет.
    Яна – пілы гарачы голас,
    Калёс цяжкіх глыбокі след ...
    Вучаніца.
    Мая Радзіма,
    Дзе зза бору
    Узыходзіць месяц у начы,
    Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы
    Жылі калісьці дрыгвічы...
    Вучань.
    Дзяцей бацькі вучылі строга:
    Любіць саху, пчалу, зямлю.
    I аднаму маліцца богу —
    Нялёгкай працы мазалю.
    Вучаніца.
    Умеў мой продак човен ладзіць
    Паліць ікластыя карчы,
    Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць
    Таму, хто ў горы, — памагчы...
    Вучань.
    Магутны Божа! Уладар Сусветаў,
    Вялізных сонцаў і сэрцаў малых,
    Над Беларуссю ціхай і ветлай
    Рассып праменне свае хвалы.
    Вучаніца.
    Дай спор у працы будзённай, шэрай
    На хлеб штодзённы, на родны край.
    Вучань.
    Павагу, сілу і веліч веры
    У нашу праўду, у прышласць — дай!
    Вучаніца
    Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
    Учынкам нашым пашлі ўмалот,
    Усе дзеці.
    Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
    Краіну нашу і наш народ!
    Т. Ф. ВАСІЛЕЎСКАЯ
    настаўніца Калаціцкай школы-сада Глускага раёна
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  23. 2 пользователей поблагодарили Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    SiOlAn (14.03.2019), solnet (01.01.2019)

  24. #28
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Сцэнарый “Запрашаем на вячоркі”

    Перад сцэнаю калодзеж, дзяўчаты ідуць па ваду і спяваюць.
    Падыходзяць адна да другой:

    Алеся: - Добрай раніцы, Каця! Чаго зажурылася?
    Каця: -Ой, Алесечка, гора ў мяне. Ніхто замуж не бярэ, а толькі сватае. Не ладзіцца ў нас нешта з Грышкам.
    Алеся:-Чаго гэта?
    Каця:- Не ведаю. Здаецца, і любіць мяне, а ўсё на другіх паглядвае.
    Алеся:- А можа, лепш да знахаркі пайсці? Ці ж табе век па ім сохнуць. Яна ж так прыгаворыць, што заўжды за тваёй спадніцай бегаць будзе. А адну замову і я ведаю, паслухай:
    Я іду каменным бродам, а мой Грышка гарою. Я стаю і дзіўлюся ў ваду. Яка з мяне цень: з вады – вадзяна, а з лазы лазіна, а з мяне -- мая. Як мая нага за нагою, каб так Грышка за мною. Каб ён куды ішоў – не дайшоў, каб ён еў – недаеў, каб ён спаў – недаспаў. Каб ён дзень і ноч думаў аба мне – і ў ядзе, і ў хадзе, і ў сне думаў аба мне – і ў ядзе, і ў хадзе, і ва сне думаў аба мне.

    Чуецца голас гаспадара. З’яўляецца і сам.
    Гаспадар:- Алесю! Дзе вас чорт пабраў? Старая з кудзеляю пайшла недзе, маладая па ваду. Вас толькі па смерць пасылаць. А гаршкі ў печы павыкіпалі, і падліць няма чым. Алесю, хутчэй ваду нясі. Хіба аднымі рукамі ўправіш усё? Пакуль свінні ўправіў, куры з сядла павыляталі, з курамі навёў парадак – цяля вылезла, цяля загнаў – печ выгарала. От!
    Махнуў рукою, пайшоў прэч. Дзяўчаты смяюцца.

    Алеся: - Ой, загаварылася я з табою, бяры сёння работу ды прыходзь вечарам. (разыходзяцца)
    Каця: -Добра, Алесечка! ( і пайшла )
    Алеся з вёдрамі пайшла ў хату.

    Прыходзяць хлопцы з кароваю да калодзежа.
    Адзін з іх:-Васіль, ці чуў, сёння ў Алесі вячоркі збіраюцца.
    Другі:-Ну дык што? Прыйдзем, павесялімся.
    Адзін з іх: -Так- то яно так. Але трэба было б неяк дзяўчат напалохаць.
    Другі: Добра, вось толькі карову напоім, ды што-небудзь прыдумаем.(уходзяць з кароваю)

    Вечар. Занавес адкрываецца. Гаспадыня прадзе. Гаспадар коле лучыну, гарыць лямпа. Дачка Алеся ходзіць па хаце, наводзіць парадкі, прыбірае вопраткі, напявае песеньку:
    Ой, рэчанька, рэчанька,
    Чаму ж ты няпоўная?
    Чаму ж ты няпоўная,
    З беражком няроўная?
    Забягае Каця спяваючы:
    А як жа мне поўнай быць,
    З беражкамі роўнай плыць.
    Разам:
    -Ой лі, ой лі, з беражкамі роўнай плыць.
    Алеся: -Ой, Кацечка, добра, што ты раней прыйшла. Дапамагай хутчэй, а то госці хутка прыйдуць.
    (дзяўчаты прыбіраюць)
    Гаспадыня: -І сумна неяк. Як падумаеш, як мы яшчэ ў дзеўках хадзілі, як весела было нам. А як зачуеш, што збіраюцца вячоркі – свята было. Дзеўкі яшчэ з абеду рыхтавацца пачынаюць. А што хлопцы былі? Як схопіць якую на рукі, так і носіць, так і носіць, так і носіць.
    Алеся: -А што, мамка, і татка насіў Вас?
    Гаспадыня: -А што ты думала. Я дзеўкай спраўнай была.
    Гаспадар:- А ўжо ж. Глянеш – хоць пацалуй, а прыгубішся – плюнеш. Як дзеўкаю была – іграла, спявала. А як замуж выйшла – ног не валачэ. От, дзе б маладую прыціснуць!
    Алеся: -Чаго гэта Вы, татачка, вярзеце такое брыдкае? Лепш на печ лезьце спаць.
    Гаспадыня: -А праўда, стары, лезь на печ, хопіць смяціць, а то госці зараз прыйдуць. А вы, дзяўчаткі, прыбірайце хутчэй.
    Дзяўчаты прыбіраюць смецце, гаспадар лезе напеч.

    Уваходзяць госці – Матруна, Ганна са сваёй работай.
    Матруна:- Добры вечар усім у хату! Вось, прымайце на пасядзелкі. Кажуць, сёння ў вас збіраюцца.
    Ганна: -Любіце гасцяваць, любіце і прымаць.
    Гаспадыня: -Добры, вечар, праходзьце, жанчынкі, праходзьце. Сядайце. Расказвайце, што новага ў вас, якім клопатам жывяце?
    Матруна: -Ой, кумачка, адзін клопат – аб дачцэ. Нешта сумуе яна. А мне глядзець на яе маркотна. Сэрца крывёю абліваеца.
    Дзяўчаты гадаюць на картах, размову не слухаюць.
    Гаспадыня:- Ой, не кажы, Матруначка, малыя дзеці – малы клопат, А парастуць – праблем не абярэшся.
    Гаспадар: (з печы) -От, больш прыдумваеце. За сваімі дочачкамі на нас, мужыкоў забыліся. Гуляюць, весяляцца, жывуць на ўсім гатовенькім, чаго яшчэ трэба?
    Гаспадыня: -Пра каго гэта мы забыліся? І наварыш, і накорміш, і паабмываеш. Чаго яшчэ трэба? Маўчаў бы ўжо. Ляжы лепш на печы, дрэнна яму жывецца.
    Гаспадар махнуў рукой і замаўчаў.
    Гаспадыня: -А ты Ганна, што маўчыш?
    Ганна: -А, што там гаварыць. Мне лягчэй. У мяне хлопцы. Грышка мо жэніцца хутка. Пара думаць аб вяселлі, от і задумалася.
    Гаспадар:-Хопіць языкамі малоць, паспявайце лепей.
    Матруна:- І то праўда, Алесю, Кацю, хопіць на картах гадаць. Дапамажыце дагнаць маладыя гады.(Спяваюць песню “Ой сівы конь бяжыць”)

    Прыходзяць яшчэ жанчыны і мужчыны.
    1-я: - Прымай, гаспадыня, на пасядзелкі. Пачулі галасок. Нешта сумнае тут у вас гучала.
    2-я: - мы з работаю сваёй пасядзім, пагутарым, бо гавораць: ідзі ў людзі – не загубішся.
    1-ы мужчына: -Як то кажуць: і шыла, і мылы, і прала, і ткала, і ўсё – языком.
    Гаспадыня: - Сядайце, дзеванькі, сядайце, бабанькі. У гурце нішто не страшна, ды і весялей вечар доўгі скаратаць.

    Толькі расселіся, пачалі работы свае рабіць, як у гэты момант урываецца Тэкля з сітам.
    Тэкля: (убачыўшы Матруну) – Матруначка, і ты тут. Я ж так і думала, што ты сюды дабегла. Каб ты так да працы бегла, як да вячорак!
    (трасе дзіравым сітам перад ёю) – Ты што , у гэтым сіце каменне сеяла ці проса?
    Матруна: -Ну, што ты, Тэклечка, вярзеш? Якое яшчэ там сіта? Якое каменне? Нічога я ў цябе не пазычала. Можа, гэта Аўдоля Мікітава? У мяне ж сваё сіта ёсць.
    Тэкля:- Якая яшчэ Аўдоля? Я ж табе яго давала. Дык ты яшчэ і не прызнаешся! Паставіла цішкам дзіравае сіта ў сенцах. Вось я табе зараз пакажу, дзе ракі зімуюць.(Калоціць Матруну па галаве, здзірае хустку; абедзве б’юцца. Бабы раздымаюць іх, але не тут-то было.Злазіць з печы гаспадар).
    Гаспадар:-Тэклечка, Матруначка, бабанькі, ці ж вы біцца-сварыцца прыйшлі? Паспявайце лепей песню.
    Гаспадар і гаспадыня раздымаюць іх, садзяць на лавы, жанчыны заспявалі “Ой, у лузе пры даліне”)
    Тэкля:-Песня напомніла мне пра гісторыю, якую калісь мне бабуля расказвала, калі будзеце слухаць, то раскажу.
    Усе:-Будзем, будзем! .(Расказвае гісторыю)

    Адна з жанчын: -Ой, і праўда ж, бабанькі, і мне такое свёкар расказваў.
    Матруна:- Ой, бабанькі, і я вам таксама гісторыю раскажу, слухайце (Расказвае)

    Госць: - Хопіць страхоццяў. Давайце лепш паспяваем.
    Адна з жанчын: А якую?
    Усе: -“О, ляцелі гусі з броду”.(Усе спяваюць)
    Пасля песні ў хату ўвальваецца моладзь з частушкамі. Адзін з іх іграе, Грышка з дзяўчатамі ў абдымках спяваюць:

    Мы з дзяўчатамі ўдваём Я надзену чаравікі
    Вам прыпеўкі прапаём, Пайду на гулянне.
    Пад вясёлы перабор Эх, гармонік, заіграй
    Няхай пляша ў полі бор. Пра маё каханне.

    На стале стаіць талерка, Беларуская старонка
    А ў талерцы – ножыкі. Славіцца абрусамі.
    Нашы хлопцы задаюцца, Салам, бульбай, пачастункам
    Як у полі вожыкі . Ды хлапцамі русымі.


    На мяне дзяўчаты кажуць, Гарманіста палюбіла –
    Што я глухаватая Заругала мяне маць.
    Маці сала не дала – Не ругай мяне, мамаша,--
    Я не вінаватая. Развясёлы будзе зяць!

    Гаспадар: - Ой, дзяўчаткі мае, сыраежачкі,
    Пасаліў бы я вас – няма дзежачкі.
    Гаспадыня: -Дзяўчаты, хлопцы, полечку паскачыце, і мы маладосць успомнім
    Усе танцуюць полечку, пасля бяруцца ў скокі і гаспадыня з гаспадаром

    Жанчына: -Ой і павесялілі ж вы нас, дзяўчаткі, хлопчыкі.А вы , цётачка, (павярнуўшыся да Матруны) кажаце, што моладзь у нас не такая нейкая.
    Гаспадыня:-Ты б, гаспадар, прынёс чаго, пачаставаў гасцей. Яблыкаў мочаных, грушак, кваску прынясі. А я па печыва схаджу. (Калі гаспадары з’явіліся з пачастункамі, дапамагаць кінуліся Алеся з Кацяй).
    Усе частуюцца, дзякуюць за пачастункі, хваляць квасок, печыва.
    Дзяўчаты заспявалі песню “Купалінка”
    Ганна: Малайцы, дзяўчаты! Добра спяваеце.Але ж і мы можам. А ну, Наталка, давай нашу, любімую!
    Выконваеца песня “Цячэ вада ў ярок” або “Ў саду гуляла, цветы збірала”

    Уваходзіць шаптуха, з торбаю, крыху пакульгвае, з кіёчкам у руцэ.
    Шаптуха: -Добры вечар у хату! Вельмі добра, што ў вас так людна.
    Гаспадыня: -Праходзьце, цётачка, праходзьце. Вы, мабыць, многа нахадзіліся, стаміліся, сядзьце, адпачыньце з дарогі, заадно і пачастуйцеся.
    Алеся частуе Шаптуху, тая не есць, кладзе ўсё ў торбачку.

    Гаспадар: -Ну, цётачка, раскажыце, дзе былі, што бачылі, чулі? А мы паслухаем.
    Шаптуха:-Многа хадзіла, шмат лапцяў стаптала. Многа і гісторый розных чула . Адразу і не прыпомніш. Ну, вось нядаўна ў Мікіцічах расказвалі:
    Маладая адна выйшла замуж за старога чалавека. І ўсё на яго: чорт стары ды чорт стары. Нарадзілася ў іх дзіця. Усё роўна жонка мужа чортам называе. Пайшла яна аднойчы ў лазню мыцца і сына з сабою ўзяла. А на мужа і кажа: “Прыйдзеш праз паўгадзіны, забярэш дзіця”. Праз паўгадзіны пастукалі ў дзверы. Жонка не гледзячы выпхнула дзіця за дзверы, а сама мыецца далей. Тут зноў хтось стукае:
    -Давай сына, хопіць яго там парыць.
    -Якога сына? Я ж табе яго аддала.
    Так маці аддала сваё дзіця старому чорту-лазніку.
    (Жанчыны з жахам заківалі галовамі, а моладзь захіхікала)
    Шаптуха:- Але не хвалюйцеся, з вамі такога не здарыцца. Можа, каму лепш пашаптаць трэба?
    Алеся (падбягае да Шаптухі): -Ой, цётачка, трэба, трэба.(адводзіць убок, да Каці, тая шэпча,
    Алеся паказвае на Грышку, каб прышаптала яго да Каці, жанчыны ў гэты момант заспявалі песню “ Чаго вада каламутна?”

    Прыходзяць хлопцы, прыносяць нешта ў меху
    1-ы: -Добры вечар у хату!
    2-і:- На пасядзелкі прымеце?
    Дзяўчаты: -Прымем, прымем!
    Гаспадыня: -Праходзьце, хлопчыкі, хоць і цесна ў хаце, але ў цеснаце, ды не ў крыўдзе.
    Каця:- А што гэта вы, хлопцы, прынеслі? Можа, пачастункі якія?
    Дакранаецца да меха, а ён паскакаў.
    Каця: -Ой, дык гэты мех жывы? (дакранаецца яшчэ раз, а з меха выскачыў “чорт”—(пераапрануты хлопец) Дзяўчаты нарабілі віску.
    “Чорт”: -Дзяўчаткі, вы што, мяне не пазналі? Гэта ж я – Паўлюк. Ужо і пажартаваць нельга.
    Усе смяюцца, б’юць хлопцаў кулакамі ў спіны.
    Адна з жанчын: -Ой, дзяўчаткі! Хопіць жартаваць, паспявайце што-небудзь вясёленькае!
    Грышка падыходзіць да Каці, выводзіць яе на сярэдзіну хаты. Выконваюць песню
    “Ты ж мяне падманула”

    Уваходзіць Несцерка, у капелюшы, падпаясаны прыгожым поясам, у кажушку, прытоптвае і спявае: -Ой, Лявоніха, Лявоніха мая
    Падабаецца мне музыка твая.
    Ты з дзяцінства карагодная,
    У юнацтве-- навамодная.
    Усе:-О, Несцерка! Несцерка прыйшоў!
    Несцерка:-Добры дзень , сябры-браточкі!
    Эге, колькі вас тут сабралася!
    Не раўнуючы, як дроў у лесе.
    Ой, прабачце, можа, каго абразіў?
    Не, не, як кветак у полі!
    Гаспадар: -Праходзь, праходзь, Несцерка, будзь госцем (падстаўляе табурэт)
    Несцерка:- Ой вясёлае сёння свята, і гасцей тут вельмі багата
    Адзін з гасцей: -Ну, Несцерка, раскажы, дзе быў, што чуў?
    Несцерка:-О! Дзе я толькі не быў? Нават у самой Масковіі пабываў.
    Мужчына: -Ідзі ты, нябось брэшаш?
    Хлопец: -Брэшаш, брэшаш, Несцерка!
    Несцерка: -От яшчэ будуць пярэчыць. А ведаеце, як у Масковіі наш боршчык называюць?
    Жанчыны:- Як?
    Несцерка: -Первое (расцяжна)
    Адзін з гасцей:- Несцерка, яшчэ што-небудзь раскажы
    Несцерка: -Гэта ў Спораве было.Іду я па вуліцы, бачу: хлапчук вядзе на вяроўцы цяля, якое кідалася ва ўсе бакі. А тут якраз ураднік праязджаў.
    -Ты чаму перада мною шапкі не здымаеш, хам?!—закрычаў ён на хлопца.
    -Калі ж мае рукі заняты, пане ўраднік. Злезце, калі ласка, з воза, патрымайце цяля, а я шапку здыму.
    Усе смяюцца.
    Адзін з гасцей: -А ці не ў гэтай вёсцы мужык на вяроўцы зацягнуў цяля на хлеў у галодны год, каб жыта , якое прарасло, паела,? А яно і задушылася.
    Несцерка: -У гэтай, у гэтай. Там і такое было: адзін дзівак падпаліў сабаку хвост і пусціў у бок возера, а ён, ашалелы, пабег у вёску—палову сяла спаліў.
    Мужчына: -Ёсць жа дзівакі на свеце!
    Несцерка:- А я вось у Поразаве быў. Там вось у такую гульню моладзь гуляла.А ну, станавіцеся ў круг. Навучу. Вось яблычак. Трэба яго, трымаючы пад барадою, перадаць другому. Зразумелі? Але хто ўпусціць, той будзе цалавацца. Ну, пачынаем. (гульня праходзіць пад музыку бубна ці пад свісцёлкі).
    Адна з жанчын: - Ох і насмяшыў жа ты нас, Несцерка, зараз моладзь і не супакоіш. Ніякай працы за вамі няма, рассаджвайцеся, лепш паспяваем.
    Выконваецца песня “Ой у лузе пры даліне”

    Грышка падыходзіць да Каці, адводзіць на край сцэны.
    Грышка: -Што гэта, мая каханенькая, мяне сёння да цябе, як магнітам цягне. Ты сёння такая прыгожая, як ніколі, і танцуеш лепш за ўсіх, і спяваеш.
    Каця(убок): -Дапамагла ж такі бабуля.
    Каця (даГрышкі): -Ой, Грышачка, няўжо гэта праўда. Нарэшце ты мяне заўважыў. Я такая шчаслівая сёння.
    Выходзіць шаптуха, кланяецца ўсім.
    Шаптуха:- Ну, мне пара. Дзякуй, гаспадынька, за гасціннасць, за цяпло і за пачастункі. Пайду ў іншае сяло. Уходзіць

    Грышка з Кацяй бяруцца ў пару і танцуюць “Лявоніху”, моладзь падтрымлівае.
    Адна з жанчын: -Ой, ужо і пеўні заспявалі на плоце, пара па хатах.
    Другая: - І праўда, засядзеліся мы не на жарт.
    Гаспадыня: -Дык мо паспявалі б што напаследак?
    Госць: -Ды хапіць ужо, гаспадынька. Дзякуем за ўсё: і за вяселле і за пачастункі.
    Тэкля з Матрунай: - Жадаем мы вам, каб у вас, як і ў нас усё было ў місцы і ў калысцы.
    Адна з гасцей: -Каб вашы дзяды не мелі бяды!
    Другая: -Каб вашы ўнукі не зналі мукі.

    Усе ў стаюць і спяваюць песню “Бывайце здаровы, жывіце багата”
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  25. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019)

  26. #29
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Сцэнарый да свята Ураджаю

    У фае школы працуе выстава “Жарт восені”. Кожны клас падрыхтоўвае свой стол.
    На дошцы аб’яў – сценгазета, прысвечаная святу Ураджаю.
    У сталовай кожны клас накрывае для сябе чайны стол. Рыхтуюць восеньскі талісман.
    Асобна падрыхтаваны стол з ураджайнай кампазіцыяй экалагічнага гуртка. Гучаць беларускія народныя песні.

    Вядучы. Добры дзень усім, хто сабраўся ў гэтай утульнай зале вітаць Ураджай.
    Гаспадыня. Бачыце у мяне ў руках пірог. Пірог гэты не просты, ён атрымаўся, дзякуючы нашай агульнай працы. Ён сімвал таго, як дружна вучні і настаўнікі нашай школы працавалі дзеля таго, каб мы ўсе змаглі адзначыць гэта цудоўнае свята – свята ураджаю ў нашай школе №2. як вядома, Восень на Беларусі – самая доўгачаканая, самая багатая пара; час завяршэння ўборкі ураджаю, збору дароў прыроды; садавіны, гародніны, грыбоў, арэхаў, пара ўборкі нашага беларускага другога хлеба – бульбы.
    Дазвольце запрасіць на наша свята прыгажуню Восень.
    Гучыць лірычная мелодыя, з’яўляецца Восень, у руках кошык з дарамі прыроды.
    Гаспадыня. Добры дзень Восень!
    Восень. Добры дзень гаспадыня!
    Сягоння на нашым цудоўным свяце, цудоўным свяце сумленных і чэсных працаўнікоў.
    Гасцінна прымаем усіх, хто прыехаў, хто з добрым намерам быць з намі гатоў.
    А прыехалі да нас ідзе пералік гасцей.
    Восень. На нашым гэтым свяце
    Ёсць і з калгасаў брацця.
    З усяго раёна прыехалі сягоння.
    Каб вынікі падвесці
    Мацней дружбу завесці.
    Гаспадыня. Як добра, што у дружбы межаў не бывае, што зноў вас тут сардэчна мы вітаем. Ёсць для гэтага нагода – вынікі падводзім года.
    Дазвольце ж пазнаёміць, расказаць,
    Як мы жывём працуем тут сягоння.
    Падвесці вынікі, вучыцца і вучыць,
    І меркаваць – рашаць, як далей будзем жыць,
    Праз цяжкасці да лепшага імкнуцца.
    Сцэнка “Дзед і шляхціч”
    У дзеда у руках сетка з буракамі
    Дзед. Ой, куды ж гэта я трапіў? Га? Чаго гэта вы тут? Ой, ёй – ёй! Колькі народу! Свята нейкае?! А я вось тут ішоў… Ну, дык гэта, ішоў я.. А куды ж я ішоў? Да жонкі? Да жонкі я не ішоў! На работу? Таксама не ішоў. Да цёшчы? Не-а! да цёшчы я таксама не мог ісці. Чэша патыліцу убачыў у руцэ буракі.
    - А – мае родненькія! Успомніў! На свята ураджаю я ішоў!
    Выходзіць шляхціч і напявае “Малады і не жанаты давядзі мяне да хаты…
    Дзед. Гэй, мужык!
    Шляхціч. Што гаворыць гэты смерд? Ты што пся крэв, зусім здурнеў, што не бачыш з кім гаворыш?
    Дзед. Як гэта з кім? З табою мужык!
    Шляхціч. Зноў мужык! Вочы у жменю вазьмі. Шляхціц я, зразумеў?
    Дзед. Ну то а як жа. Зразумеў! Шляхціч! Гэта мы ведаем. Мы мо таксама адтуль. Ты мне вось што лепш скажы, мужык, як мне на выставу свае буракі прыстроіць?
    Шляхціч. Ты што, брыдота, здзекі нада мною чыніць уздумаў? Колькі раз табе казаць, не мужык я, не мужык! Шляхціч, пазумееш, шляхціч! У гэты час выходзіць прыстаў.
    Прыстаў. Хм. Дзед і шляхціч палохаюцца. Так-с! ну вось папаліся, мае даражэнькія! Грозна. Што за крык?
    Дзед. Дык іць во, буракі!
    Прыст. Маўчаць! Я вас пытаю!
    Шляхціч. О! Пан начальнік! Справа у тым, што я надумаў жаніцца.
    Прыстаў. Што?
    Шляхціч. ну, пан жа начальнік, ведае, што сёння ў школе №2 свята ураджаю. Вось я і выбраўся сюды, сябе паказаць, ну і на дзяўчат прыгожых і працавітых паглядзець. Мая бабка, царства ёй нябеснае, казала: “Панасю!” гэта імя маё. “Панасю! І хто ж за цябе пойдзе?”
    Прыстаў. Ну і што?
    Шляхціч. а тое, што пан начальнік, я тут не проста праходжваюся, а выбіраю пачастунак. Як куплю смачных яблыкаў ці грушаў, дык любая за мяне не толькі пойдзе, а паляціць.
    Дзед. Во! Мужык! Купі у мяне буракі.
    Прыстаў. І што далей?
    Шляхціч. а далей тое, што пан начальнік і сам бачыў. Іду я сабе, нікога не чапаю, пенкнай панне пачастунак выбіраю. А вось тут гэты, нават не ведаю, як і сказаць, мяне называе мужыком. А які ж я мужык, пан начальнік, то ж абраза якая.
    Прыстаў. А хто ты?
    Шляхціч. крыўдзіце, пан начальнік! Чысцейшай вады шляхціч я.
    Прыстаў. Так! І сапраўды шляхціч! Ну што ж… Мы, як твар улады, пастанаўляем: табе, шляхціч, ісці купляць сабе яблыкі.
    Шляхціч. ды не, пан начальнік…
    Прыстаў. Ну, а зараз з табою…Чуецца музыка А ну, гець адсюль, зараз школьныя артысты выступаць будуць. Проша, проша артыстам. Гледачам: “Каб парадак быў”
    Песня.
    Слова шэфам.
    Сцэнка “Дзед і баба”
    Выходзіць баба, цягне дзеда за рукаво. Дзед азіраецца, баба злуецца.
    Баба. Ну чаго ты, стары дурань, утаропіўся туды? Ці ж ты людзей не бачыў? Пайшлі хутчэй, а то зараз свята скончыцца. Унь, бачыш, колькі людзей сядзяць? Чаго сядзяць? Зараз разбяруць усё. Што мы тады рабіць будзем?
    Дзед. А што ж зробіш? Нічога і не зробіш.
    Баба. Во! Ці бачылі вы, людцы, гэтую варону? Нічога яму не патрэбна: ні бульбы, ні капусты. Усяго у яго хапае. Вось жа дурань стары! Толькі б на маладых дзяўчат пяліцца!
    Дзед. Ды ты што, старая, зусім з глузду з’ехала? Якія дзяўчаты?
    Баба. Ведаю, ведаю якія. Дзяўчаты яму патрэбны, стары пень. Пайшлі лепш хутчэй. Вунь там, мабыць прадаецца нешта. Грошы рыхтуй.
    Дзед. Зараз знайду. Шукае і не можа знайсці.
    Баба. Што? Няма? Згубіў? Ой людцы! Абакралі! Каравул! Выходзіць Прыстаў, дзед шукае грошы.
    Прыстаў. У чым справа? Што за гвалт?
    Баба. Ой, бяда, панічок, абакралі, усе грошы з кашальком у гэтага старога пня забралі.
    Прыстаў. Ціха, ціха, разбяромся! Дык дзе былі грошы?
    Баба. У яго.
    Дзед. Знайшоў! Знайшоў!
    Баба. Ах, божачкі, давай сюды.
    Прыстаў. Ну, вось і уладзілі. Ідзіце, ідзіце, бо да нас зноў артысты з песнямі ідуць.
    Танец.
    Сцэнка “Шляхціч і панна”
    Шляхціч. Пачакай панна.
    Прыгажуня. Навошта мне цябе чакаць?
    Шляхціч. Хачу гжэчнай панне штосьці падараваць.
    Пр-ня. Ну то пачакаю. А што пан дарыць будзе?
    Шл. Хай панна вочы заплюшчыць.
    Прыгажуня заплюшчвае вочы, шл-ч ускладае хустку на плечы.
    Шляхціч. Ну вось, хай панна гляне.
    Пр-ня. Што гэта? Што ты на мяне начапіў? Хіба я пудзіла агароднае?
    Шляхціч. Бачу панне не спадабаўся мой падарунак?
    Пр-ня. Не успадабала! Скідае хустку. На рогі сабе начапі! Ты б яшчэ насоўку мне падсунуў, скнара!
    Выходзіць Прыстаў.
    Прыст. Так! Знаёмы твар. Што на гэты раз здарылася?
    Шляхціч. пан начальнік, мая бабка мне казала…
    Прыг-ня. Глупства, пан начальнік, нічога яна яму не казала. І наогул, ніякай бабкі у яго няма і не было.
    Шляхціч. як гэта не было? Была бабка.
    Прыст. Ціха! Зноў артысты ідуць. Проша панна. Бярэ прыгажуню пад руку, шляхціч пляцецца за імі.
    Танец.
    Сцэнка “Цыганы”выходзіць цыганка і цыган з мядзведзем.
    Цыганка. Дзень добры добрым людзям! Хай вам радасці прыбудзе!
    Цыган. Шаноўныя спадары! Глядзіце каго мы да вас прывялі! А ну, Міша, пакланіся. Мядзведзь кланяецца.
    Цыганка. А зараз Мішачка давай з табой патанцуем. Танцуюць.
    Цыган. Паважаныя госці, наш Міша шмат што паказваць умее.
    Цыганка. Мішачка, пакажы як нашы дзеці у школу ідуць.
    Цыган. А са школы, як яны ідуць.
    Цыганка. А як нашы дзеці у калгасным полі бульбу збіраюць.
    Цыган. А пакажы Міша як нашы дзеці лыжкамі у сталовай працуюць.
    Цыганка. А пакажы як нашы дзеці на дыскатэцы забаўляюцца.
    Цыган. Як раніцай у школу ісці не хочуць.
    Цыганка. А як яны на уроках адказваюць?
    Цыган. Міша пакажы які ты дужы.
    Выходзіць прыстаў.
    Прыст. Што тут за балаган?
    Цыганка. То не балаган, то Міша.
    Цыган. Дай лапу, Міша, пану Прыставу.
    Прыстаў. Не трэба, да нас тут госці прыехалі, а вы тут балаган развялі. Хуценька марш адсюль!
    Песня.
    Гаспадыня. заканчваецца наша свята. Мяркуем вам, паважаныя госці было весела з намі.
    Восень. Мы жадаем прысутным здароўя і шчасця,
    Далейшых працоўных удач – перамог,
    Дастойна пражыць усе ліхія напасці
    І радасць сустрэне наш родны парог.
    Гаспадыня. Жадаем поспехаў, здароўя, удачы.
    Каб беды-нягоды згарэлі датла,
    Каб жыць не тужыць нам сто год давялося,
    Каб збылося усё, што яшчэ не збылося.
    Восень. Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
    Ад казак вечароў, ад песень дудароў,
    Ад шолаху начэй, ад тысячы вачэй,
    З якіх заснована і выткана жыццё,
    І створана быццё і небыццё,
    Збіраўся працы скарб.
    Дык беражыце вы яго,
    І пранясіце праз усё жыццё
    І сваім дзецям потым перадайце,
    І рамяства свайго не забывайце…
    склала намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ№2 г. Валожына, Краўневіч Валянціна Іванаўна.
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  27. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019)

  28. #30
    Просто хороший человек. Аватар для Светлана - Слоним
    Регистрация
    11.11.2009
    Адрес
    Беларусь Слоним
    Сообщений
    2,382
    Поблагодарил Поблагодарил 
    1,668
    Поблагодарили Поблагодарили 
    1,355
    Поблагодарил в

    351 сообщениях

    По умолчанию

    Юр’е на двары – кароўку ў поле гані.

    ( па матывах каляндарнага свята )
    Пастаноўка Алены Малашонак.

    Дзеючыя асобы:
    Гаспадар
    Гаспадыня
    Ганначка, іх дачка
    Бабуля
    Пастухі
    Дзяўчаты
    Хлопцы
    На задніку гульнёвай пляцоўцы вісяць маскі свойскіх жывёл, ражок пастуха, пугі, стаіць бяроза.
    Пад гукі пастуховай дудачкі на пляцоўцы з’яўляецца дудар, які наігрывае мелодыю “Юр’я, устань рана…”. Пад ляскат пугі на пляцоўку выходзяць гаспадары, якія трымаюць у адной руцэ галінку вярбы, а ў другой посуд са святой вадой і акрапляюць ёю ўсё памяшканне на чатыры бакі.

    Гаспадар: Юрай, уставай рана, адмыкай зямлю,
    Гаспадыня: Выпускай расу на цёплае лета,
    Гаспадар: На буйнае жыта, на ядрыстае,
    Гаспадыня: На каласістае, людзям на здароўе.
    Гаспадар: Дзякуй усім, хто адарваўся ад хатніх спраў і знайшоў час прыйсці сюды.
    Гаспадыня: Бо сёння Святы Юры па межах ходзіць, усім людзям дабро робіць, зямлю адмыкае, расу выпускае: і густую, і частую, і цёмную, і мокрую. На добрае лета, на буйнае жыта, на гэты свет, на ўсякі цвет, каб зямелька ажывала, ды дабром нас асыпала.

    Выходзіць Ганначка , дзяўчына ў нацыянальным беларускім строі.

    Ганначка: Вітаю вас, людцы добрыя! Добры дзень, бацькі!
    Гаспадыня: Добрай раніцы, дачушка! Нешта ты спазняешся. Госцейкі ўжо даўно сабраліся, а цябе ўсё няма. Прыбіралася, мабыць, доўга?!
    Ганначка: Не, мамачка, я ўжо зранку на нагах! А каб даведацца, куды я ходзіла, трэба адгадаць маю загадку.
    Месяц убачыў – не забраў,
    Сонца ўстала – падабрала!
    Хто ведае, што гэта такое?
    (Адказ з залы: ”раса”.)
    Правільна, гэта раса, якая, згодна з народнымі павер’ямі, у Юраўскую раніцу мае жыватворную сілу для раслін, жывёл і чалавека. Таму людзі заўсёды імкнуліся памыцца расою на Юр’е.
    Гаспадыня: Сапраўды, раса на Юр’я чароўная. Нездарма ў народзе кажуць “На Юр’еву расу, ды на божую красу”, памыешся ёю і заўсёды будзеш прыгожым і здаровым.

    Чуваць моцны стук у дзверы.

    Гаспадыня: Ці чуеш, бацька, нехта прыйшоў да нас. Заходзьце!
    Бабуля: Пахвалёны ў хату!(Паказваючы на яйкі ў кошыку). Як гэтыя яйкі цэленькія, кругленькія, так і ваша скацінка, каб была поўная, цэлая і сытая.
    Гаспадар: Дзякуй табе, суседачка. Праходзь, сядай.
    Бабуля: Я чула, у цябе, сусед, ужо некалькі год коннага прыбытку не было.
    Гаспадар: Ёсць такая напасць.
    Бабуля: Прыйшла параіць табе, каб у ноч на Юр’я ты на яйку паспрабаваў заваражыць.
    Гаспадар: Хм!. Можа й твая праўда.
    Ганначка: Што гэта азначае: заваражыць на яйку?
    Бабуля: У нас гэта так робяць: напярэдадні першага выгану коней на ноч у поле, гаспадар бярэ яйкі па колькасці коней і накіроўваецца да стайні, у якой знаходзяцца коні. Абыходзіць яе кругам тры разы, а потым кладзе яйкі пад ганак. Тры разы перахрысціўшыся, адчыняе ўваходныя дзверы і ўваходзячы кажа:
    Прыйшла Юр’ева раса,
    Не дам вам аўса!
    Падыходзіць па чарзе да кожнага каня, гладзіць яго па ўсёй спіне, апранаючы вяровачную аброць, выводзіць з канюшні, і стараецца правай нагой ступіць на ганак стайні, дзе раней ён паклаў яйкі. У гэтым месцы і знаходзіцца “нячыстая сіла”, якая шкодзіць росту, здароўю і прыбытку коней, але на гэта ёй дадзена права толькі ў начы на Юр’я. Калі гаспадар ступіць на ганак, выводзячы коней, правай нагой, то д’ябальская сіла абяшкоджана на працягу ўсяго года. Але ж яшчэ трэба абавязкова адарыць чым-небудзь пастуха, які будзе ў гэту ноч пасвіць коней. Кілбас даць, сала, яек.
    Гаспадар: Дзякуй, суседачка , за параду, абавязкова гэтак зраблю.
    Гаспадыня: Ці чуеце? Пастушкі зайгралі ў ражок, пара кароўку на пашу выганяць.
    Ганначка: Так, мамачка. Але ў мяне спачатку ёсць загадкі для нашых госцікаў, ці адгадаюць яны іх? Слухайце, калі ласка, уважліва:
    Возіць усіх на сабе і за сабою,
    Сам жа заўсёды ідзе пехатою.
    (Конь)
    З барадою, а не стары,
    З рогамі, а не бык,
    Дояць, а не карова,
    Лыкі дзярэ, а лапці не пляце.
    (Каза)
    Ляжыць пад ганкам,
    Хвост абаранкам.
    (Сабака)
    Калматы, вусаты,
    Есці пачынае –
    Песенькі спявае.
    (кот)
    Ходзіць цар па агародзе,
    Носіць два бліны ў бародзе,
    А трэці - на галаве.
    (Певень)
    Хто не хворы,
    А усё стогне?
    (Свіння)
    Пасярод двара стаіць гара,
    Спераду – вілы, ззаду – мятла.
    (Карова)

    Усе, хто адгадаў загадкі, атрымоўваюць цукеркі.

    Гаспадыня: Нічога не скажаш, кемлівы народ тут сабраўся! Нездарма кажуць: “Кемлівы ні ў гародзе, ні ў горадзе не прападзе”. А цяпер, Ганначка, прынясі мне вербную галінку, на Вербніцу пасвенчаную, якою трэба выгнаць скацінку ў поле, каб засцерагчы яе ад хваробы.
    Ганначка: А вербную галінку вам, мамачка, прынясуць нашы госцікі. Выйдзіце сюды, калі ласка, тыя, хто адгадаў мае загадкі. Перадавайце галінку з рук у рукі, у каго яна апынецца ў момант, калі змоўкне музыка, той выбывае з гульні. Хто застанецца апошнім, той і прынясе галінку мамачцы.

    Гучыць мелодыя юраўскай песні. Ідзе гульня.

    Гаспадыня: Дзякуй, даражэнькія, за паслугу.
    Гаспадыня выводзіць карову. Тройчы абыходзіць яе, шэптам кажучы замову.
    Гаспадыня: Выганяю я сваю кароўку
    На шырокую вуліцу,
    На шаўковую травіцу,
    На глыбокую крыніцу
    Па светлую вадзіцу,
    Шаўковай травіцай наядайся,
    У глыбокай крыніцы напівайся,
    Карысці набірайся,
    Ведзьме не паддавайся.
    Галінкаю вярбы гаспадыня выганяе кароўку.
    З Богам, кароўка, на пашу.
    Бабуля: А ці ведаеш, гаспадарочак, і вы, паважаныя госцікі, што гэтыя абрадавыя дзеянні накіраваны на захаванне жывёлы ад звяроў, розных гадаў і ад злых чараў мясцовых вядзьмарак.
    Ганначка: А што, у нас і ведзьмы былі?
    Бабуля: Маці мая распавядала, што калісьці жыла ў нашых мясцінах адна маскоўка. Яе гаспадара як забрылі, дык з тых часоў неведама, куды ён дзеўся. Маскоўка перш наймалася на работу падзённа, а потым пачала то шаптаць, то даваць зелля, ды з таго і жыла. Але вось пайшла па сялу пачутка, што тая маскоўка стала вядзьмаркаю. То той, то сёй пачалі расказваць, што бачылі, як маскоўка на Вешняга Юр’я прасцілала па расе ручнік да збірала расу ў дайніцу, каб цягнуць да сябе малако з тых кароў, якія пройдуць па тым месцы. Другія казалі, што самі бачылі, як яна круцілася каля кароў і што з тых часоў у кароў не было малака, ці яно было змешана з кроўю. Многа чаго гаварылі людзі пра тую маскоўку і пачалі яе лічыць вядзьмаркаю.
    Ганначка: А яшчэ некалі ў дзяцінстве мне бабуля расказвала шмат Юраўскіх прыкмет, але я трохі забылася, то, можа, зараз мне падкажаце?
    Бабуля: Абавязкова.
    Ганначка: Вось, напрыклад, як дождж на Юр’я?
    Бабуля: То будзе хлеб і ў дурня!
    Ганначка: А як на Юр’я пагода?
    Бабуля: То будзе на грэчку няўгода!
    Ганначка: А калі будзе раса?
    Бабуля: То будзе ў дастатку коням аўса!
    Ганначка: Калі ў Юр’еў дзень ідзе дождж густы і вялікі?
    Бабуля: То будзе расці высокае жыта. Бо святы Юрый быў апекуном земляробства. А зараз, гаспадарочкі, трэба дахаты спяшацца, хуценька ўпраўляцца і на свята збірацца.

    Бабуля выходзіць. За дзвярыма чуюцца песні. У хату заходзяць валачобнікі – удзельнікі юраўскага карагода.

    Валачобнікі: Хай жывёла пасецца,
    Хай курачка нясецца,
    Хай свіння сыцее,
    Хай кароўкі тлусцеюць, малачка даюць дзеткам.
    Хай расце жыта коран снапамі,
    У дзежы падходам, у печы прыпёкам,
    У хаце спорам, на стале сыццю.

    Гаспадары частуюць валачобнікаў і далучаюцца да шэсця.

    Хлопец: Пастухі, кажуць, нас ужо заждаліся!
    То йдзем, людзі добрыя, пастухоў нашых частаваць,
    Юр’я святкаваць!

    З песнямі ўсе накіроўваюцца да пастухоў.

    Хлопец: Гэй, браты-пастухі, прымайце дары!
    Дзяўчына: Два мяхі сала, кілбас, поўны кошык яек ад нас!
    Сем караваеў хлеба для сытнага абеду.

    Пастухі дзякуюць і прымаюць дары.

    Дзяўчына: А вось адкажыце мне: без чаго пастух ніколі не выходзіць на пашу?
    Пастухі: Вядома, без пугі.
    Дзяўчына: Так. А ці ўмеюць нашы пастухі валодаць пугай?
    Пастухі: А што ёю валодаць? Ляскай, ды ўсё.
    Дзяўчына: “Ляскай”? Хіба ж у гэтым усё майстэрства сапраўднага пастуха? А вось хто з вас, даражэнькія, грамчэй стрэльне? Ці ёсць такія? Бо на гэта патрэбны і моц, і спрыт. У вас відаць такіх не знойдзецца…
    Пастух: Гэта ў нас? Не хвалюйцеся, яшчэ як знойдуцца! Хлопцы, хто хоча паказаць сваю моц? Хто грамчэй стрэльне пугай?

    Гульня “Стрэльба пугай ”.

    Бабуля: Дзякуй усім удзельнікам. Хлопцам я прапаную крыху адпачыць. А вы, дзяўчаткі, ці ведаеце, што быў на Юр’я такі звычай “Юрыцца” – значыць, сяброўку сабе шукаць. Калі хто гэта не зробіць, то на ўвесь год застанецца без сяброўкі. А рабілі гэта так...(Распавядае правілы гульні “Ручаёк”)

    Ідзе гульня “Ручаёк”.

    Бабуля: Ну вось, дзяўчаткі, вы і знайшлі сабе сябровак. Але ж вы і хлапцоў не кідайце, запрасіце іх на скокі!
    Хлопец: Ну, дык грай, жа дудка,
    Каб аж было чутна,
    Каб аж вушы драла.
    Каб ты так іграла,
    Каб зямля скакала!

    Усе танцуюць польку

    Дзяўчына: Мы маглі б да ранку танцаваць, гуляць, смяяцца,
    Але, як ні сумна - трэба развітацца.
    Хлопец: Пара ўжо нам дахаты. Вясной работы багата, вясной у цяжкай працы пачынаецца восеньскі хлебны каравай.
    Дзяўчына: Таму мы вам жадаем: каб Юр’я сваім ключыкам адамкнуў зямлю.
    Хлопец: Пусціў расу на ўсю зямлю – і густую, і частую, і цёплую, і мокрую.
    Дзяўчына: І на ўвесь свет, і на кожны цвет.
    Хлопец: Яшчэ раз вялікі дзякуй вам і са святам усіх вас, сябры. Прыміце, калі ласка, ад нас вось гэты Юраўскі каравай! (Дзеці частуюць гасцей).
    ВСЕГДА НА ПОЗИТИВЕ!!!!!!!!!!!!!!!

  29. Следующий пользователь сказал cпасибо Светлана - Слоним за это полезное сообщение:

    solnet (01.01.2019)

Страница 2 из 6 ПерваяПервая 123456 ПоследняяПоследняя

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru