Каляды-калядкі, везлі бліны-ладкі
Девочки, давайте делиться сценариями Калядок. Хочется чего-то новенького и интересного
(Хата Лявона і Лявоніхі, гараць свечкі. Лявон ляжыць на ложку, Лявоніха гатуе ежу.)
Лявоніха Лявон , Лявон! Спіць, як пшаніцу прадаўшы. Ўставай! Чаго ты разлёгся ? Ужо я і кабанчыка накарміла , і гусей дагледзіла ,вады нанесла , печ выпаліла, бліноў, пірагоў
напекла, а яму нічога не треба !!! Уставай, кажу! Хутка
калядоўшчыкі прыйдуць!
Лявон Устаю, ўстаю ! (аглядае хату)
Ай, да жонка у мяне ! Усё падрыхтавала! Усё дагледзіла!
Красачка ты мая, кветачка! (Пачынае танцаваць пад песню
“Чаму ж мне не пець?”)
Лявоніха Людзі добрыя, паглядзіце на яго! У хаце процьма работы,
а ён толькі танцуе . Прынясі сена ,трэба за стол садзіцца,
куццю есці . (Лявон ідзе за сенам)
Лявоніха Ой, стамілася я зусім. Жывем мы з Лявонам не багата: ёсць
у нас пяць авечак, кароўка, бычок, гусі і адзін певень губаты. (Чакае Лявона) І зноў яго не дачакацца!
Лявон Іду, іду, мая галубачка ! Вось сена на стол прынёс , гатуй ,
мая дараженькая! (Пад музыку накрываюць на стол)
Які багаты стол калядны ! Чаго тут толькі няма!
(Садзяцца за стол , хрысцяцца. Першую лыжку куцці
нясуць да акна і клічуць: “Мароз,мароз, хадзі куццу есці.
Каб ты не марозіў летам расаду.
Зноў садзяцца за стол . Падаюць лыжкі.)
Лявоніха Ой, лыжкі падаюць, мабыць калядоўшчыкі ідуць.
Лявон Хай заходзяць, у нас ўсяго багата. (Паказвае на стол)
Вельмі рады гасцям!
Лявоніха Паглядзіце , вы на яго . Сядзіць , рот да вушей, хоць
вяровачкі прышей. Ідзі гасцей запрашай.
(Выходзіць групка дзяцей і Цыганка . Спяваюць “Добры вечар”)
Цыганка Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
Лявон Міласці просім ,да нас ў хату!
Лявоніха А хто вы такія будзеце? Адкуль ідзеце?
Цыганка Мы людзі простыя, з далёкага краю. Хлопцы і дзяучата
ўсе жвавыя.
Дзеці Мы хадзілі , гулялі , спявалі , калядавалі. Прыйшлі ў вашу
Хату . Гаспадар , частуй гасцей !
Лявон Дык за што вас частаваць, спачатку трэба паспяваць ці
станцаваць, ды вершы расказаць.
(Дзеці расказваюць шчадроукі)
Цыганка Зараз, зараз , нашы дзеці пакажуць новы модны танец.
Танец “У леса на опушке”
Цыганка Давайце, маі дараженькія , я вам пагадаю !
(Лявоніхе) Каб заўсёды у вашай хаце ,
Віно зелена для гаспадара.
Мядок саладок – для гаспадыні !
Шчасце і доля – для іх дзетачак !
Лявоніха Дзякую вам за радастныя весткі . Частуйцеся , частуйцеся.
Частуйцесь смачней – прыходце часцей !
(Гаспадары частуюць цыганку і дзяцей)
(Пад песню ўваходзіць групка дзяцей і Павадыр з казой )
Павадыр Шчодры вечар таму хто у гэтым даму ! Святы вечар !
А ў гэтым даму сам пан гаспадар са сваей гаспадыняй!
Вынь гаспадар каўбас пару , паходзі каля печкі – пашукай
нам перапечкі .
Лявоніха А з чым вы прыйшлі ?
Павадыр З казою шэраю , вясёлаю !
Лявон Ой , няхай яна мне паскача !
Павадыр Го-го-го каза ! Го-го-го шэра !
Пакланіся зграбна .
Павярніся ладна !
КАРАГОД “КАЗА”
(каза падае на падлогу)
Лявон Каза упала , здохла , прапала !
Павадыр Каб каза ўстала , трэба даць ёй сала ,
Ды мерну жыта , каб каза была сыта .
(Частуюць казу , яна ўскоквае і танцуе )
Лявоніха Прыходзьце , госці дарагія !
А ,вы , музыкі , грайце , грайце ,
А ,вы , дзетачкі , гуляйце , гуляйце !
Частушкі
(Пад песню “Учора з вячора” ўваходзіць група дзяцей і Каляда)
Каляда Стары год праводзім,
Новы пачынаем,
З ранняю вясною , з буйнаю травою,
Са збожжам каласістым , з зернем ядрыстым .
Ды з цеплым летам і громам пры гэтым ,
І з вясною яснай , і з долечкай шчаснай !
Карагод “Каляда - Калядзіцца
Лявоніха Праходзьце , госцейкі , даражэнькія,
Вось як добра пелі , танавалі , Вершы расказвалі.
Прыйшоў час і гасцей частаваць !
(Гаспадары частуюць дзяцей )