Показано с 1 по 2 из 2

Тема: Фольклорный праздник "Дожинки"

  1. #1
    редкий гость Аватар для светлана андреева
    Регистрация
    17.04.2009
    Адрес
    Беларусь
    Сообщений
    30
    Поблагодарил Поблагодарил 
    19
    Поблагодарили Поблагодарили 
    4
    Поблагодарил в

    4 сообщениях

    По умолчанию Фольклорный праздник "Дожинки"

    Сценарый
    раённага свята “Дажынкі - 2009”

    Месца правядзення: аграгарадок Маслакі
    Час правядзення: 25 верасня 2009 года

    Гучаць пазыўныя свята.
    Гучыць народная музыка. На фоне музыкі вядучая чытае тэкст.

    Вядучая: Як пасеялі мы жыта ядронае, жыта свяцонае, ды ў зямельку слаўную, зямельку пладародную, дык узнялося яно ў полі чыстым, полі празрыстым. Як налілося яно светам сонечным, вадою жывою, вадою святою, зажалі яго мы сярпамі тачонымі, сярпамі працоўнымі. Зажалі ў снапы багатыя, снапы святыя, ды сабралі мы добры ўраджай, на жыцце мірнае, жыцце слаўнае.
    Працу сваю мы табе прысвячаем, усе для зямлі роднай, усе ў гонар твой, наша Белая Русь.

    Дзеянне пачынаецца з выконвання пластыка – харэаграфічнай кампазіціі “Дажынкі. Па заканчэнні кампазіцыі на сцэну выходзяць удзельнікі народнага вакальнага ансамбля “Мерэя”, выконваюць песню “Дажынкі”.

    Вядучая: Добры дзень, шаноўнае спадарства!

    Вядучы: Добры дзень, людзі добрыя ды госцейкі чаканыя!

    Вядучая: Шчыра вітаем вас на галоўным свяце хлебаробаў “Дажынкі 2009”.

    Вядучы:
    Краіна наша – вялікая ніва,
    На ёй гаспадарыць вам трэба рупліва.
    Дажынкі - працы натхненнай вянец,
    Хто добра працаваў – той маладец!

    Вядучая:
    А сення хай будзе ў вас адпачынак
    Мы разам гуляем свята Дажынак.

    Вядучы: Дарагія сябры! Заўжды хлеб лічыўся сімвалам жыцця, урадлівасці і дабрабыту простага народу. Нездарма кажуць людзі: ”Будзе хлеб – будзе дом багаты”.

    Вядучая:
    Так прымайце ж гэтыя караваі

    З розных весак Горацкага краю.
    Мы з іх каравай складзем адзіны
    Хлеб Горацкай зямлі
    Хлеб ад сям’і Радзімы.

    Гучыць музыка.
    Па чарзе з дзвух бакоў сцэны выходзяць жанчыны з караваямі.

    Жанчына з Леніна:
    Добры дзень, шаноўны люд!
    Каравай духмяны тут,
    І народу сабрана багата –
    Сёння будзе сапраўднае свята!

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Шарып: Багатыя былі зернем паля калгаса імя Калініна, таму і каравай наш такі цудоўны …

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Савы: Што за дзіва была наша ніва!!! А зараз усіх вас вітаем вялікім караваем!

    Сыходзіць са сцены.
    Жанчына з Аўсянкі:
    Вось і наш хлеб – вясёлка
    Ад палудня да вячорка.
    Каб усім працавалась весяленька,
    І потым было здаравенька!

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Гор: А наш каравай – ваявода з гарскіх палёў і агародаў!

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Рудкаўшчыны: Прымайце наш каравай – гаспадар, вялікі дар палёў калгаса імя Леніна.

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Добрай: А я свій хлеб з усёй душой выпякала, да сэрца прыжала і табе, гаспадар, перадала.

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Копцеўкі: Вялікій дзякуй табе, Копцеўская ніўка, ядронае жыта, хай на вашых сталах заўсёды будзе сыта!

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Маслакоў : А наша жыта за хмарку не хавалася, дажджу не баялася, таму і хлеб наш такі, як сонца залаты!

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Каменкі: Прымайце і наш каравай з жытнёвых палёў каменскіх!

    Сыходзіць са сцены.

    Жанчына з Рэкты:
    Усім усміхаецца ветліва неба,
    Зямля нам за ўсё даражэй.
    Падзяку за сонечнасць хлеба
    Нясём мы да лепшых людзей.

    Сыходзіць са сцены.
    Жанчыны з караваямі стаяць каля сцэны.
    На сцэну выносяць галоўны святочны каравай.

    Вядучая: Паважаныя сябры! Сустракайце галоўны дажыначны каравай нашага свята.
    У ім зерне сабранае з нашых палеў
    У ім праца нашых працавітых сяброў
    З крыніц жыватворных узята вадзіца
    І соль у зямлі, дзе нам шчасце радзіцца.
    У ім сонца празрысты прамень
    Што хлебную ніўку пястуе штодзень,
    У ім рук працавітых жаночых цяпло,
    Каханне, надзея, пяшчота, святло.
    У ім шчасце і доля роднага краю.
    Са святам, цябе, Беларусь, дарагая.

    Сыходзяць са сцэны.

    Вядучая: Паважанае спадарства, каб у нашых з вамі хатах заўседы было багацце і шчасце, і каб у наступным годдзе быў добры ўраджай па традыцыі трэба караваі асвяціць, так як асвечаны хлеб набывае вялікую сілу і прыносіць людзям сапраўднае шчасце.

    Вядучы: Для асвяшчэння хлеба мы запрашаем отца Сергія

    Праводзіцца абрад асвяшчэння хлеба.
    Калакольныя званы.
    Гучыць музыка.

    Вядучы: (гучыць музыка) Хлеб... Водар хлеба... Смак хлеба... Тут ўсё: і ласкавы позірк нашых бацькоў, і шчаслівы смех дзіцяці, і нашы клопаты, і наша радасць, і наша праца.
    Хлеб — жывая істота, бо ўмее «ваяваць», «красавацца», скардзіцца, любіць ласку. Ён — прыгожы: у яго не скарынка, а «загар румяны». Хлеб — цар зямлі.
    Усё самае смачнае прыядаецца, а хлеб — ніколі, хоць мы ядзім яго кожны дзень. Хлеб нам дарагі не толькі як прадукт харчавання, ён — мера дастатку, сімвал міру, чалавечай дабрыні.
    Хлебам соллю сустракаюць жаданых часцей.
    І мы з задавальненнем уручаем гасцям нашага свята духмяныя караваі, у якіх сабрана ўся чысціня людской справы горацкіх працаўнікоў. Нездарма людзі кажуць: «У каго хлеб, у таго і шчасце». І сваім шчасцем мы шчодра дзелімся з вамі!
    Мы рады вітаць на нашым свяце шаноўных гасцей:

    Паважаннае спадарства! Сення мы віншуем тых, хто прысвяціў сваё жыцце нялёгкай працы. І ўжо па добрай традыцыі, каб адзначыць самых лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, мы запрашаем на сцэну старшыню Горацкага раённага выканаўчага камітэта Анікеева Міхаіла Міхайлавіча.

    Гучыць музыка.

    Вядучая: Ганаровае права ўручыць галоўны дажыначны каравай старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта надаецца пераможцу рэспубліканскага спаборніцтва па збору збожжа, удзельніку рэспубліканскага свята “Дажынкі-2009”, механізатару Сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Аўсянка” Демянкову Мікалаю Анатольевічу.
    Паважанны Міхаіл Міхайлавіч, нам стала вядома, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2009 года за шматгадовую, плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, умелую арганізацыю па развіццю аграрнага сектара вам прысвояна званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Республікі Беларусь”. Ад імя ўсіх жыхароў нашага раёна мы віншуем вас з гэтым ганаровым званнем і дазвольце ў знак вялікай павагі і пашаны ўручыць вам шчодры Дажыначны каравай, як вынік добрай працы нашых горацкіх хлебаробаў і цудоўныя кветкі, як сімвал жыцця і росквіту.

    Гучыць музыка.
    Уручэнне галоўнага караваю Анікееву М.М.

    Вядучы: Паважаны, Міхаіл Міхайлавіч, Вам слова.

    Выступленне Анікеева М.М.
    Гучыць музыка.
    Вядучая:
    Промнямі золата зерне іграе.
    Сэрца ад радасці б’ецца, спявае.
    Дажынкі, дажынкі – паўсюду чуваць
    І песню ў грудзях ніяк не стрымаць
    Вам хлебаробы нізкі паклон
    За працу, за шчасце, якое прыносіце ў дом.

    Марына Путнікава і “Чарадзейка” “Матылёк”
    Гучыць народная музыка. На сцэну выходзяць мужчына і жанчына.

    Жанчына: Здароў, Міхась!

    Мужчына: Здароў, Ганна!

    Жанчына: (аглядая мужчыну) Ой, які ты сёння прыгожы, боты, андарак святочны надзеў, з чаго б гэта?

    Мужчына: Эх, ты, цемра! Сёння ж ў нашым аграгарадку свята!

    Жанчына: А што там рабіць будуць?

    Мужчына: Дажынкі святкаваць, нашых зямляробаў ушаноўваць. Само раённае кіраўніцтва прыехала на чале з Міхаілам Міхайлавічам!!! Сёння будуць працаўнікам падзякі і грошы ў канверце раздаваць.

    Жанчына: А грошы вялікія?

    Мужчына: О-о-о-…. І тэлевізары, і халадзільнікі і шмат другіх каштоўнасцей! Да нас прыехалі госці са ўсіх гаспадарак раёна, ды яшчэ з замежжа да нас сябры завіталі. А ты нейкую хустку начапіла…, сымай хуценька!

    Жанчына: (сымае хустку, упрыгожваецца). Так добра будзе?

    Мужчына: Во, так троху лепей! А ў нашым аграгарадку да сустрэчы гасцей ўсё гатова?

    Жанчына: Здаецца ўсё, але чагосьці не хапае…

    Мыжчына: Чаго ж табе не хапае? Паглядзі, як усе добра ўпрыгожана, кірмаш ідзе на ўсю моц, а табе ўсё не так.

    Жанчына: Можа ўсё сапраўды так, але весялосці мне не хапае…

    Мужчына: Гэта, даражэнькая, мы зараз паправім. Чага – чаго, а весялосць у нас заўсёды ёсць.

    Гучыць музыка, на сцэну з песняй выходзіць народны ансамбль народнай музыкі і песні “Весялосць”. У руках жанчын святочныя сноп і вянок.

    Жанчына 1 з “Весялосці”: Добры дзень, паважанае спадарства! Мы рады вітаць усіх вас на гасціннай Маслакоўскай зямлі!

    Жанчына 2 з “Весялосці”:
    Вялікі дзякуй кажам вам,
    Руплівым усім гападарам.

    Жанчына 3 з “Весялосці”:
    Нізкі паклон вам, даражэнькія за дні напружаныя, ночы бяссоныя, за хлеб на нашым стале!

    Жанчына 4 з “Весялосці”: Мы вельмі ганарымся тым, што ў гэтым годзе раённае свята “Дажынкі” прымае наша гаспадарка, якая ўнесла вясомую лепту ў агульную справу вялікага ўраджаю.

    Жанчына 1 з “Весялосці”: Таму мы з задавальненнем запрашаем да нас кіраўніка нашай гаспадаркі – Насірава Арыфа Адулаевіча.

    Гучаць фанфары, На сцену падымаецца Насіраў А.А.

    Жанчына 2 з “Весялосці”:
    Добрая ніўка ў Маслаках была,
    Сто коп жыта зрадзіла!

    Жанчына 3 з “Весялосці”:
    Мы к нашаму гаспадару с паклонам ідзём,
    І дажыначны вянок нясём.
    Адчыняй, гаспадару, свой двор,
    Бо вядзём увесь жніўны збор.

    Жанчына 4 з “Весялосці”:
    Ай, нажалі, навязалі копачак,
    Як на небе зорачак.
    Спраў жа нам, гаспадару, дажыначкі,
    Бо мы страцілі для цябе свае сілачкі.

    Жанчына 1 з “Весялосці”:
    Адчыні нам хатку,
    Упусці багіню – матку.
    Выйдзі да нас,
    Выкупі вянок у нас!...

    Жанчыны становяцца вакол гаспадара, нібы ўзяўшы яго ў палон.

    Жанчына 2 з “Весялосці”: Давай, гаспадар, выкуп, грошы, альбо якую рэч каштоўную, а то назаўсёды застанешься ў нашым палоне.

    Гаспадар адкупаецца.

    Жанчына 1 з “Весялосці”: А гэты снапок пастаў за абразок і зберажы яго да будучага года, каб наступны ўраджай быў яшчэ багацейшы за сёлетні.

    Гучыць музыка.
    Уручаюць гаспадару сноп.
    Выступленне Насірава А.А.
    Нумар мастацкай самадзейнасці “Весялосці”.
    Выходзіць вядучая.

    Вядучая: (гучыць музыка) Усім вядома, што найвялікую карысць свайму народу прыносіць той, хто ўзрасціў два коласы на полі, дзе калісьці ўзрастаў адзін. Вы, паважаныя працаўнікі, узрасцілі з аднаго коласу багаты ураджай, таму, мы спадзяемся, і хлеба на сталах горацкіх жыхароў будзе шмат. А хлеб – гэта наша жыццё!
    А зараз настае самы ўрачысты момант нашага свята – узнагароджванне лепшых хлебаробаў. Я зноў запрашаю на гэтую сцэну старшыню Горацкага раённага выканаўчага камітэта Анікева Міхаіла Міхайлавіча і старшыню прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Осіпаву Святлану Уладзіміраўну.
    Усе жыхары раёна аддаюць даніну найглыбейшай павагі ўсім сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна, якія вырасцілі і сабралі самае неабходнае і каштоўнае для нас – збожжа. І настрой сёння сапраўды святочны, прыўзняты, таму што вы завяршылі важную справу і дасягнулі добрых вынікаў.

    Вядучая: Хлебам вымерваюць здаўна магутнасць дзяржавы. Сардэчнае дзякуй вам, паважаныя пераможцы за ўраджай і выйграны ў непагодзе бой. І гэты музычны падарунак для вас. Сустракайце, на сцэне Даръ’я Бялясава
    __________________________________________________________________

    Дар’я Бялясава.

    Вядучы: Ты ведаешь, гляджу я на нашых земляробаў і прама гонар бярэ. Жывуць побач людзі, здаецца зусім звычайныя, а настане страда, да чаго ж да работы прагныя! Самі працуюць без стомы і адсталым дапамагаюць. Да на нашых хлебаробаў уся Беларусь раўняцца павінна!

    Вядучая: Добрыя словы ты кажаш, таму і пераможцаў у гаспадарках нашага раёна шмат, і кожнаму з іх хочацца сказаць вялікі дзякуй і пакланіцца да зямлі. І зараз мы узнагароджваем лепшых спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Мы зноў запрашаем на сцэну старшыню Горацкага раённага выканаўчага камітэта Анікева Міхаіла Міхайлавіча і старшыню прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Осіпаву Святлану Уладзіміраўну.

    Вядучая: Са святам, сябры, Маслакі вас вітаюць,
    Здароўя і радаснай працы жадаюць
    Ой, зайграйце музыкі, бо настаў дзень вялікі.
    Хай вяселле звініць навакол,
    Хай працоўнае свята войдзе ў кожную хату,
    Хай дастаткам накрыецца стол.

    Вас вітае Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Верасень”.

    Музычны нумар “Верасня”.
    Гучыць музыка.
    Вядучая:
    На Горацкай зямлі, на полі залатым,
    Вы вазілі каласістыя снапы,
    Пелі песні пра багаты ўраджай,
    Пра цудоўнейшы наш край.
    Сонца песціла прастор бязмежных ніў,
    Лёгка ветрык з каласкамі гаманіў
    Весткай радаснай узбуджан быў калгас:
    Лепшыя працаўнікі ёсць і ў нас.

    І зараз мы ўзнагароджваем лепшых працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. І зноў я запрашаю на гэтую сцэну намесніка старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта Дуцько Анатолія Іванавіча і старшыню прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Осіпаву Святлану Уладзіміраўну для ўручэння ўзнагарод.

    Вядучая: Дастойная змена нашым хлебаробам – моладзь. Сельскагаспадарчая праца патрабуе умелых рук, мудрай галавы, чуласці да зямлі. Дзякуй вам за тое, што вы працягваеце працоўныя традыцыі сваіх бацькоў.

    Вядучая: Дзякуй вам за вашу працу, займайце, калі ласка, месцы ў глядзельнай зале і прымайце наступныя музычныя віншаванні ў выкананні Анатолія Вышнякова.

    Анатолій Вышнякоў “Лодка белая”
    Гучыць музыка.

    Вядучая: (гучыць музыка) І зноў мне хочацца гаварыць аб хлебе, аб подзвіге і абавязке хлебаробскім, пра людзей, якія сустракаюць першае світанне на жытнім полі. За вашу штодзенную пачэсную і нялёгкую працу – сёння павага і ўзнагароды: кіраўнікам, адказным спецыялістам і спецыялістам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Дзякуючы вашаму клопату, вашай безупыннай увазе да жніва ўсе мы з вамі будзем з хлебам!
    І зноў я запрашаю на гэтую сцэну намесніка старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта Дуцько Анатолія Іванавіча і старшыню прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Осіпаву Святлану Уладзіміраўну для ўручэння ўзнагарод.

    Узнагароджванне.

    Вядучая: Паважаныя сябры, дзякуй вам за працу. Жадаем вам здароўя, сямейнага дабрабыту, больш радасцей і ўсяго самага найлепшага ў жыцці. Прыміце, калі ласка, ад нас гэты музычны падарунак ад цудоўных дзяўчат і вясёлых хлопцаў з Аўсянкі.

    На сцэну выходзіць ансамбль народнай песні “Аўсяніца”

    Таццяна Турманава:
    Мы с сабою прывязлі
    Спеў аўсянкаўскай зямлі.
    І як вы знайшлі хвілінку
    Ды прыйшлі для адпачынку
    Просім вас не сумаваць
    А суладна падпяваць.

    Ансамбль народнай песні “Аўсяніца””Ой, касцы і жнеечкі”

    Вядучая: (гучыць музыка) О сельскія краявіды! О цуд, шчасце нарадзіцца ў лугах, як анёл пад блакітным небасхілам. І толькі той, хто заўсёды дакранаецца да сельскай працы, адчувае, што разам з подыхам восені былая вяне красата. Надыходзіць стомленасць і задавальненне, калі ўжо скончылась страда…
    Але без дапамогі арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна немагчыма было дасягнуць высокай ураджайнасці. Нездарма кажуць, што ўборка хлеба – гэта справа агульная, усенародная, і ў гэтым годзе мы зноў у гэтым пераканаліся. Паважаны Міхаіл Міхайлавіч, мы зноў просім вас падняцца на сцэну.

    Паважаная Галіна Віктараўна, я ведаю, што ў гэты святочны дзень вы хацелі даслаць словы віншавання і падзякі, таму зараз я запрашаю вас да мікрафона.

    Выступленне. Уручэнне падарунка.

    Вядучая: А зараз яшчэ некалькі прыемных момантаў для кіраўнікоў некаторых арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна. І я з задавальненнем запрашаю на гэтую сцэну:

    Паважаныя кіраўнікі, вам слова.

    Выступленне. Уручэнне каштоўных падарункаў.
    Гучыць музыка.
    Вядучая:
    Куды ні іду – лясы шумяць,
    За полем рэчка, гай,
    А поле – вокам не абняць,
    І гэта ўсё мой край.
    Тут жыць і век бяды не знаць,
    Будуй і спажывай,
    А ў сэрцы песен не стрымаць
    Пра мой любімы край.

    Для вас спявае Вераніка Цішына, сустракайце.

    Вераніка Цішына “Беларусь”

    Вядучая: У напружаную жнівеньскую пару ўся ўвага накіравана на людзей, якім даверана самая адказная місія — уборка вырашчанага ўраджаю. Але без дапамогі людзей, якія добра ведаюць кошт сельскагаспадарчай працы, немагчыма было б дасягнуць высокіх вынікаў па збору ўраджаю. Мы запрашаем на сцэну старшыню абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Шпакоўскага Геннаддзя Фрыдрыхавіча.

    Выступленне. Узнагароджванне.

    Вядучая: Для ўзнагароды членаў прафсаюзных арганізацый, якія аказвалі дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям па ўборцы ўраджаю - 2009 года на сцэну запрашаецца старшыня кардынацыйнага савета галіновых прафсаюзаў Кароткіна Кацярына Іванаўна.

    Вядучая: Хай жа сёння гучаць толькі добрыя песні, якія праслаўляюць працу людзей на нашай роднай зямлі, таму што сёння – дзень асобый – Дажынкі!

    Народны вакальны ансамбль “Мерэя” “Сёння ў нас Дажынкі”

    Вядучая: (гучыць музыка) Хлеб і золата шмат разоў клалі на розныя шалі вагаў і ўзважвалі. І ніякая глыба золата не магла пераважыць крупінку хлеба. Бо вартасць бохана — у найвялікшай працы, затрачанай на яго выраб. Хлеб вырошчваюць залатыя рукі сейбіта, яго выпякаюць залатыя рукі пекара і хлеб сам становіцца золатам надзвычайнай вартасці.
    А якая цана хлеба? Хлеб такі ж дарагі, як і само жыццё. Хлеб — гэта золата: можа паставіць на ногі, можа — на калені. Хлеб бывае горкім, цяжкім, бывае бяссонным. Наша пашана да хлеба — гэта пашана да працы мільёнаў людзей. Праца гэта — у кожным бохане хлеба, які мы кладзём на стол.
    Мы ведаем, што люді, якія прыехалі да нас на свята, таксама ведаюць кошт кожнага зерня, якое ўзрасціла наша прыгожая беларуская зямля. Паважаныя госці, мы чакаем вас на гэтай сцэне.

    Віншаванне гасцей.

    Вядучая: Вялікі дзякуй вам, паважаныя за добрыя словы ў адрас горацкіх хлебаробаў. Прыязжайце да нас і ў святы, і ў будні. Мы заўсёды вам рады!

    Гучыць музыка.
    На сцэну выходзяць усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства.

    Вядучы: Паважаныя сябры! Шануйце хлеб: у ім — цяпло душы, зямлі і сонца.

    Вядучая:
    Хай хлеб заўжды ў пашане будзе,
    На кожным будзе хай стале.
    Аб гэтым помніце вы, людзі.
    Жыві, яго вялікасць Хлеб!

    Дзякуй вам, хлебаробы! Дзякуй табе, дзяржава!

    Фінал.
    Вакальны ансамбль РЦК “Здравіца”

  2. Следующий пользователь сказал cпасибо светлана андреева за это полезное сообщение:

    Алусик (26.09.2018)

  3. #2
    Новичок Аватар для natababich
    Регистрация
    09.11.2011
    Адрес
    Беларусь, г.Пинск
    Сообщений
    18
    Поблагодарил Поблагодарил 
    3
    Поблагодарили Поблагодарили 
    6
    Поблагодарил в

    4 сообщениях

    По умолчанию

    Спасибо за сценарий огромное!
    Наталья

Социальные закладки

Социальные закладки

Ваши права

  • Вы не можете создавать новые темы
  • Вы не можете отвечать в темах
  • Вы не можете прикреплять вложения
  • Вы не можете редактировать свои сообщения
  •  
Яндекс.Метрика free counters Рейтинг@Mail.ru